Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать

Новы стан грамадства

У 16 ст. адбылося дзяржаўна – палітычнае аб’яднанне грамадства ВКЛ. На другі план адышлі мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы. Найважнейшымі сталі агульнадзяржаўныя.

Характар аб’яднання зямель у вкл у розныя стагоддзі

13 – 15 стст.

Ваенна – абарончы саюз

Шматэтнічная дзяржава, у якой пераважалі мясцовыя інтарэсы

16 ст.

Дзяржаўна – палітычнае ўтварэнне

Шматэтнічная дзяржава з агульнадзяржаўнымі інтарэсамі

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае 16 ст. увайшло ў сусветную гісторыю як адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, у якой суіснавалі і супрацоўнічалі розныя народы і цэрквы.

Барацьба за шляхецкія вольнасці

У 16 ст. рэлігійныя супярэчнасці паступова адыходзілі. Паўсталі іншыя – паміж найбагацейшая шляхтай (магнатамі) і сярэдняй і дробнай шляхтай.

У руках магнатэрыі сканцэнтравалася неабмежаваная ўлада.

З заявы члена гаспадарскай рады магната Альбрэхта Гаштольда: “Соймы нашыя праходзяць зусім інакш, чым у Польшчы: што вырашае гаспадар і паны – рада – тое шляхта абавязкова прымае да выканання. Мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем”.

У Польшчы (Кароне) шляхта рашучым чынам уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Польскія шляхецкія вольнасці, відавочна, прываблівалі шляхту ВКЛ. Яна дамагалася заключэння цеснай уніі з Польшчай, каб заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваёй дзяржаве.

Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым у 1560-я гг. Асабліва яскрава яно выявілася ў час сойма 1562 г. пад Віцебскам. На ім шляхта звярнулася да Жыгімонта ІІ з просьбай “учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіраць, мець агульную абарону, супольна соймікаваць і права аднолькавае ўжываць.”

Вярхоўная ўлада пайшла на саступкі. Ураўнавала (1563 г.) у правах праваслаўную і каталіцкую шляхту, ухваліла судовую рэформу (стварыла гродскія і земскія) суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта.

У 1565 г. пачалі збірацца павятовыя шляхецкія сеймікі.

Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай

У 70 – 80-х гг 14 ст. ВКЛ дасягнула значай магутнасці.

Княства адчувала ўмяшальніцтва ў свае ўнутраныя справы з боку рымскай курыі і Польскага каралеўства. Вынік – празаходняя, пракаталіцкая пераарыентацыя ВКЛ.

1385 – 1387 гг.час змянення палітычна – прававога становішча феадалаў праваслаўнага веравызнання.

У 1387 г. – Ягайла хрысціў літоўскае насельніцтва па каталіцкаму абраду. Выдаў спецыяльную грамату (прывілей) Прывілей 1387 г аб наданні дадатковых правоў феадалам, калі яны прымуць каталіцызм. Няроўнае эканамічнае становішча праваслаўных у параўнанні з каталікамі.

Прывілей – дзяржаўны дакумент, у якім князь ці кароль даваў або пацвярджаў правы феадалаў, шляхты.

1413 г.Гарадзельская унія. У замку на зах. Бузе Гародля. Праваслаўным не дазвалялася займаць пасады дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ. Тым, хто прыме каталіцызм і польскія гербы – прывілеі. Іх князь абавязваўся прызначаць на дзяржаўныя пасады.

Уводзіўся аднолькавы адміністрацыйны падзел ў ВКЛ і Польшчы. Існаваўшы пры Альгердзе падзел на дзве часткі быў адменены. Створана 2 ваяводствы – Віленскае і Трокскае.

Гарадзельскі з’езд феадалаў пацвердзіў аб’яднанне ВКЛ і Каралеўства Польскага.

Брат Ягайлы Вітаўт (1350 – 1430) у 90-х гг. 14 ст. узнавіў незалежнасць ВКЛ. Апора на праваслаўную знаць, крыжацкі Ордэн, былога залатаардынскага хана Тахтамыша.

Немцы.

Нямецкія рыцары працягвалі грабежніцкае наступленне на Усход. Бесперапынна ажыццяўлялі яны свае рэйды ў балцка – славянскія землі.

Рэйд – набег, налёт, вылазка.

Пяць разоў спрабавалі захапіць Полацк, чатыры – Навагрудак.

1348 г. – бітва з нямецкімі рыцарамі на р. Стрэве (прыток Нёмана). На дапамогу крыжакам прыбылі наёмнікі з Францыі і Англіі. Бітва не прынесла рашаючай перамогі рыцарам.

1398 г. – пагадненне з Ордэнам на востраве Салін. Вітаўт абвяшчаўся “каралём Літвы і Русі”. 12 жніўня 1399 г.бітва на р.Ворскле паміж кааліцыяй Вітаўт – Тахтамыш і войскамі Залатой арды на чале з Цімур – Кутлуем і Едзігеем. У якой “попусті бог татаром”. Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, а Вітаўт “побеже в мале дружіне”.

Вынік паражэнняВіленска – Радамская унія паміж ВКЛ і Польшчай 1401 г. Яна ўмацавала саюз балта – славянскіх сіл у супрацьстаянні з крыжакамі.

У 1408 г. на нарадзе Ягайлы і Вітаўта было вырашана пачаць вайну супраць крыжакоў.

На баку крыжакоў выступілі чэшскі і венгерскі каралі.

У канцы мая 1410 г. у Гродна скончыўся збор беларускіх і літоўскіх харугваў. Харугва – баявы атрад, у якім налічвалася ад шасці дзесяткаў да шасці соцень коп’яў.

Кап’ё – баявая тройка: рыцар (вершнік), збраяносец – парабак і лучнік.

Агульнае кіраўніцтва ўсімі войскамі ажыццяўляў Ягайла.

Сярод войска быў атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі.