- •Гісторыя беларусі
- •1.Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
- •Роля металаў у жыцці старажытных людзей
- •Старажытнае грамадства
- •Утварэнне бацькоўскага роду
- •Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)
- •Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
- •Народныя звычаі і абрады.
- •2. Узнікненне класавага грамадства. Першыя дзяржавы-княствы
- •Народныя вераванні і святы.
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •8. Рэлігія і культура беларусі (6 -1 пал.13ст.) Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •3. Вялікае княства літоўскае, рускае, жамойцкае ў 13-першай палове 16 ст. Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Характар аб’яднання зямель у вкл у розныя стагоддзі
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна – эканамічнага развіцця
- •Развіццё вытворчасці ў вкл
- •Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі
- •Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі Фарміраванне ўнутранага рынку
- •6. Этнічныя і культурныя працэсы ў беларусі ў другой палове 13-16 ст. Праваслаўе і каталіцызм у вкл (14 – 16 ст.)
- •Рэфармацыя ў вялікім княстве літоўскім
- •Дзеячы Рэфармацыі
- •Контррэфармацыя.
- •Берасцейская царкоўная унія
- •Умацаванне уніі.
- •Этнічны склад насельніцтва беларускіх зямель.
- •Назва беларусаў
- •Этнічныя супольнасці
- •7.Беларусь у складзе рэчы паспалітай. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.
- •Першыя мануфактуры
- •Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.
- •Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.
- •4. Палітычны крызіс рэчы паспалітай. Далучэнне беларусі да расійскай імперыі Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •5. Культура беларусі ў другой палове 17 –18 ст.
- •2. Літаратура.
- •3. Навука.
- •Асветніцтва ў беларусі (2-я палова 18 ст.)
- •9. Асвета і культура ў беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст.
- •Літаратура
- •10. Грамадска-палітычны рух у беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы 18—першай палове 19 ст.
- •5. Вынікі вайны для Беларусі.
- •3. Павіннасці сялян.
- •Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі
- •Крызіс феадальнапрыгонніцкага ладу
- •Рэформы Кісялёва.
- •12. Станаўленне буржуазнага грамадства ў беларусі ў другой палове 19ст.
- •13. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы беларусі ў другой палове 19 ст.
- •14.Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 19ст.
- •15. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі ў другой палове 19 ст.
- •Літаратура і мастацтва
- •Тэатр і музыка.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё беларусі ў пачатку 20 ст
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Лютаўская рэвалюцыя ў беларусі
- •17. Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) рэвалюцыі.
- •18. Кастрычнiцкая рэвалюцыя (1917 г.) у Беларусi. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі
- •Беларускі нацыянальны рух.
- •Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •Дзейнасць Рады бнр.
- •19. Утварэнне бсср
- •Абвяшчэнне сср Літвы і Беларусі.
- •20. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі
- •21. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi у гады нэПа.
- •22. Прамысловасць I сельская гаспадарка Беларусi у гады першых пяцiгодак
- •23. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 20-30 гады хХст.
- •Савецкая грамадска – палітычная сістэма ў бсср
- •24. Культура I адукацыя Савецкай Беларусi у 20-30-я гады хх ст.
- •25. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Кірункі нацыянальна – вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
- •26. Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусi у склад бсср
- •27. Вялiкая Айчынная вайна на тэрыторыi Беларусi
- •28. Беларусь у першае паслеваеннае дзесяцiгоддзе (1945-1955 гг.)
- •29. Беларусь у другой палове 1950 – першай палове 1980-х гг.
- •30. Беларусь у другой палове 1980 – пачатку ххi cт.
10. Грамадска-палітычны рух у беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
Тайныя таварыствы.
На развіццё грамадскай думкі зрабілі ўплыў:
– тэорыя французскіх асветнікаў аб натуральным праве
ідэя грамадскага дагавору
падзеі вайны 1812 г.
