Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720.06 Кб
Скачать

Рэфармацыя ў вялікім княстве літоўскім

РЭФАРМАЦЫЯ ідэалогія

- супраць усеўладдзя і разбэшчанасці каталіцкай царквы,

- адмова царквы як буйнога землеўладальніка,

- не прызнанне пышных каталіцкіх набажэнстваў,

- імкненне да ўзнаўлення хрысціянскай рэлігійнасці ў першаснай чысціні.

+ па-іншаму

  • за ачышчэнне царквы

  • за яе перабудову

  • зварот да чыстага старажытнага хрысціянства

  • супраць рэлігійнага догмату аб тым, што каталіцкая царква з'яўляецца адзіным пасрэднікам паміж Богам і чалавекам

АСАБЛІВАСЦІ РЭФАРМАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ

  • ахоп ў асноўным вышэйшых колаў грамадства (магнатаў і каламагнацкай шляхты)

  • асноўная форма – кальвінізм.

+ асаблівасці палітычныя і сацыяльныя

- значны ўплыў зрабілі:

    • ідэалогія асноўных напрамкаў заходнееўрапейскага пратэстантызму,

    • рэнесансава-гуманістычныя павевы,

    • у пэўнай ступені — гусіцкі і анабаптысцкі рухі

    • дзейнасць Францыска Скарыны.

  • У рэфармацыйны рух у ВКЛ былі ўцягнуты розныя сацыяльныя групы грамадства, што абумовіла фарміраванне некалькіх рэфармацыйных плыняў

  • дзейнасць збеглых з ерэтыкоў і вальнадумцаў

РАСПАЎСЮДЖАННЮ РЭФАРМАЦЫІ на Беларусі садзейнічала

-- суседства лютэранскай Прусіі,

-- еўрапейскае кнігадрукаванне,

-- знешні гандаль,

-- вучоба выхадцаў з ВКЛ у еўрапейскіх універсітэтах.

ПРЫЧЫНЫ ДАЛУЧЭННЯ

Большасць магнатаў - па палітычных прычынах. Адмежавацца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць адасобленасць сваёй дзяржавы.

Шляхта і ўплывовыя гараджане – імкненне да павелічэня замяльных уладанняў за кошт царкоўных.

Пратэстанты-мяшчане выступалі супраць прывілеяў каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, якія ўшчамлялі іх сацыяльна-эканамічныя правы

ГАЛОЎНЫЯ ВЫНІКІ Рэфармацыі ў ВКЛ:

-- адыграла прыкметную ролю ў развіцці і захаванні рэлігійнай талерантнасці ў грамадстве,

-- садзейнічала арганізацыі процідзеяння магнатамі-пратэстантамі ВКЛ палітычным і рэлігійным планам кіруючых колаў Польшчы ў адносінах Княства,

-- спрыяла развіццю свецкай культуры, пашырэнню сувязей з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.

+ стварэнне пратэстанцкіх абшчын

адкрыццё навучальных устаноў

узнікненне тыпаграфій

актывізацыя духоўнага жыцця гармадства

узбагачэнне беларускай культуры новымі дасягненнямі фласофскай. Грамаска-палітычнай думкі

уздыму беларускіх дзеячоў Рэфармацыі на адзін узровень з еўрапейскімі мысліцелямі.

У 1550 – я гг. пратэстанцкія абшчыны і зборы (пратэстанцкія храмы) узніклі ў Бярэсці, Нясвіжы, Клецку, Ляхавічах, Новагародку, Койданаве.

Сярод радных паноў у 1560-я гг. ужо было большевангелікаў” (так звалі прыхільнікаў Рэфармацыі).

У Вільні была зроблена спроба заснавання вышэйшай навучальнай установы – рэфармацыйнай акадэміі.

Рэфармацыя ў ВКЛ была састаўной часткай еўрапейскага рэфармацыйнага руху, але мела пры гэтым свае асаблівасці, і не столькі царкоўныя і дактрынальныя, колькі палітычныя і сацыяльныя.

