Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать

Літаратура і мастацтва

Мастацкая літаратура. У 40—50-я гг. XIX ст. назіраўся пэўны ўздым у беларускім нацыянальна-культурным руху, у тым ліку і ў развіцці літаратуры. Ён працягваўся і ў пачатку 60-х гг. У гэты час значнае распаўсюджанне набыла агітацыйная антыўрадавая літаратура на беларускай мове ў форме ананімных вершаваных «гутарак», у якіх адлюстроўваліся ідэі польскіх шляхецкіх рэвалюцыянераў — памяркоўных «чырвоных».

У 1863 і ў 1864 гг. выдаваліся асобнай кнігай «Расказы на беларускай гаворцы», накіраваныя супраць польскага вызваленчага руху і ўдзелу ў ім беларускага сялянства.

Важкі ўклад у развіццё беларускай літаратуры ў жанры публіцыстыкі ў пачатку 60-х гг. унёс К. Каліноўскі. «Мужыцкая праўда» і «Пісьмы з-пад шыбеніцы» ў асобных месцах успрымаюцца як вершы ў прозе. Знаходзячыся ў турме, Каліноўскі напісаў верш «Марыська чарнаброва, галубка мая».

Пасля падаўлення паўстання ў гісторыі беларускай літаратуры наступіў самы цяжкі перыяд. На яе развіцці крайне адмоўна адбіліся цяжкія рэпрэсіі ў адносінах да ўсіх, хто падтрымаў паўстанне, захады ўладаў па замене мясцовай інтэлігенцыі выхадцамі з цэнтральнай Расіі, фактычная забарона беларускага друку.

Ф. Багушэвіч (1840—1900) нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага павета ў сям'і збяднелага шляхціца. У 1861 г. скончыў Віленскую гімназію і паступіў у Пецярбургскі універсітэт, аднак неўзабаве быў выключаны з яго за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Удзельнічаў у паўстанні 1863 г., быў паранены. Ад рэпрэсій Багушэвічу ўдалося схавацца на Украіне, дзе ён скончыў юрыдычны ліцэй і шмат гадоў працаваў у судовых установах. У 1884 г. вярнуўся ў Вільню і да канца жыцця служыў адвакатам, абараняючы ў судах інтарэсы сялян і гарадской беднаты.

У 1891 — 1894 гг. за межамі Расійскай імперыі (у Кракаве і Познані) выйшлі з друку зборнікі вершаў Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Для першага аўтар выкарыстаў псеўданім Мацей Бурачок, для другогаСымон Рэўка з-пад Барысава.

У прадмове да «Дудкі беларускай» паэт выступіў супраць зняважлівых адносін да роднай мовы як «мужыцкай», якія праяўляліся і сярод беларусаў. «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі

Ф. Багушэвіч выступіў як паслядоўны выразнік поглядаў і інтарэсаў працоўных мас сялянства. I ў гэтых адносінах ён таксама быў першым у беларускай літаратуры.

Янка Лучына (І.Неслухоўскі) (1851 — 1897) нарадзіўся ў Мінску. Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду. Закончыў Мінскую гімназію і Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, працаваў інжынерам. Пісаць пачынаў па-польску і па-руску. Як нацыянальны паэт абудзіўся ў 1887 г. пад уражаннем выступленняў украінскіх артыстаў у Мінску.

Праз шэсць гадоў пасля яго смерці гурток беларускіх студэнтаў выдаў у Пецярбургу зборнік беларускамоўных вершаў Я. Лучыны «Вязанка».

Беларуская літаратура нашаніўскага перыяду. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусаў у пачатку XX ст. найболып поўна і яскрава адлюстравалася ў мастацкай літаратуры.

Купала Я. (Луцэвіч Іван Дамінікавіч, 1882—1942) нарадзіўся ў фальварку Вязынка Вілейскага пав. Віленскай губ. у сям'і арандатара. Адзін з заснавальнікаў (разам з Я. Коласам) новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, адзін з заснавальнікаў беларускай драматургіі і нацыянальнай школы перакладу, класік беларускай літаратуры.

