- •Гісторыя беларусі
- •1.Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
- •Роля металаў у жыцці старажытных людзей
- •Старажытнае грамадства
- •Утварэнне бацькоўскага роду
- •Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)
- •Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
- •Народныя звычаі і абрады.
- •2. Узнікненне класавага грамадства. Першыя дзяржавы-княствы
- •Народныя вераванні і святы.
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •8. Рэлігія і культура беларусі (6 -1 пал.13ст.) Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •3. Вялікае княства літоўскае, рускае, жамойцкае ў 13-першай палове 16 ст. Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Характар аб’яднання зямель у вкл у розныя стагоддзі
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна – эканамічнага развіцця
- •Развіццё вытворчасці ў вкл
- •Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі
- •Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі Фарміраванне ўнутранага рынку
- •6. Этнічныя і культурныя працэсы ў беларусі ў другой палове 13-16 ст. Праваслаўе і каталіцызм у вкл (14 – 16 ст.)
- •Рэфармацыя ў вялікім княстве літоўскім
- •Дзеячы Рэфармацыі
- •Контррэфармацыя.
- •Берасцейская царкоўная унія
- •Умацаванне уніі.
- •Этнічны склад насельніцтва беларускіх зямель.
- •Назва беларусаў
- •Этнічныя супольнасці
- •7.Беларусь у складзе рэчы паспалітай. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.
- •Першыя мануфактуры
- •Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.
- •Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.
- •4. Палітычны крызіс рэчы паспалітай. Далучэнне беларусі да расійскай імперыі Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •5. Культура беларусі ў другой палове 17 –18 ст.
- •2. Літаратура.
- •3. Навука.
- •Асветніцтва ў беларусі (2-я палова 18 ст.)
- •9. Асвета і культура ў беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст.
- •Літаратура
- •10. Грамадска-палітычны рух у беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы 18—першай палове 19 ст.
- •5. Вынікі вайны для Беларусі.
- •3. Павіннасці сялян.
- •Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі
- •Крызіс феадальнапрыгонніцкага ладу
- •Рэформы Кісялёва.
- •12. Станаўленне буржуазнага грамадства ў беларусі ў другой палове 19ст.
- •13. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы беларусі ў другой палове 19 ст.
- •14.Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 19ст.
- •15. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі ў другой палове 19 ст.
- •Літаратура і мастацтва
- •Тэатр і музыка.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё беларусі ў пачатку 20 ст
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Лютаўская рэвалюцыя ў беларусі
- •17. Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) рэвалюцыі.
- •18. Кастрычнiцкая рэвалюцыя (1917 г.) у Беларусi. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі
- •Беларускі нацыянальны рух.
- •Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •Дзейнасць Рады бнр.
- •19. Утварэнне бсср
- •Абвяшчэнне сср Літвы і Беларусі.
- •20. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі
- •21. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi у гады нэПа.
- •22. Прамысловасць I сельская гаспадарка Беларусi у гады першых пяцiгодак
- •23. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 20-30 гады хХст.
- •Савецкая грамадска – палітычная сістэма ў бсср
- •24. Культура I адукацыя Савецкай Беларусi у 20-30-я гады хх ст.
- •25. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Кірункі нацыянальна – вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
- •26. Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусi у склад бсср
- •27. Вялiкая Айчынная вайна на тэрыторыi Беларусi
- •28. Беларусь у першае паслеваеннае дзесяцiгоддзе (1945-1955 гг.)
- •29. Беларусь у другой палове 1950 – першай палове 1980-х гг.
- •30. Беларусь у другой палове 1980 – пачатку ххi cт.
Лютаўская рэвалюцыя ў беларусі
Утварэнне Саветаў рабочых і сялянскі дэпутатаў.
У канцы лютага 1917 г. у Петраградзе масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі перараслі ва ўзброенае паўстанне. Пачатак ім паклала святкаванне 23 лютага (па старому стылю) Міжнароднага жаночага дню. 25 лютага забастоўка стала агульнай.
