Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_BibliotekovedenieFIDK_i_FZN_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
429.57 Кб
Скачать

10. Тэхналогія сацыякультурнай праектнай

дзейнасці бібліятэк

Складаючыя кампаненты сацыякультурных праектных тэхналогій, іх рэалізацыя на ўзроўні бібліятэк. Дзейнасць бібліятэк у кантэксце рэкрэацыйнай, інфармацыйнай, асвет­ніцкай, камунікатыўнай, відовішчнай праектных сацыя­культурных тэхналагічных сістэм.

Падрыхтоўчы, арганізацыйна-творчы, вытворчы і экспертны этапы распрацоўкі сацыякультурных праграм і праектаў у бібліятэках. Улік сацыяльна-дэмаграфічных і сацыяльна-культурных прымет пры арганізацыі праектнай дзейнасці. Метады і інструментарый сацыякультурнага праектавання. Выкарыстанне мадэляў сацыяльнага прагназа­вання і праектавання ў рабоце бібліятэк. Тэхналогія мадэля­вання. Абгрунтаванне і апрабацыя сацыякультурных бібліятэчных праектаў. Грамадская прэзентацыя сацыякуль­турных праектаў (мера- прыемстваў) бібліятэкамі.

Кіраванне сацыякультурным праектаваннем у бібліятэках. Характарыстыка творчых і эканамічных паказчыкаў эфектыўнасці сацыякультурнай праектнай дзейнасці бібліятэк.

Глядзі таксама пытанні 9–12 па курсу “Паблік рылэйшнз і бібліятэчная рэклама” ў змесце дысцыплін спецыялізацыі “маркетынг бібліятэчнай справы”.

Навукова-метадычная дзейнасць бібліятэк

1. Метадалогія бібліятэказнаўства

Метадалогія і яе разуменне ў бібліятэказнаўстве. Змест паняцця “метадалогія бібліятэказнаўства”. Філасофска-метадалагічная аснова бібліятэказнаўства. Логіка-метадала­гічная аснова бібліятэказнаўства. Навукова-метадалагічная аснова бібліятэказнаўства, якая ўключае агульнанавуковыя і прыватнанавуковыя метады пазнання. Арганізацыйна-працэдурныя элементы, характэрныя для бібліятэчнай навукі. Развіццё сучасных метадалагічных прадстаўленняў у бібліятэказнаўстве (А.Н.Ванееў, В.С.Крэйдэнка, У.У.Сквар­цоў, А.В.Сакалоў, Ю.М.Сталяроў і інш.).

2. Канцэпцыі (парадыгмы) навуковага пазнання

ў бібліятэказнаўстве

Фармальна-тэхнічная канцэпцыя сутнасці бібліятэка­знаўства (М.Шрэтынгер, Л.Б.Хаўкіна). Дакументалісцкая (структурна-функцыянальная) канцэпцыя (Ю.М.Сталяроў, У.І.Цярошын). Інфармацыйная канцэпцыя (інфармацыйна-публікацыйная парадыгма) бібліятэказнаўства (У.У.Сквар­цоў). Кагнітыўная (ведаўная) канцэпцыя ў бібліятэка­знаўстве. Бібліятэчная кагніталогія як інтэгральная навука. Аб’ект, прадмет, паняційны апарат. “Працэсная” парадыгма (В.П.Лявонаў). “Разумеючая парадыгма” ў рамках “нарма­тыўнага падыходу” да навуковага пазнання ў біблія­тэказнаўстве (Л.Н.Гусева, Е.В.Смоліна).

3. Філасофія і бібліятэказнаўства

Паняцце “філасофія бібліятэчнай справы” ў замежным (амерыканскім) бібліятэказнаўстве (П.Батлер, Д.Дантон). Асноўныя кірункі філасофіі бібліятэказнаўства ў замежных краінах. Суадносіны паняцця “філасофія бібліятэкі” і “філасофія бібліятэказнаўства”. Сучасныя падыходы да філасофскага абгрунтавання бібліятэчных праблем. Марке­тынгавы, інфармацыйны, асветніцкі падыходы. Суадносіны філасофіі і ідэалогіі ў бібліятэчнай тэорыі і практыцы.

4. Арганізацыйная і лагічная ўзаемасувязь навукова-даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці бібліятэк

Арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці бібліятэк на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўнях (абласным, раённым, гарадскім). Лагічная ўзаемасувязь навукова-даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці бібліятэк, звязаная з пераходам навуковых ведаў у канкрэтныя справы, выхадам навуковых ведаў у арсенал метадычных формаў, сродкаў і прыёмаў працы бібліятэкараў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]