- •Гісторыя беларусі
- •1.Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
- •Роля металаў у жыцці старажытных людзей
- •Старажытнае грамадства
- •Утварэнне бацькоўскага роду
- •Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)
- •Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
- •Народныя звычаі і абрады.
- •2. Узнікненне класавага грамадства. Першыя дзяржавы-княствы
- •Народныя вераванні і святы.
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •8. Рэлігія і культура беларусі (6 -1 пал.13ст.) Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •3. Вялікае княства літоўскае, рускае, жамойцкае ў 13-першай палове 16 ст. Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Характар аб’яднання зямель у вкл у розныя стагоддзі
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна – эканамічнага развіцця
- •Развіццё вытворчасці ў вкл
- •Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі
- •Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі Фарміраванне ўнутранага рынку
- •6. Этнічныя і культурныя працэсы ў беларусі ў другой палове 13-16 ст. Праваслаўе і каталіцызм у вкл (14 – 16 ст.)
- •Рэфармацыя ў вялікім княстве літоўскім
- •Дзеячы Рэфармацыі
- •Контррэфармацыя.
- •Берасцейская царкоўная унія
- •Умацаванне уніі.
- •Этнічны склад насельніцтва беларускіх зямель.
- •Назва беларусаў
- •Этнічныя супольнасці
- •7.Беларусь у складзе рэчы паспалітай. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.
- •Першыя мануфактуры
- •Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.
- •Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.
- •4. Палітычны крызіс рэчы паспалітай. Далучэнне беларусі да расійскай імперыі Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •5. Культура беларусі ў другой палове 17 –18 ст.
- •2. Літаратура.
- •3. Навука.
- •Асветніцтва ў беларусі (2-я палова 18 ст.)
- •9. Асвета і культура ў беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст.
- •Літаратура
- •10. Грамадска-палітычны рух у беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы 18—першай палове 19 ст.
- •5. Вынікі вайны для Беларусі.
- •3. Павіннасці сялян.
- •Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі
- •Крызіс феадальнапрыгонніцкага ладу
- •Рэформы Кісялёва.
- •12. Станаўленне буржуазнага грамадства ў беларусі ў другой палове 19ст.
- •13. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы беларусі ў другой палове 19 ст.
- •14.Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 19ст.
- •15. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі ў другой палове 19 ст.
- •Літаратура і мастацтва
- •Тэатр і музыка.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё беларусі ў пачатку 20 ст
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Лютаўская рэвалюцыя ў беларусі
- •17. Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) рэвалюцыі.
- •18. Кастрычнiцкая рэвалюцыя (1917 г.) у Беларусi. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі
- •Беларускі нацыянальны рух.
- •Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •Дзейнасць Рады бнр.
- •19. Утварэнне бсср
- •Абвяшчэнне сср Літвы і Беларусі.
- •20. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі
- •21. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi у гады нэПа.
- •22. Прамысловасць I сельская гаспадарка Беларусi у гады першых пяцiгодак
- •23. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 20-30 гады хХст.
- •Савецкая грамадска – палітычная сістэма ў бсср
- •24. Культура I адукацыя Савецкай Беларусi у 20-30-я гады хх ст.
- •25. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Кірункі нацыянальна – вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
- •26. Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусi у склад бсср
- •27. Вялiкая Айчынная вайна на тэрыторыi Беларусi
- •28. Беларусь у першае паслеваеннае дзесяцiгоддзе (1945-1955 гг.)
- •29. Беларусь у другой палове 1950 – першай палове 1980-х гг.
- •30. Беларусь у другой палове 1980 – пачатку ххi cт.
Дзеячы Рэфармацыі
Найбольш адметнымі прадстаўнікамі рэфармацыйнага руху на Беларусі былі Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі.
Рэфармацыйны рух спрыяў актывізацыі духоўнага жыцця грамадства. Беларускія мысліцелі - рэфарматары сваёй дзейнасцю ўзбагацілі агульнаеўрапейскую думку.
-- актывізацыі духоўнага жыцця грамадства;
-- пашырэнню асветы і дабрачыннасці.
