
- •Гісторыя беларусі
- •1.Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
- •Роля металаў у жыцці старажытных людзей
- •Старажытнае грамадства
- •Утварэнне бацькоўскага роду
- •Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)
- •Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
- •Народныя вераванні і святы.
- •Народныя звычаі і абрады.
- •2. Узнікненне класавага грамадства. Першыя дзяржавы-княствы
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •8. Рэлігія і культура беларусі (6 -1 пал.13ст.) Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •3. Вялікае княства літоўскае, рускае, жамойцкае ў 13-першай палове 16 ст. Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Характар аб’яднання зямель у вкл у розныя стагоддзі
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна – эканамічнага развіцця
- •Развіццё вытворчасці ў вкл
- •Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі
- •Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі Фарміраванне ўнутранага рынку
- •6. Этнічныя і культурныя працэсы ў беларусі ў другой палове 13-16 ст. Праваслаўе і каталіцызм у вкл (14 – 16 ст.)
- •Рэфармацыя ў вялікім княстве літоўскім
- •Дзеячы Рэфармацыі
- •Контррэфармацыя.
- •Берасцейская царкоўная унія
- •Умацаванне уніі.
- •Этнічны склад насельніцтва беларускіх зямель.
- •Назва беларусаў
- •Этнічныя супольнасці
- •7.Беларусь у складзе рэчы паспалітай. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.
- •Першыя мануфактуры
- •Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.
- •Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.
- •4. Палітычны крызіс рэчы паспалітай. Далучэнне беларусі да расійскай імперыі Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •5. Культура беларусі ў другой палове 17 –18 ст.
- •2. Літаратура.
- •3. Навука.
- •Асветніцтва ў беларусі (2-я палова 18 ст.)
- •9. Асвета і культура ў беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст.
- •Літаратура
- •10. Грамадска-палітычны рух у беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы 18—першай палове 19 ст.
- •5. Вынікі вайны для Беларусі.
- •3. Павіннасці сялян.
- •Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі
- •Крызіс феадальнапрыгонніцкага ладу
- •Рэформы Кісялёва.
- •12. Станаўленне буржуазнага грамадства ў беларусі ў другой палове 19ст.
- •13. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы беларусі ў другой палове 19 ст.
- •14.Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 19ст.
- •15. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі ў другой палове 19 ст.
- •Літаратура і мастацтва
- •Тэатр і музыка.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё беларусі ў пачатку 20 ст
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Лютаўская рэвалюцыя ў беларусі
- •17. Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) рэвалюцыі.
- •18. Кастрычнiцкая рэвалюцыя (1917 г.) у Беларусi. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі
- •Беларускі нацыянальны рух.
- •Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •Дзейнасць Рады бнр.
- •19. Утварэнне бсср
- •Абвяшчэнне сср Літвы і Беларусі.
- •20. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі
- •21. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi у гады нэПа.
- •22. Прамысловасць I сельская гаспадарка Беларусi у гады першых пяцiгодак
- •23. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 20-30 гады хХст.
- •Савецкая грамадска – палітычная сістэма ў бсср
- •24. Культура I адукацыя Савецкай Беларусi у 20-30-я гады хх ст.
- •25. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Кірункі нацыянальна – вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
- •26. Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусi у склад бсср
- •27. Вялiкая Айчынная вайна на тэрыторыi Беларусi
- •28. Беларусь у першае паслеваеннае дзесяцiгоддзе (1945-1955 гг.)
- •29. Беларусь у другой палове 1950 – першай палове 1980-х гг.
- •30. Беларусь у другой палове 1980 – пачатку ххi cт.
Кірункі нацыянальна – вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
Рэвалюцыйна – вызваленчы |
Нацыянальна - дэмакратычны |
Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ, створана ў 1923 г. у Вільні як частка камуністычнай партыі Польшчы) І. Лагіновіч (старшыня ЦК), А. Славінскі, С. Прытыцкі.
Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ, створаны ў 1924 г.) В. Харужая (сакратар ЦК).
Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА, сфарміравалася з беларускай часткі эсэраў і ўступіла ў КПЗБ) І. Лагіновіч
Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ, канчаткова аформілася ў маі 1926 г. пад арганізацыйным уплывам КПЗБ) – масавая легальная арганізацыя. Забаронена ў 1927 г. Б. Тарашкевіч (старшыня). |
Беларускія дэпутаты-паслы, выбраныя ў польскі сейм (парламент) Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, І. Дварчанін, П. Валошын.
