Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать

Літаратура

Станаўленне нацыянальнай мовы і літаратуры. Асноўныя віды беларускага фальклору — каляндарна-абрадавая, сямейна-абрадавая і пазаабрадавая паэзія, празаічныя эпічныя творы (казкі, легенды, паданні), жарты, прыказкі, прымаўкі і загадкі, творы для дзяцей.

У 1-й палове 19 ст. – працэс станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы. У яе аснову ляглі сярэднебеларускія гаворкі.

1. Адам Міцкевіч: «На беларускай мове, якую называюць русінскай, альбо літоўска-русінскай... гавораць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі».

2. Уладзіслаў Сыракомля: «Пекная гэта галіна славянскай мовы — той крывіцкі дыялект і старая! Бо гэта мова нашага літоўскага статута і заканадаўства на працягу двух стагоддзяў — XVI і XVII. I пашыраная! Бо смела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны».

Першыя беларускія паэты найчасцей паходзілі з акаталічанай і апалячанай шляхты. Таму пісаць па-беларуску яны пачалі прывычнай для іх лацінкай.

Аўтары, выхаваныя ў рускай культуры, ужывалі кірыліцу (ананімныя паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», іншыя творы

Забарона ў канцы 50-х гг. друкавання кніг лацінскім шрыфтам. Першай ахвярай гэтай забароны стаў пераклад В. Дуніна-Марцінкевіча вядомай паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш».

«Энеіда навыварат» (аўтарам лічыцца Вікенцій Равінскі) была напісана ў 10—20-я гг. XIX ст. як пародыя на старажытнарымскую паэму Вергілія па ўзору пародый на яе, створаных раней на рускай і ўкраінскай мовах. Упершыню была апублікавана ў 1845 г. у пецярбургскім часопісе «Маяк». Невядомы аўтар таленавіта апрацаваў віцебска-смаленскія гаворкі, выкарыстаныя пры напісанні паэмы.

ананімная паэма «Тарас на Парнасе» (найбольш верагодны аўтар – Канстанцін Вераніцын), напісаная не пазней сярэдзіны 50-х гг. Зараз вядома каля 20 розных варыянтаў паэмы. Упершыню была апублікавана ў 1889 г. у газеце «Минский листок». Паэма з'явілася выдатным узорам літаратурнай апрацоўкі сярэднебеларускай гаворкі, якая і стала асновай новай беларускай літаратурнай мовы.

Па сваім мастацка-вобразным узроўні, культуры верша і мовы паэма «Тарас на Парнасе» сталася вышэйшым дасягненнем беларускай літаратуры XIX ст.

Для мастакоў слова першай паловы XIX ст., што выйшлі з асяроддзя апалячанай беларускай шляхты (Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч, Аляксандр Рыпінскі, Арцём Вярыга-Дарэўскі), характэрна двухмоўная творчасць — на польскай і беларускай мовах.

Асноўныя напрамкі – Асветніцтва і рамантызм.

Адам Міцкевіч (1798— 1855) — класік польскай літаратуры. Ёсць звесткі, што ён пісаў і па-беларуску. Нарадзіўся А. Міцкевіч на хутары Завоссе Навагрудскага павета. Скончыў Навагрудскую гімназію, Віленскі універсітэт, адбыў ссылку ў Расіі за прыналежнасць да філаматаў, з 1829 г. жыў у эміграцыі, чытаў лекцыі ў Парыжскім універсітэце. Пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору. Прадстаўнік рамантызму ў польскай літаратуры Адам Міцкевіч паўплываў на творчую дзейнасць пачынальнікаў беларускай літаратуры.

У драматычнай паэме “Дзяды” А.Міцкевіч адлюстраваў сваё рамантычнае каханне да шляхцянкі Марылі Верашчакі. У паэме “Пан Тадэвушнекаторыя раздзелы прысвечаны ўдзелу шляхты беларускіх зямель у вайне 1812 г.

