Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать

Утварэнне бацькоўскага роду

Перыяд познародавай абшчыны характарызуецца развіццём вытворчай гаспадаркі (земляробства, жывёлагадоўля).

У бронзавым веку узрасла роля мужчынскай працы.

Вялікая патрыярхальная сям’я ці бацькоўскі род.

З’яўленне няроўнасці ў грамадстве. На змену калектыўнай уласнасці роду прыходзіць прыватная ўласнасць асобных сем’яў.

Аб яе ўзнікненні сведчаць пахаванні часу бронзы і жалеза.

Замест парнай утвараецца аднашлюбная (манагамная) сям’я.

Сутычкі паміж абшчынамі, родамі, плямёнамі. Захоплівалі палонных – узнікла патрыярхальнае (хатняе) рабства.

Будаўніцтва гарадзішчаў. Пачалося ў раннім жалезным веку. Мэта – абараніць сябе і сваю маёмасць. У гарадзішчы жылі сем’і былой родавай абшчыны.

Індаеўрапейцы

У пачатку бронзавага веку, прыкладна 5 тыс. г. назад прыйшлі новыя плямёны.

Індаеўрапейцы = шнаравікі, арыйцы.

Першапачаткова яны жылі ў Малой Азіі побач з Іранам. На поўнач рассяліліся праз Балканы і Каўказ.

У 2300 – 1800 гг. да н.э. назіралася магутная хваля рассялення “шнуравікоў”.

Яны вынайшлі кола. Будавалі драўляныя вазы – дамы.

Першай індаеўрапейскай археалагічнай культурай на Беларусі з’яўляецца сярэднедняпроўская культура (2600 – 1500 гг. да н.э.). Яна была распаўсюджана ў Падняпроўі і Усходнім Палессі, Кіеўшчыне. Насельніцтва жыло ў невялікіх паселішчах у поймах рэк на пясчаных дзюнах. Сародзічаў хавалі ў курганах ці бескурганых грунтавых могільніках.

Да сярэднедняпроўскай культуры адносяцца знаходкі:

-- Курган ля в. Ходасавічы (Рагачоўскі р-н) – шкілеты, пакрытыя тонкім слоем чырвонай вохры. Такі рытуал характэрны для бронзавага веку.

-- Могільнік ва ўрочышчы Стрэліца каля в. Рудня – Шлягіна (Веткаўскі р-н). Ляжала каменная булава з прасвідраванай адтулінай для ручкі.

У іншых знойдзены дыядэмы. Знойдзены егіпецкія пацеркі (фаянсавыя). Вырабляліся ў Егіпце ў 1580 – 1450 гг. Пачатак развіцця абмену паміж плямёнамі.

Характэрнымі прыладамі індаеўрапейцаў былі – каменныя свідраваныя сякеры (лодкападобныя) і гліняныя гаршкі, аздобленыя адбіткам шнура – культура шнуравой керамікі ці культура баявых сякер.

Культура шнуравой керамікі існавала на Усходнім Палессі ў 1800 – 1400 гг. да н.э. У Панямонні ў гэты час была распаўсюджана Прыбалтыйская культура, у Паазар’і – Паўночнабеларуская культура.

У 15 ст. да н.э. – 10 ст. да н.э. у басейне Прыпяці і на паўднёвым Панямонні існавала Тшчінецкая культура, на Падняпроўі – Сосніцкая. У 9 – 8 ст. да н.э. позднесосніцкая-лебядоўская.

Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)

Жалеза. З 700 г. да н.э. на Беларусі

Ганчарны круг, домніца і гарызантальны ткацкі станок новыя элементы матэрыяльнай культуры эпохі жалезнага веку.

Жалезны век. Будаўніцтва гарадзішчаў. У мастацтве - салярная арнаментыка, фігуры жывёл з гліны.

Параўноўваюць з перыядам Гальштату (9 – 4 ст. да н.э.) ў Еўропе. Гальштацкая культура належала ілірыйскім і кельцкім плямёнам.

Яе змяніла латэнская культура (5 ст. да н.э. – 1 ст. н.э.) Належала кельцкім плямёнам. Шырока выкарыстоўвалі жалеза. Вылучалася ваеннае арыстакратыя – коннікі.

У 1 ст. н.э. кельты былі заваяваны германцамі.

Адкрыццё жалеза азначала пачатак велізарнага тэхнічнага перавароту.

Значная частка сярэдняй Беларусі і ўсходняй Літвы заселена ў 7 ст. да н.э. – 4 ст. н.э. плямёнамі культуры штрыхаванай керамікі. Посуд з хаатычна ненесенай штрыхоўкай, якая была зроблена пучком травы ці саломы па неабпаленай гліне. Вучоныя звязваюць зусходнелітоўскімі плямёнамі ці роднаснымі плямёнамі, якія не пакінулі пасля сябе назваў; са славянамі. Гарадзішча каля в. Малышкі Вілейскага р-на. Жытлы 18 х 7 м., якія былі падзелены на асобныя памяшканні, што знаходзіліся пад адным двухсхільным дахам.

Руду на Беларусі называюць балотнай ці дзірвановай.

Домны для выплаўкі жалеза – печы – домніцы. Знойдзена ля в.Лабеншчына каля Заслаўя (культура штрыхаванай керамікі). У ёй кавалкі руды спякаліся, утвараючы порыстую масу – крыцу. Крычнае жалеза.

