Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать

3. Навука.

Казімір Семяновіч (каля 1600 — пасля 1651) — ураджэнец ВКЛ,

-- знайшоў спосаб стварэння многаступеньчатых ракет, прыдумаў для іх дадатковыя рухавікі, стабілізатары.

-- папярэднік Цыялкоўскага і Каралёва,

-- У 1650 г. у Амстэрдаме выйшла кніга Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Яна мела поспех ва ўсёй Еўропе. Праз некалькі гадоў яе перавыдалі французы, затым немцы і англічане. Кніга стала падручнікам для гарматчыкаў. Мелася яна таксама ў бібліятэцы Пятра I.

Карта Тамаша Макоўскага тэрыторыі ВКЛ (выдадзена ў Амстэрдаме ў 1603 і 1613 гг.)

Картограф і матэматык Юзаф Наронскі – у сяр. 17 ст. працаваў у маёнтках Радзівілаў у Беларусі і Літве.

-- аўтар кнігі “Геаметрыя, або Трактаванне і майстэрства ўсякага вымярэння”.

Ілля Капіевіч (1651 – 1714 г.). Па даручэнні Пятра І напісаў і выдаў у Амстэрдаме і Маскве больш за 20 кніг і падручнікаў.

-- ураджэнец Мсціслаўшчыны.

-- Адукацыю атрымаў у Слуцкай кальвінісцкай школе.

3 прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілья заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнаёміўся з маладым Пятром I. Па даручэнні цара Капіевіч падрыхтаваў і выдаў у 1699 г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове.

3 пачатку XVIII ст. жыў у Маскве. Там Ілья Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае — больш за 20 кніг. 3 іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаёміцца з багаццем еўрапейскай навукі і культуры.

Архітэктура і выяўленчае мастацтва.

17 – 18 ст. – барока.

Заснавальнікам барока на Беларусі стаў італьянскі архітэктар Джавані Бернардоні. Ён пабудаваў першы ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе касцёл у стылі барока.

У 17 – пер. пал. 18 ст. склаўся своеасаблівы архітэктурны стыльвіленскае барока (спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства). Найбольшае распаўсюджанне атрымаў сярод уніяцкіх культавых пабудоў. – перабудова Сафійскага сабора ў Полацку, царква ў Быцені, Жыровічах, Оршы.

У архітэктуры праваслаўных храмаў захоўваліся і развіваліся рысы традыцыйнага візантыйскага дойлідства.

У свецкім жывапісе вядучае месца займае партрэт: парадны, рыцарскі, прадстаўнічы (прадстаўнік роду), пахавальны.

Прыватныя галерэі – Радзівілы, Сапегі, Пацы, Агінскія.

Літаратура.

У другой палове XVII—XVIII ст. выхадцы з беларускіх зямель рабілі свой унёсак у развіццё рускай і польскай культур.

Да класікаў польскай літаратуры адносяцца Ю. Нямцэвіч, Ф. Карпінскі, А. Нарушэвіч, Я. Аношка ды іншыя, якія нарадзіліся, жылі, тварылі на беларускіх землях. Сярод іх можна вылучыць польскамоўнага паэта Францішка Князьніна (1750—1807 гг). Ён быў ураджэнцам Віцебска. Вучыўся ў Полацку, Слуцку, Нясвіжы. Служыў сакратаром у князя А. К. Чартарыйскага. У сваёй творчасці ўслаўляў родныя мясціны, захапляўся прыгажосцю краю. Пры гэтым Ф. Князьнін цікавіўся, а месцамі і выкарыстоўваў у сваіх творах беларускі фальклор.

Беларуская жывая гутарковая мова ў літаратуры другой паловы XVII—XVIII ст. дайшла да нас пераважна ў песеннай лірыцы. Рукапісныя «Аршанскі», «Курніцкі», «Маскоўскі» зборнікі змяшчаюць каля 150 любоўных песняў накшталт:

Не гуляй, галубка, твой галубочак,

Паляцеў жа ён у вішнёвы садочак.

Сеў над ракою ўвесь беляненькі,

Пагуківае свае галубанькі...

