- •Гісторыя беларусі
- •1.Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
- •Роля металаў у жыцці старажытных людзей
- •Старажытнае грамадства
- •Утварэнне бацькоўскага роду
- •Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)
- •Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
- •Народныя звычаі і абрады.
- •2. Узнікненне класавага грамадства. Першыя дзяржавы-княствы
- •Народныя вераванні і святы.
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •8. Рэлігія і культура беларусі (6 -1 пал.13ст.) Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •3. Вялікае княства літоўскае, рускае, жамойцкае ў 13-першай палове 16 ст. Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Характар аб’яднання зямель у вкл у розныя стагоддзі
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна – эканамічнага развіцця
- •Развіццё вытворчасці ў вкл
- •Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі
- •Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі Фарміраванне ўнутранага рынку
- •6. Этнічныя і культурныя працэсы ў беларусі ў другой палове 13-16 ст. Праваслаўе і каталіцызм у вкл (14 – 16 ст.)
- •Рэфармацыя ў вялікім княстве літоўскім
- •Дзеячы Рэфармацыі
- •Контррэфармацыя.
- •Берасцейская царкоўная унія
- •Умацаванне уніі.
- •Этнічны склад насельніцтва беларускіх зямель.
- •Назва беларусаў
- •Этнічныя супольнасці
- •7.Беларусь у складзе рэчы паспалітай. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.
- •Першыя мануфактуры
- •Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.
- •Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.
- •4. Палітычны крызіс рэчы паспалітай. Далучэнне беларусі да расійскай імперыі Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •5. Культура беларусі ў другой палове 17 –18 ст.
- •2. Літаратура.
- •3. Навука.
- •Асветніцтва ў беларусі (2-я палова 18 ст.)
- •9. Асвета і культура ў беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст.
- •Літаратура
- •10. Грамадска-палітычны рух у беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы 18—першай палове 19 ст.
- •5. Вынікі вайны для Беларусі.
- •3. Павіннасці сялян.
- •Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі
- •Крызіс феадальнапрыгонніцкага ладу
- •Рэформы Кісялёва.
- •12. Станаўленне буржуазнага грамадства ў беларусі ў другой палове 19ст.
- •13. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы беларусі ў другой палове 19 ст.
- •14.Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 19ст.
- •15. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі ў другой палове 19 ст.
- •Літаратура і мастацтва
- •Тэатр і музыка.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё беларусі ў пачатку 20 ст
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Лютаўская рэвалюцыя ў беларусі
- •17. Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) рэвалюцыі.
- •18. Кастрычнiцкая рэвалюцыя (1917 г.) у Беларусi. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі
- •Беларускі нацыянальны рух.
- •Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •Дзейнасць Рады бнр.
- •19. Утварэнне бсср
- •Абвяшчэнне сср Літвы і Беларусі.
- •20. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі
- •21. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi у гады нэПа.
- •22. Прамысловасць I сельская гаспадарка Беларусi у гады першых пяцiгодак
- •23. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 20-30 гады хХст.
- •Савецкая грамадска – палітычная сістэма ў бсср
- •24. Культура I адукацыя Савецкай Беларусi у 20-30-я гады хх ст.
- •25. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Кірункі нацыянальна – вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
- •26. Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусi у склад бсср
- •27. Вялiкая Айчынная вайна на тэрыторыi Беларусi
- •28. Беларусь у першае паслеваеннае дзесяцiгоддзе (1945-1955 гг.)
- •29. Беларусь у другой палове 1950 – першай палове 1980-х гг.
- •30. Беларусь у другой палове 1980 – пачатку ххi cт.
25. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
Паводле Рыжскага мірнага дагавора Ў 1921 г. да Польшчы адышлі Гродзенская, усходнія раёны Віленскай і Заходнія раёны Мінскай губерняў. Акрэсленыя тэрыторыі атрымалі неафіцыйную назву «Заходняя Беларусь». У афіцыйных польскіх дакументах яны называліся «крэсы ўсходнія», што азначала ўсходнія ўскраіны Рэчы Паспалітай. На гэтай тэрыторыі пражывала прыкладна 3,4 млн чалавек, больш за 2,3 млн з іх з'яўляліся беларусамі. Землі былі падзелены на ваяводствы, паветы, гміны. Былі створаны Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластоцкае ваяводствы, а таксама польская адміністрацыя, падмацаваная густой сеткай паліцэйскіх устаноў — пастарункаў.
Сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. Заходняя Беларусь была аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, рынкам збыту тавараў, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. Згортваліся традыцыйныя для Заходняй Беларусі галіны прамысловасці: гарбарная, тэкстыльная і інш., якія калісьці адыгрывалі значную ролю ў народнай гаспадарцы. Пераважала харчовая і дрэваапрацоўчая прамысловасць Жывёлагадоўчая накіраванасць сельскай гаспадаркі абумовіла развіццё вытворчасці масла і сыру, пашырэнне колькасці мясабойняў. Адзінай з традыцыйных галін прамысловасці, якая набыла значнае развіццё, была дрэваапрацоўчая. Уладарыў іншаземны капітал. У 1922 г. польскі ўрад прадаў англійскім і французскім прадпрымальнікам права на спілоўку Белавежскай пушчы і іншых лясных масіваў. Тытунёвая вытворчасць была перададзена ў арэнду італьянскім, а запалкавая — шведскім прадпрымальнікам.Найбольш буйнымі прадпрыемствамі Заходняй Беларусі былі запалкавая фабрыка ў Пінску, тытунёвая і фанерная фабрыкі ў Гродне, шклозавод «Нёман» у Лідскім павеце, фабрыка гумавых вырабаў у Лідзе. Прамысловай прадукцыі ў Заходняй Беларусі выраблялася ў 9 разоў менш, чым у Савецкай Беларусі, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль што роўныя. Рабочыя ў Заходняй Беларусі працавалі па 12—14 гадзін у суткі, а іх заработная плата была ніжэйшая, чым на ўласна польскіх землях.У сельскай гаспадарцы была занята пераважная большасць насельніцтва — 85 %. Аднак памешчыкі, якіх было меней за 1 % ад колькасці жыхароў, валодалі больш як паловай усёй зямлі. У шэрагу батрацкіх гаспадарак зямлі зусім не было.
Польскі ўрад пачаў сяліць на «крэсах усходніх» каланістаў — асаднікаў (былых польскіх вайскоўцаў). (Асадніцтва – надзяленне былых польскіх вайскоўцаў зямельнай маёмасцю на тэрыторыі Заходняй Беларусі.) Яны атрымлівалі бясплатна або за невялікую цану зямельныя надзелы па 15—45 га за кошт дзяржаўнай, сялянскай і часткова памешчыцкай зямель. Апошнія былі добра арганізаваны, узброены і выконвалі паліцэйскія функцыі адносна мясцовага насельніцтва. На тэрыторыі Заходняй Беларусі было расселена на хутарах каля 10 тыс. асаднікаў. Уласнасць асаднікаў яшчэ больш умацоўвалася пры аб'яднанні некалькіх дробных зямельных надзелаў збяднелых сялян у адзін участак і наступным гвалтоўным перасяленні беднякоў на хутары. Пад маркай ліквідацыі цераспалосіцы і далёказямелля польскі ўрад праводзіў так званую “камасацыю” – землеўпарадкаванне. Сялян прымушалі перасяляцца на хутары. Але каб наладзіць хутарскую гаспадарку, патрэбны былі вялікія сродкі, якіх беднякі і сераднякі не мелі. Таму пры камасацыі іх землі пераходзілі да кулакоў і асаднікаў.Сяляне Заходняй Беларусі пакутавалі ад малазямелля і беззямелля. У пачатку 30-х гг. сярод сельскага насельніцтва Заходняй Беларусі сяляне-беднякі складалі каля 70 %, сераднякі — 23%, заможныя сяляне, асаднікі, шляхта — больш чым 6%.У пошуках заробкаў збяднелыя сяляне ад'язджалі ў краіны Заходняй Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. 3 1925 па 1938 г. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны выехала больш за 78 тыс. чалавек.