Продкі Купалы належалі да беззямельнай шляхты. Вучобу Ясь Луцэвіч пачаў у «дарэктараў», скончыў народнае вучылішча. Вельмі шмат чытаў. Вершы пачынаў пісаць па-польску. Канчаткова ўсвядоміў сябе як беларус у 1904 г., пазнаёміўшыся з творамі Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча і рэвалюцыйнымі пракламацыямі на беларускай мове. У 1905—1908 гг. працаваў на памешчыцкіх броварах. Пазней характарызаваў гэтую працу як «амаль катаржную». Першы зборнік яго твораў «Жалейка», выдадзены ў 1908 г. пецярбургскай суполкай «Загляне сонца і ў наша ваконца». Паэта заўважылі кіраўнікі нацыянальнага руху і запрасілі на працу ў Вільню — у рэдакцыю «Нашай нівы» і прыватную бібліятэку. У 1909—1913 гг. ён вучыўся на агульнаадукацыйных курсах у Пецярбургу. Творы, напісаныя ў той час, склалі зборнікі «Гусляр» (1910) і «Шляхам жыцця» (1913). У 1914— 1915 гг. Купала быў рэдактарам «Нашай нівы». У сувязі з наступленнем немцаў на Вільню ён выехаў у Маскву, дзе быў прызваны ў армію. Служыў у ваенна-будаўнічым атрадзе ў Мінску, Полацку, Смаленску.

Купала быў адным з заснавальнікаў беларускай пейзажнай і любоўнай лірыкі. Фальклорна-рамантычныя паэмы Купалы «Курган», «Бандароўна», «Яна і я», «Магіла льва» па сваёй выключнай мастацкай дасканаласці сталі класічнымі.

Колас Я. (Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч, 1882—1956) нарадзіўся ў засценку Акінчыцы Мінскага павета ў сям'і малазямельнага селяніна-лесніка. Адзін з заснавальнікаў (разам з Я. Купалам) новай беларускай літаратуры і літара-урнай мовы, класік беларускай літаратуры. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы (1902 г.). Працаваў на стаўнікам пачатковых школ. Летам 1906 г. удзельнічаў у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, за што быў звольнены з працы і асуджаны на 3 гады зняволення. Адбываў пакаранне ў 1908—1911 гг. у мінскім астрозе. Пасля вызвалення настаўнічаў. У пачатку першай сусветнай вайны выехаў у Расію. У 1915—1917 гг. служыў у арміі, быў на фронце. першыя вершы Кастусь Міцкевіч пісаў па-руску.

У 1906 г. Аляксандр Уласаў, адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады, запрасіў Коласа да супрацоўніцтва ў газеце «Наша доля». У гэтай газеце ўбачылі свет яго вершы «Наш родны край» (№ 1), «Асенні вечар» (№ 2), «Беларусам» (№ 3), а таксама сатырычнае апавяданне «Слабода» (№ 2).

Шмат твораў Я. Коласа апублікавала газета «Наша ніва», у тым ліку тых, што былі напісаны за астрожнымі кратамі. У 1910 г. рэдакцыя «Нашай нівы» выдала першы зборнік паэта “Песні жальбы”. У 1912 – 14 гг. убачылі свет празаічныя зборнікі – “Апавяданні” і “Родныя з’явы”.

Я. Колас быў пачынальнікам мастацкай прозы ў беларускай літаратуры. Мастацкай дасканаласцю вылучаюцца ягоныя алегарычныя апавяданні, вядомыя лад назвай «Казкі жыцця».

Велізарную ролю ў развіцці беларускай літаратуры ў міжрэвалюцыйны перыяд 1907 – 1917 гг. адыграў Максім Багдановіч (1891-1917) нарадзіўся ў Мінску у сям’і настаўніка, беларускага фалькларыста Адама Багдановіча. Перакладчык, літаратуразнавец, класік беларускай літаратуры. Маленства правёў у Гродна. У 1906 – 1916 г. жыў у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі. Скончыў юрыдычны ліцэй. З восені 1916 г. – у Мінску. Удзельнічаў у дзейнасці Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У пачатку 1917 г. абвастрылася хвароба (сухоты). Выехаў лячыцца ў Ялту.

