Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_BibliotekovedenieFIDK_i_FZN_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
429.57 Кб
Скачать

5. Агульная характарыстыка удк

Гісторыя стварэння УДК. Дзейнасць Міжнароднай федэрацыі па дакументацыі (МФД) і Кансорцыума УДК па пытаннях развіцця і распаўсюджвання УДК.

Агульная характарыстыка УДК. Асноўныя выданні табліц УДК. Выданне УДК на беларускай мове (скарочаны варыянт). Удасканаленне табліц.

Выкарыстанне УДК у навуковых і тэхнічных бібліятэках Беларусі, органах НТІ, Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі, выдавецтвах.

6. Машыначытальныя (электронныя) каталогі (эк).

Асаблівасці іх складання і выкарыстання

Паняцце “электронны каталог”, яго сутнасць, прызначэнне. Праблемы арганізацыі і вядзення ЭК (выбар праграмных сродкаў, фарматаў, алгарытм уводу). Выкарыстанне ЭК. Аператыўнасць выдачы бібліяграфічнай інфармацыі.

Стан, перспектывы развіцця і выкарыстання ЭК у Беларусі.

Стварэнне зводнага электроннага каталога ў Беларусі.

Бібліятэчныя фонды

1. Тэорыя фарміравання бібліятэчнага фонду

Паняцце “фарміраванне бібліятэчнага фонду”. Сутнасць, мэта і прынцыпы фарміравання бібліятэчнага фонду.

Тэорыя адбору. Сутнасць адбору. Першасны і другасны адбор. Крытэрыі якасці і эфектыўнасці адбору. Канцэпцыя паўнаты бібліятэчнага фонду. Ядро бібліятэчнага фонду.

2. Фарміраванне бібліятэчнага фонду як тэхналагічны цыкл. Мадэліраванне бібліятэчнага фонду

Тэхналагічная структура цыкла фарміравання біблія­тэчнага фонду. Агульныя патрабаванні да тэхналогіі фарміравання бібліятэчнага фонду. Сутнасць і прызначэнне мадэліравання бібліятэчнага фонду. Апісальная, матэматычная, бібліяграфічная і структурная мадэлі бібліятэчнага фонду, методыка іх складання.

3. Камплектаванне бібліятэчнага фонду.

Крыніцы і спосабы камплектавання бібліятэчнага фонду

Сутнасць, значэнне і віды камплектавання, іх характарыстыка. Даведачны апарат у дапамогу камплектаванню бібліятэчнага фонду. Этапы камплектавання і іх змест.

Крыніцы камплектавання бібліятэчнага фонду. Выдавецка-гандлёвыя комплексы як крыніцы камплектавання. Бібліятэчны калектар. Сістэма абавязковага экзэмпляра, яго сутнасць, прызначэнне і функцыі. Іншыя крыніцы і спосабы камплектавання фондаў бібліятэк.

4. Улік, апрацоўка і праверка бібліятэчнага фонду

Задачы, функцыі ўліку і патрабаванні да яго. Віды, адзінкі і формы ўліку ў бібліятэках розных тыпаў. Асноўныя нарматыўныя інструктыўна-метадычныя дакументы па ўліку фонду, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь. Апрацоўка дакументаў, паслядоўнасць яе правядзення.

Праверка бібліятэчнага фонду і сітуацыі, якія яе абумоўліваюць. Методыка правядзення праверкі бібліятэчнага фонду.

5. Размяшчэнне і расстаноўка бібліятэчнага фонду

Паняцце “размяшчэнне бібліятэчнага фонду”. Задачы і патрабаванні да размяшчэння бібліятэчнага фонду. Спосабы размяшчэння: гарызантальнае, вертыкальнае, іх спалучэнне ў бібліятэках розных тыпаў і відаў. Асаблівасці размяшчэння фонду ва ўмовах адкрытага доступу.

Расстаноўка бібліятэчнага фонду, яе значэнне і задачы. Тыпы расстаноўкі: фармальны, семантычны – і іх віды. Спалучэнне розных відаў расстаноўкі бібліятэчнага фонду. Віды расстаноўкі і іх спалучэнне ва ўмовах адкрытага доступу.

6. Захаванне і захаванасць бібліятэчнага фонду

Роля і значэнне захаванасці бібліятэчнага фонду. Паняцці “захаванне” і “захаванасць”, іх сувязі з паняццем “біблія­тэчны фонд”. Фактары, якія забяспечваюць захаванасць фонду: сацыяльныя, тэхналагічныя, санітарна-гігіенічныя, біяла­гічныя. Светлавы, тэмпературна-вільготнасны, экалагічны рэжымы захавання бібліятэчнага фонду. Электронныя сродкі забеспячэння захаванасці бібліятэчнага фонду.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]