2 сакавіка цар падпісаў акт адрачэння ад трона. Улада перайшла да Часовага урада. Расія была абвешчана дэмакратычнай рэспублікай. Рэвалюцыя мела буржуазна – дэмакратычны характар. Рыхтаваліся выбары ва Ўстаноўчы сход – будучы парламент. Устаноўчы сход – найвышэйшы, дэмакратычна выбраны орган улады, які мае паўнамоцтвы для вырашэння пытанняў дзяржаўнага і грамадскага ладу краіны.
У краіне ўсталявалася двоеўладзе – Часовы урад (улада буржуазіі) і Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў (рэвалюцыйна – дэмакратычная ўрада пралетарыяту і сялянства).
Палітыку Часовага ўраду на Беларусі праводзілі мясцовыя арганізацыі партыі кадэтаў, якая пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. фактычна стала кіруючай. У яе склад уваходзілі прадстаўнікі заможных слаёў насельніцтва, афіцэрства і інтэлігенцыі. Галоўнай перашкодай на шляху да дэмакратызацыі кадэты лічылі Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
1-4 сакавіка ў гарадах Беларусі распаўсюдзіліся звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе.
У гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. У Мінску міліцыя была створана 4 сакавіка. Яе ўзначаліў М.В.Фрунзе.
Аформіліся мясцовыя арганізацыі раней забароненых партый – РСДРП, эсэраў, Бунда і інш.
У Мінску Савет рабочых дэпутатаў утварыўся 4 сакавіка. Большасць дэпутатаў складалі меншавікі, бундаўцы, эсэры.
Савет прызнаў уладу ў Мінску гарадскога грамадскага камітэта парадку, выбранага ў ноч з 3 на 4 сакавіка.У камітэт былі дэлегаваны прадстаўнікі Савета.
Камітэт прапанаваў правесці 6 сакавіка агульнагарадскую маніфестацыю ў гонар перамогі рэвалюцыі.
Лозунгі “Няхай жыве дэмакратычная рэспубліка”, “Няхай жыве Устаноўчы сход!”.
6 сакавіка Часовы ўрад прызначыў губернскіх камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Яны выконвалі функцыі губернатараў.
8 сакавіка ў склад мінскага савета былі ўключаны прадстаўнікі салдат, і ён стаў Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На тым жа пасяджэнні Савет вызначыў асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці. Першачарговымі прызнаваліся задачы, звязаныя з дэмакратызацыяй войска і арганізацыяй фабрычна-заводскіх камітэтаў, прафесійных саюзаў рабочых і служачых, а таксама сельскіх, валасных і павятовых сялянскіх камітэтаў.
3 мэтай забеспячэння арганізаванага ўдзелу салдат у грамадска-палітычным жыцці і іх грамадскіх патрэбаў Савет пастанавіў неадкладна правесці ў ротах, батальёнах, палках, дывізіях і арміях Заходняга фронту выбары салдацкіх камітэтаў. У чыста ж ваенных пытаннях салдаты павінны былі падпарадкоўвацца ўсім распараджэнням вайсковых уладаў.
Двоеўладдзе ў войску. Часовы ўрад і ваеннае камандаванне імкнуліся захаваць у арміі «адзінства, згуртаванасць і цвёрды ўнутраны парадак», г. зн. яе баяздольнасць. Такія ідэі прапагандавалі і прадстаўнікі партый эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў, што складалі большасць у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
7 – 17 сакавіка ў Мінску прайшоў з’езд ваенны і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Падтрымаў ідэю абароны “рэвалюцыйнай Айчыны”.
З’езд таксама падтрымаў загад № 1 Петраградскага савета і адпаведную пастанову Мінскага савета аб дэмакратызацыі войска.
Паводле зацверджанага з'ездам Палажэння ствараліся выбарныя салдацкія камітэты Салдацкія камітэты атрымалі магчымасць уплываць на камандны склад войска шляхам пісьмовай атэстацыі камандзіраў.
Самавольнае ўвядзенне рабочымі 8-гадзіннага рабочага дня і самавольныя захопы зямлі сялянамі дэпутаты з'езда асудзілі.