Творы Багдановіча, выдадзеныя ў зборніку «Вянок» (1913 г.) і напісаныя ў апошнія гады жыцця, у найбольшай ступені садзейнічалі ўключэнню беларускай літаратуры ў еўрапейскі літаратурны працэс і набліжалі яе да ўзроўню больш развітых літаратур.

Палымянай любоўю да Радзімы пранізаны адзін з апошніх твораў М. Багдановіча — верш-гімн «Пагоня», які стаў запаветам паэта свайму народу.

У перыяд нацыянальнага адраджэння ярка раскрыліся творчыя таленты Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Казіміра Кастравіцкага (К. Каганца), Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.), Зміцера Жылуновіча (Ц. Гартнага), Змітрака Бядулі, Канстанцыі Буйло, Максіма Гарэцкага.

Цётка аўтар кніг “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду” – першых арыгінальных зборнікаў беларускай паэзіі пач. ХХ ст. Яна – адна з пачынальнікаў апавядальнага жанру.

Жывапіс. У другой палове XIX ст., як і ў першай, не існавала нацыянальнай беларускай школы, ці плыні, жывапісу.

У 2-й палове ХІХ ст. у беларускім жывапісе панаваў мастацкі стыль рамантызм.

Нікадзім Селівановіч (1834—1919) нарадзіўся ў в. Цынцавічы Вілейскага павета (непадалёк ад Маладзечна) у сям'і селяніна. Скончыў Маладзечанскае пяцікласнае вучылішча, а за тым Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Вярнуўся на радзіму. Пісаў іконы, партрэты. Захапіўся мазаікай. 3 мэтай удасканалення майстэрства ў гэтай галіне мастацтва зноў паступіў у Акадэмію. Майстар бытавога жывапісу. Скончыў мазаічны клас і быў запрошаны для афармлення вядомага Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Удзельнічаў у стварэнні кампазіцыі «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса сабора, за што атрымаў званне акадэміка. Аўтар бытавых карцін («Дзеці ў двары», «У школу», «Гульня дзяцей вёскі Цынцавічы», “Пастух са Свянцяншчыны”). Найбольш значны твор у гэтым жанры — «Стары пастух».

Казімір Альхімовіч (1840—1916) нарадзіўся ў Лідскім павеце ў сям'і небагатага шляхціца. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Прымаў удзел у паўстанні 1863 г., адбыў ссылку ў Сібіры. Пасля ссылкі жыў за мяжою. Закончыў Мюнхенскую акадэмію мастацтваў. Працаваў у Парыжы, Варшаве і іншых гарадах. Пісаў карціны на гістарычныя тэмыПахаванне Гедыміна». «Пасля бітвы» «Смерць Глінскага ў турме»), паказаў лёс ссыльных паўстанцаўСмерць у выгнанні», «Пахаванне на Урале», «На зтапе»), адлюстраваў цяжкую працу і ўмовы жыцця сялян і парабкаў («Жніво», «Парабкава хата»).

Напалеон Орда. Нарадзіўся ў Пінскім павеце. Мастацкую адукацыю атрымаў у Парыжы, музыцы вучыўся ў польскага кампазітара Ф.Шапэна. Амаль 25 гадоў падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве. У Беларусі зрабіў больш за 200 замалёвак.

На развіцці выяўленчага мастацтва ў Беларусі ў пач. ХХ ст. па-ранейшаму адмоўна адбівалася адсутнасць мясцовых прафесійных мастацкіх школ.

У пачатку XX ст. у Мінску, Віцебску, Магілёве з'явіліся першыя прыватныя рысавальныя школы.

Найбольш распаўсюджанымі жанрамі жывапісу былі пейзажны, бытавы і партрэтны..

Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч (1872—1957) нарадзіўся ў м. Бялынічы Магілёўскай губ. Пасля сканчэння Маскоўскага вучылішча жывапісу, ваяння і дойлідства жыў у Маскве, але часта наведваў радзіму. Развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу. Да ліку лепшых яго палотнаў адносяцца «Сакавіцкае змярканне» (1903), «Зімовы сон» (1911), «Блакітная капліца» (1911), “З аколіц Пяцігорска” (Траццякоў набыў для сваёй калекцыі), “Вясна ідзе” (прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў). Сябраваў з І.Рэпіным.

Архітэктура. Пад уздзеяннем прамысловай рэвалюцыі ў гарадах Беларусі ў 60—90-я гг. адбыліся прыкметныя змены. Будаваліся буйныя фабрыкі і заводы, праз многія гарады прайшлі чыгункі, што выклікала новы тып пабудоўвакзалы, дэпо, чыгуначныя майстэрні. Будынкі вакзалаў будынкі, навучальных устаноў (гімназій, рэальных і духоўных вучылішчаў), тэатраў, банкаў, акруговых судоў і іншых дзяржаўных устаноў у кожным горадзе адносіліся да ліку лепшых і прыгажэйшых.

Для архітэктуры другой паловы XIX ст. (гарадской, сядзібнай, храмавай) быў характэрны стылявы эклектызм, г. зн. змяшанне, спалучэнне разнастайных мастацкіх элементаў і стыляў.

Сталі моднымі пабудовы ў стылі сярэднявечнай готыкі з прымессю іншых стыляў («псеўдаготыка» — несапраўдная готыка). Найбольш часта ён выкарыстоўваўся ў будаўніцтве касцёлаў (Відзы, Гервяты, Браслаў, Вілейка, Іўе, Рэчыца, Паставы і інш.).

У будаўніцтве праваслаўных храмаў -- сярэднявечны «рускі», або «візантыйскі», стыль. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў граф Мураўёў, таму ў народзе яны набылі назву “мураўёвак”. Характэрна – высокія шатровыя званніцы, багаты дэкор у выглядзе какошнікаў.

У гэтым стылі створаны мемарыяльны храм у вёсцы Лясная ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войск над шведамі; капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Уваскрэсенскі сабор у Барысаве.

У культавым дойлідстве складваўся і неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктурыЧырвоны касцёл у Мінску (касцёл Сымона і Алены).

Побач з “архітэктурай гістарызму” ў канцы ХІХ ст. адбываецца станаўленне новага стылю – мадэрна. Для помнікаў гэтага стылю характэрна перапляценне ліній, асімітрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор.

Прыклады мадэрна: Пазямельна – сялянскі банк у Віцебску, жылыя дамы ў Гродне, Гомелі, Магілёве.

Адной з асаблівасцяў беларускай архітэктуры стала выкарыстанне прыроднага камяню. Найбольш папулярны ён быў у Заходняй і Цэнтральнай Беларусі (касцёлы ў вёсцы Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродзеснкай вобласці, вёсцы Гожа Гродзенскага раёна).

Нацыянальная самабытнасць беларускай архітэктуры выявілася ў насычэнні помнікаў этнаграфічнымі дэталямі (Холмскія вароты ў Брэсцкай крэпасці), выкарыстанні мастацкага кавальства (дом купца Мураўёва ў Гродне), дэкаратыўнай керамікі (Мірская капліца).

Газета «Наша ніва» — цэнтр нацыянальна-культурнага адраджэння

Умовы і мэты дзейнасці «Нашай нівы».

Першачарговую і галоўную сваю задачу «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за ўсебаковае нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа, за прызнанне самога факта яго існавання, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі.

Беларуская нацыянальная ідэя – уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разуменне беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы.

Сутнасцю нацыянальнай ідэі з’яўляецца ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці.

Нацыянальна свядомая беларуская інтэлігенцыя абуджалася, фармавалася і згуртоўвалася менавіта вакол «Нашай нівы».

Змаганне за права нацыянальна-культурнага адраджэння беларусаў.

