Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

§ 9.6. Мінская вобласць

Мінская вобласць знаходзіцца ў цэнтры Беларусі. Гэта самая вялікая па плошчы і колькасці насельніцтва вобласць і адзіная, якая не мае межаў з замежнымі краінамі. Займае плошчу 40,8 тыс. км2. Тэрыторыя выцягнута ў напрамку з поўначы на поўдзень. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. 1,67 тыс. км2забруджана радыёнуклідамі, найбольш забруджаны тэрыторыі Бярэзінскага і Валожынскага раёнаў. Рэльеф вобласці вельмі разнастайны. На паўночным захадзе ляжыць Мінскае ўзвышша з самай высокай кропкай у Беларусі – гарой Дзяржынскай (345 м). На паўночным усходзе знаходзяцца адгор’і Аршанскага ўзвышша. Крайні паўночны захад займае Нарачана-Вилейская, паўночны ўсход – Верхнебярэзінская нізіны, усходнюю частку – Цэнтральнабярэзінская, паўднёвую – Стаўбцоўская раўніны, Капыльская града і Палеская нізіна. З радовішчаў карысных выкапняў вылучаюцца радовішчы калійнай і каменнай салей, гаручых сланцаў, жалезнай руды, торфу. Знойдзены таксама радовішчы мелу, пяску, пясчана-жвіровага матэрыялу, гліны, сапрапелю. Маецца шмат крыніц мінеральнай вады. Зіма мяккая, а лета цёплае. Большая частка рэк адносіцца да басейна Дняпра. У паўночна-заходняй частцы цячэ рака Бярэзіна з прытокамі Сха, Бобр, Клява, Гайна, Пліса, Уша, Уса, Свіслач. На поўдні вобласці цякуць Пціч і Случ – рэкі басейна Прыпяці. Да басейна Нёмана, які пачынаецца ў межах вобласці, адносяцца рэкі Лоша, Уса, Сула, Уша, Бярэзіна, Іслач. На паўночным захадзе цячэ Вілія з прытокамі. Тэрыторыю вобласці перасякае Балтыйска-Чарнаморскі водападзел, але рэкі басейна Балтыйскага і Чорнага мораў звязаны Вілейска-Мінскай воднай сістэмай. Большасць азёр (Нарач, Мястра, Свір і інш.) знаходзяцца на паўночным захадзе, у другіх мясцінах ёсць таксама значныя азёры (Палік, Сялява, Сяргеевіцкае). Створаны Вілейскае, Заслаўскае, Любанскае, Салігорскае, Чырвонаслабодскае, Пятровіцкае і інш. вадасховішчы. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя, ёсць таксама тарфяна-балотныя. Пад балотам 14,3 % плошчы і амаль усе балоты асушаны. Лес займае 36 % тэрыторыі вобласці, найбольшая лясістасць у Барысаўскім, Лагойскім, Старадарожскім і Бярэзінскім раёнах. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца вялікі масіў Налібоцкай пушчы, частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, прыродны Нацыянальны парк “Нарачанскі”. Каля вёскі Антонава Пухавіцкага раёна вызначаны геаграфічны цэнтр Беларусі.

У вобласці пражываюць 1,5 млн чалавек (і гэта без уліку жыхароў Мінска). Пераважаюць беларусы (89%), жывуць таксама рускія (7 %), палякі (2 %), украінцы (1,3 %). Сярэдняя шчыльнасць каля 40 чал/км2, сельскага насельніцтва – крыху больш за 18 чал/км2. Гарадское насельніцтва (без Мінска) складае 53,5 %. У складзе вобласці 24 гарады і 19 пасёлкаў, 5,2 тыс. сельскіх населеных пунктаў.

Мінская вобласць мае развіты гаспадарчы комплекс, які вызначаецца перш за ўсё яе сталічнасцю. Прамысловасць мае разнастайную галіновую структуру і цесныя вытворчыя сувязі з прамысловым комплексам Мінска. У вобласці знаходзяцца філіялы і падраздзяленні многіх буйных мінскіх прадпрыемстваў і аб’яднанняў. Тут развіты хімічная прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая прамысловасць, якія даюць амаль 3/4 аб’ёму прамысловай прадукцыі. На долю вобласці прыходзіцца 14 % рэспубліканскага аб’ёму прамысловай прадукцыі. Тут вырабляецца ўвесь рэспубліканскі аб’ём вытворчасці калійных угнаенняў, 52 % трыкатажных вырабаў, 55 % цукру-пяску, 52% макаронных вырабаў, 42 % мінеральнай вады.