Кальвінісцкія і арыянскія абшчыны ў Беларусі. Большасць пратэстанцкіх абшчын (або збораў) у Беларусі складалі кальвінісцкія Многія прыхільнікі Рэфармацыі схіліліся да кальвінізму, таму што ім даспадобы былі рэспубліканскія прынцыпы яго арганізацыі. Кальвінісцкія абшчыны (у адрозненне ад лютэранскіх) былі больш самастойнымі, іх свецкія апекуны (феадалы ці гараджане) вырашалі ўсе пытанні іх дзейнасці: выбар міністраў (прапаведнікаў) абшчын, збор сродкаў на іх утрыманне і інш. Кальвінісцкія абшчыны найлепшым чынам адпавядалі імкненню часткі феадальнай знаці (Радзівілаў, Кішак, Валовічаў і інш.) захаваць сваё пануючае палітычнае становішча ў краіне і аслабіць велікакняжацкую ўладу і афіцыйную каталіцкую царкву, якія ў сваю чаргу былі зацікаўлены ва ўмацаванні цэнтральнай улады, дзяржавы. Пратэстанты-мяшчане выступалі супраць прывілеяў каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, якія ўшчамлялі іх сацыяльна-эканамічныя правы.

Аднак пераважная колькасць гараджан, як і сялян, захоўвала свае рэлігійныя традыцыі, нягледзячы на пэўныя спробы буйных феадалаў прыцягнуць падданых да рэгулярнага наведвання пратэстанцкага набажэнства.

Першая кальвінісцкая абшчына на тэрыторыі Беларусі ўзнікла каля 1553 г. у замку галоўнага апекуна Рэфармацыі віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла (Чорнага) у Берасці. У 60—70-х гг. былі заснаваны кальвінісцкія зборы ў Нясвіжы, Клецку, Полацку, Койданаве, Лоску і іншых гарадах і мястэчках. Усяго ў XVI ст. на землях Беларусі і Літвы было створана каля 80 кальвінісцкіх збораў, галоўным чынам ва ўладаннях магнатаў і заможнай шляхты.

У гэты ж перыяд у ВКЛ узніклі некалькі арыянскіх, ці антытрынітарскіх збораў. (Назву яны атрымалі ад сваіх праціўнікаў, якія падкрэслівалі іх залежнасць ад вучэння александрыйскага свяшчэнніка Арыя. Каля 318 г. ён выступіў супраць царкоўнага догмату аб трыадзінстве Бога.) Усе антытрынітарыі ВКЛ былі аднолькава жорсткія, больш чым іншыя рэфарматары, у крытыцы царкоўнай дагматыкі і царкоўнай традыцыі (пастаноў усяленскіх сабораў), але ў адносінах да сацыяльна-палітычных пытанняў падзяліліся на дзве плыні. Першая — асабліва крытычная, выступала супраць прыгнёту, нявольніцтва, дзяржаўнага насілля і войнаў, за ліквідацыю прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў і г. д. Другая — больш памяркоўная, -- за паступовыя перамены ў феадальным грамадстве, маральнае, сапраўды хрысціянскае выхаванне і асветніцтва пануючых саслоўяў -- яго насельніцтва. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі памяркоўнага напрамку ў Беларусі былі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.

Кальвінісцкія і арыянскія зборы адыгралі значную ролю у пашырэнні асветы і дабрачыннасці ў грамадстве ВКЛ Пры зборах ствараліся школы, «шпіталі» (прытулкі), часам дзейнічалі друкарні. У 1563 г. у Берасці быў надрукаваны першы ва Усходняй Еўропе поўны звод Бібліі (у перакладзе на польскую мову). У Нясвіжы ў 1562 г. Сымон Будны выдаў «Катэхізіс» — першае друкаванае выданне ў Беларусі (на старабеларускай мове). Дзякуючы Сымону Буднаму, Васілю Цяпінскаму ўпершыню ў гісторыі Беларусі была публічна звернута ўвага на карэнныя недахопы феадальнага ладу і прапанаваны з пазіцыі памяркоўных арыян мірныя сродкі для іх аслаблення ці нават ліквідацыі.

