Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_BibliotekovedenieFIDK_i_FZN_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
429.57 Кб
Скачать

5. Арганізацыя, вядзенне і выкарыстанне электроннага каталога (эк) у дзіцячых бібліятэках

Арганізацыя, вядзенне і выкарыстанне ЭК у дзіцячых бібліятэках. Інфармацыйнае і лінгвістычнае забеспячэнне ЭК дзіцячых бібліятэк.

Выкарыстанне “Библиотечно-библиографической классификации: таблицы для детских и школьных библиотек” (М., 1998) у якасці інфармацыйна-пошукавай мовы ЭК. Праграмнае забеспячэнне ЭК. АРМ апрацоўкі дакументаў. Рэдагаванне слоўнікаў ЭК; вядзенне і выкарыстанне ЭК; памятка чытачам па выкарыстанні ЭК.

6. Чытацкае развіццё асобы дзіцяці

ва ўмовах бібліятэкі

Характарыстыка айчынных і замежных даследаванняў, прысвечаных вывучэнню дзіцячага чытання. Уплыў біблія­тэкі на чытацкае развіццё асобы дзіцяці. Асаблівасці гэтага ўплыву ў залежнасці ад узросту чытацкага кантынгенту. Стварэнне псіхолага-педагагічнага маніторынгу (бесперапыннага вывучэння, мадэліравання і фарміравання) чытацкага развіцця асобы ва ўмовах бібліятэкі. Тыпалогія дзіцячага чытача. Тэорыя М.А.Рубакіна. Падыходы да тыпалогіі дзіцячага чытача сучасных педагогаў і псіхолагаў.

7. Характарыстыка чытання

дзяцей малодшага школьнага ўзросту

і асаблівасці бібліятэчнага абслугоўвання

Дзеці малодшага школьнага ўзросту як аб’ект даследавання. Псіхолага-педагагічная характарыстыка малодшых школьнікаў. Узроставыя асаблівасці дзяцей. Малодшы школь-нік як чытач. Успрыманне мастацкай літаратуры. Уплыў узроставых асаблівасцей на фарміраванне кола чытання. Дынаміка чытацкага развіцця дзяцей ад дашкольнага да малод­шага школьнага ўзросту. Асаблівасці работы бібліятэкара з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту.

8. Характарыстыка чытання падлеткаў

і асаблівасці работы бібліятэкі па іх абслугоўванні

Малодшыя падлеткі (10–11 гадоў) і старшыя падлеткі (14 гадоў) як аб’ект даследавання. Узроставыя асаблівасці пад-­леткаў. Месца чытання ў іх жыцці. Псіхолага-педага­гічная характарыстыка падлетка як чытача. Тэматыка чытання. Уплыў пазнавальнай дзейнасці на чытацкі попыт. Дыферэнцыяцыя падлеткаў у залежнасці ад пазнавальнай актыўнасці і матываў чытання. Формы і метады бібліятэчнага абслугоўвання, накіраваныя на гуманізацыю асобы падлетка.

9. Улік узроставых асаблівасцей дзіцячага чытання

ў бібліятэчным абслугоўванні

Кніга і чытанне ў жыцці дзяцей дашкольнага ўзросту. Дынаміка чытацкага развіцця дзяцей ад дашкольнага да малодшага школьнага ўзросту. Уплыў узроставых асаблівасцей на ўспрыманне мастацкай літаратуры, на фарміраванне кола чытання малодшых школьнікаў. Роля бібліятэкара.

Уплыў пазнавальнай дзейнасці на чытацкі попыт. Роля бібліятэкара.

Кніга ў чытанні юнакоў. Характэрныя рысы юнацкага этапу чытацкага развіцця.

Роля бібліятэкара ў сацыялізацыі і гуманізацыі асобы юнака.

10. Бібліятэчнае заканадаўства і нарматыўныя

дакументы па арганізацыі дзейнасці школьнай бібліятэкі

Рэгламентацыя дзейнасці школьных бібліятэк законам “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”, нарматыўнымі і прававымі актамі РБ па бібліятэчнай справе, распараджальнымі актамі Міністэрства адукацыі РБ, уставам агульнаадукацыйнай школы. Прававы статус школьнай бібліятэкі.

Змест Палажэння аб бібліятэцы агульнаадукацыйнай школы Рэспублікі Беларусь. Тыпавыя правілы карыстання школьнай бібліятэкай у Рэспубліцы Беларусь. Інструкцыя па стварэнні, папаўненні і абнаўленні бібліятэчных фондаў школьных падручнікаў. Паўнамоцтвы горада (раёна), дырэктараў школ, метадычных аб’яднанняў абласнога, гарадскога, раённага ўзроўняў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]