Ян Чачот (1796—1847) — зямляк і сябар А. Міцкевіча, вядомы як збіральнік, даследчык і перакладчык на польскую мову беларускіх народных песень, а таксама як першы беларускі паэт. У зборніках «Вясковыя песні» апублікаваў каля 30 сваіх беларускіх вершаў. выдаў 6 фальклорных зборнікаў, дзе змясціў беларускія песні ў польскім перакладзе і арыгінале. Пісаў вершы на беларускай мове, у якіх заклікаў гуманна адносіцца да прыгонных сялян.

Ян Баршчэўскі нарадзіўся на Віцебшчыне ў канцы XVIII ст. Доўгі час жыў у Пецярбургу, дзе вакол яго стварыўся гурток беларускай інтэлігенцыі. Пазнаёміўся там з А. Міцкевічам і Т. Шаўчэнкам. Кожнай вясною Я. Баршчэўскі пешшу прыходзіў з Пецярбурга на радзіму, збіраў народныя песні, казкі, легенды, паданні. Пісаў па-беларуску і па-польску, але большасць беларускіх твораў не трапіла ў друк і да нашага часу не дайшла. Вядомы толькі тры вершаваныя творы Баршчэўскага на беларускай мове, у тым ліку невялікая паэма «Рабункі мужыкоў», прысвечаная падзеям 1812 г. у Беларусі.

– збіраў народную творчасць. Cтварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму «Рабункі мужыкоў». Галоўны твор -- «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (на польскай мове), аўтар літаратурна перапрацаваў фальклорны матэрыял. Сучаснікі параўноўвалі яго творы са славутымі арабскімі казкамі “Тысяча і адна ноч”, а самога аўтара называлі беларускім Гогалем, Гофманам і нават Уэлсам.

Сюжэты і вобразы беларускага фальклору шырока выкарыстоўваў Уладзіслаў Сыракомля. Большасць яго твораў напісана на польскай мове, аднак захаваліся і некаторыя беларускамоўныя вершы. Менавіта Сыракомля падтрымаў імкненне Дуніна-Марцінкевіча пісаць па-беларуску.

Паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў пераход ад польскай літаратурнай традыцыі да ўласна беларускай. Паэт стаў на шлях выкарыстання беларускага слова як мастацкага сродку.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807 —1884) — першы класік новай беларускай літаратуры, які прысвяціў сваю творчасць беларускаму народу. Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета, скончыў у Бабруйску павятовую школу, вучыўся ў Віленскім універсітэце, служыў у Мінску, пазней жыў ва ўласным фальварку Люцынка ў Мінскім павеце. Творчая дзейнасць Дуніна-Марцінкевіча пачыналася на польскай мове. 3 сярэдзіны 40-х гг. ён вызначыўся як беларускі пісьменнік. У творах «Сялянка», «Вечарніцы», «Гапон», «Купала», «Шчароўскія дажынкі» і інш. шырока выкарыстаў беларускі фальклор і адлюстраваў этнаграфічныя асаблівасці побыту і звычаяў беларускага народа.

Уладзіслаў Сыракомля (1823—1862) Нарадзіўся ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павета. Скончыў Навагрудскую гімназію. Праславіўся як польскі паэт, пісаў і па-беларуску. Актыўна прапагандаваў і абараняў у польскім друку беларускамоўную творчасць Я. Чачота і В. Дуніна-Марцінкевіча, адстойваў права беларускага народа на сваю літаратурную мову. Вуснамі паэта беларускі селянін заяўляў: «Я край мой кармлю адвеку і маю права звацца чалавекам».

Сыракомля аўтар верша “Паштальён”. У перакладзе на рускую мову ён стаў рускай народнай песняй “Ямщик” (“Когда я на почте сужил ямщиком”). У аснову верша пакладзены рэальны факт трагічнай гібелі паблізу пасёлка Мір закаханай у ямшчыка дзяўчыны.

Сыракомля аўтар “Кароткага даследавання мовы і характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі”, краязнаўчай працы “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”.

