Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

§ 4.3. Склад насельніцтва.

Нацыянальны склад. Беларусь – шматнацыянальная унітарная дзяржава, у якой жывуць прадстаўнікі 134 нацый* і нацыянальнасцей*. Беларусы складаюць асноўную частку насельніцтва (па перапісу 1999 г. 81,2% усяго насельніцтва), амаль усё сельскае і большую частку гарадскога. Найбольшая доля беларусаў (86,6%) у Мінскай вобласці, меншая – у Гродзенскай (62,3%).

Большая частка беларусаў лічаць беларускую мову роднай. Негледзячы на адносна невялікія памеры тэрыторыі ў Беларусі шмат мясцовых гаворак, якія складаюць паўночна-усходні (віцебская, полацкая і ўсходне-магілёўская групы гаворак*) і паўднёва-заходні (гродзенска-баранавіцкая, слуцкая і мазырская групы гаворак) дыялекты*. У цэнтры Беларусі распаўсюджана сярэднебеларуская, заходняй частцы Палесся – палеская група гаворак.

Рускія – другая па колькасці нацыянальнасць (11,4%), пражываюць пераважна ў гарадах і на ўсходзе краіны. Уздоўж беларуска-літоўскай мяжы кампактна пражываюць палякі (усяго ў краіне іх доля складае 3,9%) уздоўж украінска-беларускай мяжы – украінцы (2,4%). Яўрэі (0,3%) амаль цалкам сканцэнтраваны ў гарадах. У шэрагу раёнаў Гродзенскай вобласці (Астравецкі, Ашмянскі, Воранаўскі) і ў Валожынскім раёне Мінскай

Табліца 4.3.

Нацыянальны склад насельніцтва (па матэрыялах перапісу насельніцтва 1999 г.)

Нацыянальнасць

чал.

%

Нацыянальнасць

чал.

%

Усяго

10045232

100,00

Немцы

4805

0,05

Беларусы

8159073

81,22

Малдаване

4267

0,04

Рускія

1141731

11,37

Грузіны

3031

0,03

Палякі

395712

3,94

Чувашы

2242

0,02

Украінцы

237014

2,36

Латышы

2239

0,02

Яўрэі

27810

0,28

Мардва

1677

0,02

Армяне

10191

0,10

Узбекі

1571

0,02

Татары

10146

0,10

Казахі

1239

0,01

Цыганы

9927

0,10

Башкіры

1091

0,01

Літоўцы

6387

0,06

Іншыя

18717

0,19

Азербайджанцы

6362

0,06

вобласці сустракаюцца паселішчы з пераважна літоўскім насельніцтвам. На ўсходзе Беларусі здавён пражывалі латышы, але цяпер іх колькасць з-за эміграцыі значна скарацілася. У чарнобыльскай зоне Гомельскай вобласці зафіксаваны выпадкі пасялення таджыкаў. У Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці і Браслаўскім - Віцебскай ужо некалькі стагоддзяў існуюць пасяленні рускіх-стараабрадцаў*. У ваколіцах буйных гарадоў сустракаюцца паселішчы са значнай колькасцю цыганоў ( в. Калодзішчы каля Мінску, Цітаўка на ўскраіне Бабруйска, пас.Бярэзіна ў Барысаве і інш.), жывуць цыганы і ў сельскай мясцовасці (вв. Цыганы Гарадоцкага, Лапатнікі і Мяшчэнцы Сенненскага, Завячэлле Лепельскага раёнаў). Цэнтрамі пражывання татараў лічацца Іўе і Клецк. Размеркаванне нацыянальнасцей па тэрыторыі Беларусі носіць пераважна гістарычны характар.

Рэлігійны склад.Таксама гістарычныя карані мае рэлігійны (канфесійны) склад насельніцтва. На тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць 26 канфесій, якія аб’ядноўваюць 2825 абшчын. Па колькасці вернікаў асноўнымі канфесіямі з’яўляюцца праваслаўнае (каля 1300 абшчын) і рымска-каталіцкае (звыш 400 прыходаў) хрысціянства. Пасля доўгага перапынку пачалі аднаўляцца праваслаўныя манастыры, ужо наличваецца больш за 20 манастыроў. Канкурэнцыю праваслаўнай и грэка-рымскай цэрквам ствараюць пратэстанцкія хрысціянскія канфесіі (звыш 1 тыс. абшчын), асабліва гэта бачна ў заходняй чатыры Палесся.

На Беларусі стварылася поліканфесіянальная структура грамадства. Усе канфесіі краіны актывізавалі рэлігійную, культурную и благачынную дзейнасць. Асноўная частка рэлігійных устаноў размешчаны ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, у г.Мінску і трынаццаці раёнах на захадзе Мінскай і Віцебскай абласцей. Большасць рымска-каталіцкіх рэлігійных устаноў прыходзіцца на Гродзенскую вобласць. Праваслаўная царква падзяляецца на дзесяць епархій,* рымска-каталіцкая – на тры дыяцэзіі.*

Сацыяльны складнасельніцтва пастаянна змяняецца ў сувязі са азмяненнямі ў адносінах да сродкаў вытворчасці. За гады савецкай улады сацыяльны склад насельніцтва Беларусі істотна змяніўся. Асноўную частку насельніцтва цяпер складаюць рабочыя, сяляне і служачыя. З набыццём незалежнасці краіны хуткімі тэмпамі расце колькасць прадпрымальнікаў, бізнесменаў, фермераў і інш., адначасова з'явіліся беспрацоўныя (табл. 4.2).

