Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
GEK_Bibliografovedenie_2009.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
518.66 Кб
Скачать

15. Тэарэтычныя пытанні краязнаўчай бібліяграфіі

Азначэнне паняцця “краязнаўчая бібліяграфія”, яго дыс­ку­сій­ны характар. Залежнасць зместу (меж) краязнаўчай біблія­гра­фіі ад тлумачэння яе аб’екта: абмежавальны, ці звужа­ны, і пашыраны падыходы. Абгрунтаванні паняцця на пад­ставе тэрытарыяльна-зместавай і іншых прымет (перса­наль­на-тэ­ры­тарыяльнай, прыметы месца паходжання даку­мен­таў). Ро­ля М.В.Здобнава, А.В.Мамантава, М.М.Шчэрбы, А.М.Бучан­ко­ва, І.І.Міхлінай і іншых даследчыкаў у вызна­чэн­ні тэарэ­тыч­ных пытанняў краязнаўчай бібліяграфіі. Гра­мад­скае пры­зна­чэн­не і функцыі краязнаўчай бібліяграфіі, яе арганізацый­ная структура.

16. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі

Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат (КДБА) біб­лія­тэ­кі: паняцце, функцыянальнае прызначэнне, уласцівасці. Структура КДБА, формы існавання яго кампанентаў; прад­стаў­ленне ва ўдаленым доступе.

Сістэма краязнаўчых каталогаў і картатэк.

Каталог краязнаўчай літаратуры. Алфавітны каталог на падсобны фонд краязнаўчай літаратуры.

Каталог мясцовых выданняў, яго роля ў сістэме ДБА. Края­знаўчыя бібліяграфічныя і фактаграфічныя картатэкі.

Базы даных па краязнаўстве: бібліяграфічныя, фактагра­фіч­ныя, паўнатэкставыя.

Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд: яго прызна­чэн­не, асаблівасці камплектавання, складу і арганізацыі.

Фонд выкананых даведак краязнаўчай тэматыкі, адбор, захаванне і выкарыстанне даведак.

Узаемасувязь усіх частак КДБА паміж сабой і агульным ДБА бібліятэкі. Асаблівасці КДБА ў бібліятэках розных тыпаў.

17. Сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

Мадэлі сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможні­каў (СКБД), іх навуковае і практычнае значэнне. Зыходныя кры­тэрыі фарміравання СКБД. Дыскусійныя пытанні струк­ту­ры мадэляў СКБД.

Падсістэма навукова-дапаможных краязнаўчых бібліягра­фіч­ных дапаможнікаў, яе назначэнне, структурныя звенні, іх метадычныя асаблівасці.

Падсістэма рэкамендацыйных краязнаўчых бібліяграфіч­ных дапаможнікаў, яе назначэнне, структурныя элементы, іх метадычныя асаблівасці.

Вызначэнне месца паказальнікаў мясцовых выданняў у мадэлях СКБД.

Узровень функцыянавання асобных элементаў СКБД на прыкладзе сучаснай краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі бібліятэк Беларусі.

Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне

галіновых комплексаў

1. Сучасны стан інфармацыйна-бібліяграфічных

рэсурсаў (ІБР) па тэхніцы ў Беларусі

Арганізацыя ІБР па тэхніцы ў Беларусі. Дзейнасць РНТБ, ЦНБ НАН, інфармацыйных цэнтраў па падрыхтоўцы ІБР. Кааперацыя і каардынацыя іх дзейнасці.

Характарыстыка ІБР па розных прыметах: традыцыйных (навукова-дапаможных, вытворча-практычных, рэкамен­да­цый­ных) і электронных.

Кірункі далейшага развіцця ІБР па тэхніцы ў Беларусі ў новых умовах. Электронныя інфармацыйныя рэсурсы па тэх­ні­цы, створаныя ў Беларусі.

2. Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы

па сельскай гаспадарцы Беларусі

Развіццё ІБР па сельскай гаспадарцы з 1960 г. па 1992 г. Ства­рэнне РНСГБ, фарміраванне сістэмы сельскагаспадар­чых бібліятэк краіны і сістэмы бібліяграфічнай прадукцыі.

Сучасны стан традыцыйных і электронных ІБР у галіне аграрна-прамысловага комплексу. Роля БелСГБ у забеспячэн­ні доступу да сусветных інфармацыйных рэсурсаў у галіне аграрна-прамысловага комплексу.

3. Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы

па прыродазнаўстве ў Беларусі

Характэрныя кірункі развіцця ІБР па прыродазнаўстве на сучасным этапе. Роля ЦНБ НАН і яе філіялаў у стварэнні бібліяграфічнай прадукцыі і абслугоўванні карыстальнікаў. Асаблівасці бібліяграфічнай прадукцыі па прыродазнаўстве.

Сучасны стан ІБР па прыродазнаўстве. Характэрныя кі­рун­кі развіцця, віды бібліяграфічнай прадукцыі па жанрах і ты­пах. Электронныя ІБР, створаныя ЦНБ. Забеспячэнне досту­пу да глабальных інфармацыйных рэсурсаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]