Імкненне польскай і апалячанай шляхты Беларусі і Літвы да аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай
У 10—20-я гг. XIX ст. яно праяўлялася ў дзейнасці розных тайных таварыстваў і гурткоў, якія існавалі ў Віленскім універсітэце, у некаторых гімназіях і вучылішчах краю, а таксама ў войску.
У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Тамаша Зана, Адама Міцкевіча і Юзафа Яжоўскага ўзнікла таварыства філаматаў ці аматараў навук («філамат» — у перакладзе з грэчаскай мовы — той, хто імкнецца да ведаў). На пачатку іх дзейнасці ставіліся за мэту самаадукацыя, садзейнічанне «па меры магчымасці ўсеагульнай асвеце» і грамадскай працы на карысць радзіме. Вялікае значэнне надавалася краязнаўству. 3 дзейнасцю філаматаў звязаны пачатак навуковага даследавання фальклору, мовы, вераванняў і звычаяў беларусаў, гісторыі роднага краю.
Заклікалі “захоўваць бацькоў сваіх карысныя звычаі... маючы ў памяці адвагу і подзвігі продкаў, браць прыклад з іх па меры сіл сваіх і стану”. Яны нават сабралі ўзоры хлеба, якім харчаваліся ў галодныя гады сяляне.
Філіяламі таварыства філаматаў былі «Таварыства прамяністых» і «Саюза літаратараў». У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікае «Таварыства аматараў навук», члены якога прапаведавалі патрыятычныя ідэі волі і роўнасці.
У 1820 г. улады даведаліся пра дзейнасць віленскіх студэнтаў і загадам рэктара Віленскага універсітэта іх аб’яднанне было распушчана. У гэтым жа годзе ў асяроддзі філаматаў утварылася больш радыкальнае таварыства філарэтаў ці аматараў дабрачыннасці («філарэт» — у перакладзе з грэчаскай мовы — той, хто любіць дабрачыннасць). Яны выступалі за ўвядзенне канстытуцыйнага ладу, усталяванне раўнапраўнасці людзей і народаў. Член таварыства Міхал Рукевіч стварыў гурткі ў Беластоцкай і Свіслацкай гімназіях, у Гродне, Шчучыне і некаторых іншых гарадах і мястэчках Гродзеншчыны. Гурток прыхільнікаў філарэтаў быў і ў Полацку.
У снежні 1821 г. выйшаў указ аб забароне тайных таварыстваў.
Вясною 1823 г. улады раскрылі існаванне таварыства філарэтаў, пачаліся арышты. Была ўтворана следчая камісія на чале з сенатарам М. Навасільцавым. Паводле прысуду 20 філарэтаў і філаматаў былі высланы ў аддаленыя губерні Расіі. 80 чалавек трапілі пад нагляд паліцыі на радзіме. Акрамя таго, былі звольнены з працы прафесары Віленскага універсітэта I. Лялевель, М. Баброўскі, I. Даніловіч, заменены рэктар. Змушаны быў пайсці ў адстаўку і кіраўнік Віленскай вучэбнай акругі князь А.Чартарыйскі.
Жыхарам Літвы і Беларусі было забаронена вучыцца ў замежных універсітэтах. У чыноўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных арганізацыях.
Да следства прыцягваўся і М. Рукевіч, але з-за адсутнасці доказаў яго прыналежнасці да таварыства філарэтаў быў вызвалены. Неўзабаве ён арганізаваў на Беласточчыне сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпуса «Таварыства ваенных сяброў», кіраўнікамі якога сталі капітан К.Ігельстром і паручнік А.Вягелін. М. Рукевіч і яго «ваенныя сябры» мелі сувязі з тайнымі арганізацыямі расійскіх дваранскіх рэвалюцыянераў-дзекабрыстаў. Выстыпалі за вольнасць і асвету для сябе і іншых. 24 снежня 1825 г. “ваенныя сябры” сарвалі цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю І у мястэчку Браньск (Беласточчына).
