Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси 19 в..doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
1.56 Mб
Скачать
  • Праграмны модуль

    • Праграма курса «Гісторыя Беларусі XIX ст

    • Спіс літаратуры і крыніц па курсу

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ XIX СТАГОДДЗЯ

Уводзіны. Новы перыяд у гісторыі Беларусі. Яго асноўныя прыкметы. Перыядызацыя: сацыяльна-эканамічная, культуралагічная.

Гістарыяграфія. Крыніцы. Зараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Яе сучасны стан. Замежная гістарыяграфія. “Белыя плямы” ў вывучэнні гісторыі Беларусі XIX ст.

Крыніцы. Іх класіфікацыя: заканадаўчыя акты, матэрыялы афіцыйнага справаводства, эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, статыстычныя матэрыялы, дакументы палітычных партый і арганізацый, мемуары, дзённікі, пісьмы, літаратурныя і публіцыстычныя творы, перыядычны друк, кіна-фона-фота дакументы. Праблема рэпрэзентатыўнасці. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.

Беларусь у першай палове XIX ст. Эпоха падзей і разчараванняў.

Тэрыторыя і насельніцтва. Прыродныя рэсурсы. Уплыў геаграфічнага і дэмаграфічнага фактараў на сацыяльнае і эканамічнае развіццё. Адміністрацыйны падзел. Сацыяльная і нацыянальна-рэлігійная структура насельніцтва. Яе асаблівасці. Дваранства. Сялянства. Купецтва. Гарадское насельніцтва.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё на зыходзе прыгонніцтва. Разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу і фарміраванне капіталістычных адносін. Развіццё таварнай вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Пачатак яе спецыялізацыі. Новыя з’явы ў агратэхніцы. Дваранская зямельная ўласнасць, яе асаблівасці на беларускіх землях. Прамысловая дзейнасць сялян, узровень іх дыферэнцыяцыі.

Крызіс паншчыннай гаспадаркі. Спробы яе рацыяналізацыі. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства. Хваляванні сялян дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх маёнткаў, іх антыпрыгонніцкая накіраванасць.

Структура і формы арганізацыі прамысловай вытворчасці. Вотчынныя і купецкія мануфактуры. Пачатак прамысловага перавароту. Рост ужывання наёмнай працы. Будаўніцтва дарог і каналаў.

Гандаль. Кірмашы. Узрастанне ролі гарадоў і мястэчкаў, склад і становішча іх насельніцтва.

Вайна 1812 г. і Беларусь. Расійска – французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў заходніх губернях напярэдадні вайны. Перадача Расіі Беластоцкай акругі. Праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага.

Ваенныя дзеянні на тэрыторіі Беларусі летам 1812 г. Палітыка французскіх улад. Дзейнасць Часовай камісіі ўрада Вяікага княства Літоўскага. Адносіны шляхты да Напалеона. Пазіцыі сялянства. Партызанскі рух. Праваслаўная царква і рымска-каталіцкі касцёл ў перыяд акупацыі. Удзел насельніцтва Беларусі ў баявых дзеяннях. Разгром французскіх войскаў на Бярэзіне. Вынікі вайны для Беларусі.

Урадавая палітыка. “Польскае пытанне” і ўрадавая палітыка. Рускае землеўладанне. Эвалюцыя саслоўнай палітыкі. Разбор шляхты. Ваенныя пасялення. Актуалізацыя сялянскага пытання ў другой чвэрці XIX cт. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў. Інвентарная рэформа. Канфесіянальная палітыка. Полацкі царкоўны Сабор і яго вынікі. Канкардат 1847 г. і каталіцтва на Беларусі. Змяненні ў становішчы яўрэяў. Палітыка ў галіне асветы. Заканадаўства. Ідэі і рэаліі. Камітэт па справах заходніх губерняў і яго дзйнасць. Русіфікацыя і яе сутнасць.

Светапогляд рамантызму і грамадска-палітычнае жыццё. “Вясна народаў” і ажыўленне грамадска-палітычнага руху. Характар і сацыяльна-саслоўны склад яго ўдзельнікаў. Грамадска-палітычнае жыццё і яго накірункі. Фізіякраты. Масонства. Тайныя таварыствы вучнёўскай моладзі і іх дзейнасць. Дзекабрысты. Беларусь у планах дзекабрыстаў. Бабруйскі план паўстання. “Таварыства ваенных сяброў”. Выступленне дзекабрыстаў у Літоўскім корпусе і ў Бабруйскай крэпасці. Разгром тайных таварыстваў.

Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. Яго мэты і праграма дзеянняў. Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Развіццё паўстання ў заходніх і паўднёвых раёнах Беларусі. Мабілізацыя сялян і мяшчан. Бітва за Вільню. Падаўленне паўстання. Вынікі падзей 1831 г. Ліцьвінскі патрыятызм сярод мясцовай шляхты.

Уплыў рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе на грамадска-палітычны рух у Беларусі. “Экспедыцыя Валовіча”. “Дэмакратычнае таварыства”. Франц Савіч. “Саюз свабодных братоў”. Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху.

“Заходня – русізм” і яго прадстаўнікі: мітрапаліт Літоўскі Іосіф Сямашка, протаіерэй Іаан Грыгаровіч і інш. “Папоўскі патрыятызм” і ўніяцкая семінарыя ў Жыровічах, яе месца ў грамадска-палітычным і нацыянальна - культурным жыцці беларускага грамадства. Плакід Янкоўскі, Міхаіл Баброўскі і інш.

Культура. Ад Асветніцтва да Рамантызму. Новае ў культуры: рацыяналізм, дэмакратызацыя і дыферэнцыяцыя. Уплыў польскай і рускай культур. Сацыяльная структура культуры: магнацкая, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты. Культура мяшчан і насельніцтва гарадоў і мястэчак. Сялянская культура. Культурныя центры Беларусі.

Асвета. Секулярызацыя адукацыі і навукі. Фарміраванне сістэмы свецкай і духоўнай адукацыі. Віленская навучальная акруга. Віленскі універсітэт. Гімназіі. Павятовыя вучылішчы. Змены ў сістэме адукацыі. Беларуская навучальная акруга. Віцебская настаўніцкая семінарыя. Духоўная адукацыя. Полацкая езуіцкая акадэмія. Галоўная каталіцкая семінарыя Полоцкая, Мінская Літоўская і Магілёўская праваслаўныя семінарыі. Царкоўна-прыходскія і парафіяльныя школы. Ваеннае і прафесійнае навучанне. Полацкі кадэцкі корпус. Гродзенская медыцынская школа. Горы-Горацкі земляробчы інстытут.

Тыпаграфіі: казёныя, прыватныя, царкоўныя.

Навука. Зараджэнне і развіццё археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, беларусазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. З.Даленга-Хадакоўскі, М.Баброўскі, І.Даніловіч, К. і Я.Тышкевічы і інш. Прыродазнаўчыя веды: батаніка, біялогія, фізіялогія, хімія.

Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Рамантызм: А.Міцкевіч, Я.Чачот, У.Сыракомля, Я.Баршчэўскі. Пераход да рэалізму. В.Дунін-Марцінкевіч. Ананімная паэзія. Перыядычны друк.

Мастацтва. Тэатр. Музыка. А.Абрамовіч, М.Агінскі, Д.Стэфановіч, Ф.Міладоўскі, С.Манюшка.

Архітэктура і горадабудаўніцтва. Палацава-сядзібнае будаўніцтва. Класіцызм. Нэаготыка. Жывапіс: Я.Дамель, І.Аляшкевіч, В.Ваньковіч, І.Хруцкі., В.Дмахоўскі. Віленская школа жывапісу. Графіка. Скульптура.

Уклад выхадцаў з Беларусі ў развіццё навукі і культуры іншых народаў. Выспяванне беларускай нацыянальнай ідэі.

Беларусь у другой палове ХIХ ст.

Мадэрнізацыя і нацыянальнае самавызначэнне.

Мадэрнізацыйныя працэсы на Беларусі. Мадэрнізацыя, яе сутнасць, этапы, характэрныя і спецыфічныя рысы яе эвалюцыі на Беларусі. Фарміраванне сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства, незавершанасць гэтага працэса на Беларусі. Мадэрнізацыя і працэсы індустрыялізацыі, урбанізацыі, станаўлення нацыі, змены ў менталітэце беларускага грамадства.