Такім чынам, Рэфармацыя ў ВКЛ, у тым ліку ў Беларусі, была састаўной часткай еўрапейскага рэфармацыйнага руху і ў гэтым сэнсе мела з ёй шмат агульнага. Але тут ёй быў ўласцівы і шэраг адметных рыс. Асноўнае адрозненне было ў тым, што Рэфармацыя ў ВКЛ развівалася ў іншых, чым у Заходняй Еўропе, сацыяльна-эканамічных і палітычных умовах. Гэта ў сваю чаргу абумовіла пашырэнне ідэй Рэфармацыі пераважна ў шляхецка-магнацкім асяроддзі. Мяшчанства і тым больш сялянства ВКЛ Рэфармацыя мала закранула.

Контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім. У другой палове XVI ст. каталіцкая царква зрабіла рашучыя захады па аднаўленню свайго адзінства і сваёй манаполіі ў Еўропе. Гэты супрацьлеглы Рэфармацыі рэлігійна-палітычны рух атрымаў назву Контррэфармацыі. Пад кіраўніцтвам рымскіх пап і пры падтрымцы свецкай улады некалькіх заходнееўрапейскіх краін каталіцкая царква разгарнула бязлітасную барацьбу з Рэфармацыяй.

У 40-х гг. былі створаны інквізіцыя і ордэн езуітаў, якія сталі асноўнымі сродкамі барацьбы з іншадумствам, рэфармацыйнымі плынямі ў Заходняй Еўропе. Усяленскі сабор у Трыдэнце (1545—1563 гг.) дэталёва распрацаваў рэлігійную дактрыну каталіцкай царквы і праграму дзеянняў. Контррэфармацыя ў краінах Заходняй Еўропы суправаджалася крывавымі сутычкамі, пагромамі (Варфаламееўская ноч 1572 г.), рэлігійнымі войнамі. Па абвінавачванню інквізіцыі былі кінуты ў турмы, спалены на кастры многія тысячы людзей.

Контррэфармацыя ў Польшчы і ВКЛ не мела такога жорсткага характару, як у Заходняй Еўропе. Фармальна ў Польшчы яна пачалася ў 1564 г., калі пад уплывам папскага нунцыя Камендоні кароль Жыгімонт-Аўгуст (1548-1572 гг.) прызнаў дэкрэты трыдэнцкага сабора на сойме ў Парчаве і пагадзіўся на допуск сюды езуітаў.

У 1569 г. езуіты былі запрошаны ў ВКЛ, дзе яны хутка сталі галоўнымі абаронцамі і адначасова праваднікамі каталіцызму. У перыяд праўлення Жыгімонта-Аўгуста дзейнасць езуітаў не набыла яшчэ значнай маштабнасці, таму што яго рэлігійная палітыка вызначалася верацярпімасцю. Сітуацыя змянілася пры наступных каралях Рэчы Паспалітай. Асаблівую актыўнасць пачалі праяўляць езуіты, калі каралём стаў католік Жыгімонт III Ваза (1587—1632 гг.).

Контррэфармацыя ў ВКЛ найбольш выразна выявілася ў

-- формах місіянерска-прапаведніцкай дзейнасці (пераважна сярод заможнай шляхты і магнатаў),

-- у пашырэнні функцый і ўладанняў каталіцкай царквы,

-- стварэнні новых рэзідэнцый, касцёлаў, манаскіх ордэнаў,

-- узрастанні яе ўплыву ў палітычным жыцці дзяржавы.