Выбары салдацкіх камітэтаў пачаліся ў сакавіку — красавіку. У канцы жніўня 1917 г. на Заходнім фронце дзейнічалі каля 7300 камітэтаў. Усё часцей здараліся факты адмовы цэлых дывізій падпарадкоўвацца камандаванню, яшчэ больш масавым стала дэзерцірства.
На фронце склалася двоеўладдзе (ваенная ўлада і ўлада камітэтаў), што паскорыла далейшае разлажэнне арміі. Найбольш актыўна і мэтанакіравана такой дзейнасцю займаліся бальшавікі, якія па ініцыятыве У. Леніна ў красавіку 1917 г. узялі курс на сацыялістычную рэвалюцыю і заваёву ўлады.
Пазіцыі сялянства. Да звяржэння самадзяржаўя сяляне Беларусі ў цэлым аднесліся станоўча. У першыя месяцы рэвалюцыі найбольшы ўплыў сярод іх заваявалі эсэры. Гэтаму садзейнічала масавая агітацыя ў беларускай вёсцы салдацкіх камітэтаў, якія ў той час у пераважнай большасці стаялі на эсэраўскіх пазіцыях.
Уплыў эсэраў выразна адбіўся на рашэннях з'езда сялянскіх дэлегатаў Мінскай губерні і неакупаваных паветаў Віленскай, які адкрыўся ў Мінску 20 красавіка 1917 г.
Па пытанні аб ванне яны выказаліся за хутчэйшае заключэнне справядлівага міру без анексій і кантрыбуцый, а да таго моманту прызналі неабходным для Расіі працяг вайны для абароны сваіх зямель і народаў.
Анексія — захоп чужых тэрыторый; кантрыбуцыя — выплаты золатам і іншымі каштоўнасцямі, якія спаганяліся з краін, што пацярпелі паражэнне ў вайне, на карысць пераможцаў.
Вырашэнне аграрнага пытання ён пагадзіўся адкласці да Устаноўчага сходу.
З'езд асудзіў самавольныя захопы зямлі. Такія ж, па сутнасці, рашэнні былі прыняты вясною 1917 г. на губернскіх з'ездах сялян у Магілёве і Віцебску.
З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Вясной 1917 г. аформілася Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Да яе далучылася група буйных памешчыкаў на чале з Р.Скірмунтам. Патрабаванні – аўтаномія Беларусі, канфіскацыя толькі царскай зямлі і польскіх памешчыкаў.
У красавіку ўтварылася Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
Актывізавалі сваю дзейнасць Бунд, Яўрэйская сацыял – дэмакратычная рабочая партыя (ЯСДРП). Разам з меншавікамі і эсэрамі яны падтрымлівалі часовы урад.
Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі ў ліку іншых дэмакратычных партый аднавіла сваю дзейнасць і Беларуская сацыялістычная грамада.
25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску па ініцыятыве БПНС адбыўся з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый (з’езд “беларускіх дзеячаў”). Старшынёю з'езда быў выбраны старэйшы дзеяч беларускай культуры, адзін з заснавальнікаў БСГ Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец).. Ад імя Петраградскага савета яго вітаў 3. Жылуновіч (Цішка Гартны), Мінскага савета — Кузьміцкі.
Па нацыянальньм пытанні з'езд выказаўся за дзяржаўна-тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўна-дэмакратычнай рэспублікі. Вышэйшым органам мясцовай улады павінна была стаць Беларуская краёвая рада, выбраная дэмакратычным шляхам. Да выбараў Рады з'езд аб'явіў сябе «вышэйшай краёвай інстытуцыяй» (уладай), а сваім выканаўчым органам — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), якому даручалася ўзгадніць гэтае пытанне з Часовым урадам і падрыхтаваць выбары ў Беларускую краёвую раду. У склад БНК увайшлі толькі члены БСГ. Беларускімі прызнаваліся Мінская, Гродзенская, Магілёўская, часткі Смаленскай і Чарнігаўскай губерняў.
