Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_BibliotekovedenieFIDK_i_FZN_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
429.57 Кб
Скачать

5. Планаванне бібліятэчнай дзейнасці

як функцыя менеджменту

Вызначэнне паняццяў “планаванне работы”, “план работы бібліятэкі”. Сістэма планаў работы бібліятэкі. Віды планаў бібліятэкі: па змесце, па тэрмінах выканання, па аб’ёме плануемай работы.

Канцэпцыя і пасылкі з’яўлення стратэгічнага менеджменту. Месца і значэнне стратэгічнага менеджменту ў кіраванні сучаснай бібліятэкай. Сутнасць стратэгічнага менеджменту.

Этапы стратэгічнага кіравання. Вызначэнне місіі бібліятэкі. Роля місіі ў яе жыццядзейнасці. Стратэгічнае планаванне ў бібліятэцы: вызначэнне і значэнне. Гарызонт планавання: ад стратэгіі да тактыкі; доўгатэрміновыя, сярэднетэрміновыя і бягучыя планы, іх асаблівасці, сістэма паказчыкаў, іх узаемасувязь. Стратэгічны план як метад перспектыўнага: агульныя рысы і іх адрозненне.

Аператыўнае планаванне, яго асаблівасці; сфера выкарыстання. Разлік кантрольных паказчыкаў плана, бюджэту працоўнага часу бібліятэкі. Вызначэнне паняццяў “фонд працоўнага часу”, “расход працоўнага часу”. Спосабы іх вымярэння.

6. Бібліятэчная статыстыка. Улік і справаздачнасць

Прадмет і задачы бібліятэчнай статыстыкі, яе роля ў кіраванні бібліятэчнай справай. Раздзелы бібліятэчнай статыстыкі: статыстыка бібліятэчнага фонду, статыстыка бібліятэчнага абслугоўвання, статыстыка бібліятэчнай сеткі, статыстыка бібліятэчных кадраў.

Арганізацыя статыстычнай работы ў бібліятэцы. Статыстычнае даследаванне, яго этапы. Першы этап статыстычнага даследавання: статыстычнае назіранне, яго віды і спосабы. Улік у бібліятэцы, віды, формы, метады. Справаздачнасць як форма статыстычнага назірання, яго асаблівасці.

Другі этап статыстычнага даследавання ў бібліятэцы: зводка і групоўка статыстычных матэрыялаў: праверка, сістэматызацыя, апрацоўка і падлік даных, атрыманых на першым этапе. Статыстычныя табліцы. Графічнае адлюстраванне статыстычных даных.

Аналіз даных – заключны этап статыстычнага даследавання. Яго задачы і асаблівасці. Правілы правядзення статыстычнага аналізу.

Паказчыкі бібліятэчнай статыстыкі: абсалютныя, адносныя, сярэднія. Сучасныя праблемы і перспектывы ўдасканалення статыстыкі.

7. Інавацыйна-метадычная дзейнасць бібліятэк

Метадычнае забеспячэнне бібліятэчнай дзейнасці, яго сутнасць, задачы, прынцыпы. Асноўныя кірункі метадычнага забеспячэння: кансультацыйна-метадычная дапамога біблія­тэкам, інавацыйная дзейнасць, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Функцыі метадычнага забеспячэння.

Дыскусійныя пытанні метадычнага забеспячэння дзейнасці бібліятэк.

Метадычны маніторынг – сістэма назірання за змяненнямі ў бібліятэчнай справе. Яго аб’екты і крыніцы інфармацыі. Інфармацыйна-пошукавы апарат метадычнага маніторынгу. Методыка абследавання бібліятэк і аналізу бібліятэчнай практыкі. Методыка састаўлення агляду дзейнасці бібліятэк. Выкарыстанне вынікаў аналітычнай дзейнасці ў метадычным забеспячэнні работы бібліятэк.

Інавацыйная дзейнасць у бібліятэках, яе значэнне і змест. Асноўныя этапы інавацыйных працэсаў у бібліятэцы.

Навацыі, іх выяўленне і абагульненне. Прапаганда навацый і іх распаўсюджвання ў бібліятэках. Кіраванне новаўвядзеннямі ў бібліятэках: стварэнне навацый з дапамогай эксперыментальных метадаў, іх выкарыстанне і дапамога бібліятэкам у засваенні.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]