Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

4. Інфармацыйныя рэсурсы, у якіх адлюстроўваюцца аб’екты прамысловай уласнасці Беларусі і краін свету

Віды аб’ектаў прамысловай уласнасці: вынаходстваў, ка­рыс­ных мадэляў, прамысловых узораў, таварных знакаў, сар­тоў раслін.

Ахоўныя дакументы. Віды патэнтных дакументаў на аб’ек­ты прамысловай уласнасці.

Дзейнасць патэнтнага ведамства Беларусі па інфармаванні аб аб’ектах прамысловай уласнасці Беларусі. Патэнтныя бю­ле­тэні: іх віды, асаблівасці, структура, значэнне ў інфарма­цыйным абслугоўванні карыстальнікаў.

Дзейнасць ФІПС і ІНІЦ Расіі па інфармаванні аб аб’ектах прамысловай уласнасці. Віды патэнтна-інфармацыйных вы­дан­няў і БД. Іх асаблівасці. Выкарыстанне ў абслугоўванні спецыялістаў.

Дзейнасць Еўразійскага патэнтнага ведамства: віды па­тэнт­ных дакументаў і патэнтна-інфармацыйных выданняў. Ро­ля ЕАПВ у забеспячэнні прававой аховы дасягненняў вы­на­ходнікаў краін СНД.

5. Віды патэнтнага пошуку і тэхналогія яго правядзення

Азначэнне патэнтнага пошуку. Яго сувязі з інфарма­цый­ным пошукам. Мэты правядзення патэнтнага пошуку. Па­тэнтны пошук і патэнтныя даследаванні. Улік асаблівасцей патэнтнага заканадаўства ў тэхналогіі пошуку патэнтнай інфар­мацыі пэўнай краіны.

Асноўныя віды патэнтнага пошуку: тэматычны, нумера­цый­ны, імянны. Разнавіднасці патэнтнага пошуку: пошук патэнтаў-аналагаў, дзеючых патэнтных дакументаў і інш. Інструментарый патэнтнага пошуку. Тэхналогія правядзення розных відаў патэнтнага пошуку. Тэхналогія патэнтнага пошуку ў БД.

6. Агульная методыка правядзення патэнтных даследаванняў

Патэнтныя даследаванні як метад комплекснага аналізу патэнтных і іншых навукова-тэхнічных дакументаў. Суадно­сі­ны патэнтных даследаванняў і навукова-інфармацыйнай дзейнасці. Мэты і этапы правядзення патэнтных даследаван­няў: тэхнічнае заданне, рэгламент пошуку, аналіз інфарма­цыі, падрыхтоўка справаздачы. Выкарыстанне розных відаў дакументаў пры правядзенні патэнтных даследаванняў з рознымі мэтамі.

7. Спецыфіка, склад, структура дпа на фонд тэхнічных нарматыўна-прававых актаў

Склад ДПА на фонд ТНПА. Віды каталогаў і картатэк на фонды ТНПА. Роля і месца бібліяграфічных паказальнікаў у фондзе ТНПА. БД нарматыўна-тэхнічных дакументаў. Адлю­стра­ванне ў ДПА дакументаў, якія дзейнічаюць, змяніліся ці адменены. Асаблівасці ДПА ў бібліятэках розных тыпаў.

8. Сусветныя інфармацыйныя рэсурсы і паслугі ў сферах навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу

Агульная характарыстыка вытворчасці інфармацыйных рэсурсаў па прыродазнаўстве і сумежных галінах у краінах Заходняй Еўропы і ЗША. Арганізацыя інфармацыйнага за­бес­пячэння спецыялістаў навукова-вытворчага комплеку праз дзяржаўныя інфармацыйныя органы і бібліятэкі, міжнарод­ныя інфармацыйныя органы і службы, навуковыя таварыс­т­вы.

Спецыялізацыя і інтэграцыя інфармацыйных рэсурсаў па навуцы і тэхналогіях. Інфармацыйныя сеткі. Сетка STN як комплексны доступ да шматгаліновых сусветных інфарма­цый­ных рэсурсаў па навуцы і тэхналогіях.

Характарыстыка інфармацыйнай прадукцыі (бібліяграфіч­ных паказальнікаў і БД з рознымі формамі раскрыцця зместу, фактаграфічных БД матэрыялаў, хімічных формул і інш., паў­на­тэкставых БД). Буйныя шматгаліновыя, галіновыя, праблем­на-тэматычныя БД.

Забеспячэнне транснацыянальнага доступу да сусветных інфармацыйных рэсурсаў па тэматыцы навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу ў бібліятэках Беларусі. Адлюстра­ван­не нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў у міжнарод­ных БД.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]