- •Гісторыя беларусі
- •1.Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
- •Роля металаў у жыцці старажытных людзей
- •Старажытнае грамадства
- •Утварэнне бацькоўскага роду
- •Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)
- •Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
- •Народныя звычаі і абрады.
- •2. Узнікненне класавага грамадства. Першыя дзяржавы-княствы
- •Народныя вераванні і святы.
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •8. Рэлігія і культура беларусі (6 -1 пал.13ст.) Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •3. Вялікае княства літоўскае, рускае, жамойцкае ў 13-першай палове 16 ст. Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Характар аб’яднання зямель у вкл у розныя стагоддзі
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна – эканамічнага развіцця
- •Развіццё вытворчасці ў вкл
- •Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі
- •Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі Фарміраванне ўнутранага рынку
- •6. Этнічныя і культурныя працэсы ў беларусі ў другой палове 13-16 ст. Праваслаўе і каталіцызм у вкл (14 – 16 ст.)
- •Рэфармацыя ў вялікім княстве літоўскім
- •Дзеячы Рэфармацыі
- •Контррэфармацыя.
- •Берасцейская царкоўная унія
- •Умацаванне уніі.
- •Этнічны склад насельніцтва беларускіх зямель.
- •Назва беларусаў
- •Этнічныя супольнасці
- •7.Беларусь у складзе рэчы паспалітай. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.
- •Першыя мануфактуры
- •Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.
- •Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.
- •4. Палітычны крызіс рэчы паспалітай. Далучэнне беларусі да расійскай імперыі Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •5. Культура беларусі ў другой палове 17 –18 ст.
- •2. Літаратура.
- •3. Навука.
- •Асветніцтва ў беларусі (2-я палова 18 ст.)
- •9. Асвета і культура ў беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст.
- •Літаратура
- •10. Грамадска-палітычны рух у беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы 18—першай палове 19 ст.
- •5. Вынікі вайны для Беларусі.
- •3. Павіннасці сялян.
- •Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі
- •Крызіс феадальнапрыгонніцкага ладу
- •Рэформы Кісялёва.
- •12. Станаўленне буржуазнага грамадства ў беларусі ў другой палове 19ст.
- •13. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы беларусі ў другой палове 19 ст.
- •14.Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 19ст.
- •15. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі ў другой палове 19 ст.
- •Літаратура і мастацтва
- •Тэатр і музыка.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё беларусі ў пачатку 20 ст
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Лютаўская рэвалюцыя ў беларусі
- •17. Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) рэвалюцыі.
- •18. Кастрычнiцкая рэвалюцыя (1917 г.) у Беларусi. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі
- •Беларускі нацыянальны рух.
- •Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •Дзейнасць Рады бнр.
- •19. Утварэнне бсср
- •Абвяшчэнне сср Літвы і Беларусі.
- •20. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі
- •21. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi у гады нэПа.
- •22. Прамысловасць I сельская гаспадарка Беларусi у гады першых пяцiгодак
- •23. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 20-30 гады хХст.
- •Савецкая грамадска – палітычная сістэма ў бсср
- •24. Культура I адукацыя Савецкай Беларусi у 20-30-я гады хх ст.
- •25. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Кірункі нацыянальна – вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
- •26. Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусi у склад бсср
- •27. Вялiкая Айчынная вайна на тэрыторыi Беларусi
- •28. Беларусь у першае паслеваеннае дзесяцiгоддзе (1945-1955 гг.)
- •29. Беларусь у другой палове 1950 – першай палове 1980-х гг.
- •30. Беларусь у другой палове 1980 – пачатку ххi cт.
Беларускі нацыянальны рух.
Найбольш уплывовымі нацыянальным партыямі і арганізацыямі былі Вялікая Беларуская Рада (ВБР), Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), Беларуская народная грамада (БНГ), Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) і інш. Кіраўніцтва гэтых партый не падтрымала Кастрычніцкую рэвалюцыю.
Абвешчанае «Дэкларацыяй правоў народаў Расіі» права народаў на свабоднае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў адкрывала магчымасць для практычнага вырашэння пытання аб дзяржаўным уладкаванні Беларусі. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. Цэнтральная рада, утвораная ў ліпені 1917 г. на з'ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый, была перайменавана ў Вялікую беларускую раду (ВБР). Яна абвясціла ўласную палітычную праграму, у якой прадугледжвалася дасягненне аўтаноміі ў межах Расійскай федэратыўнай рэспублікі.
Дзеячы ВБР, прызнаўшы ленінскі ўрад у Петраградзе, адмовіліся прызнаць уладу Аблвыкамзаха ў Беларусі, бо лічылі, што ён прадстаўляе не беларускі народ, а салдат Заходняга фронту.
Аблвыкамзах усю сваю ўвагу надаваў праблемам Заходняга фронту. Кіруючыся ідэямі ўсталявання ўлады на савецкай аснове і ажыццяўлення сусветнай пралетарскай рэвалюцыі, кіраўніцтва Аблвыкамзаха не падтрымлівала патрабаванне аб самавызначэнні беларусаў. Кіраўнікі Аблвыкамзаха лічылі, што перамога сусветнай пралетарскай рэвалюцыі пакладзе пачатак адміранню дзяржаўнасці. Станаўленне новых дзяржаў разглядалася імі як перашкода на шляху развіцця сусветнай рэвалюцыі.