Грамадска-палітычнае жыццё ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930 гады. Палітычны рэжым, які быў устаноўлены ў выніку дзяржаўнага перавароту 1926 г. у Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі атрымаў назву «санацыя» («аздараўленне». Санацыя – назва палітычнага і эканамічнага рэжыму, які быў устаноўлены ў Польшчы, у тым ліку у Заходняй Беларусі, у 1926 г. кіраўніком Польскай дзяржавы Ю.Пілсудскім.). Гэта быў ваенна-аўтарытарны рэжым (рэжым асабістай улады, што абапіраўся на ваенную сілу) пад кіраўніцтвам Ю. Пілсудскага. На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала польская тайная палітычная паліцыя, шматлікія суды і турмы. Цяжкае сацыяльнае і эканамічнае становішча дапаўнялася паліцэйскім тэрорам. Па ўсёй тэрыторыі “усходніх крэсаў” лютавалі карныя экспедыцыі, якія называліся “пацыфікацыяй” – уціхамірваннем. У час «пацыфікацый» паліцэйскія разбуралі хаты сялян, знішчалі іх маёмасць, учынялі масавае збіванне насельніцтва. Пасля такога разбою жыхарам вёсак забаранялася запальваць святло вечарам, збірацца групамі, хадзіць у іншыя вёскі. Вядучая роля ў правядзенні тэрору належала тайнай паліцыі – “дыфензіве”. Яна шырока карысталася метадамі правакацый, паклёпу, запалохвання і фізічных катаванняў. У 1934 г. па распараджэнні Пілсудскага быў створаны канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай.
Адукацыя і культура Заходняй Беларусі ў 1920-1930 гады. Значны ўклад у развіццё адукацыі ў Заходняй Беларусі ўнёс адзін са стваральнікаў і старшыня БСРГ, кіраўнік ТБШ Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч (1892—1938). Ён — аўтар першай «Беларускай граматыкі для школ», над якой працаваў у 1913—1918 гг. Стаў у будучым правадзейным членам Беларускай Акадэміі навук. У 1921 — 1922 гг. працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 г. быў абраны дэпутатам польскага сейма. Двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. У турме ім быў зроблены пераклад на беларускую мову паэм Гамера «Іліяда» і А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Стаў ахвярай палітычных рэпрэсій, расстраляны як «польскі шпіён».
Умовы развіцця культуры ў Заходняй Беларусі. Адукацыя і навука. Паводле ўмоў Рыжскага міру 1921 г. урад Польшчы абавязваўся надаць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву «правы, якія б забяспечвалі свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў». Нацыянальным меншасцям гарантавалася права навучання на роднай мове, ужывання яе ў грамадскіх і дзяржаўны установах. На практыцы гэтыя правы пастаянна парушаліся. Праводзіўся курс на паланізацыю. Яна ўяўляла сабой сістэму мерапрыемстваў, які праводзіліся польскімі дзяржаўнымі органамі, культурнымі ўстановамі, каталіцкім духавенствам па распаўсюджванні польскай мовы і культуры, па асіміляцыі (далучэнні да палякаў) беларускага насельніцтва ў Заходняй Беларусі. Калі ў БССР камуністычнай партыяй у 1924 г. была падтрымана справа нацыянальна-культурнага адраджэння і абвешчана палітыка беларусізацыі, то ў Заходняй Беларусі даводзілася змагацца за права навучаць дзяцей на беларускай мове. Да захопу Польшчай Заходняй Беларусі тут працавала каля 350 беларускіх школ і беларускія гімназіі ў Навагрудку, Клецку, Радашковічах і Вільні. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы. Але і польскіх школ было недастаткова. Каля 13 % дзяцей школьнага ўзросту нідзе не вучыліся, 43 % насельніцтва ва ўзросце звыш 10 гадоў было непісьменным. Інтэлігенцыі з ліку карэннага беларускага насельніцтва налічвалася зусім мала. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Не было беларускіх тэатраў. Закрываліся нешматлікія клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя ў папярэднія гады беларускай грамадскасцю: Прагрэсіўныя газеты і часопісы канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі ў турму.
