Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать

Асветніцтва ў беларусі (2-я палова 18 ст.)

Асветніцтва – магутны грамадска – палітычны і культурны рух, які ў канцы 17 – 18 ст. ахапіў усю Еўропу і з’яўляўся працягам гуманістычных традыцый Адраджэння, быў накіраваны на аднаўленне грамадства праз развіццё асветы і навукі.

Мэта Асветніцтва

У культурна – цывілізацыйным сэнсе --ліквідаванне сярэдневяковага феадальна – царкоўнага светапогляду і ўсталяванне новай буржуазнай культуры.

У сацыяльна – палітычным – ліквідаваць застарэлы феадальны лад і адкрыць шлях да ўтварэння новага – буржуазнага ладу.

У Зах. Еўропе галоўнымі праваднікамі ідэй Асветніцтва была буржуазія, у Беларусі – шляхта.

Галоўная асаблівасць Асветніцтва на Беларусі – у 2-й палове 18 ст. Рэч Паспалітая апынулася ў становішчы глыбокага ўнутры – і знешнепалітычнага крызісу.

Вядучую ролю тут адыгрывалі актыўныя рэфарматары: гродзенскі стараста Антоні Тызенгауз пабудаваў шэраг мануфактур, заснаваў тэатр, тэатральна – музычную школу, стаў ініцыятарам выдання “Газэты гродзенскай”.

Іаахім Храптовіч ў сваім маёнтку Шчорсы арганізаваў узорную сельскагаспадарчую абшчыну, сабраў вялікую бібліятэку.

Беларускі шляхціц Станіслаў Шчука ў трактаце “Зацьменне Польшчы” (1709) прапанаваў ліквідаваць панаванне магнатаў і шляхты ў грамадскім жыцці краіны і правесці рэфармаванне палітычнай сістэмы ў мэтах умацавання цэнтральнай улады.

Адам Нарушэвічза манархічны лад дзяржавы з моцнай цэнтральнай уладай.

Іаахім Лялевель – падтрымліваў ідэі еўрапейскага парламентарызму з падзелам улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Значны уплыў на погляды аказала Вялікая Французская буржуазная рэвалюцыя.

Адукацыя.

3 сярэдзіны XVIII ст. па меры рэфармавання грамадства ў Рэчы Паспалітай пачаліся змены і школьнай адукацыі. Набывае усё больш свецкі характар. Былая — багаслоўская і аўтарытарная — не адпавядала патрэбам часу. У 1773 – 1775 г. была створана Адукацыйная камісія, якая праводзіла велізарную работу па распаўсюджванні асветы і пісьменнасці. Гэта было першае ў Еўропе міністэрства адукацыі. За 20 гадоў дзейнасці камісіі ў Беларусі было адкрыта 20 школ (Гародня, Ваўкавыск, Паставы, Вішнева, Новагародак, Пінск, Халопенічы, Беразвечча, Мазыр, Берасце, Бабруйск, Жыровічы і інш.). Яны з'яўляліся сярэдняй ступенню навучання. Паспяховае заканчэнне гэтых школ давала магчымасць паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай іх было дзве: Кракаўскі універсітэт і Галоўная школа ВКЛ, пераўтвораная ў 1803 г. у Віленскі універсітэт.

У пачатку 1780-х гг. на той частцы Беларусі, якая заставалася ў Рэчы Паспалітай, дбаннем Адукацыйнай камісіі працавала 200 пачатковых школ, у якіх займалася 2500 чалавек. Для таго часу гэта высокі паказчык, тым больш што 30 % навучэнцаў былі сялянскія дзеці.

Рэформа адукацыі 1770 – 1790 гг. зрабіла яе больш даступнай, свецкай. Замест латыні ў школы ўвайшла польская мова. Ад тэалогіі прыярытэт пераходзіў да прыродазнаўчых і грамадскіх навук. Навучанне арыентавалася на развіццё разумовых здольнасцей дзяцей.

