Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_BibliotekovedenieFIDK_i_FZN_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
429.57 Кб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА

Праграма да дзяржаўных экзаменаў

для студэнтаў ФІДК і ФЗН усіх спецыялізацый

Мінск 2009

Распрацавалі

У.А.Акуліч, канд. гіст. навук, дацэнт;

В.М.Бігеза, канд. філал. навук, дацэнт;

Л.А.Дзямешка, канд.пед. навук, дацэнт;

С.В.Зыгмантовіч, канд. пед. навук, дацэнт;

Н.А.Ляйко, канд. гіст. навук, дацэнт;

В.А.Касап, канд. пед. навук, дацэнт;

А.А.Капырына, выкладчык;

Н.У.Клімянкова, канд. пед. навук, дацэнт;

В.В.Нешытой, доктар тэхн. навук, ст. навук. супр.;

С.А.Паўлава, канд. філал. навук, дацэнт;

Ю.А Пераверзева, ст. выкладчык;

Н.Я.Петушка ,канд.пед.навук, дацэнт;

А.В.Прадзеіна, канд. пед. навук, дацэнт;

Б.В.Пятрэнка, канд. тэхн. навук, дацэнт;

В.А.Сабалеўская, выкладчык;

І.Б.Стралкова, выкладчык;

І.М. Стрыжонак, дацэнт;

А.М.Фёдарава, канд.пед.навук, дацэнт;

А.І. Фядорына, дацэнт;

Т.С.Юхнавец, ст. выкладчык;

М.А.Яцэвіч, канд.пед. навук, дацэнт;

Пад агульнай рэдакцыяй кандыдата педагагічных навук, дацэнта С.В.Зыгмантовіч

Рэцэнзенты

В.І.Саітава, кандыдат педагагічных навук, дацэнт ка­федры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных каму­нікацый БДУ культуры і мастацтваў;

Л.Г.Кірухіна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Рэкамендавана да друку прэзідыумам навукова-мета­дычнага савета Беларускага дзяржаўнага універсітэта куль­туры і мастацтваў (пратакол № 4 ад 13.01.2009 г.)

АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ДЗЯРЖАЎНАГА

ЭКЗАМЕНУ ПА “БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВЕ”

Дзяржаўны экзамен – гэта падвядзенне вынікаў навучання выпускніка, праверка яго тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі да прафесійнай бібліятэчнай дзейнасці. Ён праводзіцца па ўсіх дысцыплінах бібліятэказнаўчага цыкла, па кожнай з якіх адабраны галоўныя пытанні.

Праграма да дзяржаўных экзаменаў складаецца з дзвюх частак. Першая частка ўключае пытанні па асноўных бібліятэказнаўчых агульнапрафесійных і спецыяльных дыс­цыплінах. Другая частка ўключае пытанні па дысцыплінах спецыялізацый.

Пры падрыхтоўцы да экзамену па першым раздзеле студэнтам усіх спецыялізацый неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на тэарэтыка-метадычныя пытанні сучаснага агульнага і спецыяльнага бібліятэказнаўства, прынцыпы дзейнасці і сацыяльныя функцыі бібліятэк, эвалюцыю ўяўленняў аб бібліятэцы як сістэме, арганізацыю бібліятэчнай сістэмы ў краіне, сучасныя тэхналогіі і сродкі каталагізацыі дакументаў, тэорыю, тэхналогію і методыку фарміравання фондаў бібліятэк, сацыяльна-псіха­лагічныя аспекты і формы абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк, а таксама арганізацыйна-кіраўніцкія пытанні, звя­заныя з укараненнем маркетынгавага падыходу да дзейнасці бібліятэк, асаблівасцямі іх функцыянавання ва ўмовах інфармацыйнага рынку.

Пры засваенні пытанняў, уключаных у другі раздзел праграмы, трэба памятаць, што дысцыпліны спецыялізацыі па­- глыбляюць падрыхтоўку спецыялістаў па пэўных кірунках дзейнасці бібліятэк, па рабоце з пэўнымі катэгорыямі карыстальнікаў або з пэўнымі комплексамі інфармацыйных рэсурсаў. Падрыхтоўка па разглядаемым раздзеле праграмы павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з атрымліваемай студэнтамі спецыялізацыяй.

Дзяржаўны экзамен праводзіцца па экзаменацыйных білетах, у якія ўключаюцца пытанні першага і другога раздзелаў праграмы ў адпаведнасці са спецыялізацыяй навучання студэнтаў.

Значную дапамогу ў засваенні праграмы можа аказаць спіс рэкамендуемай літаратуры па курсах. Лепшаму раскрыццю практычных пытанняў праграмы дапамогуць вынікі вытворчай практыкі, самастойнай работы па засваенні зместу курсаў.

Пры адказе на экзамене выпускнік павінен прадэманстраваць добрае валоданне дзяржаўнай мовай (беларускай, рускай), прафесійнай лексікай, самастойнасць мыслення, уменне выкарыстоўваць веды з сумежных галін ведаў.

Узровень падрыхтаванасці спецыяліста ацэньвае дзяржаўная экзаменацыйная камісія, прызначаемая загадам рэктара універсітэта.

Раздзел І

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]