Вялікая беларуская рада выступіла з ініцыятывай склікання ў Мінску Усебеларускага з'езда. Ён павінен быў вырашыць пытанне аб беларускай дзяржаўнасці. Гэту ініцыятыву падтрымаў Беларускі абласны камітэт (БАК), створаны з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскі з'езд сялянскіх дэпутатаў.
Усебеларускі з'езд адбыўся 5—18 (18—31) снежня 1917 г. у Мінску. Арганізатары з'езда — прадстаўнікі розных палітычных партый — узялі на сябе вырашэнне пытання аб стварэнні краёвай улады.
Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння самастойнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дэлегаты ад БАК прапанавалі абласную аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі.
Пасля гарачых дыскусій з'езд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала рэспубліканскі лад на беларускіх землях на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, да якога часова пераходзіць уся ўлада ў краі і які павінен устанавіць адносіны з цэнтральнай уладай у петраградзе.
Было вырашана з ліку дэлегатаў стварыць часовы орган краёвай улады — Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Яму даручалася ў бліжэйшы час склікаць Усебеларускі Устаноўчы сход, на якім належала вырашыць пытанне аб беларускай дзяржаўнасці. Пасля таго як дэлегаты прыступілі да разгледжання першага пункта рэзалюцыі з'езда аб стварэнні часовага органа краёвай улады па загадзе СНК Заходняй вобласці і фронту з'езд быў распушчаны.
Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.
Савецкі ўрад вырашыў пачаць сепаратыўныя перамовы з Германіяй і Аўстра – Венгрыяй. 2 снежня 1917 г. было падпісана пагадненне аб перамір’і, а 9 снежня ў Брэст – Літоўску пачаліся мірныя перагаворы. Германская дэлегацыя адмовілася заключыць дэмакратычны мір і 10 лютага 1918 г. выставіла ўльтыматыўныя патрабаванні, згодна з якімі анексіравалася значная частка тэрыторыі Савецкай Расіі, у тым ліку большая частка Беларусі. Выкарыстаўшы адмову кіраўніка савецкай дэлегацыі Л.троцкага падпісаць мірны дагавор, германскае камандаванне 18 лютага 1918 г. пачало наступленне на Заходнім фронце. У пачатку сакавіка іх наступленне было спынена войскамі Чырвонай Арміі.
21 лютага СНК РСФСР прыняў дэкрыт – адозву “Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!”.
23 лютага 1918 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам А.Мяснікоў выдаў загад аб стварэнні партызанскіх атрадаў па ўсёй лініі фронту.
Германскія войскі захапілі больш за 2/3 тэрыторыі Беларусі. Фронт устанавіўся па лініі Полацк – Орша – Магілёў – Гомель.
3 сакавіка 1918 г. быў падпісаны мірны дагавор з Германіяй у Брэст – Літоўску (Брэсцкі мір)
Адбылася акупацыя гэтай тэрыторыі германскімі войскамі. Тут была ўстаноўлена ўлада германскай ваеннай адміністрацыі. Яна скасавала дэкрэты Савецкай улады, дазволіла дзейнасць нацыянальна-дэмакратычных партый.
Былі адноўлены органы мясцовага самакіравання – гарадскія думы і земствы.
Акупанты перадалі фабрыкі і заводы іх былым уладальнікам. У выніку ўзрасла працягласць рабочага дня і зменшылася заработная плата. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Памешчыкам вярталіся іх былыя зямельныя ўладанні. Некаторыя з памешчыкаў, вярнуўшыся ў свае маёнткі, пачалі спаганяць з сялян выплату за сабранае да акупацыі сена, высечаны лес. У практыку ўвайшлі рэквізіцыі — прымусовае адчужэнне маёмасці, прадуктаў харчавання, кармоў на патрэбы нямецкай арміі.
Палітыка акупантаў адразу ж сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва. Найбольшую актыўнасць праяўлялі сяляне. Барацьбой супраць акупантаў кіравалі бальшавікі. У гэтую барацьбу ўключыліся беларускія эсэры і іншыя партыі. Бальшавікі дзейнічалі галоўным чынам ва ўсходніх раёнах Беларусі. Яны выконвалі загад галоўнакамандуючага Заходнім фронтам А.Ф.Мяснікова аб стварэнні партызанскіх атрадаў у прыфрантавой паласе з мэтай аблегчыць становішча чырвоных войскаў. Беларускія эсэры таксама сталі на шлях арганізацыі сялянскіх дружын і партызанскіх атрадаў, асабліва ў Гродзенскай і Мінскай губернях.
У Рудабельскай воласці Бабруйскага павета ў перыяд германскай акупацыі захоўвалася Савецкая ўлада. Гэтая мясцовасць лічылася партызанскай зонай і атрымала ў гісторыі назву «Рудабельская рэспубліка».
27 жніўня 1918 г. кайзераўскі ўрад вымушаны быў падпісаць з урадам РСФСР Дадатковы дагавор, па якому германскія войскі пакінулі частку тэрыторыі Беларусі да Беразіны.