Паўлюк Багрым (1813 — каля 1890) — адзіны ў гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. паэт сялянскага паходжання, сын прыгоннага каваля з мястэчка Крошын Навагрудскага павета. У 1828 г. падчас следства аб непадпарадкаванні крошынскіх сялян свайму памешчыку 15-гадовага П. Багрыма абвінавацілі ў распаўсюджанні сярод іх забароненых твораў і адабралі тры сшыткі вершаў, не знойдзеныя да нашага часу. Лёс паэта трагічны: ён быў здадзены на рэкруцкую службу ў царскае войска, дзе талент яго згас. Вядомы толькі адзін верш.П. Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы...».

Жывапіс.

У выяўленчым мастацтве Беларусі канца 18 —першай паловы XIX ст. наглядалася ўзаемадзеянне дзвюх плыняў класіцызму і рамантызму. Класіцызм быў афіцыйным стылем, якога прытрымлівалася Пецярбургская акадэмія мастацтваў. Аднак у выяўленчае мастацтва пранікаюць і элементы рамантызму.

Асноўнымі жанрамі былі гістарычны і партрэтны. У той жа час складваліся новыя жанрыпейзажны і бытавы.

Валенцій Ваньковіч (1794—1842) нарадзіўся ў в. Каможыцы, што на Міншчыне, вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, Віленскім універсітэце і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля жыў у Мінску. прадстаўнік рамантызму Працаваў у жанры гістарычнага жывапісу. Напісаў карціны «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «Напалеон каля вогнішча», шэраг партрэтаў. Да ліку лепшых твораў мастака адносіцца кампазіцыйны партрэт «А. Міцкевіч на скале Аюдаг», тыповы прыклад рамантычнага партрэта напісаны ў 1828 г. Майстэрня Ваньковіча ў Мінску была цэнтрам, вакол якога групаваліся лепшыя мастацкія сілы горада.

Аўтарам класічных твораў беларускага жывапісу з'яўляецца Іван Хруцкі. (1810—1885). Нарадзіўся на Віцебшчыне ў мястэчку Ула, вучыўся ў Полацку, скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. 3 1845 г. жыў у маёнтку Захарнічы ў Полацкім павеце. Праславіўся карцінамі ў жанрах нацюрморта, партрэта, пейзажа. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаюцца яго карціны «Кветкі і садавіна», «Грыбы і агуркі», «Партрэт невядомай», «Партрэт жонкі», «Сямейны партрэт», партрэт мітрапаліта: I. Сямашкі, «Від у маёнтку», «Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы» і інш. За нацюрморт «Кветкі і садавіна» ён атрымаў званне акадэміка. Напісаў шмат нацюрмортаў, пейзажаў і партрэтаў.

3. Тэатр і музыка.

Міхал Клеафанс Агінскі у сваёй сядзібе ў вёсцы Залессе на Смаргоншчыне напісаў знакаміты паланэз “Развітанне з Радзімай”. Сядзіба М.Агінскага атрымала паэтычную назву “Паўночныя Афіны”.

У першай палове XIX ст. і пазней у гарадах Беларусі існавалі аматарскія тэатральныя калектывы. Праводзіліся таксама інструментальна-вакальныя канцэрты (часта з дабрачыннымі мэтамі), у якіх удзельнічалі мясцовыя спевакі, выканаўцы фартэпіяннай музыкі, скрыпачы, гітарысты і г. д.

«Сваіх» прафесійных тэатральных калектываў у Беларусі ў той час не было. Іх «замянялі» заезджыя польскія, а з 30-х гг. і расійскія трупы, якія дзейнічалі на камерцыйнай аснове, г. зн. давалі платныя спектаклі.

Самай значнай постаццю ў беларускім сцэнічным мастацтве, як і ў літаратуры, у 40—50-я гг. з'яўляўся В. Дунін-Марцінкевіч. Ён выступаў і як драматург, і як арганізатар творчых калектываў, і як артыст — выканаўца галоўных роляў у спектаклях. Першым яго драматычным творам была п'еса «Рэкруцкі яўрэйскі набор», пастаўленая ў Мінску ў 1841 г. як аперэта. Музыку для яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі.

