Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ - вытрымкі са школьнага падручніка - 2005.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
29.05.2017
Размер:
724.99 Кб
Скачать

Асноўныя вывады па зместу тэмы

  1. Невытворчая сфера забяспечвае ўмовы жыццядзейнасці і павышае ўзровень жыцця людзей.

  2. Размяшчэнне ўстаноў сацыяльнай інфраструктуры цесна звязана з рассяленнем.

  3. Адна з нямногіх галін невытворчай сферы, якая мае высокаіндустрыяльную матэрыяльна-тэхнічную базу, - бытавое абслугоўванне насельніцтва.

  4. Навукова-тэхнічныя здабыткі Беларусі сведчаць аб дастаткова высокім узроўні адукацыі насельніцтва Беларусі.

  5. Дзяржаўныя класічныя універсітэты маюць шматпрофільны характар.

  6. Нацыянальная бібліятэка Беларусі – гонар краіны.

  7. Установы рэспубліканскага ўзроўню аказваюць высокатэхналагічныя віды медыцынскіх паслуг.

Тэма 8. Беларусь у сусветнай супольнасці

§ 8.1. Беларусь на палітычнай карце свету

Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку. Краіна добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі, вядзе нейтральную палітыку ва ўмовах наладжвання найбольш цесных сувязяў з Расіяй. Беларусь мае дыпламатычныя адносіны амаль што са 160 дзяржавамі свету. Найбольш важнымі лічацца адносіны з суседзямі па геаграфічным становішчы: Расіяй, Украінай, Польшчай, Германіей, Літвой і Латвіяй. Гэта краіны, з якімі Беларусь мусіць суіснаваць і ўзаемадзейнічаць. Заходнія межы Беларусі адначасова адкрытыя для гандлю, абмену ідэй і інавацый і ў той жа час яны выконваюць ролю бар’ера для злачыннай дзейнасці.

Краінай заключаны двухбаковыя міждзяржаўныя пагадненні аб развіцці эканамічных зносін з многімі краінамі. Знаходжанне Беларусі ў цэнтры Еўропы, яе эканамічны стан, уяўленне людзей аб сваім месцы ў еўрапейскай супольнасці, развіццё сусветных гаспадарчых сувязяў патрабуюць шырокага міжнароднага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва.

Беларусь знаходзіцца ў саюзных адносінах з Расіяй, супрацоўніцтва з якой хутка развіваецца. У 1945 г. Беларусь была ў ліку 50 дзяржаў-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Краіна удзельнічае ў шэрагу міжнародных арганізацый ААН. У Мінску працуе прадстаўніцтва ААН. Краіна актыўна ўдзельнічае ў супрацоўніцтве краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Беларусь з’яўляецца членам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, прынята ў Міжнародны валютны фонд. Па шэрагу суб’ектыўных прычын супрацоўніцтва Беларусі з некаторымі еўрапейскімі арганізацыямі і краінамі абмежаваны, што не можа не ўплываць адмоўна на еўрапейскую бяспеку і супрацоўніцтва. Значных поспехаў дасягнула супрацоўніцтва ў галіне пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС (Украіна). Тысячы дзяцей з пацярпелых раёнаў штогод праходзяць аздараўленне ў Германіі, Італіі, Іспаніі і іншых заходнееўрапейскіх краінах, дзе яны таксама знаёмяцца са здабыткамі старажытнай культуры.

Беларусь займае пэўнае месца ў міжнародным падзеле працы, які ляжыць у аснове міжнароднага гандлю. Удзел краіны ў міжнародным падзеле працы з’яўляецца важным сродкам эканоміі грамадскай працы, бо з-за мяжы можна атрымліваць тавары, што не вырабляюцца ў Беларусі або іх вытворчасць мае высокі кошт. У сваю чаргу, краіна вызначаецца вытворчасцю прадукцыі машынабудавання, хімічнай прадукцыі, прадуктаў харчавання.

Беларусь лічыцца малой дзяржавай, але гэтае ўяўленне ўмоўнае. Ёсць тры асноўных падыходы да вызначэння месца краіны ў сусветнай гаспадарцы: 1) колькасны, які вызначаецца колькасцю насельніцтва (калі яго менш за 15 млн, тады гэта – малая краіна); 2) па паказчыку валавога нацыянальнага прадукту (ВНП), малая краіна мае памер ВНП да 50 млрд дол. ЗША; 3) якасны, калі краіна не ў стане супрацьстаяць знешняму ўплыву на яе эканоміку і палітыку. Беларусь па памерах тэрыторыі і колькасці насельніцтва – сярэдняя еўрапейская дзяржава.