Беларуская хрысціянская дэмакратыю (БХД, створана ў 1917 г., перайменавана ў Беларускае народнае аб'яднанне ў 1936 г.). А. Станкевіч.
Таварыства беларускай школы (ТБШ, створана ў 1921 г.). Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі |
Кіраўніцтва КПЗБ праводзіла курс на разгортванне партызанскага руху з мэтай змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. КПЗБ змагалася супраць падпарадкавання краю іншаземнаму капіталу, за самавызначэнне Заходняй Беларусі і яе ўз'яднанне з БССР, за дэмакратычныя правы і 8-гадзінны рабочы дзень, канфіскацыю памешчыцкіх зямель і падзел іх без выкупу паміж сялянамі, скасаванне асадніцтва, супраць нацыянальнага прыгнёту, за школу на роднай мове, устанаўленне рабоча-сялянскай улады. Старшынёй ЦК КПЗБ з'яўляўся I. К. Лагіновіч, а сакратаром ЦК КСМЗБ стала ў 1924 г. В. 3. Харужая. БСРГ як масавая палітычная арганізацыя аб'ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек. Праграма БСРГ прадугледжвала самавызначэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва. Узначальваў БСРГ вядомы беларускі вучоны, рэвалюцыянер і грамадскі дзеяч Б. А. Тарашкевіч. У 1927 г. была забаронена БСРГ. У гэтым жа годзе паліцыя расстраляла дэманстрацыю сялян у мястэчку Косава (Палескае ваяводства), якія выступілі супраць забароны БСРГ. Усюды дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі. Сярод асуджаных былі кіраўнікі Грамады — Б. А. Тарашкевіч, С. А. Рак-Міхайлоўскі, П. П. Валошын і П. В. Мятла. На 12 гадоў турэмнага зняволення быў асуджаны кіраўнік БСРГ Б.А. Тарашкевіч. Перад судом паўсталі многія члены КПЗБ, сакратар ЦК КСМЗБ В. 3. Харужая. У гэтых умовах КПЗБ, каб пазбегнуць вялікіх ахвяраў, заклікала працоўных адмовіцца ад курсу на змену палітычнай улады шляхам узброенага паўстання і перайсці да іншых формаў барацьбы. С.В. Прытыцкі быў прыгавораны да пакарання смерцю за рэвалюцыйную дзейнасць і замах на правакатара. Прысуд быў заменены на пажыццёвае зняволенне.
Асаблівае значэнне ў другой палове 1920-х гг. набыла дзейнасць беларускіх дэпутатаў-паслоў у польскім сейме, аб'яднаных у Беларускі пасольскі клуб. 3 сярэдзіны 1920-х гг. найбольш уплывовай сярод беларускіх дэмакратычных партый становіцца Беларуская хрысціянская дэмакратыя. У аснову яе дзейнасці была пакладзена тэорыя самабытнасці беларускай нацыі. Беларускі народ разглядаўся як бяскласавы, цалкам працоўны. Выстаўлялася патрабаванне самастойнасці беларускага народа на ўсіх яго этнаграфічных землях, аб'яднаных у незалежную дзяржаву, якая супрацьпастаўлялася БССР. БХД таксама выступала за перадачу зямлі без выкупу ва ўласнасць беззямельным і малазямельным сялянам, 8-гадзінны рабочы дзень, дэмакратычныя свабоды супраць аддзялення касцёла і царквы ад дзяржавы і за абавязковасць вывучэння рэлігіі ў школах. БХД мела падтрымку сярод насельніцтва пераважна каталіцкага веравызнання.
У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929—1933 гг. яшчэ больш пагоршылася становішча працоўных Заходняй Беларусі. Шэраг забастовак рабочых мелі палітычны характар. Найбольш масавымі былі выступленні рабочых дрэваапрацоўчай прамысловасці, лесарубаў і возчыкаў у Белавежскай пушчы, а таксама ў Слонімскім павеце. (Прайшлі забастоўкі на прамысловых прадпрыемствах буйных гарадоў Заходняй Беларусі. Больш за 4 месяцы (кастрычнік 1932 - люты 1933 г.) баставалі 7 тыс рабочых і сялян, якія працавалі ў Белавежскай пушчы.) Былі выпадкі захопу прадпрыемстваў рабочымі.