ДЗЕКАБРЫСТЫ
Пачатак дзейнасці дзекабрыстаў у Беларусі звязаны з паўстаннем у 1820 г. Сямёнаўскага гвардзейскага палка ў Пецярбургу і пераводам у заходнія губерні гвардзейскага корпуса, у якім служылі члены «Паўночнага таварыства».
У Мінску ў 1821 г. служыў кіраўнік гэтага таварыства М. Мураўёў. Тут ім быў складзены першы праект расійскай канстытуцыі, вядомы пад назвай «мінскі варыянт».
У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра «Таварыства з'яднаных славян» І.Гарбачэўскі.
У 1823 г. дзекабрыстамі распрацоўваўся план арышту цара ў час агляду войск у Бабруйскай крэпасці. Аднак план не быў ажыццёўлены.
Праз 10 дзён пасля паўстання ў Пецярбургу (24 снежня 1825 г.) адзін з батальёнаў Літоўскага асобнага корпуса па закліку членаў «Таварыства ваенных сяброў» адмовіўся прысягнуць Мікалаю I. Арганізатары гэтага выступлення былі арыштаваны. Ваенны суд прыгаварыў М. Рукевіча, К. Ігельстрома і 11 іх паплечнікаў да пакарання смерцю. Аднак цар змякчыў гэты прыгавор, асудзіўшы абвінавачаных на 10 гадоў катаргі і далейшае «вольнае пасяленне» ва Усходняй Сібіры.
Правалам скончылася і спроба сяброў «Таварыства з'яднаных славян» падняць паўстанне ў Палтаўскім палку ў Бабруйску ў лютым 1826 г.
Члены «Паўднёвага таварыства» дзекабрыстаў у 1824 г. наладзілі сувязі з польскім «Патрыятычным таварыствам», якое мела свае гурткі і ў Літве-Беларусі і ставіла за мэту аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Літоўскі савет гэтага таварыства ўзначальвалі прадстаўнікі буйных памешчыкаў М. Ромер, К. Радзівіл, К.Прозар. Паміж двума таварыствамі была заключана дамова аб падрыхтоўцы адначасовага паўстання супраць царызму. Пры гэтым польскае таварыства дамаглося згоды ад расійскіх рэвалюцыянераў на далучэнне да Польшчы Гродзенскай, Віленскай і часткі Мінскай губерняў (толькі часткі са сваіх патрабаванняў). Дачасны разгром дзекабрыстаў зняў пытанне аб сумесным выступленні рэвалюцыйных сіл Польшчы і Расіі.
У лютым 1826 г. член “таварыства аб’яднанных славян” С. Трусаў спрабаваў уняць паўстанне ў Палтаўскім пяхотным палку ў Бабруйску.
Няўдачы першых рэвалюцыянераў дваранска - шляхецкага паходжання тлумачыцца іх адарванасцю ад народа. Яны хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці.
Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг.
Паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1815 г. было створана Каралеўства Польскае ў складзе Расійскай імперыі. Яно мела сваю Канстытуцыю, сейм, асобнае войска. Вялікім князем у Каралеўстве быў брат цара.
У канцы лістапада 1830 г. у Варшаве ўспыхнула паўстанне ў сувязі з намерам Мікалая I паслаць польскае войска на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі і Бельгіі. Шляхецка-рэвалюцыйную плынь (за пашырэнне паўстання на землі былога ВКЛ, іх лозунг “За нашу і вашу свабоду”) у паўстанні ўзначальваў I.Лялевель, былы прафесар гісторыі Віленскага універсітэта, кансерватыўна-арыстакратычную (выступалі за захаванне традыцый, стабільнасці, упарадкаванасці) — князь А.Чартарыйскі. У студзені 1831 г. ён стаў старшынёю польскага нацыянальнага ўрада. Тады ж сейм прыняў акт аб пазбаўленні Мікалая I і членаў яго сям'і правоў на польскі трон.
Мэта паўстання – аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
Для кіраўніцтва паўстаннем у Беларусі і Літве ў пачатку 1831 г. быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт.
