Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720.06 Кб
Скачать

1385 Г. – Крэўская унія.

Унія – аб’яднанне дзвюх дязржаў пад кіраўніцтвам аднаго правіцеля.

Ягайла і іншыя князі даў абяцанне “на вечныя часы далучыць свае землі, літоўскія і рускія да Кароны Польскай”.

Затым Ягайла каранаваўся на караля Польшчы (1386 – 1434). Каталіцкае імя Уладзіслава ІІ.

На беларускіх землях пачалі будавацца касцёлы і ўзводзіцца каталіцкія манастыры.

Ягайла імкнуўся зраіць каталіцкую царкву адзінай у дзяржаве.

Пасля Крэўскай уніі ў ВКЛ з’явіліся каталікі - літоўцы, каталікі – беларусы і палякі побач з праваслаўнымі беларусамі, украінцамі і рускімі.

Актыўная падтрымка каталіцкай шляхты (дваранства). Роля якога значна ўзрасла. Расло і запрыгоньванне сялян.

Саюз двух дзяржаў значна павялічыў іх абароназдольнасць, садзейнічаў росту культурных і іншых сувязей.

1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.

У 1392 г. – Востраўскае пагадненне паміж Ягайлам і Вітаўтам аб уладзе ў княстве.

Улада перайшла да Вітаўта.

Вітаўт (1392 – 1430), які меў падтрымку буйных баяр і дробных князёў. На працягу 1393 – 1395 Вітаўт ліквідаваў буйныя ўдзельныя княжанні ў Полацку, Віцебску, Смаленску, Ноўгарадзе Северскім, Кіеве, на Валыні і Падоллі.

Некаторыя былыя мясцовыя валадары надзяляліся іншымі княствамі. Кіеўскі князь Уладзімір Альгердавіч атрымаў Капыль.

Іншыя – у турму (калі аказвалі супраціўленне) – князь Ноўгарада Северскага Дзмітрый Карыбут, падольскі князь Фёдар Карыятовіч.

Вітаў прызначаў ва ўдзелы сваіх намеснікаў (служылыя людзі і свята выконвалі волю гаспадара). Віцебск – Фёдар Вясна, Кіеў – Іван Гальшанскі.

Традыцыя “старыну не рухаці, новін не вводіті” (Віцень) – захаванне за абласцямі пэўнай аўтаноміі і самабытнасці. Выдаваў абласныя прывілеі.

Увядзенне намесніцтваў: 1) скіравала абласныя ўскраіны ВКЛ да больш цеснай сувязі з цэнтрам. 2) умацавала вярхоўную ўладу. Спрыяла ўнутранаму адзінству і цэласнасці дзяржавы.

Пры Вітаўце княства дасягнула найбольшай магутнасці і памераў.

Пасля Грунвальдскай бітвы да княства была далучана Жамойція.

Вітаўт даў згоду каранавацца. Прыняць карону з рук германскага імператара. Аднак памёр у Троках ва ўзросце 80 гадоў. Існуе меркаванне, што карону па дарозе перахапілі палякі, якія абабралі імператарскіх паслоў.

Вайна 1432 – 1436 гг.

У 1430 г. – вялікі князь Леў Свідрыгайла (1430 – 1432) (у хрышчэнні па каталіцкаму абраду Баляслаў). Сын Альгерда, брат Ягайлы. Выступіў супраць уніі. Яго падтрымалі беларускія і ўкраінскія феадалы.

Пачаў прыцягваць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўласнікаў.

Літоўскія феадалы пры падтрымцы польскай арыстакратыі абвясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (1432 - 1440), брата Ягайлы..

Свідрыгайла ўцёк у Полацк. Адбыўся часовы раскол дзяржаўнай улады. У 1432 г. – успыхнула вайна. На дапамогу Жыгімонту свае войскі прыслала Польшча.

На баку Свідрыгайлы – Полацкая, Смаленская, Кіеўская, Чарнігава – Северская землі, часткова Валынь і Падолле.

Свідрыгайла ўступіў у саюз з Лівонскім ордэнам, спустошыў Літву, заняў Брэстчыну, Верхняе Панямонне, Заслаўе, Мінск і інш.

Каб не даць Свідрыгайлу апоры на праваслаўных кароль Ягайла і вялікі князь Жыгімонт выдалі два новых прывілеі з мэтай ураўняць у правах феадалаў – каталікоў і феадалаў – праваслаўных. (Прывілеі 1432 і 1434 гг.).

Свідрыгайла западозрыў, што на бок Жыгімонта схіляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Русі Герасім (быў схоплены ў Віцебску).

Праваслаўным феадалам было дазволена карыстацца сваімі гербамі. Тады беларускія князі Друцкія і Адзінцэвічы набылі свае ўласныя гербы, якімі не карыстаўся больш ніводны род. Гэтыя князі да канца падтрымлівалі Свідрыгайлу.

У 1435 г. пад Вількамірам (Літва)адбылася рашучая бітва. Паражэнне Свідрыгайлы. Загінулі 13 украінскіх і беларускіх князёў. Разбіты і атрады Лівонскага ордэна. Свідрыгайла ўцёк у Полацк.

І за тое Бог не дапамог князю Свідрыгайлу, што ён спаліў мітрапаліта Герасіма. І дапамог Бог вялікаму князю Жыгімонту”.

Полацк, Віцебск і іншыя гарады яшчэ супраціўляліся Жыгімонту. Пасля барацьбы вымушаны былі здацца. Свідрыгайла ўцёк на Валынь.

Вайна скончылася ў 1436 г. перамогай Жыгімонта.

Праз некалькі гадоў пасля перамогу Жыгімонт быў забіты змоўшчыкамі – прыхільнікамі Свідрыгайлы.

Вялікім князем быў выбраны сын Ягайлы Казімір (1440 – 1492). Яму было толькі 14 гадоў.вядомы як Казімір ІV Ягелончык. У княстве ўсталяваўся мір на 59 гадоў.