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 1,9 млн га, або 47 % тэрыторыі. Найбольш асвоенымі ў сельскагаспадарчых адносінах з’яўляюцца Нясвіжскі, Капыльскі, Слуцкі і Клецкі раёны, дзе больш за 60 % тэрыторыі складаюць сельскагаспадарчыя землі. Сельская гаспадарка вобласці зарыентавана на забеспячэнне патрэб насельніцтва Мінска і вобласці ў харчовых прадуктах. Поўнач і паўночны ўсход вобласці займае зона спецыялізацыі сельскай гаспадаркі на малочна-мясной жывёлагадоўлі і развітай свінагадоўлі і ільнаводстве. Паўночны захад, усход і паўднёвы ўсход спецыялізуюцца на малочна-мясной і мяса-малочнай жывёлагадоўлі з развітым бульбаводствам і пасевамі ільну. Паўднёвы захад і поўдзень – зона высокаразвітай малочна-мясной і мяса-малочнай жывёлагадоўлі з сеяннем цукровых буракоў і бульбаводствам. Вакол Мінска ўжо даўно сфарміравалася самая вялікая ў Беларусі прыгарадная зона спецыялізацыі. Такія ж зоны ствараюцца вакол Барысава, Маладзечна і Салігорска.

Факт да роздуму: А. Смоліч у сваёй кнізе “Геаграфія Беларусі” пісаў, што гаспадарка ў Мінскай краіне наогул стаіць добра і гаспадары найбольш заможныя, хаця часта – малазямельныя. У Слуцкім павеце развітая гадоўля коней, цяжкіх найбольш пародаў. Усюды стараюцца дзяржаць палепшаныя пароды свінняў і кароў. У некаторых месцах развіваецца пакроху сыраварэнне. Сяляне сеюць шмат кармавых траў, а на пясчаных грунтах усюды сеюць лубін. Зямлю акуратна гнояць, вырабляюць яе плугам, а часам і культыватарам. Высока стаіць гаспадарка ў дварах.

Тэрыторыю вобласці ў розных напрамках перасякаюць чыгункі і аўтамабільныя дарогі, трубаправоды і лініі электраперадач. Вобласць вызначаецца высокім узроўнем развіцця сацыяльнага комплексу. Дзейнічае свабодная эканамічная зона “Мінск”.

Цэнтр вобласці горад Мінскі адначасова сталіца Рэспублікі Беларусь, яе палітычны, эканамічны, навуковы і культурны цэнтр, адзін з прыгажэйшых гарадоў Беларусі. Мінск – месца размяшчэння дзяржаўнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урада краіны і дзяржаўных устаноў, дыпламатычных прадстаўніцтваў, каардынуючых органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Гэта галоўны транспартны вузел краіны і вузел тэлекамунікацыйных сетак.

Размешчаны на рацэ Свіслач, амаль у цэнтры краіны. У горадзе пражывае больш за 1,7 млн чалавек розных нацыянальнасцей і веравызнанняў.

Мінск сёння – найбуйнейшы індустрыяльны цэнтр Беларусі, таму звычайна яго гаспадарчы комплекс разглядаецца асобна ад абласнога комплексу. У горадзе выпускаецца больш за 20 % прамысловай прадукцыі Беларусі. У структуры прамысловасці вядучай галіной з’яўляецца машынабудаванне і металаапрацоўка. Тут вырабляюцца ўсе на Беларусі трактары, веласіпеды, халадзільнікі, большая частка грузавых аўтамабіляў, больш за палову пральных машын. тэлевізараў. Найбольш буйныя прадпрыемствы машынабудавання – аб’яднанні радыётэхнікі, “Гарызонт”, “Інтэграл”, “Атлант”, вылічальнай тэхнікі, заводы авіярамонтны, аўтамабільны, гадзіннікавы, аўтаматычных ліній, колавых цягачоў, трактарны, “Ударнік”, шасцерняў, маторны, падшыпнікавы, “Мотавела”, станкабудаўнічы, “Белкамунмаш”. Сярод прадпрыемстваў харчовай прамысловасці сусветную вядомасць мае кандытарская фабрыка “Камунарка”, у лёгкай прамысловасці – аб’яднанне “Мілавіца”, “Прамень”, фабрыкі “Галантэя”, трыкатажная, мастацкіх вырабаў “Мастра”, гарбарнае аб’яднанне, камвольны і тонкасуконны камбінаты. Тут размешчана адно з буйнейшых прадпрыемстваў паліграфічнай прамысловасці на Беларусі фабрыка каляровага друку.