Контррэфармацыя.
Як вынікае з састаўной часткі слова контр (супраць), Контррэфармацыя — гэта рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі. Ён разгарнуўся ва ўсіх краінах Еўропы, дзе пратэстанты мелі пэўны ўплыў.
У Беларусі Контррэфармацыя не набыла такіх агідных формаў, як месцамі на Захадзе:
-- не здаралася «варфаламееўскіх начэй», калі за некалькі гадзін выразалася некалькі тысяч пратэстантаў.
-- не зляталі пад сякерамі катаў галовы іншаверцаў. Не палалі на беларускіх землях жудасныя інквізітарскія вогнішчы.
-- Хутчэй наадварот — Вялікае княства ратавала ад праследаванняў іншадумцаў з суседніх краін. Тут знайшлі сабе прытулак вальнадумец з Расійскай дзяржавы Феадосій Касой, прыхільнік рускай рэлігійнай плыні «несцяжацеляў» старац Арцемій, рускі першадрукар Іван Фёдараў.
Але і ў княстве паступова пашыраўся антырэфармацыйны рух. Галоўнымі абаронцамі чысціні каталіцкага веравызнання ад пратэстанцкай ерасі тут, як і ва ўсёй Еўропе, сталі езуіты. «Чортавым семем» называў езуітаў Сымон Будны. Першыя «служкі Хрыста» з'явіліся ў ВКЛ у 1569 г. Спачатку пры гаспадаранні верацярпімага адукаванага Жыгімонта Аўгуста (ён меў бібліятэку ў 4 тыс. тамоў) іх дзейнасць не набыла маштабнасці. Але пры наступных кіраўніках Рэчы Паспалітай, асабліва ў час кіравання фанатычнага католіка Жыгімонта III Вазы, езуіты пачалі правіць баль. Дзе подкупам, дзе ліслівасцю, а дзе і гвалтам яны вярталі пратэстантаў у каталіцтва.
Такім чынам, Рэфармацыя з'явілася тым мастком, праз які славутыя роды Сапегаў, Пацеяў, Збаражскіх, Вішнявецкіх і многіх іншых пераходзілі ад дзедавай рэлігіі (праваслаўя) да рымскага закону» (каталіцтва).
Паступова зачыняліся пратэстанцкія друкарні і школы. У 1658 г. прыхільнікі найбольш радыкальных рэфармацыйных колаў былі высланы з Рэчы Паспалітай. Засталіся толькі адзінкавыя кальвінісцкія абшчыны і школы.
Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксама і ў заключэнні Берасцейскай уніі, якая аб'яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэка-каталіцкую.
Берасцейская царкоўная унія
На шляхах да уніі.
Ідэя уніі (аб'яднання) праваслаўя і каталіцтва ў адзіную хрысціянскую царкву ўзнікла перад сусветным супольніцтвам пасля царкоўнага расколу 1054 г.
3 канца XIV ст. міжрэлігійныя праблемы паўсталі на беларускіх землях, дзе замацаваліся і каталіцызм, і праваслаўе. Пытанне аб аб'яднанні дзвюх цэркваў пад кіраўніцтвам Рыма падымалася Ягайлам, Вітаўтам, Свідрыгайлам. Нарэшце ў 1439 г. на Фларэнційскім саборы царкоўна-рэлігійная унія была абвешчана. Аднак падтрымкі з боку праваслаўнага насельніцтва Вялікага княства яна не атрымала. У канцы XV — пачатку XVI ст. вялікім князем Аляксандрам былі адноўлены спробы па здзяйсненні уніі. Але і яны аказаліся марнымі. Аж да стварэння Рэчы Паспалітай пытанне аб аб'яднанні цэркваў у Вялікім княстве Літоўскім не ставілася.
Але ўжо 1570—1590-я гг. праходзілі пад знакам уніяцкай ідэі. Па-першае, яе распаўсюджванню спрыяў час. Рэлігійнае жыццё было ўзбурана рэфармацыйным рухам. Гэта падрыхтавала глебу для з'яўлення новага рэлігійнага кірунку — грэка-каталіцтва. Па-другое, ў з'яўленні уніяцкай царквы па-свойму былі зацікаўлены і рэлігійныя дзеячы, і палітыкі. Што яны хацелі атрымаць у выніку уніі?
