Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

Асноўныя вывады па зместу тэмы.

  1. Брэсцкая вобласць спецыялізуецца на машынабудаванні, лясной і дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці.

  2. Больш 80 % прамысловага патэнцыялу сканцэнтравана ў буйных гарадах Брэсцкай вобласці: Брэсце, Баранавічах, Пінску і Кобрыне.

  3. Сельская гаспадарка вобласці спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні збожжавых культур, цукровых буракоў і бульбы.

  4. У Брэсцкай вобласці створана свабодная эканамічная зона “Брэст”, якая ўваходзіць у еўрарэгіён “Буг”.

  5. Гаспадарчы комплекс Віцебскай вобласці вырабляе ўсе льняныя тканіны і поліэтылен, палову ў рэспубліцы нафтапрадуктаў і электраэнергіі.

  6. Буйнейшыя спецыялізаваныя прадпрыемствы сканцэнтраваны ў Віцебску, Оршы і Полацкім прамысловым вузле.

  7. Сельская гаспадарка Віцебскай вобласці спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні збожжавых і кармавых культур, ільнаводстве. Развіты азёрна-рыбныя гаспадаркі.

  8. У Віцебскай вобласці створана свабодная эканамічная зона “Віцебск”, якая ўваходзіць у еўрарэгіён “Азёрны край”.

  9. Унікальнасць Віцебскай вобласці заключаецца ў наяўнасці густой сеткі рэк і вялікай колькасці азёр у атачэнні лясоў.

  10. Прамысловыя прадпрыемствы Гомельскай вобласці выпускаюць сталь і пракат, прадукты нафтаперапрацоўкі, сельскагаспадарчую тэхніку – унікальныя для Беларусі.

  11. Буйнейшымі прамысловымі і культурнымі цэнтрамі Гомельскай вобласці з’яўляюцца Гомель, Мазыр, Жлобін, Светлагорск, Рэчыца.

  12. У выніку Чарнобыльскай катастрофы 1986 г. 69,3 % тэрыторыі Гомельскай вобласці забруджаны радыёнуклідамі з доўгім перыядам распаду, што прывяло да зніжэння ролі сельскай гаспадаркі.

  13. У Гомельскай вобласці створана свабодная эканамічная зона “Гомель-Ратон”, якая дзейнічае ў рамках еўрарэгіёна “Дняпро”.

  14. Гродзенская вобласць – самая маленькая вобласць краіны.

  15. Гродзенская вобласць спецыялізуецца на харчовай і хімічнай прамысловасці, машынабудаванні.

  16. Вядучае месца Гродзенская вобласць займае па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

  17. Асноўная спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Гродзенскай вобласці – малочна-мясная жывёлагадоўля і свінагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя культуры, бульбу, лён, кукурузу і рапс.

  18. Буйнымі цэнтрамі Гродзенскай вобласці з’яўляюцца Гродна, Ліда, Столін, Ваўкавыск, Навагрудак, Смаргонь.

  19. У Гродзенскай вобласці створана свабодная эканамічная зона “Гродна-Інвест”. Вобласць удзельнічае ў функцыянаванні еўрарэгіёна “Нёман”.

  20. У Магілёўскай вобласці вырабляюцца шыны, хімічныя валокны, ліфты, мэбля, тэкстыль, шаўковыя тканіны.

  21. Шматгаліновымі прамысловымі і культурнымі цэнтрамі з’яўляецца Магілёў і Бабруйск.

  22. Сельская гаспадарка Магілёўскай вобласці спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, ільнаводстве.

  23. У Магілёве створана свабодная эканамічная зона “Магілёў”.

  24. Мінская вобласць найбольш эканамічна развітая ў Беларусі.

  25. Галоўнымі галінамі прамысловасці Мінскай вобласці з’яўляюцца хімічная прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая і лёгкая прамысловасць.

  26. Асноўныя прамысловыя цэнтры Мінскай вобласці Барысаў, Салігорск, Маладзечна, Жодзіна, Слуцк, Вілейка, Дзяржынск.

  27. Сельская гаспадарка Мінскай вобласці арыентуецца на забеспячэнне насельніцтва Мінска і вобласці харчовымі прадуктамі.

  28. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Мінскай вобласці – малочна-мясная і мяса-малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, бульбаводства, ільнаводства і буракасеянне. Вакол Мінска, Барысава, Маладзечна і Салігорска – прыгарадная сельская гаспадарка.

  29. У Мінску, Мінскім і Смалявіцкім раёнах функцыянуе свабодная эканамічная зона “Мінск”.

  30. Сучасны Мінск – буйнейшы індустрыяльны цэнтр Беларусі, нацыянальны цэнтр навукі і культуры.