Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

§ 8.2. Знешні гандаль Беларусі

На магчымасці любой дзяяржавы ўплываюць самыя разнастайныя фактары, сукупнасць якіх вызначае знешнегандлёвы патэнцыял. Да такіх фактараў адносяцца структура і ўзровень развіцця эканомікі, геапалітычнае становішча, наяўнасць і разнастайнасць прыродных рэсурсаў, транспартная інфраструктура і інш. Для Беларусі найбольшае значэнне на сучасны момант і ў перспектыве маюць знаходжанне краіны на перакрыжаванні еўрапейскіх шляхоў зносінаў, развітая транспартная сетка і высокая кваліфікацыя працоўных рэсурсаў. Беларускія прадпрыемствы вырабляюць мноства відаў прадукцыі рознага прызначэння. Аднак шмат якіх відаў прадукцыі не хапае, а іншыя ўвогуле не вырабляюцца. Напрыклад, ў краіне няма вытворчасці легкавых аўтамабіляў, электравозаў і цягнікоў, вагонаў для чыгункі і метро, самалётаў і верталётаў, многіх відаў пракату чорных і каляровых металаў, не вырошчваецца бавоўнік, алейны сланечнік, не хапае энерганосьбітаў, горнаруднай і горнахімічнай сыравіны і інш. Затое ў Беларусі вырабляецца прадукцыя, патрэбы ў якой тут значна меншыя за аб’ёмы вытворчасці (цяжкавагавыя аўтамабілі, нафтапрадукты, калёсныя трактары, тэлевізары, мікрапрацэсары, халадзільнікі, ўгнаенні, хімічныя валокны і г.д.). Таму Беларусь мае патрэбу ў пашырэнні гандлю з іншымі краінамі.

Факт для роздуму: У Беларусі здавён склалася высокая ступень адкрытасці эканомікі. Экспартная і імпартная квота краіны адносіны аб’ёма экспарт утавараў і паслуг да валавога унутранага прадукта (ВУП) складаюць каля 70 %, а адносіны знешнегандлёвага абароту да ВУП наблізіліся да 140 %. Для параўнання: у Германіі гэты паказчык складае 66 %, у Польшчы – 61 %, у Расіі – 71 %.

Беларускі экспарт складаецца з высокатэхналагічнай прадукцыі машынабудавання, транспартных сродкаў, хімічнай прадукцыі, тэкстыля і тэкстыльных вырабаў, мінеральных прадуктаў. У адрозненне ад іншых краін СНД з высокай доляй здабыўных галін Беларусь экспартуе ў асноўным прадукцыю перапрацоўчых галін, на долю прамысловасці прыпадае каля паловы экспарту.

Факт для роздуму: За межы краіны вывозіцца 90-95 % вырабленых трактароў і аўтамабіляў, 70-75 % - металаапрацоўчых станкоў, 70-80 % - халадзільнікаў і маразільнікаў, 50 % - тэлевізараў, 80-90 % - калійных угнаенняў, 60-80 % - хімічных валокнаў і ніцей, амаль усе вырабленыя шыны і матацыклы.

У адрозненне ад экспарту імпарт мае энергасыравінны характар. Найбольшую удзельную вагу ў структуры імпарту займаюць мінеральныя прадукты (каля 30 %), машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі (каля 1/4), прадукцыя хімічнай прамысловасці (каля 14 %), і харчовыя тавары і сыравіна для іх вытворчасці (12 %), чорныя і каляровыя металы, вырабы з іх (каля 12 %). Разам на гэтыя групы тавараў прыходзіцца каля 90 % імпарту. Пакуль што ў знешнегандлёвым абароце перабольшвае доля імпарту, а гэта вядзе да дэфіцыту валютных рэсурсаў у дзяржаве, што не спрыяе мадэрнізацыі ўсіх галін гаспадаркі. Але такое становішча склалася толькі з Расіяй і іншымі краінамі СНД. У гандлі з краінамі па-за СНД большы аб’ём мае экспарт.

Беларусь падтрымлівае гандлёва-эканамічныя сувязі з больш чым 140 краінамі свету. З усяго знешнеэканамічнага абароту на долю краін СНД прыходзіцца каля 2/3. Традыцыйнымі партнёрамі ў гандлі з’яўляюцца Расія, Украіна, Германія, Польшча, Літва і Латвія. У Афрыцы асноўным гандлёвым партнёрам выступае Егіпет, значныя пастаўкі беларускай прадукцыі ажыццяўляюцца ў Алжыр, Эфіопію, Марока, Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. У заходнім паўшар’і найбольшыя гандлёвыя сувязі – з ЗША, Бразіліяй, Перу і Кубай. Для гандлю з азіяцкімі краінамі характэрны невялікія аб’ёмы, распыленасць па многіх краінах. Асноўныя ж сувязі наладжаны з Кітаем, Індыяй і В’етнамам. Экспарт тавараў і паслуг з Беларусі на рынкі Аўстраліі і Акіяніі нязначны.