У сакавіку — красавіку паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у Гродзенскай губерні яно пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні — толькі ў чэрвені - ліпені, калі ў Каралеўстве Польскім ужо прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл.
Ядро паўстанцаў складалі польская шляхта, навучэнцы, афіцэры - палякі, каталіцкае і уніяцкае духавенства.
Распаўсюджанне паўстання на ўсходзе Беларусі прадухілілі рашучыя контрзахады магілёўскага губернатара М.М.Мураўёва.
Апалячаная шляхта Літвы-Беларусі, каталіцкае і часткова уніяцкае духавенства падтрымалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. як польскай дзяржавы. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставітся. Фактычна замоўчвалася сялянскае пытанне. Галоўны лозунг паўстання — аднаўленне польскай шляхецкай дзяржавы — для беларускага сялянства быў зусім чужы. Таму пераважная большасць сялян не падтрымала паўстанне, а часткова далучылася да яго пад прымусам сваіх памешчыкаў і паўстанцкіх улад.
19 чэрвеня аб'яднаныя сілы польскага войска і мясцовых атрадаў паўстанцаў былі разбіты недалёка ад Вільні. Камандуючы расійскай арміяй генерал-фельдмаршал І.Ф. Паскевіч “заслужыў” ад цара гомельскі маёнтак.
На пачатку жніўня 1831 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі паўстанне было падаўлена.
Агульная колькасць удзельнікаў паўстання ў Беларусі склала каля 15 тыс. чалавек. Свядома падтрымала паўстанне: - Шляхта, - вучнёўская моладзь, - каталіцкае духавенства, - часткова уніяцкае духавенства.
Адам Міцкевіч ў сваёй драматычнай паэме “Дзяды” адлюстраваў гісторыю Таварыства філаматаў. У паэме “Пан Тадэвуш” некаторыя раздзелы прысвечаны удзелу шляхты беларускіх зямель у вайне 1812 г.
ІГНАТ ДАМЕЙКА. Удзельнік Таварыства філаматаў, удзельні к паўстання 1830-1831 гг. Пасля падаўлення паўстання выехаў за мяжу. З 1838 г. жыў у Чылі. Арганізаваў там шырокае вывучэнне геалогіі і мінералогіі, наладзіў шэраг экспедыцый у горы Анды. У Чылі стварыў этнаграфічны музей, падрыхтаваў праект арганізацыі школьнага навучання, напісаў падручнік па фізіцы і мінералогіі. Доўгі час займаў пасада рэктара ўніверсітэта ў Сант’яга. У сталіцы Чылі яму пастаўлены помнік пад назвай “Вялікі асветнік”.2002 г. ЮНЕСКА афіцыйна абвясціла годам І. Дамейкі.
ТЭАДОР НАРБУТ. У 1807 г. на Беразіне пачалося будаўніцтва Бабруйскай крэпасці. Аўтарам праекта крэпасці і ўдзельнікам яе будаўніцтва быў ураджэнец Беларусі, капітан расійскай арміі, ваенны інжынер, гісторык і археолаг Тэадор Нарбут. У час вайны 1812 г. гарнізон крэпасці вытрымаў 4-месячную аблогу французаў. У 1823 г. у расквартыраваным у крэпасці пяхотным палку служыў дзекабрыст С.І. Мураўёў – Апостал.
Змены ў палітыцы ўрада. Паўстанне 1830—1831 гг. яшчэ больш падарвала давер з боку расійскіх улад да шляхты і каталіцкага духавенства Літвы - Беларусі. У ходзе і пасля падаўлення паўстання быў узяты курс на ўсямернае аслабленне пазіцый шляхты, каталіцкага касцёла і ліквідацыю уніяцкай царквы.
-- Маёнткі памешчыкаў, што ўдзельнічалі ў паўстанні, канфіскоўваліся і перадаваліся ў казну.
Канфіскацыя – прымусовае і бязвыплатнае адабранне маёмасці, грашовых сродкаў ва ўласнасць дзяржавы.
