Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

§ 6.7. Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.

Гэтая галіна мае вялікае значэнне і з кожным годам яно ўзрастае. Звязана гэта з пастаяннай неабходнасцю будаваць жыллё, узводзіць розныя аб’екты гаспадарчага і сацыяльна-культурнага прызначэння. Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў – аснова будаўніцтва.

Негледзячы на наяўнасць вялікіх запасаў мінеральнай сыравіны ў дарэвалюцыйны перыяд яна была слабаразвітай: на невялікіх прадпрыемствах выраблялася цэгла, шкляны посуд, кафля.

Факт да роздуму: да рэвалюцыі будаўнічыя матэрыялы выпускаліся на малых саматужнага тыпу прадпрыемствах. Найбольш развітай была вытворчасць кафлю,якая была прадстаўлена на 20 прадпрыемствах, прычым 14 з іх месціліся ў Копысі (Віцебская вобласць). У 1913 г. на долю Беларусі прыходзілася каля 1,5% цэглы і каля 2% цэменту, што вырабляліся ў Расійскай імперыі. Будаўніцтва ў асноўным выкарыстоўвала драўніну. Перад першай сусветнай вайною пабудовы з цэглы ў Мінску складалі менш за 20%, у Гомелі – 15%, Магілёве – 11%, а ў Лідзе, Оршы, Мазыры, Барысаве налічвалая ўсяго па некалькі каменных дамоў.

Індустрыялізацыя краіны, рост гарадоў запатрабавалі развіцця гэтай галіны апераджальнымі тэмпамі. У перыяд паміж двумя сусветнымі войнамі пабудаваны цэментны завод (Крычаў), шклозавод (Касцюкоўка), заводы сілікатнай цэглы (Орша, Клімавічы), вапнавыя заводы каля Віцебска, шэраг механізаваных цагельных заводаў. Многія з гэтых прадпрыемстваў і цяпер з’яўляюцца значнымі ў галіне.

Прадпрыемствы прамысловасці будаўнічых матэрыялаў арыентуюцца на сыравіну і спажыўца. Малыя па магутнасці прадпрыемствы амаль поўнасцю размяшчаюцца каля радовішчаў адпаведнай сыравіны. Буйныя ж заводы месцяцца або ў больш значных гарадах, або ў месцах залягання вялікіх па запасах радовішчаў.

На долю галіны цяпер прыходзіцца больш за 5% агульнай вытворчасці прамысловасці. У яе склад уваходзяць звыш 120 прадпрыемстваў, на якіх працуюць 50 тыс. чалавек. Прамысловасць спецыялізуецца на вытворасці вапны, цэмента, цэглы, бетона, абліцовачных матэрыялаў, зборных жалезабетонных і бетонных канструкцый, будаўнічага шкла, керамічных і іншых вырабаў.

Развіццё прамысловасці будматэрыялаў ідзе ў напрамку ўкаранення сучасных індустрыяльных тэхналогій з высокім узроўнем механізацыі і рэсурсазберажэння. Больш хутка развіваюцца вытворчасці цепла- , гідраізаляцыйных і палімерных матэрыялаў, пустацелай керамікі і інш.

Адной з найважнейшых галін застаецца цэментная прамысловасць. Сыравінай для вытворчасці цэменту ў Беларусі з’яўляюцца мел, мергель, гліны. Працуюць тры прадпрыемствы: у Крычаве (цэмент, шыфер), у Касцюковічах (цэмент) і ў Краснасельскім (высокаякасны цэмент, шыфер,вапна, асбестацэментныя трубы) (мал. 6.18). У Беларусі ў 2003 г. выраблена 2,5 млн. т цэменту (для параўнання: у 1913 г. – 33 тыс. т). У перспектыве выраб гэтага будматэрыяла значна ўзрасце.

Прамысловасць сценавых і дахавых матэрыялаўвырабляе масавую прадукцыю: цэглу (Брэст, Віцебск, Гродна, Клімавічы, Мінск, Смаргонь, Полацк, Обаль і інш.), блокі і панэлі, бетонныя і жалезабетонныя канструкцыі (Мінск, Магілёў, Орша, Смаргонь, Салігорск, Баранавічы, Мазыр), лёгкія порыстыя напаўняльнікі (Новалукомль, Петрыкаў), рубероід (Асіповічы ). Здабычу граніту і выпрацоўку з яго друзу і абліцовачных плітак вядзе аб’яднанне “Граніт” у Мікашэвічах (Брэсцкая вобласць).Вапну і гіпс вырабляюць у Гродне, Клімавічах, Мінску і Рубе (каля Віцебска). Вытворчасць аконнага і вітрыннага шкла асвоена на Гомельскім шклозаводзе (Касцюкоўка) і ў Гродне, высокаякасных крышталёвых вырабаў у Барысаве і Бярозаўцы каля Ліды, шкляных вырабаў і бутэлек – у Гродне, Ялізаве і Глушы (Магілёўская вобласць), фарфоравага посуду – у Мінску і Добрушы.

Галіна адносна добра забяспечана мясцовай сыравінай, але ўсё ж некаторая яе частка завозіцца з Украіны і Расіі. Пры здабычы пяску, гліны, пясчана-жвіровага матэрыялу, граніту, даламіту і іншых матэрыялаў утвараюцца глыбокія кар’еры, якія неабходна рэкультаваць і ператвараць у прывабныя зоны. На месцы былых распрацовак каля Ваўкавыска, Віцебска, Крычава і іншых мясцінах утварыліся ланцужкі штучных азёр і сажалак.

Беларусь мае перспектыву вырабляць значную колькасць будаўнічых матэрыялаў на экспарт. Перш на перш гэта тычыцца цэменту, керамічнай пліткі, рубероіду, будаўнічага шкла.

Пытанні да самападрыхтоўкі: 1. Чаму самыя магутныя прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў размяшчаюцца ў буйных гарадах? 2. З чым звязана размяшчэнне цэментных заводаў каля Ваўкавыска, Касцюковічаў і ў Крычаве? 3. Па якіх прычынах вытворчасць шклянога і фарфоравага посуду адносіцца да прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. 4. Якая вытворчасць з’яўляецца найбольш энергаёмістай?