Супраць паланізацыі выступіла масавая легальная культурна асветніцкая арганізацыя — Таварыства беларускай школы (ТБШ, існавала ў 1921 —1936 гп). У 1928 г. яна налічвала амаль 30 тыс. чалавек Свае намаганні ТБШ засяродзіла на адкрыцці беларускіх народны. школ, клубаў-чытальняў, бібліятэк, выпуску беларускіх газет, падручнікаў, кніг. Гэта звычайна рабілася ў тых раёнах, дзе беларускамоўнае насельніцтва складала 25 % і болей. Заслуга Таварыства не толькі ў вялікай асветніцкай дзейнасці, але і ў тым, што яно ў цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту падрыхтавала і выхавала значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Гэта — грамадскі дзеяч, вучоны, аўтар беларускай граматыкі Браніслаў Тарашкевіч, збіральнік фальклору і песень, музыкант І кіраўнік народнага хору Рыгор Шырма, паэты Яўген Скурко (Максім Танк) і Валянцін Таўлай, пісьменнік Піліп Пестрак і многія іншыя дзеячы культуры. ТБШ было забаронена ў 1937 г.
У выніку курсу польскіх улад на паланізацыю ў 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі амаль не было беларускіх школ хаця колькасць непісьменных сярод беларускага насельніцтва складала ў 1939 г. амаль палову. Спынілася выданне беларускіх газет і часопісаў. Не дазвалялася карыстацца беларускай мовай у дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання. За адкрыццё беларускай школы трэба было сабраць подпісы не менш як 40 бацькоў. А каб адкрыць польска-беларускую школу, дастаткова было 20 подпісаў за навучанне па-польску. Адной з праяў нацыянальнага ўціску стала парушэнне права на свабоду веравызнання і рэлігійная нецярпімасць польскіх улад да праваслаўнай большасці беларускамоўнага насельніцтва. 3 500 існаваўшых да 1924 г. у Заходняй Беларусі праваслаўных цэркваў больш за 300 былі пераўтвораны ў касцёлы. Важнае значэнне мелі навуковыя даследаванні па гісторыі і культуры беларускага народа. Гэтым займалася Беларускае навуковае таварыства, якое было заснавана ў 1921 г. і працавала ў Вільні. Сябры таварыства гуртаваліся вакол беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя I. I. Луцкевіча з багатай бібліятэкай.
