Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

§ 6.12. Транспарт.

Геаграфічнае становішча Беларусі істотна паўплывала на фарміраванне транспарту. Праз тэрыторыю краіны праходзяць два трансеўрапейскія калідоры: №2 (Берлін-Варшава-Мінск-Масква) і №9 (Хельсінкі-Санкт-Пецярбург-Віцебск-Гомель-Кіеў-Бухарэст-Александруполіс) з адгалінаваннем на Калінінград (мал. 6.36). У структуры валавога унутранага прадукта на транспарт прыпадае каля 10%.

У краіне атрымалі развіццё чыгуначны, аўтамабільны, рачны, паветраны і трубаправодны транспарт. Прымаюцца захады для стварэння марскога транспарту. Кожны такі від мае свае асаблівасці, перавагі і недахопы. Яны адрозніваюцца хуткасцю руху, манеўранасцю, універсальнасцю, спецыялізаванасцю, экалагічнай небяспекай. Чыгуначны транспарт вызначаецца надзейнасцю і дакладнасцю перавозак пасажыраў і грузаў на сярэднія і далёкія адлегласці, аўтамабільны – манеўранасцю і хуткасцю перавозак на кароткія адлегласці, паветраны – для хуткай перавозкі пасажыраў за межы краіны. Трубаправодны транспарт мае стратэгічнае значэнне, ён забяспечвае патрэбы ў паліве не столькі Беларусі як еўрапейскіх краін. Рачны транспарт – самы танны па перавозках грузаў. Такім чынам, кожны від транспарту выконвае пэўныя функцыі па перавозцы пасажыраў і грузаў.

Разам з тым усе гэтыя віды транспарту ўзаемадзейнічаюць паміж сабою, дапаўняюць адзін аднаго і ўтвараюць транспартную сістэму, што дазваляе задзейнічаць у перамяшчэнні прадуцкцыі ад месца яе вырабу да спажыўца розныя віды транспарту, зыходзячы з пераваг кожнага з іх.

Гістарычна ў Беларусі склалася густая сетка шляхоў зносінаў. Аб гэтым сведчыць паказчык гушчыні дарог, які разлічваецца ў разліку 1 тыс. км2тэрыторыі. У Беларусі ён складае 27 км/тыс. км2. Гэты паказчык большы ў многіх краінах, у тым ліку ў Літве, Польшчы, Румыніі, Венгрыі,

Факт да роздуму: транспартную сетку Беларусі ўтвараюць 5522 км чыгуначных ліній агульнага карыстання, з якіх 894 км электрыфікаваных; 81,2 тыс. км аўтамабільных дарог, у тым ліку 70,2 тыс. км з цвёрдым пакрыццём; 102,1 км трамвайных, 489,5 км тралейбусных і 23,7 км метрапалітэнных ліній; 6,7 тыс. км магістральных газаправодоў, 2,9 тыс. км нафтраправодаў, 1,2 тыс. км нафтапрадуктаправодаў.

У транспартнай сістэме Беларусі галоўная роля належыць чыгуначнаму транспарту.На яго долю ў апошняе дзесяцігодде прыходзілася каля 75% усіх выконваемых у краіне грузавых і больш за 50% пасажырскіх перавозак. Пачатак Беларускай чыгункі прымеркаваны да 1862 г., калі была пабудавана чыгунка Санкт-Пецярбург-Варшава, частка якой прайшла па ўчастку Гродна-Парэчча.

Пераважна па чыгунцы ажыццяўляюцца знешнегандлёвыя сувязі з замежжам – з Расіяй, Украінай, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Казахстанам, а таксама з Польшчай, Германіяй, Аўстрыяй, Францыяй і іншымі еўрапейскімі краінамі. Высокую інтэнсіўнасць руху грузавых і пасажырскіх паяздоў мае магістраль, што праходзіць праз Оршу-Мінск-Баранавічы-Брэст і звязвае Расію з краінамі Еўропы. У шыротным напрамку праходзіць Палеская чыгунка (Брэст-Лунінец-Калінкавічы-Гомель), яна таксама звязвае Расію з Еўропаю. Важнымі чыгункамі з’яўляюцца Гомель-Мінск-Маладзечна-Вільнюс-Калінінград, Полацк-Маладзечна, Магілёў-Асіповічы-Баранавічы-Ваўкавыск-Гродна, Лунінец-Баранавічы-Ліда-Вільнюс. Чыгуначны шлях з Санкт-Пецярбургу ў Адэсу праходзіць праз Віцебск-Магілёў-Жлобін-Мазыр. Беларусь мае 24 выхады чыгуначных шляхоў за свае межы.

