Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать
☆

Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы

У к. 12 ст. пачалося пранікненне нямецкіх рыцараў на берагі Рыжскага заліва і ў басейн Зах. Дзвіны.

Балты падзяляліся на: аўкштайтаў, жэмайтаў, яцвягаў, прусаў.

Да фіна – угорскіх плямён адносіліся: лівы, эсты.

Полацкі князь Уладзімір аказваў падтрымку народам Прыбалтыкі (лівам, латгалам, куршам, земгалам)

У 1201 г. узведзена крэпасць Рыга крыжакамі.

1203 і 1206 г. – паходы Уладзіміра супраць крыжакоў. У 1203 г. на Рыгу напаў князь горада Герцыке Усевалад сумесна з атрадам літоўцаў. Гэта пачатак адкрытай барацьбы насельніцтва беларускіх зямель з крыжакамі.

Полацкі князь Уладзімір прыйшоў на абарону ліваў ад крыжакоў і асадзіў крыжацкую крэпасць Гольм.

1208 г. – аблога крыжакамі Кукенойса. Там княжыў Вячка. Князь спаліў крэпасць і з атрадам у 200 воінаў адступіў.Пазней узначаліў абарону крэпасці Юр’еў (Тарту).

Пасля Кукенойса ў 1209 г. крыжакі захапілі і спалілі Герцыке.

У 1212 г. рыжскі епіскап Альберт дамогся спынення выплаты даніны Полацку лівамі. Полацк страціў Ніжняе Падзвінне.

У 1216 г.у час падрыхтоўкі да новага паходу супраць крыжакоў полацкі князь Уладзімір нечакана памёр.

Наўгародскі князь Аляксандр Неўскі ажаніўся з дачкой полацкага князя Брачыслава.

1240 г. – бітва на Няве са шведамі. У бітве вызначыўся палачанін Якаў. У жорсткай рукапашнай бітве Якаў Палачанін, узброены мячом, напаў на цэлы “полк” шведаў: “наехаў на полк з мячом і мужна біўся і пахваліў яго князь”.

1242 г. – Бітва Аляксандра Неўскага з немцамі на лёдзе Чудскога возера. Лядовае пабоішча.

1202 г. – стварэнне ваенна – манаскага ордэна Мечаносцаў.

Небяспека ўзрасла, калі на польскіх землях пасяліліся тэўтонцы. Рыцары Тэўтонскага (нямецкага) ордэна прыбылі ў Еўропу з Палесціны. Іх адтуль выгналі. Яны пасяліліся спачатку на тэрыторыі Венгрыі. І адтуль прагналі. Іх на 20 гадоў запрасіў да сябе мазавецкі князь Конрад. У 1237 г. яны аб’ядналіся з ордэнам Мечаносцаў. На польскіх і захопленых у прусаў землях крыжакі стварылі дзяржаву са сталіцай у Мальбарку (Прусія).

1237 г. – аб’яднанне ордэна Мечаносцаў (Лівонскага) з Тэўтонскім.

Экспансія нямецкіх крыжакоў – 1203 – 1410.

1260 г. – паход крыжакоў на Жэмайцію. Былі разбіты на возеры Дурбе. Загінулі ўсе ваеначальнікі. Толькі нямногім блукаючы па лясах удалося дайсці да Рыгі ці выратавацца ў Прусію.

Давыд Гарадзенскі

Гродзеншчына ў 1295 – 1328 гг. перанесла 11 нападаў крыжакоў. Тры разы быў разбураны Навагрудак.

Гедымін у Гародню паслаў свайго зяця Давыда, сына пскоўскага князя, у якасці намесніка і старасты.

У 1314 г. Давыд гарадзенскі адбіў напад нямецкіх рыцараў на замак у Наваградку. Ён скрытна захапіў крыжацкі лагер, перабіў яго варту, авалодаў коньмі і харчовымі прыпасамі. Крыжакі вымушаны былі адступіць. Правіянта яны не знайшлі, бо ён быў знішчаны.

Здзяйсняў паходы на Прусію. Дапамог Пскову ў барацьбе з Лівонскім ордэнам.Паход у Польшчу.

У 1326 г. быў забіты перад боем. Калі на прывале дружыннікі адпачывалі і паілі коней. Падкуплены польскі рыцар падкраўся ззаду і паразіў Давыда кап’ём, а сам знік.