- •Гісторыя беларусі
- •1.Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
- •Роля металаў у жыцці старажытных людзей
- •Старажытнае грамадства
- •Утварэнне бацькоўскага роду
- •Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)
- •Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
- •Народныя звычаі і абрады.
- •2. Узнікненне класавага грамадства. Першыя дзяржавы-княствы
- •Народныя вераванні і святы.
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •8. Рэлігія і культура беларусі (6 -1 пал.13ст.) Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •3. Вялікае княства літоўскае, рускае, жамойцкае ў 13-першай палове 16 ст. Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Характар аб’яднання зямель у вкл у розныя стагоддзі
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна – эканамічнага развіцця
- •Развіццё вытворчасці ў вкл
- •Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі
- •Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі Фарміраванне ўнутранага рынку
- •6. Этнічныя і культурныя працэсы ў беларусі ў другой палове 13-16 ст. Праваслаўе і каталіцызм у вкл (14 – 16 ст.)
- •Рэфармацыя ў вялікім княстве літоўскім
- •Дзеячы Рэфармацыі
- •Контррэфармацыя.
- •Берасцейская царкоўная унія
- •Умацаванне уніі.
- •Этнічны склад насельніцтва беларускіх зямель.
- •Назва беларусаў
- •Этнічныя супольнасці
- •7.Беларусь у складзе рэчы паспалітай. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.
- •Першыя мануфактуры
- •Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.
- •Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.
- •4. Палітычны крызіс рэчы паспалітай. Далучэнне беларусі да расійскай імперыі Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •5. Культура беларусі ў другой палове 17 –18 ст.
- •2. Літаратура.
- •3. Навука.
- •Асветніцтва ў беларусі (2-я палова 18 ст.)
- •9. Асвета і культура ў беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст.
- •Літаратура
- •10. Грамадска-палітычны рух у беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы 18—першай палове 19 ст.
- •5. Вынікі вайны для Беларусі.
- •3. Павіннасці сялян.
- •Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі
- •Крызіс феадальнапрыгонніцкага ладу
- •Рэформы Кісялёва.
- •12. Станаўленне буржуазнага грамадства ў беларусі ў другой палове 19ст.
- •13. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы беларусі ў другой палове 19 ст.
- •14.Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 19ст.
- •15. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі ў другой палове 19 ст.
- •Літаратура і мастацтва
- •Тэатр і музыка.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё беларусі ў пачатку 20 ст
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Лютаўская рэвалюцыя ў беларусі
- •17. Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) рэвалюцыі.
- •18. Кастрычнiцкая рэвалюцыя (1917 г.) у Беларусi. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі
- •Беларускі нацыянальны рух.
- •Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •Дзейнасць Рады бнр.
- •19. Утварэнне бсср
- •Абвяшчэнне сср Літвы і Беларусі.
- •20. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі
- •21. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi у гады нэПа.
- •22. Прамысловасць I сельская гаспадарка Беларусi у гады першых пяцiгодак
- •23. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 20-30 гады хХст.
- •Савецкая грамадска – палітычная сістэма ў бсср
- •24. Культура I адукацыя Савецкай Беларусi у 20-30-я гады хх ст.
- •25. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Кірункі нацыянальна – вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
- •26. Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусi у склад бсср
- •27. Вялiкая Айчынная вайна на тэрыторыi Беларусi
- •28. Беларусь у першае паслеваеннае дзесяцiгоддзе (1945-1955 гг.)
- •29. Беларусь у другой палове 1950 – першай палове 1980-х гг.
- •30. Беларусь у другой палове 1980 – пачатку ххi cт.
Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
Зручны час для інтэрвенцыі ў Маскоўскую дзяржаву настаў у 1584 г., калі памёр Іван ІV.
Шляхта не імкнулася да вайны, бо дзяржава была аслаблена папярэдняй вайной. Не хапала сродкаў. Сродкі ў другой палове 1587 г. даў папа рымскі. На пачатку 1587 г. Сойм павінен быў вырашыць пытанне аб вайне з Масквою. У снежні 1586 г. нечакана памірае Стэфан Баторы. На першае месца выступае пытанне аб новым каралі.
Тры прэтэндэнты: аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян, шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза і рускі цар Фёдар Іванавіч.
За першых двух выступалі палякі. За Фёдара Іванавіча – сына Івана ІV – паны – рада ВКЛ. Заняцце царом Фёдарам трона Рэчы Паспалітай аб’яднала бы пад адным скіпетрам тры суседнія краіны: Масковію, ВКЛ, Польшчу. Гэта дапамогло б у барацьбе са Швецыяй і Турцыяй. ВКЛ бы стала палітычным і культурным цэнтрам новга аб’яднання.
Маскоўскі пасол заявіў панам – радзе Вялікага княства: “толькі выберыце сабе ў гаспадары нашага цара, будзеце пад яго царскаю рукою, -- а ўсім кіруйце самі ў кароне Польскай і Вялікім Княстве па сваіх’ правах”.