Тры ступені адукацыі:

-- ніжэйшая – парафіяльныя школы

-- сярэдняя – акруговыя і падакруговыя школы

-- вышэйшая – Віленскі універсітэт.

Агульнае кіраўніцтва перадавалася ад духавенства свецкім уладам.

Статут Адукацыйнай камісіі патрабаваў ад настаўнікаў: «Наогул, настаўнікі старацца павінны, каб вучні больш рабілі поспехаў разважаннямі, чым завучваннем прадметаў на памяць».

Новая з’ява у развіцці адукацыі ў Беларусі – стварэнне першых прафесійных навучальных устаноў. Пры дапамозе А.Тызенгауза ў Гродне і Паставах у 1770-х гг. дзейнічалі медыцынская, акушэрская, фінансавая, чарцёжная і рысавальная школы.

Вынікі рэформы адукацыі 1770 – 1790 –х гг.:

-- выкладанне на польскай мове замест латыні

-- даступнасць

-- свецкі характар

-- увага да развіцця разумовых здольнасцей дзяцей.

Вырашаны дзве асноўныя задачы – дасягнута перавага сярод прадметаў прыродазнаўчых і грамадскіх навук; здзейснены пераход ад сярэдневяковых рэлігійных метадаў да развіваючага навучаня.

Манаскі ордэн піяраў з’явіўся на Беларусі ў 30-я гг. 18 ст. У праграме іх навучальных устаноў былі пашыраны курсы матэматыкі, прыродазнаўчых і свецкіх гуманітарных навук. сапернічалі ў справе адукацыі з езуітамі.

Навука.

Працы Казіміра Нарбута (1738 – 1807).

Фізіякраты – французскія буржуазныя эканамісты, якія прызнавалі зямлю і земляробства адзінай крыніцай багацця, а сельскагаспадарчую працу – адзінай вытворчай працай.

Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728—1810) — вядомы вучоны-прыродазнаўца. Выхадзец з гародзенскай шляхты.

-- Адукацыю набыў у гародзенскіх езуітаў, затым у еўрапейскіх універсітэтах. Выкладаў у Полацку і Вільні.

-- У 1780 - 1799гг. быў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ (з 1796г. Галоўнай Віленскай школы). Навуковыя інтарэсы даследчыка былі шырокімі.

-- вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор'е, вызначыў каардынаты многіх пунктаў У Беларусі і Літве.

У асэнсаванні зямнога жыцця філосафы таго часу прыходзілі да процілеглых высноў: ад непрызнання Бога да сцвярджэння ўсеўладнасці боскага пачатку.

У беларускім грамадстве ўзрастала цікавасць да мінулага. Другая палова XVII—XVIII ст. пакінулі нам цэлы шэраг мемуарных твораў, аўтары якіх імкнуліся асэнсаваць месца сваёй эпохі ў гістарычным развіцці. Ураджэнец Піншчыны Адам Нарушэвіч стварыў «Гісторыю польскага народа».

Вялікі ўплыў на светапогляд дзеячаў беларускай культуры другой паловы XVIII ст. аказвалі ідэі французскіх асветнікаў Вальтэра, Д. Дзідро, Ш. Л. Мантэск'ё, Ж. Ж. Русо. Апошняга гародзенскі мецэнат А. Тызенгаўз запрасіў пасяліцца ў Беларусі. I толькі выпадак не дазволіў знакамітаму французу гэта зрабіць. У Беларусі распаўсюджваліся творы прагрэсіўных рускіх асветнікаў, у тым ліку А. М. Радзішчава.

Такім чынам, другая палова XVII—XVIII ст. сталі часам удасканальвання і пашырэння асветы. Гэта выявілася ў заснаванні Адукацыйнай камісіі, дзейнасць якой стварыла канкурэнцыю царкоўным установам. Пад заходнееўрапейскім уплывам адбывалася актывізацыя навуковай дзейнасці, што спараджала адкрыцці і творы сусветнага маштабу.

Друк.

