Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_BibliotekovedenieFIDK_i_FZN_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
429.57 Кб
Скачать

9. Краязнаўчая каштоўнасць дакумента

як крытэрый яго адбору ў краязнаўчы фонд

Азначэнне паняццяў “краязнаўчая каштоўнасць даку­мента”, “эталонны краязнаўчы дакумент”, “ступень края­знаўчай каштоўнасці дакумента”.

Крытэрыі адбору дакументаў у краязнаўчы фонд біблія­тэкі. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння края­знаўчай каштоўнасці дакумента. Характарыстыка ўдаклад­няючых прымет краязнаўчай каштоўнасці дакумента: шырокае сацыяльнае прызначэнне дакумента; функцыя­нальнае прызначэнне для вывучэння краю; мясцовае паходжанне і выданне (выраб); комплексны характар яго зместу; гумані­тарны сэнс інфармацыі, якая складае яго змест, аўтарства; мова; час стварэння і выдання дакумента. Методыка вызначэння і ўліку прымет краязнаўчай каш­тоўнасці дакументаў.

10. Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання

карыстальнікаў па краязнаўстве

Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ў бібліятэках розных тыпаў і відаў. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве. Крытэрыі вывучэння яго эфектыўнасці. Каардынацыя і карпаратыўнасць дзейнасці бібліятэк з іншымі сацыяльнымі інстытутамі па задавальненні краязнаўчых патрэб насель­ніцтва.

11. Індывідуальнае абслугоўванне карыстальнікаў

краязнаўчай інфармацыі

Мэта, задачы індывідуальнага абслугоўвання карысталь­нікаў краязнаўчай інфармацыі. Вызначэнне абанентаў бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве ў бібліятэках розных тыпаў. Вывучэнне інфармацыйных патрэб абанентаў. Ажыццяўленне індывідуальнага падыходу да абанентаў з улікам іх узроўню пазнання краю. Формы індывідуальнага бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве. Крыніцы і тэхналогія выканання біблія­графічных даведак. Асноўныя тыпы бібліяграфічнага пошуку. Бібліятэчныя паслугі па задавальненні краязнаўчых запытаў. Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

12. Групавое і масавае абслугоўванне карыстальнікаў

краязнаўчай інфармацыі

Мэта, задачы групавога і масавага абслугоўвання карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі. Вызначэнне абанентаў бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве бібліятэк розных тыпаў. Асноўныя формы работы з групавымі і масавымі абанентамі. Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

13. Прафесійныя патрабаванні да бібліятэкараў-бібліёграфаў-краязнаўцаў

Асобасныя і прафесійныя якасці спецыяліста, дзейнасць якога звязана з краязнаўчым бібліятэчна-бібліяграфічным абслугоўваннем карыстальнікаў. Прафесійныя і агульна­адукацыйныя патрабаванні да бібліятэкараў-бібліёграфаў-краязнаўцаў.

Маральныя якасці бібліятэчных супрацоўнікаў. Выка­нанне этычных і маральных нормаў пры абслугоўванні розных груп чытачоў краязнаўчымі дакументамі.

Дзейнасць бібліятэк па арганізацыі вольнага часу

1. Спецыфіка прафесійных зносін

бібліятэкара аддзела абслугоўвання

Паняцце “бібліятэчныя зносіны” і яго генезіс. Падыходы да вызначэння дадзенага паняцця ў сучасным біблія­тэказнаўстве. Спецыфіка бібліятэчных зносін у параўнанні з іншымі відамі зносін (у педагогіцы, сферы культуры, СМІ, бытавой сферы). Структура зносін, іх перцэпцыйны, камунікатыўны і інтэрактыўны аспекты. Праявы кожнага з аспектаў у бібліятэчных зносінах.

Камунікатыўная прырода чытання, роля зносін у яго арганізацыі і забеспячэнні на розных этапах: у перад­каму­нікатыўнай, камунікатыўнай і посткамунікатыўнай фазах.

Віды і формы бібліятэчных зносін, іх сацыяльна-псіхалагічныя асаблівасці. Непасрэдныя і апасродкаваныя бібліятэчныя зносіны. Рытуальныя, маніпулятыўныя і гуманістычныя зносіны, іх месца ў абслугоўванні карыстальнікаў. Суб’ект-суб’ектныя і суб’ект-аб’ектныя зносіны паміж бібліятэкарам і чытачом. Змястоўныя і згорнутыя зносіны. Індывідуальныя, групавыя і масавыя зносіны. Сацыяльна-педагагічныя аспекты бібліятэчных зносін.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]