Факт да роздуму: па сведчанні А.С. Смоліча фабрычна-завадская прамысловасць Мінска ў пачатку 20 ст. хутка расце. Найбольш развіта металаапрацоўчая прамысловасць. Машынабудаўнічыя фабрыкі (іх усяго 5) займаюць каля 500 работнікаў. Яшчэ ёсць 5 фабрык шпалераў (з 300 работнікамі), 3 гарбарні, 5 цагельняў, 3 дражджавыя заводы (бровары), фабрыка грабянёў, фабрыкі тытунёвыя, мылаварныя, гільзавыя і інш. Усе фабрыкі займаюць больш 2 тыс. работнікаў.

У Мінску 22 дзяржаўныя ВНУ, у тым ліку 12 універсітэтаў (БДУ, аграрна-тэхнічны, педагагічны, нацыянальны тэхнічны, тэхналагічны, інфарматыкі і радыёэлектронікі, эканамічны, культуры і інш.), 5 акадэмій (мастацтваў, музыкі, ваенная і інш.), 4 вышэйшыя каледжы, 8 недзяржаўных ВНУ. У горадзе знаходзіццца большасць навукова-даследчых інстытутаў Нацыянальнай АН Беларусі і Акадэміі аграрных навук Беларусі. Тут налічваецца 16 музеяў, 11 тэатраў, Нацыянальная бібліятэка, Палац Рэспублікі, праводзяцца шматлікія фестывалі. Дзейнічае адзіны ў Беларусі метрапалітэн.

Горад Барысаў(больш за 150 тыс. жыхароў) знаходзіцца за 61 км на паўночны ўсход ад Мінска на рацэ Бярэзіна. Ён адзін са старажытных гарадоў Беларусі (заснаваны ў 10 ст.). Цяпер тут размешчаны 40 прамысловых прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай, дрэваапрацоўчай, фармацэўтычнай і іншых галін. Найбольш буйнымі прадпрыемствамі з’яўляюцца “Аўтагідраўзмацняльнік”, завод агрэгатаў, акцыянернае таварыства “БАТЭ”. Хімічная і фармацэўтычная прамысловасць прадстаўлена заводамі бытавой хіміі, пластмасавых вырабаў і медыцынскіх прэпаратаў, сумесным беларуска-германскім прадпрыемствам “Фрэбар”, таварыствам “Паліміз”. Дрэваапрацоўчую і цэлюлозна-папяровую прамысловасць прадстаўляюць дрэваапрацоўчы камбінат, “Барысаўдрэў”, папяровая фабрыка Дзяржзнака. Прадпрыемствы горада вырабляюць таксама харчовыя тавары, швейныя, гумава-тэхнічныя, керамічныя вырабы, музычныя інструменты.

З установў адукацыі маюцца політэхнічны тэхнікум, медыцынскае вучылішча і педагагічны коледж. Ёсць аб’яднаны музей.

Маладзечна(каля 100 тыс. жыхароў) размешчаны на рацэ Уша, за 72 км на паўночны захад ад Мінска. Тут працуюць шматлікія прадпрыемствы машынабудавання, дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці. Найбольш буйныя прадпрыемствы горада – “Электрамодуль”, радыёзавод “Спадарожнік”, станкабудаўнічы, адзіны ў Беларусі завод парашковай металургіі, фабрыка музычных інструментаў. З навучальных устаноў тут політэхнічны і гандлёва-эканамічны каледжы, медыцынскае і музычнае імя М.К. Агінскага вучылішчы. Працуюць абласныя драматычны і лялек “Батлейка” тэатры, абласны краязнаўчы музей. Горад вядомы фестывалем беларускай песні і паэзіі, тэатральным фестывалем “Маладзечанская сакавіца”.