УНІЯ Мэты
аб’яднанне грамадства, спыненне супрацьстаяння праваслаўя і каталіцызму
умацаванне дзяржаўна-палітычнай і царкоўнай структуры
пашырэнне сувязі з Захадам.
УНІЮ падтрымалі |
З мэтай |
Палітыкі |
Аб’яднаць вакол вярхоўнай улады ўсё насельніцтва |
Праваслаўная царква |
Дабіцца ўзвышэння праваслаўя, вярнуць былую магутнасць і ўплыў |
Каталіцкая царква |
Атрымаць перамогу над праваслаўем, распаўсюдзіць каталіцкую веру на шырокіх прасторах Усходняй Еўропы |
УМОВЫ аб’яднання
А) вяршэнства папы; Б) захаванне былых царкоўных абрадаў; В) захаванне былых святароў
ПРЫЧЫНЫ рэлігійных канфліктаў
супрацьпраўнае, гвалтоўнае навязванне уніі каталікамі
фанатычнае супраціўленне праваслаўных царкоўнікаў.
ЭТАПЫ распаўсюджання уніяцтва
Канец 16 – пач. 17 ст. – прыняцце уніі вышэйшымі коламі грамадства
20-30-я гг. 17 ст. прыняцце уніі народнымі масамі.
ПЕРАДУМОВЫ распаўсюджання уніяцтва сярод народа
парвячыя колы Рэчы Паспалітай прызналі права праваслаўнай царквы і спынілі яе прыціскаць
праведзена карэкцыя дзейнасці уніяцкай царквы
пачалася падрыхтоўка вопытных уніяцкіх святароў
уведзена родная мова ў богаслужэнні.
ЗНАЧЭННЕ уніяцтва
яно стала цэнтрам захавання культурных і моўных традыцый беларусаў
стала перашкодай каталізацыі і паланізацыі беларускага горада і вёскі.
Берасцейскі сабор.
Яшчэ ў 1577 г. на старонках нашумелай тады кнігі езуіта Пятра Скаргі «Аб адзінстве царквы Божай» былі прапанаваны план і ўмовы уніі. Яны заключаліся ў тым, што мітрапаліт кіеўскі мусіў атрымаць бласлаўленне не ад канстанцінопальскага патрыярха, а ад папы рымскага. Праваслаўныя вернікі павінны былі прызнаць вяршэнства Рыма, але пры гэтым маглі захоўваць ранейшыя царкоўныя абрады.
Слова цяпер было за кіраўнікамі праваслаўнай царквы. Без крокаў з іх боку унія была б немагчымай. I гэтыя крокі былі зроблены. У канцы 1594 г. уладыкі (епіскапы) уладзімірскі і луцкі Іпацій Пацей і Кірыла Тарлецкі патаемна склалі дэкларацыю аб уніі.
3 дэкларацыі аб уніі
«Мы задумалі з Боскай ласкі злучыцца, як было раней, з браццяю нашай рымлянамі пададным вярхоўным пастырам. I даём сабе перад Госпадам Богам клятву, што мы ўсім сэрцам і з усёй руплівасцю будзем клапаціцца аб прывядзенні іншага нашага духавенства і ўсяго народа да таго ж злучэння».
Пад канец 1595 г. у Ватыкане рымскі папа ўрачыста абвясціў унію. Цяпер неабходна было зацвердзіць яе ў Рэчы Паспалітай. Гэта павінна было адбыцца на Берасцейскім царкоўным саборы, які быў скліканы ў кастрычніку 1596 г. Але аднадушнасці ў поглядах на унію там не атрымалася. 3 самага пачатку сабор раздзяліўся на дзве часткі. Кожны бок застаўся пры сваіх поглядах, кідаючы адзін аднаму абвінавачанні і праклёны. Акт уніі ўсё ж быў зацверджаны. Аднак супярэчнасці, што выявіліся на Берасцейскім саборы, перайшлі ў грамадства.