Для дакладнага вызначэння этнічных граніц Беларусі была прынята прапанова аб стварэнні спецыяльная камісіі ў складзе вядомых вучоных М. Любаўскага, М. Доўнар-Запольскага, Я. Карскага і А. Шахматава.
У БНК быў выбраны вядомы палітычны дзеяч, багаты памешчык-прадпрымальнік, у мінулым дэпутат I Дзяржаўнай думы Раман Скірмунт, які ў час Лютаўскай рэвалюцыі далучыўся да беларускага нацыянальнага руху.
БНК са свайго складу выбраў прэзідыум з 5 асобаў, у які ўвайшлі Р. Скірмунт (старшыня), П. Аляксюк і В. Фальскі (намеснікі старшыні), Л. Заяц (скарбнік, адказны за фінансы) і В. Тарашкевіч. Скірмунт быў уключаны і ў склад дэлегацыі для перагавораў з Часовым урадам.
Найважнейшай была справа, звязаная з пашырэннем уплыву на сялянства.
Але спаборнічаць у гэтых адносінах з салдацкімі камітэтамі Заходняга фронту, якія абапіраліся на дапамогу ўсіх расійскіх дэмакратычных партый і найперш эсэраў, БНК не мог.
Часовы ўрад стаяў на пазіцыях адзінай і непадзельнай Расіі. Беларуская дэлегацыя атрымала адказ, што пастаўленыя ёю пытанні можа вырашыць толькі Устаноўчы сход.
Адбыўся раскол у БСГ. З яе складу выйшлі некалькі арганізацый Петраграда і матросаў Балтыйскага флоту. Па ініцыятыве А.Чарвякова ў Петраградзе была створана Беларуская сацыял – дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) на базе рэвалюцыйнай левай плыні БСГ.
У красавіку – верасні 1917 г. аднавілі сваю работу Палескі камітэт РСДРП (б) у Гомелі і Мінскі камітэт, партыйная арганізацыі ў Слуцку, Віцебску, Оршы, Рэчыцы.
У чэрвені 1917 г. група дзеячаў беларускага нацыянальнага руху на чале з В.Ю.Ластоўкім выступіла за поўную дзяржаўную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Ластоўскі быў першым сярод беларускіх палітычных лідэраў, хто выказаў ідэю поўнай незалежнасці Беларусі.
8 - 12 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся ІІ з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Рашэнне аб ажыццяўленні нацыянальна – тэрытарыяльнай аўтаноміі – шырокага ўнутранага самакіравання ў складзе Расійскай дзяржавы.
Замест БНК была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый. (з кастрычніка 1917 – Вялікая беларуская Рада). Орган рады – газета “Вольная Беларусь”. Рэдактар газеты ў 1917 – 1918 гг. – Я.Ю.Лёсік – член БСГ, пісьменнік, мовазнаўца, аўтар падручнікаў па граматыцы беларускай мовы.
Нягледзячы на намаганні Цэнтральнай рады, беларускі нацыянальны рух заставаўся раз’яднаны.
Нарастанне крызісу.
Мяцеж генерала Л.Г.Карнілава у канцы жніўня 1917 г. Мэта – узяць Петраград, нейтралізаваць Часовы ўрад, ліквідаваць Саветы.
Цэнтрам барацьбы з карнілаўшчынай на Беларусі стаў Мінск.
Быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. У яго склад увайшлі прадстаўнікі бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў, Бунда.
Дзеянні карнілаўцаў былі блакіраваны ў раёне Гомеля і Оршы.
Рэвалюцыйныя сілы Заходняга фронта на чале з М.Фрунзе парушылі сувязь карнілаўскіх войскаў са Стаўкай у Магілёве.
Пасля мецяжу бальшавіцкая партыя стала на шлях падрыхтоўкі ўзброенага паўстання і захопу ўлады.
Курс на ўзяцце ўлады саветамі быў вызначаны на VI з’ездзе РСДРП (б) ў ліпені жніўні 1917 г.