Афіцыйнай палітыцы расколу беларускага народа па веравызнанні на «рускіх» і «палякаў», асімілятарскай дзейнасці расійскіх і польскіх нацыяналістычных груповак «Наша ніва» супрацьпастаўляла прапаганду нацыянальнай свядомасці і ідэі еднасці ўсіх беларусаў — і праваслаўных, і католікаў. Гэта была галоўная тэма газеты.

Зыходныя прынцыпы «Нашай нівы» па нацыянальна-рэлігійных пытаннях сфармуляваў Антон Луцкевіч (Навіна).

Поспехі нацыянальна-культурнага адраджэння. Расійскія ўлады забаранілі выпісваць «Нашу ніву» ўсім настаўнікам Віленскай вучэбнай акругі, усім святарам, паштовым служачым, ваенным і паліцэйскім чынам, валасным праўленням.

Аўтарская грамада «Нашай нівы» ў цэлым у той час налічвала 427 чалавек — карэспандэнтаў, паэтаў, празаікаў. Гэта былі кадры новай народнай інтэлігенцыі, якія выраслі разам з «Нашай нівай» і дзякуючы ёй. Усе яны пісалі ў газету бясплатна. Найбольш карэспандэнтаў у «Нашай ніве» было ў Віленскай губ. (122 населеныя пункты), найменш — у Віцебскай (у 9 месцах).

Пачынаючы з 1910 г., «Наша ніва» выдавала вельмі папулярны «Беларускі каляндар», адрасаваны сялянам.

Вясною 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел «Нашай нівы» быў пераўтвораны ў самастойны часопіс «Саха». Спачатку ён выдаваўся ў Вільні, а са снежня 1913 г.— у Мінску.

Адначасова ў Мінску з'явіўся яшчэ адзін парастак «Нашай нівы» — літаратурны месячнік для моладзі «Лучынка». Рэдактарам яго была А. Пашкевіч (Цётка).

Вясною 1912 г. пецярбургская суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» пачала выдаваць «тоўсты» літаратурны і грамадска-палітычны альманах (часопіс) «Маладая Беларусь», прызначаны для інтэлігенцыі.

у 1907—1914 гг. дзейнічалі беларускія выдавецтвы «Наша хата», «А. Грыневіч», «Беларус», «Мінчук», «Палачанін».

Значэнне «Нашай нівы». «Наша ніва» адыграла выключную ролю ў

-- нацыянальным абуджэнні беларусаў,

-- у распаўсюджанні нацыянальнай свядомасці,

--у згуртаванні і выхаванні беларускай інтэлігенцыі,

--у барацьбе за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і яго раўнапраўнасці з іншымі народамі.

-- ў развіцці беларускай літаратуры і літаратурнай мовы,

-- прапагандзе і станаўленні беларускага нацыянальнага мастацтва, якое менавіта ў гэты час з яе дапамогай ператваралася з аматарскага ў прафесійнае.

Дзякуючы намаганням I. Луцкевіча пры рэдакцыі газеты ствараўся Беларускі нацыянальны музей.

У 1907 — 1915 гг. «Наша ніва» з'яўлялася цэнтрам беларускага нацыянальнага руху, які быў па характары сялянскім, народніцкім.

Найбольш актыўнай яго сілай з'яўлялася сялянская і дробнашляхецкая па паходжанні інтэлігенцыя. Пад уплывам «Нашай нівы» да яго далучаліся асобныя святары-католікі, якія пачалі ўжываць беларускую мову ў сваёй канфесійнай дзейнасці.

У сувязі з гэтым ідэйна-палітычным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст. была адна нацыянальна-дэмакратычная партыя — Беларуская сацыялістычная Грамада, а з лета 1907 г. да лета 1915 г.— адна, заснаваная ёю, легальная газета «Наша ніва».

У 1906 г. у першым легальным беларускім выдавецтвеЗагляне сонца і ў наша ваконца” ў Пецярбургу былі выпушчаны “Беларускі лемантар, або першая навука чытання” Каруся Каганца і “Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі.

За выданне зборнікаў вершаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі” Багушэвіча і “Жалейка” Купалы Пецярбургскі камітэт па справах друку распачаў крымінальнае праследаванне выдавецтва.