Першы водгук.
Новаўвядзенні цяжка прыжываюцца ў грамадстве. Асабліва тыя, што закранаюць даўнія традыцыі. Для таго каб пераканаць грамадства ў неабходнасці змен, патрабуюцца надзвычайная тактоўнасць, памяркоўнасць і далікатнасць.
Для паступовага пашырэння уніяцтва меліся некаторыя перадумовы. Чыста знешне нічога не змянялася: тыя ж святары, тыя ж абрады, мова набажэнства свая, зразумелая.
Праўда, уніяцкія вернікі траплялі пад уладу не праваслаўнага патрыярха, а папы рымскага. Але як першы, так і другі былі для «люду простага» вельмі далёкімі, недасягальнымі. Здавалася, што народ лёгка прыме унію.
Але таго не адбылося з дзвюх узаемазвязаных прычын. Першая з іх — супрацьпраўнае, гвалтоўнае навязвання уніі ў канцы XVI ст. і на працягу XVII ст. Другая — актыўная дзейнасць перакананых праваслаўных царкоўнікаў, якія настройвалі прыхаджан супраць уніі.
У выніку грамадства віравала. Гвалтоўныя ўчынкі здзяйсняліся з абодвух бакоў.
Саноўныя прыхільнікі новай веры пры падтрымцы улад Рэчы Паспалітай зачынялі праваслаўныя цэрквы і школы. Яны адлучалі членаў брацтваў ад царквы, пад пагрозамі прымушалі да падпарадкавання праваслаўных святароў.
Гэта прывяло да антыуніяцкіх настрояў беларускай праваслаўнай шляхты, мяшчанства і сялянства. Спачатку абыходзілася скаргамі на антызаконныя дзеянні уніяцкіх епіскапаў, напрыклад полацкага епіскапа Іасафата Кунцэвіча.
«Той жа епіскап полацкі пяць гадоў трымае ў Оршы і ў Магілёве цэрквы запячатаныя. У Полацку і Віцебску няма ні царквы, ні дома, дзе дазволена ў горадзе набажэнства. Таму гараджане мусяць па нядзелях і на іншыя святы слухаць службу ў полі за горадам і то без святара, бо яму забаронена жыць у горадзе і ў ваколіцах... Яшчэ больш жорсткасці ў наступным зверстве і тыраніі: у тым жа Полацку... летась наўмысна загадаў епіскап дзеля большае крыўды выкапаць нябожчыкаў, пахаваных толькі што на могілках, і выкінуць хрысціянскія целы з магіл, як нейкую падлу, на пажыву сабакам».
Больш таго, насуперак абяцанням народная мова ў гэты час не стала мовай набажэнстваў. Ва уніяцкіх цэрквах загучалі польскія словы. У такой сітуацыі абарона праваслаўя станавілася патрыятычнай справай абароны народнасці, мовы, культуры.
Атрымлівалася насуперак задуманаму. Унія не аб'ядноўвала грамадства, а раз'ядноўвала.
Прыхільнік уніяцкай ідэі вядомы палітычны дзеяч Леў Сапега ў 1622 г. напісаў адчайны ліст да Іасафата Кунцэвіча: «Здаецца, лепш і карысней было б для грамадства разарваць з гэтай няўрымслівай саюзніцай [уніяй], бо мы ніколі ў айчыне сваёй не мелі такіх звадак, якія нарадзіла Добрапрыстойная унія». А потым Сапега папярэджваў епіскапа: "Кажаце, што вы вольны тапіць неуніятаў і секчы ім галовы... Не, не так трэба абыходзіцца з імі, бо Евангелле боскае сурова ўнушае ўсім мсціўцам, у тым ліку і вам: „Мне отмшенне і аз воздам"».
Словы канцлера сталі прарочымі. Хутка па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. Такую накіраванасць мелі віцебскае выступленне гараджан 1623 г., падчас якога быў забіты уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч, хваляванні ў Полацку, Магілёве, Менску, Оршы і іншых месцах.