Адмена прыгоннага права. Наспяванне неабходнасці падрыхтоўкі сялянскай рэформы, яе прычыны. Арганізаваная ініцыятыва інвентарных камітэтаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў па вызваленні сялян. Рэскрыпт Назімаву. Маніфест і “Палажэнні” 19 лютага 1861 г. Спецыфіка мясцовых “Палажэнняў” для Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў. Выкупная аперацыя. Устаўныя граматы і выкупныя акты. Правы сялян. Змены ў рэалізацыі рэформы, звязаныя з паўстаннем 1863 г. Рэформы аграрных адносін дзяржаўных сялян і ўпарадкаванне іншых катэгорый сельскага насельніцтва. Вынікі і значэнне аграрных рэформ.

Урадавая палітыка. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг.: ваенная, школьная, цэнзурная, судовая, гарадскога самакіравання, іх прычыны, сутнасць і асаблівасці рэалізацыі на Беларусі. Змяненні ў становішчы праваслаўнай і каталіцкай царквы. Значэнне рэформ.

Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі на Беларусі. Пашырэнне рускага землеўладання. Сервітутнае пытанне. Рэформы ў сістэме падаткаў і павіннасцяў. Увядзенне інстытута земскіх начальнікаў. Змены ва ўрадавай палітыцы на Беларусі па нацыянальнаму і рэлігійнаму пытаннях. Умацаванне “традыцыяналісцкіх” пачаткаў ва ўрадавай палітыцы Беларусі. Русіфікацыя. Абмежаванні ў дачыненні палякаў, беларусаў-католікаў. Заканадаўства ў адносінах да яўрэяў.

Сельская гаспадарка. Памешчыцкае і сялянскае землеўладанне. Асаблівасці буржуазнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Аграрны крызіс 1880-ых гг. і яго ўплыў на рыначную спецыялізацыю сельскай гаспадаркі. Малочная і мясная жывёлагадоўля. Вытворчасць тэхнічных культур. Вінакурэнне. Скарачэнне дваранскага землеўладання і рост безсаслоўнай зямельнай уласнасці. Становішча сялян. Сацыяльныя працэсы сярод сялянства. Фарміраванне аграрнай буржуазіі. Адыходныя промыслы. Міграцыя сялянства. Сельская грамада, рэгіянальныя асаблівасці яе функцыяніравання на Беларусі.

Прамысловасць і гарады. Спецыялізацыя беларускай прамысловасці, яе галіновая структура. Спецыфічныя рысы тэрытарыяльнага размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў. Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі на Беларусі. Удзельная вага дробнай вытворчасці. Рост гарадоў і іх добраўпарадкаванне. Асаблівасці ўрадавай палітыкі ў дачыненні горадаўтварэння. Мястэчкі. Фарміраванне гандлёва-прамысловай буржуазіі. Колькасць, склад, становішча рабочых.

Транспарт, гандаль, крэдыт. Будаўніцтва чыгунак. Важнейшыя чыгуначныя лініі на Беларусі; іх уплыў на развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гарадоў і гандлю. Рачны транспарт. Фарміраванне фінансава-крэдытнай сістэмы. Дзейнасць на Беларусі аддзяленняў Дзяржаўнага, Сялянскага, Дваранскага і інш. банкаў. Таварыствы ўзаемнага крэдыту. Скарачэнне кірмашоў і развіццё магазінна-крамнага гандлю. Фарміраванне на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна.

Паўстанне 1863 г. “Польскае пытанне” ў еўрапейскай геапалітыцы. Лібералізацыя расійскай палітыкі ў Царстве Польскім. Актывізацыя грамадскага жыцця напярэдадні паўстання. Прычыны паўстання. Варшаўскі нацыянальны і Літоўскі правінцыяльны камітэты. “Чырвоныя” і “белыя”. З.Серакоўскі, Л.Звяждоўскі, В.Урублёўскі, Ф.Ражанскі і інш. К.Каліноўскі і яго дзейнасць. “Мужыцкая праўда”. Пачатак паўстання. Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Арганізацыя паўстанцкіх атрадаў і іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Тактыка “белых”. Аддзел кіравання правінцыямі Літвы. Я.Гейштар. Меры царскай адміністрацыі ў сувязі з паўстаннем. М.Мураўёў і яго палітыка. Спад паўстанцкага руху. Утварэнне “Літоўска-Беларускага чырвонага жонду”. Падаўленне паўстання. Публіцыстыка К.Каліноўскага. Характар паўстання і прычыны паражэння. Гістарычнае значэнне паўстання і яго ўплыў на урадавую палітыку.

