Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_BibliotekovedenieFIDK_i_FZN_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
429.57 Кб
Скачать

Агульнапрафесійныя і спецыяльныя дысцыпліны Бібліятэказнаўства: тэорыя

1. Бібліятэказнаўства як навука

Аб’ект, прадмет, структура і метадалогія бібліятэка­знаўства. Месца бібліятэказнаўства ў сістэме сумежных галін ведаў, яго ўзаемадзеянне з іншымі навуковымі дысцыплінамі. Арганізацыя навукова-даследчай работы ў галіне біблія­тэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь. Агульнанавуковыя і спецыяльныя метады, іх выкарыстанне ў сучасных біблія­тэказнаўчых даследаваннях. Канцэпцыі навуковага пазнання ў бібліятэказнаўстве. Фармальна-тэхнічная канцэпцыя, дакументалісцкая канцэпцыя, інфармацыйная канцэпцыя.

2. Прынцыпы дзейнасці і сацыяльныя функцыі бібліятэк

Дэмакратызм у дзейнасці бібліятэк ва ўмовах шматпартыйнасці, палітычнага, эканамічнага плюралізму. Набыццё самастойнасці бібліятэк розных тыпаў і відаў, гуманізацыя іх дзейнасці ў сучасным грамадстве. Прынцып дынамізму і эвалюцыйнага развіцця бібліятэк. Прынцыпы адпаведнасці дзейнасці бібліятэк агульначалавечым каштоўнасцям, нацыянальным каштоўнасцям, каштоўнасцям сацыяльных груп і асобных індывідаў.

Паняцце аб сацыяльных функцыях. Сутнасныя функцыі бібліятэк: кумулятыўная, мемарыяльная, камунікатыўная. Вытворныя функцыі: асветніцкая, сацыялізуючая, выхаваўчая, ідэалагічная, рэкрэацыйная, лячэбная, геданістычная і інш. Тэхналагічныя функцыі.

3. Бібліятэка як сістэма

Эвалюцыя ўяўлення аб бібліятэцы як сістэме. Адна-, двух-, трохэлементныя мадэлі бібліятэк. Канцэпцыі біблія­тэкі як сістэмы, прапанаваныя М.С.Карташовым, А.Я.Чарня­ком, А.М.Ванеевым, Л.А.Гольдбергам, Ю.А.Грыханавым, І.М.Фруміным і інш. Чатырохэлементная мадэль бібліятэкі, распрацаваная Ю.М.Сталяровым. Падсістэмы бібліятэкі: бібліятэчны фонд (БФ), кантынгент абанентаў (КА), біб­ліятэчны персанал (БП), матэрыяльна-тэхнічная база (МТБ). Унутрысістэмныя і знешнесістэмныя сувязі, прамыя і зваротныя сувязі паміж падсістэмамі бібліятэкі.

4. Публічныя і спецыяльныя бібліятэкі

Тыпалагічныя адзнакі і віды публічных і спецыяльных бібліятэк. Сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк Міні­стэрства культуры РБ. Цэнтралізацыя публічных бібліятэк, арганізацыя іх сістэмы і размяшчэння ў адпаведнасці з "Палажэннем аб арганізацыі сукупнай сеткі бібліятэк Рэспублікі Беларусь". Бібліятэчнае абслугоўванне навукі. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа НАН РБ. Сеткі тэхнічных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх і іншых спецыяльных бібліятэк. РНТБ, РНМБ, БелСГБ: іх задачы, функцыі. Сетка бібліятэк Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навукова-педагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытута адукацыі. Фундаментальная бібліятэка БДУ.

5. Нацыянальныя бібліятэкі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Тыпалагічныя асаблівасці нацыянальных бібліятэк, іх месца і роля ў сістэме бібліятэчнага абслугоўвання. Гісторыя, сучасны стан і перспектывы развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Арганізацыйная структура НББ як нацыянальнага кнігасховішча, каардынацыйнага цэнтра, навукова-метадычнай і навукова-даследчай установы, галіновага цэнтра па пытаннях культуры і мастацтва. Бібліяграфічная дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]