Горад Салігорск(больш за 100 тыс. жыхароў) знаходзіцца за 132 км на поўдзень ад Мінска на беразе вадасховішча. Ён быў заснаваны ў 1958 г., а горадам стаў у 1963 г. Спецыфіку горада вызначае адрозненне яго прамысловасці ад спецыялізацыі рэспубліканскага прамысловага комплексу і нетрадыцыйны для Беларусі характар развіцця планіроўкі. У горадзе і яго наваколлі размешчаны прадпрыемствы аднаго з буйнейшых у свеце вытворцаў калійных угнаенняў аб’яднання “Беларуськалій”. Ёсць таксама ліцейна-механічны завод “Універсаль”, завод тэхналагічнаяга абсталявання. Прадпрыемствы “Купалінка”, “Калінка” і прадпрыемства “Надзея-С” вырабляюць бялізнавы і верхні трыкатаж, верхняе адзенне. Дзейнічаюць горна-хімічны тэхнікум, педагагічны каледж, краязнаўчы музей, інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю.

Адзін са старжытных гарадоў Беларусі Слуцк (больш за 60 тыс. жыхароў) размешчаецца на рацэ Случ, за 105 км на поўдзень ад Мінска. Упершыню ўпамінаецца пад 1116 г. у “Аповесці мінулых гадоў” як горад Тураўскай зямлі. Сучасны горад – цэнтр лёгкай і харчовай прамысловасці. Найбольш вядомы макаронная фабрыка, цукрова-рафінадны завод, прадпрыемства мастацкіх вырабаў “Слуцкія паясы”. У горадзе працуюць медыцынскае вучылішча, прафесійна-тэхнічны каледж, філіял Маскоўскага сучаснага гуманітарнага інстытута, краязнаўчы музей з філіяламі.

У маладым горадзе Жодзіна(звыш 60 тыс. жыхароў) Беларускі аўтамабільны завод і трыкатажная фабрыка, уВілейцы (30 тыс. жыхароў) прыладабудаўнічы завод “Зеніт” і мэблевая фабрыка, гісторыка-краязнаўчы музей з выставачнай залай імя Н. Сілівановіча, уДзяржынску(каля 25 тыс. жыхароў) доследна-механічны, эксперыментальна-механічны і маторны заводы, швейная фабрыка, Дзяржаўны архіў кінафотадакументаў, гісторыка-краязнаўчы музей, уМар’інай Горцы(каля 24 тыс. жыхароў) прадпрыемствы харчовай прамысловасці. СтаражытныНясвіж(каля 15 тыс. жыхароў) больш вядомы сваёй гістарычнай спадчынай. Тут знаходзіцца гісторыка-культурны запаведнік “Нясвіж”. Палацавы комплекс унесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны. З горадам звязана дзейнасць у XVIст. асветніка і друкара Сымона Буднага.

Іншыя гарады выступаюць як цэнтры перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны і сацыяльнага абслугоўвання мясцовага насельніцтва. Але ёсць і некаторыя адметнасці. Вакол Лагойскафарміруецца Рэспубліканскі горналыжны цэнтр. УСтарых Дарогахзнаходзіцца прыватны мастацкі музей. Для Мінскай вобласці характэрнай рысай з’яўляецца наяўнасць прамысловых прадпрыемстваў у сельскіх населеных пунктах. Многія з іх займаюцца перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны і лесапіленнем, а ў некаторых знаходзяцца адмысловыя для сельскай мясцовасці прадпрыемствы. У вёсцыСіняўка (Клецкі раён) – мэблевая фабрыка, пас.Партызанскі(Вілейскі раён) – шклозавод, у вёскахРаёўка(Маладзечанскі раён) – кардонная фабрыка,Астрашыцкі гарадок(Мінскі раён) – мэблевая фабрыка і доследна-механічны завод,Сёмкава(Мінскі раён) – фабрыка цацак,Атоліна(Мінскі раён) – завод “Адамас” па выпуску штучных алмазаў,Габрылёўка(Пухавіцкі раён) – механічны завод,Усяж (Смалявіцкі раён) – заводы сілікатных вырабаў і цеплаабменнага абсталявання. У некаторых сельскіх паселішчах вобласці знаходзяцца дамы адпачынку, санаторыі, помнікі архітэктуры і гісторыі.

Пытанні да самападрыхтоўкі: 1. Чым можна растлумачыць разнастайнасць кампанентаў прыроды Мінскай вобласці? 2. Які ўплыў аказвае Мінск на развіццё вобласці? 3. Якія асаблівасці транспартнай сістэмы вобласці? 4.Чаму сацыяльна-эканамічны комплекс вобласці такі развіты і разнастайны?