Грамадска-палітычнае жыццё. Грамадская думка: асноўныя плыні і іх эвалюцыя. Ідэалогія манархізму на Беларусі. “Заходне-русізм” і яго плыні. М.Каяловіч. Станаўленне ліберальнай думкі. Варшаўскі пазітывізм. “Минский листок”. Рэвалюцыйна-дэмакратычная думка. Вытокі ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху. Ф.Багушэвіч. К.Каліноўскі. Польскі і яўрэйскі нацыянальныя рухі і іх ідэалогія.

Вытокі і сутнасць народніцтва. Першыя народніцкія гурткі пачатку 70-х гг. і іх дзейнасць. Народніцкія гурткі другой паловы 70-х гг. Спробы прапаганды сярод сялян і рабочых. Пераход на пазіцыі “Народнай волі”. Выхадцы з Беларусі ў народніцкіх арганізацыях Расіі. І.Грынявіцкі, М.Судзілоўскі, С.Кавалік, Р.Ісаеў і інш. Народніцкія арганізацыі на Беларусі ў першай палове 80-х гг. Спробы аб’яднання. Група “Гоман” і яе погляды на развіццё Беларусі. Народнікі Беларусі і нацыянальны рух. Ліберальныя народнікі. Адраджэнне рэвалюцыйнага народніцтва ў канцы 90-х гг.

Эвалюцыя рабочага руху. Распаўсюджванне марксізму. Э.Абрамовіч, І.Гурвіч, С.Трусевіч, Я.Спонцы, В.Сяліцкі, А.Крэмер. Дзейнасць сацыял-дэмакратыі Польшчы і Літвы. Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (ЛСДП). Польская сацыялістычная партыя (ППС). Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз (Бунд). “Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі”. I з’езд РСДРП. Стварэнне Сацыял-дэмактатыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). Асаблівасці сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі.

Фарміраванне беларускай нацыі. Этнічная эмансіпацыя еўрапейскіх народаў у Х1Х ст. Умовы ўтварэння беларускай нацыі. Этнічная тэрыторыя беларусаў, нацыянальны склад насельніцтва. Сацыяльна-класавыя асаблівасці станаўлення беларускай нацыі. Фарміраванне агульных нацыянальных прыкмет. Этнічная і нацыянальная самасвядомасць. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Самавызначэнне беларускага нацыянальнага руху.

Культура Беларусі ў 60-90-ых гг. Асноўныя стылі і накірункі ў развіцці культуры. Асвета. Палітыка ўрада ў галіне школьнай справы. Пачатковая і сярэдняя адукацыя. Тыпы і колькасць школ. Развіццё прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Настаўніцкія семінарыі. Развіццё прыродазнаўчых навук. ”. Рэформа духоўных школ. Вывучэнне этнаграфіі, гісторыі і культуры Беларусі. А.Кіркор, П.Шэйн, І.Насовіч, Е.Раманаў, М.Каяловіч і інш. Публікацыя гістарычных крыніц і помнікаў духоўнай культуры. Развіццё мастацкай літаратуры. Творчасць Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Я.Лучыны, К.Каганца і інш. Рост легальных публікацый на беларускай мове ў 90-я гг. Быт і матэрыяльная культура, звычаі, абрады, нормы маралі народаў Беларусі. Друк: афіцыйны, дэмакратычны і безцензурны.

Тэатр і музыка. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Змяненне выгляду беларускіх гарадоў. Эклектыка. Жывапіс. Гістарычны і бытавы жанры: К.Альхімовіч, Д.Баркоўскі. Краявід, партрэт. Н.Сілівановіч, Б.Русецкі, А.Ромер, А.Гараўскі. Графіка. Творчасць А.Андрыёлэ, Ф.Дмахоўскага, Н.Орды.

На парозе XX ст. Высновы па курсу. Вынікі сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця. Этна-канфесійнае становішча. Здабыткі культуры.