Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_BibliotekovedenieFIDK_i_FZN_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
429.57 Кб
Скачать

8. Кіраванне персаналам як кірунак менеджменту

Функцыі кіравання персаналам у сучасных умовах. Канцэпцыя “персанал – стратэгіі”. Склад функцыянальных блокаў па кіраванні персаналам бібліятэкі. Планаванне патрэбнасці ў персанале. Маркетынг персаналу, асноўныя прынцыпы, віды дзейнасці, этапы. Падбор кандыдатаў і адбор персаналу: арганізацыя і працэдуры. Прафесіяграмы і персанаграмы. Вызначэнне спосабаў падбору работнікаў. Адбор кандыдатаў, метады і працэдуры. Прафесіянальныя выпрабаванні. Гутарка.

Кіраванне працоўным патэнцыялам бібліятэкі. Расстаноўка персаналу. Сацыяльная і прафесійная адаптацыя персаналу. Працоўныя перамяшчэнні: віды, формы. Распаў­сюджванне гібкіх формаў занятасці (няпоўная занятасць, часовае працаўладкаванне). Ратацыя работнікаў. Аргані­зацыйная культура бібліятэкі.

Матывацыя працоўнай дзейнасці. Асноўныя паняцці: матыў, патрэбы, інтарэс, устаноўка, структура матываў працоўных паводзін. Сучасныя тэорыі матывацыі. Формы і метады стымулявання працоўнай дзейнасці. Эканамічная і сацыяльная эфектыўнасць матывацыі.

Раздзел ІІ

ДЫСЦЫПЛІНЫ СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЙ

Бібліятэчнае абслугоўванне дзяцей і юнацтва

1. Асаблівасці фарміравання фондаў дзіцячых бібліятэк

Значэнне дзіцячай бібліятэкі ў сацыялізацыі асобы школьніка. Рэформа агульнаадукацыйнай школы і задачы дзіцячых бібліятэк. Роля кнігі ў культурным і духоўным развіцці асобы школьніка, фарміраванні чытацкай і інфармацыйнай культуры.

Кніжнае ядро фонду дзіцячай бібліятэкі, яго характарыстыка. Роля кніжнага ядра ў фарміраванні фонду дзіцячай бібліятэкі мастацкай літаратурай, навукова-пазнавальнымі, даведачнымі выданнямі. Значэнне фонду дзіцячай бібліятэкі ў рэалізацыі яе педагагічнай функцыі.

Фарміраванне фонду дзіцячай бібліятэкі ў дапамогу вучэбнаму і выхаваўчаму працэсу. Асаблівасці фарміравання краязнаўчага фонду ў дзіцячай бібліятэцы.

2. Характарыстыка табліц ббк

для дзіцячых і школьных бібліятэк

“Библиотечно-библиографическая классификация” (ББК) для дзіцячых і школьных бібліятэк. Яе прынцыповыя асновы. Структура ББК: асноўныя табліцы, сістэма тыпавых дзяленняў, алфавітна-прадметны паказальнік (АПП). Дадаткі. Індэксацыя. Удасканаленне табліцы, некаторыя змяненні ў адпаведных раздзелах з улікам спецыфікі дзіцячых і школьных бібліятэк і адпаведныя метадычныя рашэнні. Перавыданні. Выкарыстанне табліцы ў бібліятэках Беларусі.

3. Методыка сістэматызацыі дзіцячай літаратуры

Агульная методыка сістэматызацыі літаратуры для дзяцей. Асаблівасці сістэматызацыі галіновай літаратуры ў дзіцячых бібліятэках. Улік асаблівасцей чытачоў-дзяцей розных узроставых груп. Сістэматызацыя літаратуры па асобных праблемах. Асаблівасці сістэматызацыі метадычнай, вучэбнай, навукова-пазнавальнай літаратуры і кніг аб самадзейнай творчасці дзяцей.

Сістэматызацыя літаратуры універсальнай тэматыкі: энцыклапедый, слоўнікаў, даведнікаў, серыйных і перыядычных выданняў. Выкарыстанне агульных, тэрытарыяльных і спецыяльных тыпавых дзяленняў, дадаткаў да табліц.

4. Сістэматычны каталог для чытачоў-дзяцей

Значэнне і функцыі сістэматычнага каталога бібліятэк, якія абслугоўваюць дзяцей і падлеткаў. Асаблівасці рэалізацыі прынцыпу даступнасці пры вядзенні сістэматычнага каталога ў сувязі з узроставымі асаблівасцямі дзяцей.

Асаблівасці структуры, зместу і афармлення сістэматыч­нага каталога для дзяцей розных узроставых груп.

Алфавітна-прадметны паказальнік – неад’емная частка сістэматычнага каталога для чытачоў-дзяцей.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]