Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_BibliotekovedenieFIDK_i_FZN_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
429.57 Кб
Скачать

7. Кіраванне фарміраваннем сістэмы бібліятэчнага фонду

Сутнасць кіравання бібліятэчным фондам. Структура кіравання бібліятэчным фондам. Аб’ект і суб’ект кіравання. Падсістэмы кіравання. Кіраванне персаналам і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі фарміравання бібліятэчнага фонду.Функцыі кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фонду: прагназаванне, планаванне, арганізацыя, рэгуляванне, улік, кантроль, аналіз. Збор і аналіз інфармацыі, якая неабходная для кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фонду. Вывучэнне складу карыстальнікаў, іх інфармацыйных патрэб і запытаў. Вывучэнне выкарыстання бібліятэчнага фонду. Метады вывучэння незадаволеных запытаў. Тэхналогія вывучэння бібліятэчнага фонду: этапы, сродкі, метады.

8. Асаблівасці фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі

Асноўныя групы дакументаў, якія складаюць краязнаўчы фонд. Падфонды краязнаўчых дакументаў; мясцовых дакументаў, прысвечаных вядомым дзеячам і ўраджэнцам краю; дакументаў, якія прысвечаны тэорыі, методыцы і арганізацыі краязнаўчага фонду. Асаблівасці краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў: універсальных навуковых, спецыяльных, публічных масавых.

Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк

1. Сацыяльная роля, мэты

і задачы абслугоўвання карыстальнікаў

Разуменне мэты і задач абслугоўвання карыстальнікаў на розных этапах развіцця грамадства. Вызначэнне мэты абслугоўвання карыстальнікаў прадстаўнікамі разнастайных школ і кірункаў бібліятэказнаўчай думкі (В.А.Барадзіной, М.Я.Дворкінай, І.А.Мейжыс, Ю.П.Меленцевай і інш.). Паняцце “місія бібліятэкі”. Місія бібліятэкі і абслугоўванне карыстальнікаў як стратэгічная мэта.

Задачы абслугоўвання карыстальнікаў, вызначаныя ў “Законе аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Вызначэнне задач абслугоўвання ў працах беларускіх навукоўцаў (Л.А.Дзямешкі, Л.Г.Кірухінай, С.А.Паўлавай і інш.).

Сацыяльныя функцыі абслугоўвання карыстальнікаў, вызначаныя ў “Законе аб бібліятэчнай справе ў РБ”. Сацыяльныя, псіхалагічныя і педагагічныя функцыі абслугоўвання і іх рэалізацыя ва ўмовах бібліятэк рознага тыпу.

2.Канцэпцыі і прынцыпы абслугоўвання

карыстальнікаў бібліятэк

Абслугоўванне карыстальнікаў як найважнейшая функцыя бібліятэкі. Абслугоўванне карыстальнікаў як сацыяльны, тэхналагічны працэс і як цэласная з’ява. Уплыў на канцэпцыі абслугоўвання адпаведных канцэпцый чытання: кансерватыўна-ахоўваючай, ліберальнай, рэвалюцыйна-радыкальнай і камерцыйнай. Сутнасць і шляхі развіцця канцэпцый чытання і іх уплыў на характар і змест абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк. Асноўныя канцэпцыі бібліятэчнага абслугоўвання на сучасным этапе развіцця: ідэалагічная, педагагічная, асветніцкая, сацыялізуючая, інфармацыйная. Рэалізацыя канцэпцый абслугоўвання ў бібліятэках рознага тыпу.

Залежнасць прынцыпаў абслугоўвання ад пануючай канцэпцыі абслугоўвання. Трактоўка прынцыпаў абслугоўвання рознымі расійскімі і беларускімі аўтарамі. Эвалюцыя ўяўленняў аб прынцыпах абслугоўвання. Сістэматызацыя прынцыпаў па групах: мэтазгоднасці, развіцця, дэмакратызацыі, камфортнасці. Прынцыпы абслугоўвання карыстальні­каў і фундаментальныя законы, сфармуляваныя Ш.Ранганата­нам, Н.А.Рубакіным, Дж.Шырай і інш.

3. Кніга і чытанне як фактары сацыялізацыі асобы.

Роля бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі

Абслугоўванне карыстальнікаў як сацыякультурны працэс. Сацыялізацыя асобы як спосаб уваходу ў чалавечую супольнасць і адаптацыі ў грамадстве. Ступені і сродкі сацыялізацыі. Адрозненне сацыялізацыі ад выхавання і фарміравання асобы. Роля інфармацыі ў працэсе сацыялізацыі. Кніга і чытанне, іх роля ў працэсе сацыялізацыі. Уплыў чытання на розных этапах сацыялізацыі асобы. Месца бібліятэкі сярод грамадскіх інстытутаў, што спрыяюць сацыялізацыі.

Роля бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі асобы карыстальніка. Сацыялізуючая канцэпцыя абслугоўвання карыстальнікаў. Абслугоўванне карыстальнікаў як дзейнасць, якая спрыяе сацыялізацыі асобы. Дапамога асобе ў працэсе сацыялізацыі, яе ўзмацненне за кошт авалодання ведамі, інфармацыяй па важнейшых праблемах сацыялізацыі: фармі­раванне светапогляду, выбар прафесіі, прафесійная адап­тацыя і прафесійнае ўдасканаленне, стварэнне сям’і і выра­шэнне сямейных праблем, адыходу на заслужаны адпачынак і інш. Сувязь сацыялізуючай канцэпцыі з іншымі канцэпцыямі бібліятэчнага абслугоўвання: ідэалагічнай, педагагічнай, асветніцкай і інфармацыйнай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]