Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

§ 5.2. Структура і спецыялізацыя гаспадаркі.

Гаспадарка ўяўляе сабою сукупнасць усіх відаў працоўнай дзейнасці людзей. Разам з тэрмінам “гаспадарка” часта ўжываецца інтэрнацыянальны тэрмін “эканоміка”. Ад агульнага развіцця гаспадаркі краіны залежыць дабрабыт яе жыхароў, месца і роля краіны ў міжнароднай супольнасці.

Галіновая структура гаспадаркі Беларусі фарміравалася з даўніх часоў. Найбольш старымі па тэрмінах узнікнення з’яўляюцца збожжавая гаспадарка, агародніцтва, ільнаводства, значна пазней узнікла бульбаводства. Амаль да сярэдзіны ХХ стагоддзя Беларусь была аграрнай краінай, сельскагаспадарчая прадукцыя якой у выглядзе сыравіны часткова вывозілася за межы, а значная частка спажывалася на месцы. З галін прамысловасці традыцыйнымі доўга лічыліся дрэваапрацоўчая, харчовая, тэкстыльная і шкловая прамысловасць. Напярэданні першай сусветнай вайны гаспадарка Беларусі пачала выходзіць на шлях рынкавай эканомікі.

У савецкі перыяд прамысловасць у параўнанні з іншымі галінамі развівалася апераджальнымі тэмпамі. Структура народнай гаспадаркі станавілася ўсё больш складанай і разгалінаванай.У прамысловасці спачатку хутка развіваліся машынабудаванне і металаапрацоўка, паліўная, тэкстыльная і харчовая прамысловасць. Сельская гаспадарка была пераведзена на калектыўныя формы гаспадарання, што дазволіла сканцэнтраваць матэрыяльныя рэсурсы і перайсці да спецыялізацыі і росту таварнасці* сельскагаспадарчай вытворчасці.

Факт да роздуму: у адпаведнасці з Рыжскім (1921 г.) дагаворам заходняя частка Беларусі адышла да Польшчы, а ўсходняя далучылася як суверэнная дзяржава да савецкай Расіі. Амаль дваццаць гадоў развіццё гаспадаркі гэтых дзьвюх частак ішло рознымі шляхамі, што ў далейшым паўплывала на напрамкі і ўзроўні развіцця іх эканомікі. У гады другой сусветнай вайны гаспадарка была больш разбурана ва ўсходняй частцы.

Асабліва істотныяя змяненні адбыліся ў другой палове 20 стагоддзя, калі ў краіне з’явіліся буйныя прадпрыемствы нафтаздабыўнай і нафтаперапрацоўчай, нафтахімічнай і горнахімічнай, электроннай і электратэхнічнай прамысловасці. Даволі хутка гаспадарка Беларусі набыла рысы, якія сведчылі аб інтэнсіўным яе характары. Гаспадарка Беларусі функцыянавала як складовая частка адзінага народнагаспадарчага комплексу Савецкага Саюза. Геаграфічнае становішча, наяўнасць высокакваліфікаваных працоўных рэсурсаў, транспартная асвоенасць спрыялі з’яўленню тут праца- і навукаёмістых вытворчасцей, што было станоўчай з’явай. У той жа час стварэнне многіх матэрыяла- і энергаёмістых вытворчасцей не адпавядала прыродна-рэсурснаму патэнцыялу і сацыяльна-эканамічнаму становішчу краіны. Ва ўмовах цэнтралізаванага планавання і адміністрацыйна-каманднай сістэм кіравання эканомікай недахоп энергетычных і сыравінных рэсурсаў кампенсаваўся іх пастаўкамі з іншых рэгіёнаў СССР.

Набыццё Беларуссю незалежнасці істотна змяніла ўмовы развіцця гаспадаркі і амаль што ўсе эканамічныя паказчыкі. Галіновая структура гаспадаркі стала не адпавядаць новым эканамічным умовам, гэта прывяло да зніжэння яе эфектыўнасці. Гаспадарка краіны па-ранейшаму моцна залежыла ад прывазных паліва, сыравіны, метала. Пры гэтым узровень выкарыстання паліўна-энергетычных, мінеральна-сыравінных, лясных і іншых рэсурсаў застаўся параўнальна нізкім, а шэраг відаў прадукцыі мелі высокую энерга- і матэрыялаёмістасць.*

У сельскай гаспадарцы зменшылася доля жывёлагадоўлі, вытворчасці бульбы, ільну, скарацілася пагалоўе жывёлы. Значна пагоршылася забеспячэнне прадпрыемстваў сельскагаспадарчай тэхнікай, канцэнтрыраванымі кармамі, угнаеннямі і сродкамі аховы раслін. Па ранейшаму амаль 60% працаёмкіх працэсаў у сельскай гаспадарцы выконваліся ўручную. Значная частка калектыўных гаспадарак стала стратнай.

Факт да роздуму: у 1991 г. гадавая выпрацоўка на аднаго занятага ў прамысловасці складала 25%, у сельскай гаспадарцы – 9%, а спажыванне на душу насельніцтва – 20% да адпаведных паказчыкаў ЗША. Характэрным былі нізкая якасць тавараў і іх дэфіцыт, адставанне сферы паслуг.

Прынятыя дзяржавай меры па стабілізацыі гаспадаркі ў выглядзе праграм і стратэгій далі за 10 гадоў пэўны вынік: зменшылася інфляцыя, замарудзілася падзенне вытворчасці, узроўню жыцця, знізіўся дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту. Можна вызначыць два этапы пераходнага перыяду, які пачаўся у 1991 г. Першы этап (1991-1995 гг.) быў перыядам цяжкага эканамічнага крызісу, другі этап (1996 – 2000 гг.) можна назваць перыядам пераходу ад эканамічнага падзення да стаблілізацыі і паляпшэнню сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на падставе аднаўлення кіруемасці гаспадаркай з улікам асаблівасцей пераходнага перыяду. У гэты перыяд былі вызначаны напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця на паступовае пры складанні адпаведных аб’ектыўных перадумоў правядзенне рынкавых пераўтварэнняў. Пры гэтым ставілася задача не пагоршыць узровень жыцця насельніцтва. Каб вырашыць гэту задачу ўзмацнялася дзяржаўнае рэгуляванне пераходу да рынкавых адносінаў. Яно пачыналася не толькі з кантроля за прыватызацыяй і ўкаранення новых форм гаспадарання, але і дынамікі эканамічных паказчыкаў (сабекошт прадукцыі,* рэнтабельнасць вытворчасці, попыт, выдаткі,* цана і інш.). За аснову развіцця эканомікі Беларусі абрана мадэль сацыяльна-арыентаванай рынкавай эканомікі,якая ўлічвае асноўныя сучасныя сусветныя тэндэнцыі развіцця (глабалізацыю, фарміраванне постіндустрыяльнага грамадства на падставе новых тэхналогій, адкрытасць эканомікі, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця чалавека).

Пытанні да самападрыхтоўкі: Якія этапы развіцця эканомікі можна вылучыць на Беларусі? 2. У чым праявіўся эканамічны крызіс 90-х гг. ХХ стагоддзя і якімі прычынамі ён быў абумоўлены?. 3. Якія меры прымала дзяржава па стабілізацыі эканамічнага становішча?