Дунін – Марцынкевіч аўтар тэкстаў да аперэт «Спаборніцтва музыкаў» і «Чарадзейная вада». Даследчыкі мяркуюць, што музыку да іх таксама напісаў С. Манюшка, сябра Дуніна-Марцінкевіча, які, дарэчы, навучаў музыцы яго дзяцей — дачку Камілу і сына Міраслава. «Чарадзейная вада» была пастаўлена на віленскай сцэне. Самым буйным крокам да стварэння беларускага прафесійнага тэатра стала пастаноўка ў 1852 г. у Мінску оперы В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка» (музыка С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага). Сярод выканаўцаў сваім артыстычным талентам выдзяляўся В. Дунін-Марцінкевіч, які выконваў вядучую ролю і быў душою спектакля. Разам з ім на сцэне выступалі дзве яго дачкі.

Станіслаў Манюшка (1819—1872) — адзін з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча ў справе стварэння беларускага тэатра, аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў, нарадзіўся ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Заснавальнік польскай і беларускай класічнай музыкі. У 40— 50-я гг. ён працаваў арганістам і дырыжорам у Вільні, пазней — дырыжорам і дырэктарам опернага тэатра ў Варшаве, стаў вядомым польскім кампазітарам. Музычная, кампазітарская дзейнасць Манюшкі пачыналася ў Мінску. У сваёй творчасці ён шырока выкарыстоўваў беларускі музычны фальклор, падтрымліваў сувязь з беларускімі музыкантамі, усяляк дапамагаў ім. Сусветна вядомым творам Манюшкі стала опера «Галька» (1847 г.). У 1856 г. яна ставілася ў Мінску. 12 песень кампазітар напісаў на вершы Я. Чачота.

Таленавітым беларускім кампазітарам быў Антон Абрамовіч. На аснове беларускіх народных песень і танцаў ён першым пачаў ствараць нацыянальна характарныя музычныя творы. (першыя спробы стварэння музычных твораў на аснове беларускіх народных песень і танцаў). У 1846 г. была надрукавана музычная паэма А. Абрамовіча «Беларускае вяселле». Гэты ж кампазітар напісаў музыку да беларускіх вершаў Я. Баршчэўскага «Дзеванька» і «Гарэліца», п'есу «Беларускія мелодыі».

Архітэктура.

Архітэктура. 3 эпохай Асветніцтва звязана ўсталяванне стылю класіцызму ў архітэктуры.

У архітэктурных кампазіцыях пачалі выкарыстоўвацца выразныя геаметрычныя формы. Набывалі распаўсюджанне антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Класічны ордэрны порцік -- характэрная частка палацаў, сядзіб і некаторых культавых пабудоў.

(Порцік — галерэя (звычайна перад уваходам у будынак), якая ўтвараецца калонамі ці слупамі і завяршаецца завяршаецца франтонам ці атыкам).

Станаўленне класіцызму найперш было звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва.

У беларускіх гарадах пачалі з'яўляцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў (канцылярый, бальніц, гімназій), якія вылучаліся на фоне сярэдневяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі.

Упершыню горадабудаўніцтва стала разглядацца як адзіная прасторавая сістэма, спланаваная на рацыянальных пачатках.

Горадабудаўніцтва станавілася дзяржаўнай справай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў.

Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі (1809— 1819 гг.).

Яскравае адлюстраванне класіцызм знайшоў у палацава-сядзібнай архітэктуры. Гомельскі, Жыліцкі (Кіраўскі раён), Сноўскі (Нясвіжскі раён) палацы.

Пры гэтых збудаваннях звычайна ствараліся паркі ў стылі рамантызму, аздобленыя штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі.

Класіцызм панаваў у архітэктуры Беларусі да сярэдзіны XIX ст. Альтэрнатывай класіцызму выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажнае паркавым мастацтве.

Выдатнымі помнікамі культавай архітэктуры ў стылі класіцызму з'яўляюцца Мамайскі і Мосарскі касцёлы ў Глыбоцкім раёне, Іосіфаўскі касцёл у Лідзе, Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Дубайская царква ў Пінскім раёне, пабудаваныя ў канцы ХVІІІ — першай палове XIX ст.