Аднак перамагла кандыдатура прадстаўніка шведскай дынастыі Вазаў Жыгімонта. (Стаў каралём Жыгімонтам ІІІ Вазай).
“Смутны час” у Маскоўскай дзяржаве. Памёр Фёдар Іванавіч (1598 г.) , які не меў дзяцей. Надзея магнатаў Рэчы Паспалітай на тое, каб пасадзіць свайго стаўленіка на маскоўскі трон.
Галоўнай мэтай інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай на Маскву было надначаленне Рускай дзяржавы сваёй уладзе і заваяванне палітычнага вяршэнства ва Ўсходняй Еўропе.
1604 г. – войска самадзейнай шляхты, казакаў і татар на чале з самазванцам Дзмітрыем (верагодна былым манахам Рыгорам Атрэп’евым) выступіла ў напрамку Масквы.
Палітычны дзеяч сярэдзіны 17 ст. Рыгор Каташыхін пісаў: “у тыя смутныя часы аб’явіўся ў Польшчы чорны дз’якан з нейкага манастыру, скінуў сваё чорнае ўбранне і назваўся царэвічам Дзмітрам, цара Івана Васільевіча сынам... А як пачаў цараваць, і ў Рускай дзяржаве пачаў усталёўваць веру папежскую, і грэцкія цэрквы перарабляць у касцёлы ляшскія, і многую непатрэбшчыну чыніць. ”
У 1605 г. Войска Лжэдзмітрыя пры падтрымцы баяр уступіла ў Маскву. Лжэдзмітрый абвясціў сябе царом.
Праз некаторы час ён быў забіты ў выніку баярскай змовы.
Царом стаў баярын Васіль Шуйскі.
1608 г. – новы самазванец – Ілжэдзмітрый ІІ (сапраўднае імя невядома). Ячго войска стала лагерам у Тушыне і спрабавала захапіць Маскву. Шуйскі звярнуўся за дапамогай да шведскага караля Карла ІХ.
Кароль РП Жыгімонт Ваза, абвясціў, што “яго продак Ягайла быў сынам княжны рускай” і такім чынам ён мае права на маскоўскі прастол, пачаў адкрытыя ваенныя дзеянні супраць Маскоўскай дзяржавы. Адным з ініцыятараў ваеннага паходу быў канцлер ВКЛ Леў Сапега.
1610 г. – войска РП на чале з каралём захапіла Смаленск і рушыла на Маскву.
Маскоўскае баярства звергла Шуйскага і ўпусціла шляхецкае войска пад кіраўніцтвам гетмана Станіслава Жалкеўскага ў сталіцу. Тут баяры абралі царом сына Жыгімонта Вазы – Уладзіслава ІV. Аднак Жыгімонт Васа, апасаючыся за жыццё сына, не пусціў яго ў Маскву.
Маскву вызваліла народнае апалчэнне пад кіраўніцтвам князя Дзмітрыя Пажарскага і Кузьмы Мініна.ў 1612 г.
Наступныя спробы РП (пахоод гетмана Караля Хадкевіча ў 1617 г. І інш.) былі беспаспяховымі.
1618 г. – Дэўлінскае (недалёка ад Сергіева Пасада) перамір’е на 14,5 гадоў. Да РП – Смаленск, Дарагабуж, Мажайск, Вязьма, і Чарнігава – Северскія землі.
1632 г. – пасля смерці Жыгімонта ІІІ Вазы і абрання каралём РП Уладзіслава ІV, маскоўскі цар Міхаіл Раманаў паспрабаваў вярнуць Смаленск.
На пачатку маскоўскія войскі падышлі аж да Полацка.
Аблога Смаленска працягвалася з лістапада 1632 па верасень 1633 г. Нешматлікі гарнізон на чале з ваяводам Аляксандрам Гансеўскім трымаў абарону. На дапамогу падышло войска Рэчы Паспалітай на чале з Уладзіславам ІV.маскоўскае войска трапіла ў акружэнне і мусіла капітуляваць.
Вайна завяршылася ў 1634 г. Падпісаннем міра ў Белай (паміж Дарагабужам і Вязьмай).ПАМЫЛКА ПАДРУЧНІКА 10 КЛ. Палянаўскі дагавор – аб перамір’і на 20 гадоў. Уладзіслаў ІV за выкуп адмаўляўся ад сваіх правоў на маскоўскі прастол і тытул, а маскоўскі цар атрымаў права ўключаць у тытул дадатак – “усея Русі” (без прэтэнзіі на землі “Малой Русі”).
Канец 16 – першая палова 17 ст. – час раўнавагі сіл паміж ВКЛ і Масковіяй. Пераходны перыяд ад часоў дамінавання ў рэгіёне ВКЛ, што назіралася ў 14 – 15 стст., да панавання на Усходзе Еўропы Расіі, якое пачалося ў 18 ст.