Найбольшая колькасць напрамкаў чыгункі праходзяць праз Оршу і Баранавічы (па шэсць), праз Гомель і Брэст (па пяць). Самы буйны па пасажыра- і грузаабароце – Мінскі чыгуначны вузел.

Факт да роздуму: Беларуская чыгунка налічвае 21 чыгуначны вузел, 17 лакаматыўных дэпо, 12 вагонных дэпо, 1858 мастоў і пуцяправодаў, 1458 чыгуначных пераездаў. На жалезабетонныя шпалы ўкладзены 75% галоўных пуцей.

Аўтамабільны транспартна Беларусі ўзнік напрыканцы 20-х г. ХХ стагоддзя. Сярод еўрапейскіх краін па шчыльнасці дарог агульнага карыстання Беларусь займае 15-е месца. Вядучае месца займаюць аўтадарогі рэспубліканскага значэння, іх працягласць каля 20 тыс. км.

Аўтамабільны транспарт больш за ўсе віды транспарту перавозіць грузы і пасажыраў на кароткія і сярэднія адлегласці. Значная роля яго ў міжнародных перавозках. Беларускія аўтаперавозчыкі займаюць 5 месца ў Еўропе па аб’ёмах перавозкі грузаў. Перавагі аўтамабільнага транспарту заключаюцца ў манеўранасці, універсальнасці, магчымасці выкарыстання для перавозак самых разнастайных грузаў. Аўтамабілі часта знаходзяцца ў пачатку і канцы працэсу перавозкі грузаў. Стан аўтамабільнага транспарту ў значнай ступені залежыць ад працягласці, размяшчэння і якасці пакрыцця аўтамабільных дарог.

Беларусь перасякаецца аўтамабільнымі дарогамі ў самых розных напрамках, але існуе пэўная ўладкаванасць іх сеткі па тэрыторыі. Некаторыя аўтадарогі ідуць паралельна чыгункам: Брэст-Мінск-Орша, Віцебск-Орша-Магілёў-Гомель, Брэст-Пінск-Калінкавічы-Гомель. Ад Мінска да ўсіх абласных цэнтраў пракладзены сучасныя аўтамагістралі.

Маюцца тэрытарыяльныя адрозненні ў гушчыні аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём. Больш густой сеткай такіх дарог вылучаюцца Гродзенская, Мінская і Магілёўская вобласці. У раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, усе дарогі мясцовага значэння маюць цвёрдае пакрыццё.

У некаторых месцах краіны, перш за ўсё ў яе паўднёвай і паўднёва-усходняй частцы значную ролю мае рачны транспарт. Для яго функцыянавання найбольш прыдатныя рэкі Днепр, Прыпяць, Бярэзіна і Сож. Арганізавана суднаходства на Заходняй Дзвіне і часткова на Нёмане. Большасць перавозімых грузаў прыпадае на Прыпяць і Дняпроўска-Бугскі канал. Па рэках Прыпяць і Дняпро ў прыдунайскія краіны і чарнаморскія порты перавозяцца калійныя ўгнаенні, кухонная соль, руда, вугаль, сапрапель). Ізаляванасць басейнаў і адсутнасць паміж імі каналаў не спрыяюць эфектыўнаму выкарыстанню рэк для перавозак грузаў і пасажыраў. Менавіта таму прапрацоўваюцца варыянты пабудовы канала паміж Заходняй Дзвіной і Дняпром, аднаўлення Агінскага канала і магчыма Бярэзінскай воднай сістэмы. Пакуль што для мэтаў воднага турызму аднаўляецца Аўгустоўскі канал.

Агульная працягласць эксплуатацыйных водных шляхоў Беларусі менш за 2 тыс. км, але толькі каля 700 км можна аднесці да магістральных участкаў рэк. Рэгулярнае кругласутачнае суднаходства ажыццяўляецца на працягласці 500 км. Дзейнічаюць рачныя порты ў Гомелі, Брэсце, Бабруйску, Магілёве, Пінску, Мазыры, Мікашэвічах і Рэчыцы. Найбольшы па грузаабароце Брэсцкі рачны порт.

