Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

§ 6.8. Лёгкая прамысловасць.

Беларусь мае значныя сыравінныя рэсурсы для развіцця лёгкай прамысловасці,асноўнай прадукцыяй якой з’яўляюцца тканіны, абутак, швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя, футравыя вырабы. У складзе галіны ў адпаведнасці з характарам выпускаемай прадукцыі вылучаюцца асобныя падгаліны: тэкстыльная, швейная, трыкатажная, галантарэйная, футравая, гарбарна-абутковая, - усе яны атрымалі развіццё ў Беларусі.

Доля лёгкай прамысловасці ў агульным аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі штогод зніжаецца. Для параўнання: у 1985 г. галіна займала 19,8%, а ў 2003 г. – 6,3%. Найбольшую долю ў складзе лёгкай прамысловасці займаюць тэкстыльная (баваўняная, ільняная, шарсцяная, шаўковая, трыкатажная прамысловасць; вытворчасць нятканых матэрыялаў і стужачных вырабаў) і швейная прамысловасць. Крыху меншыя аб’ёмы мае гарбарна-абутковая падгаліна.

Сыравінную базу ўтвараюць сельскагаспадарчая прадукцыя мясцовага (лён, скуры) і замежнага (бавоўна, воўна) паходжання, прадукцыя хімічнай прамысловасці (хімічныя валокны, штучныя скуры, штучнае футра).

Тэкстыльная прамысловасцьналічвае больш за 100 прадпрыемстваў, якія выпускаюць усе віды тканін. Вытворчасць тонкага сукна (5 млн. м2штогод) наладжана ў Мінску і Гродне, шаўковыя тканіны (каля 50 млн. м2) у Віцебску, Магілёве і Кобрыне, баваўняныя (звыш 60 млн. м2) – у Баранавічах і Магілёве, ільняныя тканіны (каля 30 млн. м2) – у Оршы (мал. 6. 20). За перыяд з 1990 г. іх вытворчасць скарацілася ў сярэднім у 2 разы, што абумоўлена складанасцямі ў забеспячэнні сыравінай. Шарсцяная і паўшарсцяная пража вырабляецца ў Слоніме, дываны ў Віцебску і Брэсце. Такім чынам, амаль 80% вытворчасціусіх тканін краіны прыходзіцца на прадпрыемствы Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей.

Трыкатажная прамысловасцьпераважна працуе на мясцовай сыравіне. Трыкатажныя вырабы выпускаюцца не толькі буйнымі прадпрыемствамі, але і невялікімі атэлье, індывідуальнымі прадпрыймальнікамі, таму гэтыя прадпрыемствы знаходзяцца амаль ва ўсіх гарадскіх паселішчах Беларусі. Да ліку найбольш значных прадпрыемстваў па вырабу трыкатажу адносяцца камбінаты і фабрыкі ў Пінску, Салігорску, Віцебску, Гомелі, Мінску і Жодзіне, панчошна-шкарпэтачных вырабаў - у Брэсце, Віцебску і Гомелі. Аб’ёмы вытворчасці ў галіне ў параўнанні з 1990 г. знізіліся ў 2-3 разы, але і цяпер вырабляецца штогод звыш 40 млн. штук трыкатажных вырабаў і каля 70 млн. пар – панчох і шкарпэтак, звыш 6 млн. м2– дываноў.

Швейная прамысловасцьтаксама як і трыкатажная прадстаўлена як буйнымі фабрыкамі, так і дробнымі вытворцамі. Пераважная колькасць швейных вырабаў прыпадае на буйныя прадпрыемствы ў Гомелі (“Камінтэрн”), Віцебску (“Сцяг індустрыялізацыі”, Мінску (“Мілавіца”, “Элема”, “Прагрэс”), Салігорску (“Калінка”), Дзяржынску (“Эліз”), Магілёве (“Вяснянка”), Баранавічах (“Гартэн”), Бабруйску, Жодзіне. Пашыў швейных вырабаў з натуральнага і штучнага меху наладжаны ў Віцебску і Бабруйску, сыравінай для якіх з’яўляюцца скуркі норкі, пясца, трусоў, што пастаўляюцца зверагаспадаркамі краіны, і штучнае футра (Жлобін).

Гарбарна-абутковая прамысловасцьБеларусі адна са старадаўніх, узнікла на падставе гарбарнага і шавецкага рамяства. Выкарыстоўвае натуральныя скуры, якія выпрацоўваюцца ў Мінску, Бабруйску, Гродне, Магілёве, Гатаве (каля Мінска), і штучныя – з Пінска. Найбольш вядомыя абутковыя прадпрыемствы _ “Прамень”у Мінску, “Нёман” у Гродне, “Белвест” і “Марко” ў Віцебску, Лідская і Бабруйская абутковыя фабрыкі. Разнастайны спартыўны абутак вырабляецца ў Крычаве і Белазёрску. Мінская фабрыка скураных галантэрэйных вырабаў “Галантэя” выпускае жаночыя сумкі і чамаданы, а Гродзенская – скураныя пальчаткі.

Мясцовыя традыцыі народнага ткацтва захоўваюцца і развіваюцца мастакамі і майстрамі фабрык мастацкіх вырабаў у Слуцку, Пінску, Гродне, Мазыры, Оршы, Полацку. Вытворчасцю сувенірнай прадукцыі вылучаюцца Брэст, Віцебск, Жлобін, Светлагорск, мастацкіх вырабаў – у Баранавічы, Бешанковічы, Барысаў, Бабруйск, Гомель, Магілёў, Слонім, Хойнікі, Маладзечна. Прадукцыя фабрык мастацкіх вырабаў карыстаецца попытам у замежных і мясцовых турыстаў, асабліва гэта тычыцца вырабаў з саломкі, гліны, лазы і дрэва. Вядома і беларуская вышыўка.

Факт да роздуму: у Брэсцкай вобласці вырабляецца 66,7% баваўняных тканін, 59,7% панчошна-трыкатажных вырабаў, 49,7% верхняга трыкатажу, 59,9% дываноў, у Віцебскай – 32,5% скуранога абутку, у Мінску і Мінскай вобласці 82,6% шарсцяных тканін, 72,7% бялізнавага трыкатажу, у Магілёўскай – 57,6% шаўковых тканін ад агульнага аб’ёма вытворчасці гэтай прадукцыі ў краіне.

Пытанні для самападрыхтоўкі: 1. Якія прадпрыемствы тэкстыльнай прамысловасці працуюць на мясцовай сыравіне, якія – пераважна на прывазной? 2. Што з’яўляецца сыравінай для шаўковай прамысловасці? 3. Якімі фабрыкамі абумоўлена развіццё трыкатажнай і швейнай прамысловасці?