Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720.06 Кб
Скачать

Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай

1787 г. – Францыя зноў падштурхнула Турцыю да вайны з Расіяй (1787 – 1791).

Расія вывела частку сваіх войскаў з РП для ваенных дзеянняў.

Ініцыятыву перахапіла Прусія.

1788 г. – Чатырохгадовы сойм. Распачаў шырокамаштабныя рэформы. Павялічыў да 100 тыс. колькасць войска. Аб’явіў незалежнасць і суверэнітэт Рэчы паспалітай. Абмежаваў некаторыя прывілеі шляхты, пашырыў правы мяшчанства. У прыватнасці, гараджане атрымалі магчымасць мець маёнткі.

1790 – саюз Польшчы з Прусіяй. Дзяржавы абавязваліся весці сумесныя баявыя дзеянні.

У Польшчы нарастаў патрыятычны і антырасійскі настрой.

1791 г.канстытуцыя 3 мая. Абмяжоўвала шляхецкія вольнасці і ўмацоўвала каралеўскую уладу, аб’ядноўвала Карону і Княства ў адзіную дзяржаву. Ствараўся адзіны ўрад, які, меркавалася, служыў бы “усяму нашаму грамадству, Кароне Польскай і ВКЛ”. Ўраду падначальвалася агульнае войска. У яго распараджэнні павінен быў быць “агульны непадзельны скарб народны”. Упарадкавалася праца сойма, куды ўключалася частка мяшчанства. Прадугледжвалася стварэнне судоў, незалежных ад адміністрацыі.

Падзеі змяніліся ў сувязі з рэвалюцыяй ва Францыі. Супраць яе аб’ядналіся Англія, Прусія, Аўстрыя і Расія. У выніку Расія і Прусія пайшлі на другі падзел Рэчы Паспалітай.

Расія скарысталася Таргавіцкай канфедэрацыяй (Таргавіцы каля г.Умань на Украіне), якая выступала за аднаўленне “шляхецкіх вольнасцей”. Да яе далучыўся і кароль Панятоўскі. У маі 1792 г. Расія ўвяла ў Рэч Паспалітую сваё войска, а ў верасні – Прусія. За два месяцы былі разбітыя войскі Рэчы Паспалітай.

23 студзеня 1793 г. паміж Прусіяй і Расіяй быў падпісаны дагавор аб другім падзеле РП.

Прусія атрымала: Торунь, Познань, Гданьск.

Расія – цэнтральную частку Беларусі і Правабярэжную Украіну.

Верасень 1793 г. у Гродне па патрабаванні Прусіі і Расіі быў скліканы сойм, які павінен быў зацвердзіць другі падзел. Усе дэпутаты маўчалі. Тады дэпутат Анковіч прамовіў: “Маўчанне – знак згоды”.

24 сакавіка 1794 г.пачатак паўстання ў Кракаве пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Мэта – аднаўленне РП у межах 1772 г.

Лозунг “Вольнасць, цэласць, незалежнасць”.

Тадэвуш Касцюшка (1746 – 1817) – нацыянальны герой Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі. Нарадзіўся ў фальварку Мерачоўшчына паблізу ад Косава. Пачатковую адукацыю атрымаў ў школе манаскага ордэна піяраў у мястэчку Любешава Пінскага павета. Затым вучыўся у варшаўскім кадэцкім корпусе. Пасля заканчэння – тры гады вучыўся ў Парыжы. У 1776 г. паехаў у Амерыку Ваяваў за незалежнасць ЗША. Удзельнічаў у бітве пад Саратогай (1777). Даслужыўся да звання генерала, зблізіўся з Джорджам Вашынгтонам, пасябраваў з Томасам Джэферсанам. Пасля паўстання 1794 г. Касцюшку пасадзілі ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У канцы 1796 г. яго вызваліў расійскі імператар Павел І. Выехаў за мяжу. Жыў у Швейцарыі. Памёр там у 1817 г. у 1819 г. яго астанкі былі перавезены ў Кракаў і змешчаны ў каралеўскім замку Вавель. Касцюшку пастаўлены помнікі ў Кракаве, Вашынгтоне, Чыкага, Кліўлендзе, Мілуокі. Яго імем названа 1-я дывізія войска Польскага, горад у штаце Місісіпі, горны пік у Аўстраліі.

У ноч з 22 на 23 красавіка 1794 г. быў атакаваны расійскі гарнізон у Вільні.

Камандзір паўстанцаў у Літве і Зах. БеларусіЯкуб Ясінскі.

Быў утвораны асобны ад Польшчы вышэйшы орган кіраўніцтва паўстаннем – “Найвышэйшая літоўская рада”.

Віленскі “Акт паўстання народа Літоўскага” заклікаў да “вольнасці і роўнасці грамадзянскай”. Абяцаў сялянам скасаванне прыгнёту.

Касінеры” – сяляне – паўстанцы, якія былі ўзброены косамі.

4 красавіка 1794 г. – бітва пад Рацлавіцамі (Польшча). Перамога Касцюшкі.

18 красавіка 1794 г. – авалодалі Варшавай.

Паўстанцы ўжывалі партызанска – дыверсійныя формы барацьбы.

1 ліпеня 1794 г. Якуб Ясінскі аддаў загад аб стварэнні атрадаў, якія павінны былі распачаць партызанскія дзеянні ў тыле царскага войска. Найбольш буйныя рэйды здзейсніў Міхал Клеафанс Агінскі (праз Браслаўшчыну на Дынабург) і Стафан Грабоўскі (Меншчына).

4 верасня 1794 г. атрад Грабоўскага быў разбіты пад Любанню. Грабоўскі трапіў у палон.

У Польшчу былі накіраваны войскі Расіі, Прусіі, Аўстрыі. На працягу лета 1774 г. асноўныя сілы паўстанцаў былі разбіты войскамі І.Я.Ферзена і А.В.суворава.

У жніўні 1794 г. капітулявала Вільня.

У верасні каля в.Крупчыцы пад Кобрынам пацярпелі паражэнне атрады К.Серакоўскага. Загінула каля 2 тыс. сялян – касінераў.

10 кастрычніка 1794 г. – бітва пад Маціёвіцамі. Войска Касцюшкі разбіта. Сам ён трапіў у палон.

4 лістапада 1794 г. А.В.Сувораў авалодаў Прагай – прадмесцем Варшавы. Тут загінуў Якуб Ясінскі.

6 лістапада Варшава капітулявала.

Галоўны дакумент паўстанняПаланецкі універсал не скасоўваў прыгоннага права.

Развітанне з Радзімай” – назва паланеза, які напісаў Міхал Клеафанс Агінскі – удзельнік паўстання.

Лістапад 1794 г. – войскі Расіі ўступілі ў Варшаву.

24 кастрычніка 1795 г. – дагавор аб трэцім падзеле РП паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй.

Прусія атрымала Кракаў, Аўстрыя – Сандамір, Хелм, Люблін. Расія – Літва, Курляндыя, Валынь, заходняя частка Беларусі.

25 лістапада 1795 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад прастола.