Факт для роздуму: з усіх сацыяльных груп Беларусі ў перыяд 1939 – 2003 гг. толькі група служачых пастаянна павялічвала сваю долю ў грамадстве. У 1959 г. на кожныя 1 тыс. чалавек налічвалася 91 асоба з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй, а ў 2004 – было ўжо 787.

Гарадское і сельскае насельніцтва. Колькасць гарадскіх жыхароў і іх доля ў агульнай колькасці насельніцтваа Беларусі павялічваецца (мал. 4.2), што адпавядае сусветнай тэндэнцыі. Індустрыялізацыя краіны, навукова-тэхнічны прагрэс, рост адукаванасці і культурнага ўзроўню насельніцтва актывізавалі міграцыю жыхароў з сельскай мясцовасці, якая асабліва вялікай была ў 1965 – 1975 гг., але напрыканцы ХХ ст. гэты міграцыйны працэс замарудзіўся. Тым не менш гарады з'яўляюцца цэнтрамі эканамічнага жыцця і навукова-тэхнічнага прагрэсу з высокай канцэнтрацыяй насельніцтва, вытворчасці, навукі, абслугоўвання, інфармацыі, культуры і г.д., але тычыцца гэта буйных і ў некаторых выпадках сярэдніх гарадоў, у той час як перад насельніцтвам малых гарадоў узнікаюць праблемы працаўладкавання, вольнага часу і раскрыцця сваіх здольнасцяў.

Па перапісу насельніцтва 1999 г. у Беларусі 69% людзей пражывала ў гарадской мясцовасці, большым за гэты паказчык быў у Магілёўскай і Мінскай (разам з Мінскам) абласцях, у 2004 г. ўжо 72% насельніцтва складалі гараджане.

Сельскае насельніцтва за апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст. значна скараціла сваю долю ў агульнай колькасці насельніцтва Беларусі. Прычынамі гэтаму былі канцэнтрацыя вытворчага і жыллёвага будаўніцтва ў гарадах , розныя ўмовы жыцця ў гарадской і сельскай мясцовасці і звязаная з імі міграцыя людзей у гарады. Празмерны адток сельскіх жыхароў істотна пагоршыў полаўзроставую структуру сельскіх жыхароў: стала менш моладзі, пераважаюць асобы старэйшага і састарэлага ўзросту. Для паляпшэння ўмоў жыцця неабходна добраўпарадкаванне сельскіх паселішчаў, развіццё сацыяльнай сферы сельскай мясцовасці.

Факт для роздуму: сельскае насельніцтва пражывае ў 24 тысячах населеных пунктаў, размяшчэнне якіх у асноўным абумоўлена прыроднымі умовамі. У сярэднім на адзін сельскі населены пункт прыпадае 116 жыхароў, а адлегласць паміж пунктамі складае 2,8 км. Узбуйненне паселішчаў назіраецца з поўначы на поўдзень. У Віцебскай вобласці малыя вёскі з колькасцю жыхароў да 100 чалавек складаюць 83% агульнай колькасці сельскіх пасяленняў, а ў Брэсцкай вобласці вёскі з колькасцю жыхароў 200 –1000 чалавек складаюць ужо 36% сельскіх пасяленцаў. За 60 апошніх гадоў сельская мясцовасць страціла па розных прычынах больш за 4 млн. чалавек.

Размяшчэнне насельніцтва* характаразуецца найбольш яскрава паказчыкам шчыльнасці насельніцтва.* Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Беларусі 47 чалавек на адзін квадратны кіламетр на тэрыторыі краіны мае значныя ваганні (мал. 4.3). Сярод абласцей найбольшую шчыльнасць насельніцтва мае Мінская (81 чал/км2), а найменшую – Віцебская (33 чал/км2). Глядзіце дадатак 2. Найбольшая шчыльнасць сельскага насельніцтва прыпадае на больш асвоеныя ў сельскагаспадарчым прызначэнні тэрыторыі Беларускай грады і прылеглых да яе раўнін, а таксама каля вялікіх гарадоў.

Факт для роздуму: калі б краіна не зазнала ўсе дэмаграфічныя крызісныя з'явы ХХ ст., то на рубяжы 2-га і 3-га тысячагоддзяў сярэдняя шчыльнасць насельніцтва стала б 106 – 120 чалавек на 1 км2.

Пытанні для самападрыхтоўкі: 1. Чаму доля беларусаў найбольшаяў цэнтральнай частцы краіны? 2. Чым можна растлумачыць факт, што размеркаванне нацыянальнасцей па тэрыторыі Беларусі носіць пераважна гістарычны характар? 3. Якімі фактарамі можна растлумачыць поліканфесіянальнасць у краіне? 4. Ці магчыма Беларусі ў перспектыве стаць краінаю з амаль што поўнасцю гарадскім насельніцтвам? Патлумачце чаму?