Трубаправодны транспартвыкарыстоўваецца для перадачы нафты і нафтапрадуктаў, прыроднага газу. Нафтаправод “Дружба” ідзе з Расіі па двух напрамках: 1) праз Крычаў-Оршу да Наваполацка і 2) праз Мазыр у Польшчу і Германію з адгалінаваннямі на Украіну, Венгрыю, Славакію, Чэхію. З Заходняй Сібіры (Сургут) нафта падаецца па трубе ў Полацк, адкуль адыходзяць адгалінаванні на Наваполацк, у Літву і Латвію.

У Беларусі функцыянуюць 3 магістральныя нафтапрадуктаправоды, на двух ідзе перапампоўванне нафтапрадуктаў па-за межы краіны.

Факт да роздуму: агульная даўжыня нафтапрадуктаправодаў складае 913 км, гадавая магутнасць іх перапампоўвання – 90 млн. т; менш за 1 млн. т перапампоўваецца па нафтапрадуктаправодзе Наваполацк-Мінск, астатняя колькасць – транзітнае перапампоўванне; даўжыня адводаў ад магістральных нафтапрадуктаправодаў да прадпрыемстваў нафтапрадуктазабеспясэння краіны – каля 70 км. Усе прадуктаправоды знаходзяцца ва ўласнасці Расіі.

Транзіт расійскага прыроднага газу ажыццяўляецца ў Польшу, Літву, Калінінградскую вобласць Расіі, на Украіну па сістэме магістральных газаправодаў: Таржок (Расія)-Мінск-Івацэвічы, Івацэвічы-Даліна (Украіна), Івацэвічы-Слонім-Гродна, Мінск-Вільнюс, Мінск-Гомель, Кобрын-Брэст-Варшава, Ямал (Расія)-Еўропа, Дашава (Украіна) – Мінск, Івацэвічы-Вільнюс-Рыга, Таржок-Даліна.

Доля трубаправоднага транспарту ў агульным грузаабароце Беларусі складае амаль палову, у тым ліку нафтаправодаў – каля 40%. Па абъёмах перапампоўвання нафты магістральным трубаправодным транспартам Беларусь апярэджвае Нідэрланды, Іспанію, Венгрыю, Аўстрыю, Польшчу, Францыю, Чэхію і Швейцарыю.

Паветраны транспартвыкарыстоўваецца амаль што поўнасцю для выканання міжнародных перавозак. Беларускія авіякампаніі ажыццяўляюць рэгулярныя паветраныя зносіны з 6 дзяржавамі СНД і 15 замежнымі краінамі. Беларусь валодае сеткай аэрапортаў, з якіх пракладзены авіямагістралі ў 30 гарадоў СНД, а з міжнароднага аэрапорта “Мінск-2” у шэраг гарадоў Еўропы (Мюнхен, Франкфурт-на-Майне, Берлін, Вена, Стакгольм, Варшава і інш.), Азіі (Пекін, Тэль-Авіў і інш.), Амерыкі (Нью-Йорк). Паступова павялічваецца доля замежных авіякампаній у асваенні міжнародных авіяліній краіны.

Сярод праблем функцыянавання транспарту Беларусі вылучаецца экалагічная праблема. Пад транспартныя калідоры і шляхі заняты значныя плошчы замежных рэсурсаў. На 1 км новых аўтамагістралей патрабуецца ў 3 разы больш агульнай зямельнай плошчы, чым для той жа па працягласці чыгункі. У разліку на аднаго жыхара плошча, якую займае інфраструктура аўтатранспарту, складае 120 м2.

Для параўнання: ЗША – 674 м2, Францыя – 357 м2.

На долю транспарту прыходзіцца значная доля забруджвання паветра, вады, глебы. Самымі буйнымі забруджвальнікамі паветра з’яўляюцца аўтамабільны і паветраны віду транспарта.

Знаходжанне Беларусі ў цэнтры Еўропы паміж буйнымі дзяржавамі, блізкасць да ўсходніх портаў Балтыкі абумоўлівае развіццё транспарту ў бок транзіту, інтэграцыі яго ў сусветны рынак, што павінна прывесці да росту транзітных перавозак і экспартна-імпартных аперацый. У перспектыве будуць значна палепшаны аўтадарогі агульнага карыстання, у грузаабароце ўзрасце доля чыгункі і трубаправоднага транспарту, стабілізуецца або знізіцца – аўтамабільнага транспарту, доля ж паветранага і рачнога транспарту – некалькі павысіцца. Чакаецца значнае пераразмеркаванне грузапатокаў асноўнай прадукцыі краіны ў тэрытарыяльным плане.