XVIII ст. адзначана пашырэннем кнігадрукавання на беларускіх землях. Калі ў першай палове XVIII ст. тут налічвалася дзве друкарні, то ў другой — ужо адзінаццаць. Прадукцыя друкарань, што знаходзіліся ў Вільні, Гародні, Магілёве, Менску, Супраслі, Нясвіжы, Слоніме, Полацку, Шклове, была разнастайная як па мове выдання, так і па жанрах і змесце. Але беларуская мова ў кнігадрукаванні выкарыстоўвалася тады рэдка.

3 1696 г. афіцыйнай канцылярскай мовай на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай стала польская. Выданні выходзілі таксама на лацінскай, царкоўнаславянскай, французскай, яўрэйскай (іўрыце) і іншых мовах. Друкавалася пераважна рэлігійная літаратура, пастановы і маніфесты.

Зрэдку бачылі свет свецкія кнігі. Шматтысячныя кнігазборы мелі магнаты Радзівілы, Сапегі, Храптовічы. Дзесяткі тысяч выданняў захоўваліся ў бібліятэках значных навучальных устаноў.

У 1776 г. выйшла ў свет першая на беларускай зямлі газета — «Газета Гродзенска» (на польскай мове). У Гародні ў 1792 г. друкавалі «Ведамасці Гродзенскія». За мяжой стала вядомай не толькі літаратура з беларускіх друкарань, але і друкары.

XVIII ст. працягвала традыцыі старажытнай батлейкі ў новай форме інтэрмедый. Інтэрмедыі — гэта бытавыя сцэнкі, якія іграліся ў перапынках школьных драматычных пастановак. Героямі іх былі простыя людзі, здатныя на вострае слова, дасціпныя і разумныя. Назвы інтэрмедый раскрываюць іх сэнс: «Селянін у касцёле», «Сляпы, кульгавы, потым пан і селянін» і інш. Усе персанажы ў іх размаўлялі на даступнай для «люду простага» сакавітай народнай гаворцы.

Але, бадай, самай чароўнай з'явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. быў прыгонны тэатр. Найбольш вядомымі ў Беларусі былі прыгонныя тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Гародзенскі тэатр Тызенгаўзаў, Слонімскі тэатр Агінскага, Ружанскі — Сапегаў, тэатр Тышкевічаў у Свіслачы. Магнаты запрашалі сюды выдатных майстроў тэатральнага мастацтва з Заходняй Еўропы. Аснову ж трупы складалі артысты і музыканты з прыгонных сялян і мяшчан. Таленавітых дзяцей вучылі ў музычных і балетных школах. Некаторыя траплялі на вучобу нават у Італію. У прыгонных тэатрах ставілі п'есы Мальера, камедыі Вальтэра.

Найбольш папулярныя былі творы нясвіжскай князёўны Францішкі Уршулі Радзівіл з роду Вішнявецкіх. У іх аснову пакладзены сюжэты з антычнай міфалогіі і сярэдневяковых твораў. У 1754 г. пабачылі свет багата ілюстраваныя «Камедыі і трагедыі» Ф. У. Радзівіл.

Еўрапейскую славу меў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага, дзядзькі Міхала Клеафасааўтара паланеза «Развітанне з Радзімай». Тут наладжваліся грандыёзныя паказы. Сцэна тэатра была настолькі вялізная, што акцёры маглі заязджаць на яе на конях. Калі ж было трэба, на сцэне прыбіралася падлога і размешчаны пад ёй басейн напаўняўся вадой. Тады можна было назіраць сапраўдныя марскія баталіі.

Міхала Казіміра Агінскага – таленавіты кампазітар, аўтар некалькіх опер, музыкант – віртуоз, паэт.

Многія выхаванцы прыгонных тэатраў потым працавалі на сцэнах Варшавы, Пецярбурга. Прынамсі, гародзенскія і слонімскія танцоры склалі аснову Варшаўскага каралеўскага балета. Праз стагоддзі да нас дайшлі прозвішчы таленавітых прыгонных акцёраў, музыкантаў, танцоўшчыкаў Я. Ценціловіча, А. Бжазінскай, А. Дарэўскай, М. Чаклінскай, Мацея з Карэліч.

