Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать

4. Палітычны крызіс рэчы паспалітай. Далучэнне беларусі да расійскай імперыі Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.

Сямігадовая вайна (1756 – 1763).

Пасля вайны раўнавага сіл – унутраных і знешніх – пахіснулася.

Еўропа падзялілася на два саюза – Паўднёвы (Францыя, Іспанія, Аўстрыя) і Паўночны (Англія, Прусія, Расія).

1763 г. – смерць Аўгуста ІІІ. Пачалася барацьба двух магнацкіх груповак.

Мнішкі, Браніцкія, Радзівілы і Патоцкія – прыхільнікі Паўднёвага саюза. Хацелі пасадзіць на трон прадстаўніка саксонскай дынастыі.

Чартарыйскія і Масальскія – прыхільнікі Паўночнага саюза. За былога літоўскага стольніка, родзіча Чартарыйскіх Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Прусія пачала выдаваць сябе за спадкаемцу Тэўтонскага ордэна. Аўстрыя ўспомніла, што ў яе залежнасці калісці была Галіцка – Валынская Русь. Расія яшчэ ў 15 ст. абгрунтавала свае прэтэнзіі на усходнія землі ВКЛ. Цпер “выцягнула з куфра” рэлігійныя праблемы.

1764 г. – Чартарыйскія звярнуліся за дапамогай да Расіі. Расія ўвяла ў РП войска. Прыхільнікі паўднёвага саюза ўцяклі за мяжу.

Расія і Прусія, падкупіўшы дэпутатаў сойма, садзейнічалі выбранню каралём Станіслава Панятоўскага.

1764 – 1766 гг. – рэформы Чартарыйскіх, накіраваныя на ўзмацненне цэнтральнай улады. Суседзі гэтага не хацелі.

Рэформы 1760 – 1770-х гадоў. Рэформы А.Тызенгаўза. На захадзе Беларусі з’явілася значная колькасць мануфактур.

Былі скасаваны шэраг эканамічных прывілеяў шляхецкага саслоўя. Вялося інтэнсіўнае транспартнае будаўніцтва.

1773 – 1775 – арганізавана Адукацыйная камісія.

Кароль Прусіі Фрыдрых ІІ пачаў “клапаціцца” аб абароне інтарэсаў пратэстантаў Польшчы, а Расія – аб роўнасці правоў праваслаўнага і каталіцкага насельніцтва.

Расія выставіла патрабаванні ва ўльтыматыўнай форме і адначасова падтрымала стварэнне канфедэрацыі. Было створана каля 26 канфедэрацый – у Слуцку, Торуні, Радаме (у 15 км ад Варшавы) і іншых гарадах.

1767 г. – у Слуцку – праваслаўная канфедэрацыя пад апякунствам Расіі і Прусіі, у Торуні пратэстанцкая канфедэрацыя. Патрабаванне ўраўняць у правах вернікаў розных цэркваў у Рэчы Паспалітай. На Варшаўскім сойме пад націскам пасла Рапніна і кіраўніка Радамскай канфедэрацыі Карла Радзівіла патрабаванне Расіі было прынята: правы шляхты розных канфесій ураўняліся, але засталіся некранутымі “шляхецкія вольнасці” і дзяржаўны лад РП, захаванне якога бралася пад апеку Расіяй.

1768 г. – стварэнне Барскай канфедэрацыі праціўнікаў рашэння сойму (складаліся з каталікоў). За незалежнасць РП, супраць Расіі. Барскую канфедэрацыю падтрымаў Паўднёвы саюз. Францыя – гаршыма, зброяй, інструктарамі, Аўстрыя – прадстаўленнем надзейнага тылу і права падрыхтоўкі на сваёй тэрыторыі атрадаў канфедэрацыі.

Барская канфедэрацыя пачала ваенныя дзеянні. Кароль папрасіў дапамогі ад Расіі. Расія ўвяла свае войскі і захапіла шэраг гарадоў (Бар, Бярдзічаў, Кракаў). Да 1772 г. працягвалася барацьба з Барскай канфедэрацыяй.

Першы падзел Рэчы Паспалітай.

1768 г. – Турцыя абвясціла вайну Расіі.

1768 – 1774 гг. – руска турэцкая вайна. Пагроза для Расіі страціць уплыў у РП на карысць Прусіі і Аўстрыі.

Аўстрыя, Прусія і Расія 5 жніўня 1772 г. у Санкт – Пецярбургу падпісалі дагавор аб першым падзеле РП.

Да Аўстрыі – Галіцыя, да Прусіі – Памор’е (без порта Гданьск) і частка заходніх прускіх зямель, да Расіі – Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае ваяводствы.

Сойм РП (1773 – 1775) прызнаў першы падзел і падпісаў акт аб захаванні існуючага дзяржаўнага ладу.

Пасля першага падзелу кароль Панятоўскі звярнуўся да некаторых еўрапейскіх краін з просьбай аб гарантыях незалежнасці той часткі РП, якая яшчэ заставалася пад яго ўладай.

Урад Англіі адмовіўся, бо лічыў, што прапарцыянальны падзел РП паміж трыма дзяравамі не стварае пагрозы для павелічэння магутнасці ні адной іх

Францыя заявіла, што “Польшча Францыю не цікавіць, паколькі не можа быць ёй карысна”.

У выніку на працягу 1772 – 1788 гг. РП звярталася да дапамогай да Расі.Пасол Расіі ў Варшаве Штакельберг быў галоўнай фігурай, якая ў гэтыя гады вырашала практычна ўсе яе ўнутрыпалітычныя пытанні.