Яркай старонкай вызваленчай барацьбы ў вёсцы з'явілася ўзброенае выступленне сялян Кобрынскага павета ў жніўні 1933 г. Супраць паўстаўшых былі накіраваны карныя войскі і паліцыя ўсяго ваяводства. Карнікі знішчылі мястэчка Навасёлкі, у якім выступленні сялян былі найбольш актыўнымі. Больш як 30 удзельнікаў узброенага выступлення былі аддадзены пад суд, а 8 з іх пагражала пакаранне смерцю. Аднак на абарону сялян падняліся працоўныя Заходняй Беларусі і Польшчы. У Варшаве, Беластоку, Брэсце адбыліся масавыя палітычныя дэманстрацыі і забастоўкі пратэсту. Улады былі вымушаны адмовіцца ад вынясення смяротнага прысуду.
Супраць аграрнай і падатковай палітыкі польскіх улад мужна змагаліся сяляне вёсак Заполле Карэліцкай гміны, Асташына Навагрудскага, Баранава Гродзенскага, Ляплеўка Брэсцкага паветаў. Усяго за 1931 — 1933 гг. адбылося больш як 460 выступленняў сялян, у якіх удзельнічалі 140—150 тыс. чалавек.
У 30-х гг. вядучая роля ў барацьбе працоўных Заходняй Беларусі па-ранейшаму належала КПЗБ. У 1934 г. у яе шэрагах налічвалася 4 тыс. камуністаў, пры гэтым каля 3 тыс. членаў партыі пастаянна знаходзіліся ў турмах. У шэрагах КПЗБ былі выхаваны буйныя арганізатары рэвалюцыйнага руху — I. К. Лагіновіч, А. С. Славінскі, В. 3. Харужая, М. С. Арэхва, С. В. Прытыцкі, У. 3. Царук і інш. Прыход да ўлады ў Германіі Гітлера, прыняцце ў Польшчы ў 1935 г. новай канстытуцыі, ліквідацыя рэшткаў дэмакратычных свабод, зняволенне ў турмах і канцэнтрацыйным лагеры Бяроза-Картузская тысяч камуністаў і апазіцыйна настроеных людзей карэнным чынам змянілі палітычную сітуацыю. Многія палітычныя партыі і арганізацыі краін Еўропы, у тым ліку Заходняй Беларусі і Польшчы, сталі на шлях стварэння адзінага народнага антыфашысцкага фронту, фронту барацьбы супраць рэакцыі, фашызму і вайны.
1935 г. – паўстанне нарачанскіх рыбакоў. Дырэкцыя дзяржаўных лясоў, у кіраванне якой было перададзена возера Нарач, забараніла свабодную лоўлю рыбы. У выніку сяляне – рыбакі страцілі адзіную крыніцу свайго існавання. Забастоўка пачалася вясной 1935 г. У ёй удзельнічала каля 5 тыс. сялян з больш чым 40 навакольных вёсак. Сяляне выбралі забастовачны камітэт, стварылі дружыны самаабароны і не дапускалі штрэйкбрэхераў, праганялі варту. Дзякуючы настойлівасці забастоўшчыкаў, улады вымушаны былі пайсці на ўступкі. Калі сяляне пачалі лавіць рыбу, яны не адважыліся ўжыць рэпрэсіўныя меры. Барацьба працягвалася да 1939 г.
Пра салідарнасць працоўных Заходняй Беларусі з рабочымі і сялянамі іншых краін у барацьбе супраць адзінага ворага — фашызму — яскрава сведчыць той факт, што 137 яе ўраджэнцаў змагаліся ў радах інтэрнацыянальных брыгад у Іспаніі. У 1930-я гг. у сувязі з прыходам да ўлады ў Германіі фашыстаў у Польшчы разгарнулася барацьба за стварэнне адзінага дэмакратычнага антыфашысцкага фронту. У 1935 г. КПЗБ распрацавала курс на супрацоўніцтва з прадстаўнікамі нацыянальна-дэмакратычнага кірунку ў вызваленчым руху. Дзякуючы гэтаму ўзрос аўтарытэт КПЗБ. Але ў 1938 г. па рашэнні Выканкома Камінтэрна КПЗБ была распушчана. Падставай для гэтага стала абвінавачанне ў тым, што кіраўнікі КПЗБ быццам бы з'яўляліся агентамі польскай палітычнай паліцыі. Напярэдадні роспуску КПЗБ былі рэпрэсіраваны яе кіруючыя работнікі, якія знаходзіліся ў Маскве і Мінску. Сярод іх I. К. Лагіновіч, В. 3. Харужая і інш. Добрае імя КПЗБ, яе кіраўнікоў і дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху было адноўлена ў 1956 г.