Літаратура і мастацтва. Асноўным відам заходнебеларускай літаратуры з'яўлялася паэзія. Большасць літаратараў, якія падтрымлівалі КПЗБ, спалучалі сваю творчасць з удзелам у нацыянальна-вызваленчым руху. Сярод іх паэт Я. I. Скурко, вядомы пад псеўданімам М. Танк. Ён выдаў некалькі кніг вершаў («На этапах», 1936; «Журавінавы цвет», 1937), напісаў гераічную паэму «Нарач» пра паўстанне нарачанскіх рыбакоў. Польскія даследчыкі літаратуры параўноўвалі М. Танка з А. Міцкевічам. Сёння імя М. Танка прысвоена Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму універсітэту. Паэзія і барацьба спалучаліся ў жыццёвым лёсе П. Пестрака. За сваю рэвалюцыйную дзейнасць ён правёў больш за 10 гадоў у польскіх турмах. У 1940 г, ужо пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР, выдаў зборнік вершаў «На варце», прысвечаны барацьбе беларускага народа за сваё вызваленне. Літаратурнай дзейнасцю займаўся М. М. Касцевіч (псеўданім — М. Краўцоў), які з 1921 г. жыў і працаваў у Вільні. Перш за ўсё ён вядомы як аўтар верша «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Гэты верш, пакладзены на музыку У. Тэраўскім, выкарыстоўваўся пад назвай «Ваяцкі гімн». М. Краўцоў перакладаў з рускай мовы творы М. Лермантава, М. Гогаля, Л. Талстога, М. Горкага, з украінскай — Т. Шаўчэнкі, з польскай — А. Міцкевіча, Г. Сянкевіча. Вялікай цікавасцю і павагай да гістарычнага мінулага вылучаецца ў жывапісе постаць выдатнага мастака, педагога, археолага Я. Драздовіча. Працуючы настаўнікам малявання ў беларускай гімназіі ў Навагрудку, ён стварыў малюнкі старадаўніх замкаў у Крэве, Гальшанах. а таксама іншых архітэктурных пабудоў Беларусі. Сваімі карцінамі «Космас», «Жыццё на Марсе», «Жыццё на Сатурне», «Жыццё на Месяцы» Драздовіч першым у беларускім мастацтве пачаў касмічную тэму. Ён з'яўляецца аўтарам насценных маляваных дываноў, якія сталі унікальнай з'явай у мастацтве славянскага свету і Еўропы ўвогуле. Калекцыя гэтых дываноў захоўваецца сёння ў Заслаўі, дзе Я. Драздовіч праводзіў археалагічныя раскопкі. Мастак стварыў графічныя партрэты славутых полацкіх князёў, шматлікія замалёўкі палескіх вёсак і іх жыхароў.«Беларускім Леанарда да Вінчы» назваў Я. Драздовіча яго сябра, вядомы мастак П. Сергіевіч. Вучань знакамітага мастака Ф. Рушчыца, ён у 1928 г. скончыў Віленскі універсітэт. У сваёй творчасці П.Сергіевіч адлюстроўваў краявіды роднай Браслаўшчыны, стварыў карціны на гістарычныя сюжэты, сярод іх — «Усяслаў Полацкі», «Беларусы», «Шляхам жыцця».Важную ролю ў заходнебеларускай культуры адыграў Р. Шырма — стваральнік беларускага народнага хору, харавы дырыжор. Ён запісаў больш за 2000 беларускіх народных песень. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР Шырма на працягу 30 гадоў узначальваў Беларускі ансамбль песні і танца, які быў пераўтвораны ў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу. Цяпер яна носіць яго імя.
Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся рух супраць польскага прыгнёту. У першай палове 1920-х гг. ён меў пераважна форму ўзброенай партызанскай барацьбы. Ім кіравалі ў заходніх раёнах беларускія эсэры, а на ўсходзе — камуністы-бальшавікі. Колькасць партызан даходзіла да 6 тыс. чалавек. У 1924— 1925 гг. імі было праведзена каля 280 баявых аперацый. Найбольш вядомымі арганізатарамі партызанскай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі камуністы К.П. Арлоўскі, С.А. Ваўпшасаў, В.3. Корж, А.М. Рабцэвіч. У 1925 г. у Заходняй Беларусі склалася сітуацыя, якая магла прывесці да ўзброенага паўстання. Для яго прадухілення польскі ўрад увёў на тэрыторыю Заходняй Беларусі вялікую колькасць рэгулярных войскаў. Было ўведзена надзвычайнае становішча ў краі. Усюды дзейнічалі ваенна-палявыя суды і лютавалі карныя экспедыцыі. Рэпрэсіямі і тэрорам польскім уладам удалося задушыць партызанскі рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У 1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога была ўстаноўлена ваенна-буржуазная дыктатура на чале з маршалам Ю. Пілсудскім. У сярэдзіне 1920-х гг. у нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі існавала некалькі палітычных кірункаў.