Другая палова XVII—XVIII ст. у гісторыі беларускай культуры не з'яўляліся часам заняпаду, як у эканоміцы і палітычным жыцці. Культура гэтага перыяду мела наднацыянальны характар, што было ўласціва эпосе Асветніцтва ўвогуле. Яна вылучалася шматмоўем у літаратуры і навуцы. Заходнія і ўсходнія ўплывы пранікалі ў мясцовы грунт — той грунт, які нарадзіў дэмакратычны струмень культуры беларускага адраджэння XIX ст.

Архітэктура – стыль класіцызм з канца 18 ст. – палаца – паркавыя ансамблі ў Гомелі, Валожыне, Ружанах, Слоніме, Дзярэчыне.

Абразы сталі ствараць не толькі на дрэве, але і на палатне.

У свецкім жывапісе больш адчувальны ўплыў свецкага жывапісу Зах. Еўропы.

Панавалі партрэтны ў гістарычны жанры.

Умовы, у якіх развівалася беларуская культура 17 – 18 ст.:

-- клерыкалізацыя культуры (падпарадкаванне ўсіх бакоў развіцця культуры рэлігіі)

-- наступленне каталіцкай царквы і паступовае акаталічванне насельніцтва (антыуніяцкая накіраванасць дзейнасці каталіцкай царквы)

-- звужэнне ўжытку беларускай мовы з пераводам на польскую мову дзяржаўнага справаводства

-- распаўсюджанне польскай і лацінскай моваў

-- затуханне рэфармацыйных працэсаў з перамогай контррэфармацыі

-- уплыў уніяцтва

-- пранікненне ідэй Асветніцтва ў 2-й палове 18 ст.

-- уплаў падзей “разбуральнага стагоддзя”.

Характэрныя рысы беларускай культуры 17 – 18 ст.

-- заняпад беларускага кірылічнага кнігадрукавання

Рэзкае пагаршэнне умоў развіцця беларускай культуры

-- развіццё уніяцкага кнігадрукавання

-- сцвярджэнне пераважнасці польскай і лацінскай моў.

Клерыкалізацыя культуры Беларусі ў 2-й палове 17 – 1-й палове 18 ст. праяўлялася:

-- у царкоўнай манаполіі на навуку і адукацыю (асноўныя тыпы навучальных устаноў – рэлігійныя)

-- пашырэнне рэлігійнага фанатызму (на мяжы 17 – 18 ст.адбыліся працэсы над так званымі ведзьмамі і калдунамі)

-- пашырэнне культавага будаўніцтва (росквіт барока)

-- панаванне польскамоўнай і лацінамоўнай рэлігійнай літаратуры.

Рысы развіцця архітэктуры Беларусі ў 17 – 18 ст.

-- панаванне барока

-- пранікненне класіцызму

-- развіццё садова – паркавага мастацтва

-- трансфармацыя замкавага дойлідства ў палацава – замкавае

-- элементы ракако.

У 17 – 18 ст. на Беларусі былі распаўсюджаны мастацкія стылі: барока, ракако, класіцызм.

Барока (з італ. – мудрагелісты, дзіўны) – вядучы накірунак у мастацтве Беларусі 17 – 18 ст.

Ракако – ад французскага “драблёны камень”, “ракавіна”. Уласцівы для Еўропы 1-й паловы 18 ст. Надаваў будынкам раслінныя формы, ілюзорна пашыраў рэальную прастору з дапамогай вялікай колькасці люстэркаў, залачэнняў, хрусталлю. Быў сістэмай дэкору інтэр’ераў.На Беларусі развіваўся ў палацава-сядзібнай і культавай архітэктуры сярэдзіны 18 ст.

Выяўленне стылю ракако – тканіны Слуцкай мануфактуры, Гарадзенскі каралеўскі палац, шпалеры з Нясвіжа і Слоніма.