-- Закрываліся каталіцкія і уніяцкія храмы і манастыры, служыцелі якіх мелі дачыненне да паўстання.
-- Па указу “Аб разборы шляхты ў заходніх губернях і аб упарадкаванні гэтага роду людзей” ад 19 кастрычніка 1831 г. узмацніўся «разбор шляхты», пачаты пры Кацярыне II (яна распусціла ваяводскія і павятовыя соймікі, забараніла арганізоўваць свае ваенна – палітычныя саюзы). Быў накіраваны супраць дробнай шляхты, галоўнага распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. У адпаведнасці з указам асобы, якія не змаглі дакументамі пацвердзіць свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні. Яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэтая катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатковае саслоўе.
-- Канфіскаваныя ва ўдзельнікаў паўстання маёнткі раздаваліся «прыродным расійскім памешчыкам» у арэнду на сто гадоў, а фактычна — у якасці спадчынных вотчын, якія забаранялася дзяліць і прадаваць. Тое ж рабілі і з казённымі маёнткамі.
-- Былі прыняты захады для заахвочвання перасялення рускіх сялян у Беларусь.
-- Дзеянне III Статута ВКЛ у Віцебскай і Магілёўскай губернях было скасавана ў 1831 г., а на астатняй тэрыторыі Беларусі (Мінская, Гродзенская, Віленская губерні) — у 1840 г.
-- 1 студзеня 1831 г. было ўведзена расійскага заканадаўства ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. На тэрыторыі Беларусі ўводзілася новае заканадаўчае ўлажэнне "Устава аб губернях", усім дзяржаўным установам і пасадам даваліся расійскія назвы.
-- У 1832 г. быў створаны «Асобы камітэт па справах заходніх губерняў». які распрацоўваў і ажыццяўляў мерапрыемствы па пашырэнню расійскага дваранскага землеўладання і расійскага ўплыву ў галіне кіравання і суда, у іншых сферах. На ўсе адказныя пасады ў губернях і паветах прызначаліся выхадцы з Цэнтральнай Расіі. Цар Мікалай І паставіў перад камітэтам задачу, каб “губерні, ад Польшчы далучаныя, прыведзены былі да такога парадку, які для кіравання ў іншых расійскіх губернях існуе”. Дзейнічаў да 1848 г.
-- Указ 18 ліпеня 1840 г. прадпісваў замест агульнага наймення Беларускіх і Літоўскіх губерняў выкарыстоўваць іх назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская.
Генерал-губернатарам ў Віленскай губерні ў гэты час быў Ф. Міркавіч.
-- Справаводства ў дзяржаўных установах і навучанне ў школах было пераведзена на рускую мову. Чыноўнікі і настаўнікі, якія слаба валодалі ёю, звальняліся са службы і замяняліся расійцамі.
-- Закрываліся ўсе школы, што дзейнічалі пры каталіцкіх і уніяцкіх манастырах. У 1832 г. указам Мікалая I быў закрыты Віленскі універсітэт.
-- узмацніўся наступ царызму на уніяцкую царкву. Палітыка Мікалая I была накіравана на злучэнне яе з рускай праваслаўнай царквою. Гэтую палітыку падтрымала вышэйшае уніяцкае духавенства на чале з мітрапалітам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. вышэйшае уніяцкае духавенства на чале з I.Сямашкам на Саборы ў Полацку падпісала падрыхтаваныя ў Пецярбургу акт аб «уз'яднанні» і просьбы на імя цара аб яго зацвярджэнні.
Сярод простых вернікаў — сялян і мяшчан — масавага супраціўлення переводу ў праваслаўе не назіралася.
У выніку скасавання уніі пераважная большасць беларускага насельніцтва стала праваслаўнай. Уніяцкія служэбнікі (многія тысячы кніг, у тым ліку старадрукі) нейкі час захоўваліся ў архівах, а затым па загаду мітрапаліта Сямашкі былі спалены. 3 храмаў выкідаліся скульптурныя і жывапісныя выявы уніяцкіх святых, арганы.