Новы спосаб здабывання агню са з’яўленнем жалеза – удар металічнага крэсіва аб крэмень.

Некалькі племянных груп, якія паміж сабою былі падобныя гаспадаркай і грамадскімі адносінамі. Адрозніваліся: тыпам жылля, гліняным посудам і іншымі вырабамі, асабліва жаночымі ўпрыгажэннямі, абрадамі.

На поўначы Беларусі, у Віцебскай вобл. і сумежных раёнах Магілёўскай вобл., на Смаленшчыне засялялі плямёны днепра – дзвінскай (8 ст. да н.э. – 4-5 ст. н.э.) культуры.

Тэрыторыя Сярэдняга і Верхняга Падняпроўя была заселена плямёнамі, якія адносяцца да Мілаградскай культуры (7 в да н.э. – 3 в да н.э.). Назва ад гарадзішча ля в.Мілаград Рэчыцкага р-на. Адны вучоныя звязваюць іх з мясцовым насельніцтвам. Іншыя – з неўрамі. Трэція – з балтамі.

Знойдзены рэчы гальштацкага тыпу: шкляныя пацеркі, бронзавыя шпількі і сякеры, жалезныя наканечнікі кап’я.

У 2 ст. да н.э. на яе месцы зарубінецкая культура (існавала да 2 ст. н.э.). Ад могільніка ля в.Зарубінец на Кіеўшчыне.

На Беларусі – в.Чаплін Лоеўскага р-на Гомельшчыны.

Вучоныя лічаць – продкамі славянскага насельніцтва;

-- плямёнамі з асобным дыялектам, якія займаюць прамежкавае палажэнне паміж славянскай мовай і блізкімі да яго заходнебалцкімі дыялектамі.

Сувязі з: кельтамі Зах. Еўропы, скіфамі Ніжняга Падняпроўя, грэчаскімі гарадамі Паўночнага Прычарнамор’я.

Распад патрыярхальна – родавых адносін вёў да будаўніцтва аднапакаёвага жылля, прызначанага для пражывання адной парнай сям’і. – характэрна для мілаградскай і зарубінецкай культур.

На некаторых гарадзішчах у паўночных раёнах Віцебскай вобл. на рубяжы нашай эры сумесна з балтамі жылі фіна – угры.

Назва ракі Тур’я – ад балцкага “турас” – “дрыгва”.

р. Дунаек – ад “дунайс” – “глеістая мясціна”.

Асабліва густа размешчаны назвы рэк, звязаныя з балтамі, у басейнах Бярэзіны і Сажа.

Даныя гідранімікі паслужылі адным з аргументаў для вываду, што на тэрыторыі Беларусі з глыбокай старажытнасці, прыкладна да сяр. 1 тыс. і пазней жылі балтамоўныя плямёны.

Паселішчы рымскага часу на тэр-і Беларусі.

У Паўднёвай і Усходняй Беларусі ў 3 – 5 ст. былі распаўсюджаны помнікі кіеўскай культуры. Вучоныя лічаць плямёны кіеўскай культуры славянскімі.

У 1 ст. н. э. насельніцтва Верхняга Падняпроўя пакінула гарадзішчы. Паселішчы ад 2 да 10 га. Побач размяшчаліся могільнікі.

Чаму змяніліся тыпы паселішчаў? – на нізкі размешчаных паселішчах было зручна займацца сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй.

-- узнікненне саюза плямён, які забяспечваў ахову кожнай асобнай абшчыне і спрыяў далейшаму пранікненню гэтых плямён ў іншыя суседнія вобласці.

На паселішчах будавалі невялікія памяшканні слупавой канструкцыі, а таксама збудаванні квадратнага паўзямлянкавага тыпу.

Сувязі з паўночнымі правінцыямі Рымскай імперыі.

в. Адаменка Быхаўскага раёна (зарубінецкая культура). Бронзавыя жаночыя падвескі, якія насілі ў складзе маністаў. У сярэдзіне кожнай былі паглыбленні, запоўненыя эмаллю.

У іншых месцах знойдзены: медная манета Геты, выбітая ў 209 г. у г. Аўгуста – Траяна (цяпер г. Філінопаль у Балгарыі); рэшткі бронзавых рымскіх пасудзін і рымскай керамікі, пакрытай лакам.

Памёрлых спальвалі і хавалі ў грунтовых ямах у гліняных пасудзінах – в. Тайманава Быхаўскага р-на (2-8 ст., кіеўская культура). У вялікай колькасці знойдзены рымскія пацеркі, якія, магчыма, выконвалі функцыю грошай.

У Заходнім Палессі ў Брэсцкай вобласці помнікі 2 – 4 ст. н.э. Па гэтай тэрыторыі рухаліся ўсходнегерманскія плямёны (готы).

в.Трышын каля Брэста даследаваны грунтовы могільнік (вельбарская культура). Абрад спалення. Рэшткі крэмацыі ў невялікіх ямках.

Посуд падобны да посуду з нізоўяў Віслы, дзе жылі германскія плямёны. Тут жа і касцяныя грабяні асаблівай формы, металічныя спражкі, шкляныя і бурштынавыя пацеркі.

Частка балтаў у 5 – 6 ст. засяляла паўночную і сярэднюю Беларусь.