Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

§ 6.3. Металургія чорная і каляровая.

Металургія – новая для Беларусі галіна прамысловасці. Яе доля ў структуры прамысловасці ўвесь час складала менш за 1%, але з 1995 г. паказчык пачаў расці і дасягнуў у 2003 г. 3,5%. Для гэтай галіны характэрна наяўнасць прадпрыемстваў-манапалістаў і выcокая ступень канцэнтрацыі вытворчасці.

Чорная металургіяў Беларусі спецыялізуецца на вытворчасці сталі з металалому, пракату, металакорду, цвікоў, дроту, труб, чыгуннага і стальнога ліцця. Узнікненне пераробнай чорнай металургіі звязана з неабходнасцю перапрацоўкі металалому. Беларусь не мае пакуль сваёй металургічнай базы. Сыравінай для прадпрыемстваў з’яўляюцца чыгунныя і стальныя загатоўкі, мясцовы і прывазны металалом. Штогод выкарыстоўваецца каля 3,5 млн. т чорных металаў, з якіх 70% складаюць гатовы пракат, трубы, метызы, каля 30% - чыгуннае і стальное ліццё, пакоўкі зліткаў. Гатовая прадукцыя ў выглядзе металу накіроўваецца на машынабудаўнічыя і металаапрацоўчыя прадпрыемствы.

Больш за 90% чыгуннага і стальнога ліцця вырабляецца ў ліцейных цэхах прадпрыемстваў на аснове перапрацоўкі чыгунных чушак, якія завозяцца з-за межаў краіны. Для прадпрыемстваў чорнай металургіі прамысловае аб’яднанне “Белдругчармет” нарыхтоўвае штогод 1,2 млн. т лома і адыходаў чорных металаў. Для падрыхтоўкі да транспарціроўкі і пераплаўкі металалому, што ўтвараецца на прадпрыемствах Мінска і Мінскай вобласці, у пас. Гатава каля Мінска працуе спецыялізаванае прадпрыемства “Другчармет”.

З развіццём машынабудавання патрэбы ў метале растуць, расце і колькасць металаадыходаў і лому. Для іх перапрацоўкі яшчэ ў 1984 г. у г. Жлобіне пабудаваны Беларускі металургічны завод (1-я чарга). Цяпер гэта адзін з буйнейшых у Еўропе заводаў такога тыпу. Ён мае шэраг пераваг перад заводамі поўнага цыклу.* На яго будаўніцтва трэба менш сродкаў, завод будуецца хутка (усяго за 15 – 25 месяцаў), а гэта азначае хуткую акупнасць.* Тэхналагічны працэс даволі просты, узровень аўтаматызацыі высокі, сабекошт вытворчасці металу і металавырабаў нізкі. Затое якасць прадукцыі адметная.

Факт для роздуму: праектная магутнасць Беларускага металургічнага завода каля 700 тыс. т у год, у тым ліку 500 тыс. т пракату і 200 тыс.т літых загатовак.

Беларусь амаль поўнасцю забяспечвае свае патрэбы ў пракаце сярэдняга і мелкага асартымента, у металакордзе. З-за наяўнасці большых чым патрэбна аб’ёмаў металалому завод пашыраецца для выпуску труб.

На Магілёўскім металургічным заводзе вырабляюцца чыгунныя і стальныя трубы, тэхнічны шрот. Рэчыцкі метызны завод – асноўны ў Беларусі вытворца цвікоў, крэпёжных дэталяў, дроту. Развіццё новай тэхнікі, вытворчасць сучасных машын і механізмаў, павышэнне патрабаванняў да канструкцыйных якасцяў дэталяў патрабуе ўкараненне новых матэрыялаў. Менавіта гэтыя прычыны абумовілі развіццё парашковай металургіі. У сучасны момант у Беларусі дзейнічаюць 12 вытворчых участкаў парашковай металургіі, з якіх пяць даюць амаль 70% усяго аб’ёма вытворчасці. Амаль усе гэтыя ўчасткі месцяцца ў Мінску. У Маладзечне працуе спецыялізаваны завод. Ён выпускае з жалезнага, меднага і інш. металічнага парашку і керамікі розныя металічныя вырабы спецыяльнага прызначэння ў асноўным для аўтамабілебудавання.

Факт да роздуму: для забеспячэння патрэб аўтамабільнай прамысловасці ў дэталях неабходна каля 1200 т металічнага парашку, а забяспечваецца пакуль 1050 т. Існуе разрыў паміж спросам розных прадпрыемстваў на парашковыя вырабы і аб’ёмам іх вытворчасці. Гэты спрос забяспечваецца толькі на 15% за кошт сваёй сыравіны.

Каляровая металургія спецыялізуецца на перапрацоўцы каляровых металаў. Сваёй натуральнай сыравіннай базы Беларусь не мае. У той жа час хуткае развіццё электратэхнічнай, прыборабудаўнічай і электроннай прамысловасці патрабуе вытворчасці каляровых металаў. Найбольшую долю ў перапрацоўцы займае лом алюмінія. У 1986 – 1990 гг. у Глыбокім (Віцебская вобласць) ажыццяўлялася будаўніцтва спецыялізаванага алюмініевага завода магутнасцю 60 тыс. т алюмінія ў год. Гэтай колькасці хапіла б на задавальненне патрэб краіны і на вываз за яе межы. З-за недахопа сыравіны будаўніцтва завода было прыпынена. У сучасны момант працуе толькі адзін завод другаснай перапрацоўкі каляровых металаў у Мінску. У 90-х гг. XX стагоддзя Беларусь з’яўлялася буйным экспарцёрам лома каляровых металаў, але цяпер значная колькасць такога лому выкарыстоўваецца на месцы.

Пытанні для самападрыхтоўкі:1. На якія галіны падзяляецца металургія Беларусі? 2. Што з’яўляецца сыравіннай базай чорнай і каляровай металургіі Беларусі? 3. Па якому шляху неабходна рухацца металургіі Беларусі каб быць эфектыўнай галіной?