Пытанні да самападрыхтоўкі: 1. Чым можна вызначыць выключную ролю транспарту ў Беларусі? 2. Якія населеныя пункты, акрамя абласных цэнтраў, з’яўляюцца транспартнымі вузламі і чаму? 3. Якія віды транспарту ў сучасных умовах мае лепшыя падставы для развіцця? Чаму? 4. Як можна вырашыць экалагічныя праблемы транспарту?

Асноўныя вывады па зместу тэмы.

  1. Беларусі для сваіх патрэб трэба значна менш нафты, чым могуць перапрацаваць беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.

  2. Торф як паліва мае значэнне толькі ў камунальнай гаспадарцы.

  3. Прыродны газ з’яўляецца асновай энергетыкі краіны.

  4. Электраэнергетыка Беларусі складаецца з цеплавых электрастанцый.

  5. У Беларусі праводзяцца работы па выкарыстанні нетрадыцыйных (альтэрнатыўных) крыніц электрычнасці.

  6. Электрастанцыі Беларусі з дапамогаю ліній электраперадач утвараюць адзіную энергасістэму.

  7. Чорная металургія Беларусі – адна з крыніц паступлення валюты ў краіну.

  8. З’яўленне новых тэхналогій прывяло да стварэння парашковай металургіі.

  9. Машынабудаванне Беларусі займае цэнтральнае месца ў структуры прамысловасці.

  10. Краіна з’яўляецца манапалістам у СНД па выпуску шэрагу станкоў, аўтаматызаваных комплексаў па рэзцы загатовак, вялікагрузных аўтамабіляў.

  11. Асноўнае развіццё ў машынабудаванні атрымалі складаныя навукаёмістыя галіны.

  12. Для хімічнай прамысловасці Беларусі характэрны высокі ўзровень канцэнтрацыі і камбінавання вытворчасці.

  13. Хімічная прамысловасць значна пагоршыла стан навакольнага асяроддзя шэрагу гарадоў Беларусі.

  14. Лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць з’яўляецца найстарэйшай галіной спецыялізацыі краіны.

  15. Развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў ідзе ў напрамку ўкаранення сучасных тэхналогій з высокім узроўнем рэсурсазберажэння.

  16. Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў добра забяспечана сыравінай, толькі некаторая яе частка завозіцца з-за мяжы.

  17. Найбольшую долю ў складзе лёгкай прамысловасці займае тэкстыльная і швейная прамысловасць.

  18. Харчовая прамысловасць Беларусі ў спалучэнні з сельскай гаспадаркай ў асноўным забяспечваюць харчовую бяспеку краіны.

  19. Найбольш буйныя прадпрыемствы ў мясной і мясакансервавай, малочнакансервавай, кандытарскай і цукровай галінах, невялікія – у крухмальнай і масларобчай галінах.

  20. У раслінаводстве Беларусі найбольшае значэнне маюць збожжавая гаспадарка, вырошчванне бульбы і лёну.

  21. Адна з асноўных галін сельскай гаспадаркі – кормавытворчасць, якая звязвае раслінаводства і жывёлагадоўлю краіны.

  22. Беларусь спецыялізуецца на малочнай і малочна-мясной жывёлагадоўлі.

  23. Найбольшае развіццё атрымалі гадоўля буйной рагатай жывёлы і свінагадоўля

  24. Птушкагадоўля з’яўляецца найбольш індустрыяльнай галіной з пэўнай паслядоўнасцю тэхналагічных працэсаў і іх аўтаматызацыяй.

  25. Усе віды транспарту ўтвараюць транспартную сістэму Беларусі.

  26. Найбольшае значэнне і развіццё характэрна для чыгуначнага транспарту.

  27. Аўтамабільны транспарт мае вялікае значэнне для забеспячэння грузавых перавозак, а аўтамабільныя дарогі выкарыстоўваюцца для знешнегандлёвых транзітных перавозак.

  28. Тэрыторыю Беларусі ў розных напрамках перасякаюць трубаправоды.

  29. Развіццё рачнога транспарту неабходна звязваць з арганізацыяй воднага турызму і адпачынку.

Тэма 7. Геаграфія невытворчай сферы.