У ананімнай беларускамоўнай літаратуры таксама адлюстроўваліся лёсавызначальныя гістарычныя падзеі. Так, да героіка-рамантычнага паэтычнага жанру можна аднесці «Песню беларускіх жаўнераў», якая была прысвечана паўстанню Т. Касцюшкі.

Тэатр і музычнае мастацтва.

Інтэрмедыя – невялікі драматычны твор, ставіўся ў сярэдніх школах і калегіумах.

Аматарскі тэатр – Нясвіж, Слонім, Ружаны. Пазней – прыгонны тэатр.

У музычным мастацтве 17 – 18 ст. хуткае развіццё атрымала царкоўная і касцёльная музыка.

Ірмалой – пісьмовы зборнік песнапенняў, ім карысталіся ў праваслаўных храмах, прызначаўся для аднагалосага вакалу і так званага знаменнага распеву (па знаменнаму – крукавому – запісу)

З 2-й паловы 16 ст. на Беларусі пачынаюць друкавацца зборнікі пратэстанцкіх песнапенняў з пяцілінейнымі еўрапейскімі нотамі. Упершыню выкарыстаны ў зборніку “Супрасльскі Ірмалагіён” (стварыў Багдан Анісімавіч з Пінска ў 1598 г.).

Распаўсюдзіліся і шматгалосыя спевы (па партыях).

Вядомы помнік беларускай музыкі 17 ст. – “Полацкі сшытак”, запісаны круглымі італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы.

У горадзе Брэсце вядомы арганіст Трошка (сяр. 16 ст.).

У 1611 – 1615 г. на сродкі шляхціца Андрэя Скарульскага быў пабудаваны вялікі арган для нясвіжскага касцёла езуітаў.

Малы арганны інструментрэкгал.

Пры дварах буйных феадалаў існавалі капэлы.

Пры школьных і прыгонных тэатрах – аркестры.

Мясцовыя кампазітары – Міхал Казімір Агінскі, Ян Давід Голанд, Мацей Радзівіл.

Беларуская мова працягвала захоўвацца ў сялянскім, мяшчанскім, дробных шляхецкім асяроддзі, што з’яўлялася галоўнай перадумовай для яе адраджэння.

Мастацтва і мецэнацтва.

У XVIII ст. магнацкія палацы сталі цэнтрамі культурнага жыцця. Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Храптовічы, Тызенгаўзы запрашалі да сябе на службу лепшых архітэктараў, мастакоў, музыкантаў. Па праектах знакамітых дойлідаў Я. К. Глаўбіца, Дж. Сака, К. Спампані ўзводзіліся і перабудоўваліся магнацкія палацава-паркавыя ансамблі. У гэты час беларускую зямлю ўпрыгожвалі палацы ў Ружанах, Дзярэчыне, Слоніме, Гародні, Шчорсах. Пакоі гэтых палацаў былі аздоблены высокамастацкімі габеленамі, партрэтамі прадстаўнікоў магнацкіх родаў. У апісанні Нясвіжскага замка Радзівілаў 1779 г. названы 984 рознага кшталту карціны на палатне і дрэве.

Выканаўцамі шмат якіх мастацкіх твораў былі беларускія майстры. Яны здабылі сабе славу не толькі на Радзіме. Высокі ўзровень майстэрства беларускіх дойлідаў, мастакоў, разьбяроў ведалі і ў Расіі. Беларускія майстры будавалі і ўпрыгожвалі ў другой палове XVII ст. многія палацы і храмы Масквы і Падмаскоўя. Так, яны прынялі ўдзел у будаўніцтве драўлянага Каломенскага палаца цара Аляксея Міхайлавіча. Імі былі выкананы ўсе разьбярныя работы па вонкавым і ўнутраным яго ўбранні. Майстры на чале з разьбяром Клімам Міхайлавым стварылі сапраўдны шэдэўр XVII ст. — пяціярусны пазалочаны іканастас у Смаленскім саборы Маскоўскага Новадзявочага манастыра. Беларускія іканапісцы прымалі ўдзел ва ўпрыгожванні і напісанні ікон для царквы Юрыя Неакесарыйскага на Палянцы, Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве, Круціцкага церамка ў Маскве, церамоў у Крамлёўскім палацы.