Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
vse_shpory_pedagogika.doc
Скачиваний:
111
Добавлен:
10.02.2015
Размер:
462.34 Кб
Скачать

12.Создание государственной системы прсвещения в Росси в первой половине 19 века. Политика православия, самодзержавия , народности, её отражение в истории белорусского народа.

Канец 50-х — пачатак 60-х гадоў ХІХ ст. увайшлі ў гісторыю Расіі як перыяд рэвалюцыйнай сітуацыі, першага дэмакратычнага пад’ёму, які супаў са смерцю цара Мікалая I і заканчэннем Крымскай вайны.У гэты перыяд на арэну сацыяльна-палітычнай барацьбы выходзяць разначынцы — выхадцы з чыноўнікаў, купецтва, сялянства, якія і сталі галоўнымі дзеячамі вызваленчага руху. Шлях да вызвалення народа яны бачылі галоўным чынам у яго асвеце, таму лічылі асветніцтва адной з важнейшых мэт сваёй грамадскай дзейнасці, састаўной часткай агульнага сацыяльна-палітычнага руху.

У залежнасці ад шляхоў вырашэння такіх пытанняў, як мэты і задачы выхавання, змест навучання, сістэма адукацыі, псіхалагічныя асновы працэсу навучання і інш., у грамадска-педагагічным руху 60—70-х гг. выдзелілася тры асноўныя напрамкі: буржуазна-ліберальны, буржуазна-дэмакратычны і рэвалюдыйна-дэмакратычны.

Прадстаўнікі ліберальнага руху патрабавалі змен у адукацыі і падтрымлівалі тыя рэформы, што адбыліся ў Расіі ў (60 -70-я гады). Аднак іх патрабаванне палепшыць становишча ў асвеце было вызвана ўласнымі эканамічнымі інтарэсамі , а не інтарэсамі народа.

Буржуазныя дэмакраты (К.Д.Ушынскі, М. І. Пірагоў, пазней І. М .Ульянаў, П. Ф. Лесгафт і інш.), наадварот, шчыра жадалі развіцця народнай школы, выстуналі за раўнапраўе усіх грамадзян на адукацыю і вызваленне школы ад паліцэйскай і чыноуніцкай апекі. Яны шмат рабілі, каб дабіцца гэтага ад урада , каб на практыцы дапамагчы працоўным у іх асвеце.

У адрознінне ад лібералаў і дэмакратаў, якія хацелі “вызваліць." Расію “зверху”, не разбураючы ні манархіі цара ні землеўладання і ўлады памешчыкаў, пабуджаючы іх толькі да “ўступак “духу часу”, прадстаўнікі рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку бачылі шлях пераўтварэння грамадска-палітычнага ладу ў рэвалюцыі, ва ўзброенным паўстанні. Рэзка крытыкуючы самадзяржаўную палітыку ў галіне асветы, казённую школу і афіцыйную тэорыю выхавання, рэвалюцыянеры-дэмакраты (М. Г. ЧарнышэўскІ, М. А. Дабралюбаў, Д. І. Пісараў і інш.) прапанавалі сваю дэмакратычную сістэму адукацыі ,вызначылі новыя мэты і задачы выхавання, якія звязвалІ не з існуючым дзяржаўным ладам, а з новым сацыялістычным грамадствам.Нягледзячы на адрозненні ў шляхах пераўтварэння грамадства, прадстаўнікі ўсіх напрамкаў у сваім агульным імкненні палепшыць адукацыю і выхаванне стваралі розныя педагагічныя таварыствы, арганізацыі, гурткі,; адкрывалі нядзельныя школы і прыватныя гімназіі (у вёсках — прыходскія школы); распаўсюджвалі педагагічную літаратуру і г. д. Прыкладам з'яўляецца дзейнасць у Пецярбургу Педагагічнага таварыства, у якое ўваходзілі К. Д. Ушынскі, А. С. Воранаў, У. Я. Стаюнін, Д. Д. Сямёнаў і іншыя відныя педагогі (праводзілі ў жыццё ідэі абнаўлення айчыннай школы і педагогікі, выдавалі часопіс. “Педагогическая летопись", адкрылі бібліятэку для настаўнікаў); Пецярбургскага і Маскоўскага камітэтаў граматнасці (стваралі народныя школы, выдавалі вучэбныя дапаможнікі і кіраўніцтвы для настаўнікаў, каардынавалі дзейнасць іншых асветніцкіх аб’яднанняў); дзейнасць гуртка палтаўскай інтэлігенцыі, арганізаванага выкладчыкам Палтаўскай гімназіі А. І. Строніным (адкрыццё жаночай гімназіі на грамадскіх пачатках, арганізацыя нядзельнх і штодзённых школ граматы, спроба адкрыць школу для народных настаўнікаў, выданне падручнікаў на ўкраінскай мове, “устройванне” публічных лекцый, арганізацыя агульнадаступных спектакляў, адкрыццё бібліятэкі, кніжнай крамы) і інш. (Плённа дзейнічалі ў многіх гарадах Расіі і бясплатныя нядзельныя школы, у. якіх мог вучыцца кожны, хто хацеў: дзеці, у тым ліку дзяўчынкі, непісьменныя дарослыя ,нават пісьменныя, хто жадаў пазнаць больш. Змест павучання ў нядзельных школах складалі закон божы, пісьмо, арыфметыка, у некаторых — гісторыя. Наведванне заняткаў было свабодным, форма арганізацыі навучання — класная, кіраванне вучэбным працэсам здзяйсняў калегіяльны вучэбны савет з настаўнікаў. На стаўнікамі працавалі розныя людзі, у тым ліку студэнты, афіцэры, пісьменныя салдаты.Пад уплывам грамадска-педагагічнага руху ў 60-я гады развівалася педагагічная журналістыка, якая падтрымліва ла і распаўсюджвала перадавыя думкі аб выхаванні і адукацыі, аб народнай школе. Так, у другой палавіне 50-х — пачатку 60-х гг. выдаваліся часопісы: “Журнал для воспитания” (з 1860 г. перайменаваны ў “Воспитание”), “Русский педагогический вестник”, “Учитель”, “Ясная Поляна” і інш. Яны знаёмілі настаўнікаў і бацькоў з новьші заходнееўрапейскімі педагагічнымі тэорыямі ў галіне выхавання, дыдактыкі і методыкі пачатковага навучання, вызначылі асноўныя задачы айчыннай адукацыі народа, прызывалі грамадскасць да садзейнічання народнай асвеце.Такім чынам, на пачатку 60-х гадоў пад уплывам грамадскага руху стаў складвацца новы тып грамадскай школы з агульначалавечай накіраванасцю, школы, якая ў адрозненне ад дзяржаўнай, адвяргала вузкі саслоўна-прыклад- ны характар, прытрымлівалася гуманнасці, добрых чалавечых адносін паміж вучнямі і настаўнікамі, дапускала ласку і спагадлівасць да дзяцей.У такіх абставінах шырокага грамадска-педагагічнага руху ўрад, на чале з Аляксандрам II, вымушаны быў правесці рэформы ў галіне асветы, што і было зроблена ў першай палавіне 60-х гадоў.

Соседние файлы в предмете Педагогика