Ва ўмовах ВКЛ Контррэфармацыя адмоўна адбілася не толькі на пратэстанцкім руху, але і праваслаўнай царкве, якая не здолела арганізаваць ёй моцнага супрацьдзеяння. Многія праваслаўныя князі і магнаты (Слуцкія, Астрожскія, Вішнявецкія, Сангушкі і інш.), а таксама магнаты-пратэстанты і заможная шляхта ў 70—90-х гг. XVI ст. перайшлі ў каталіцкую веру.

Галоўным вынікам наступу каталіцызму на праваслаўе стала заключэнне ў 1596 г. Берасцейскай уніі, якая пасля зацвярджэння яе каралём Рэчы Паспалітай афіцыйна ўтварыла новую грэка-каталіцкую царкву замест традыцыйнай праваслаўнай.

Вынікі Рэфармацыі ў ВКЛ. Рэфармацыя пакінула глыбокі след у гісторыі як заходнееўрапейскіх дзяржаў, так і Вялікага княства Літоўскага і мела пэўныя станоўчыя вынікі.

Па-першае, Рэфармацыя садзейнічала таму, што да яе прымкнулі многія магнаты ВКЛ (Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Глябовічы і інш.), якія з пазіцый дзяржаўнага патрыятызму імкнуліся ў перадлюблінскі перыяд засцерагчы Вялікае княства Літоўскае ад пашырэння ўплыву Польшчы і захаваць незалежнасць Княства. У паслялюблінскі перыяд пад тым жа сцягам Рэфармацыі яны вялі барацьбу за самастойнасць Княства, права ажыццяўлення незалежнай ад Польскага каралеўства ўнутранай і знешняй палітыкі.

Па-другое, феадалы-пратэстанты ў час уздыму Рэфармацыі ў ВКЛ займалі многія вышэйшыя дзяржаўныя пасады, пераважалі сярод паноў-рады, а ў 1569 г. складалі большасць сенатараў ВКЛ, прадстаўленых на вальным сойме Рэчы Паспалітай. Не без удзелу пратэстанцкіх магнатаў былі прыняты ў ВКЛ віленскі (1563 г.) і гарадзенскі (1568 г.) прывілеі, якія ўраўноўвалі ва ўсіх правах шляхту «хрысціянскай веры» і дазвалялі ёй прытрымлівацца любой хрысціянскай рэлігіі. У 1573 г. у Рэчы Паспалітай быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання, тэкст якога ўвайшоў у Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.

Па-трэцяе, Рэфармацыя, пратэстанцкія школы, друкарні, пісьменніцтва садзейнічалі пашырэнню асветы ў грамадстве, распаўсюджанню ідэй гуманізму, верацярпімасці, міралюбства. Рэфармацыя дазволіла пэўнаму колу насельніцтва ВКЛ азнаёміцца са здабыткамі еўрапейскай культуры.

Разам з тым Рэфармацыя ў ВКЛ не дасягнула таго ўзроўню і тых маштабаў, што мелі месца ў заходнееўрапейскіх краінах.

Аграрны характар гаспадаркі ВКЛ, шырокія прывілеі феадалаў затрымлівалі развіццё гарадоў і тых гандлёва-прадпрымальніцкіх колаў мяшчанства, якія на захадзе Еўропы сталі сацыяльнай асновай многіх рэфармацыйных рухаў.

Непасрэдна на спад рэфармацыйнага руху ў ВКЛ у апошняй трэці XVI — пачатку XVII ст. паўплывалі Люблінская унія 1569 г. і ўтварэнне Рэчы Паспалітай, дзе вядучыя пазіцыі займалі каталіцкія царква і шляхта.

Галоўным вынікам Рэфармацыі ў ВКЛ можна лічыць:

-- адыграла прыкметную ролю ў развіцці і захаванні рэлігійнай талерантнасці ў грамадстве,

-- садзейнічала арганізацыі процідзеяння магнатамі-пратэстантамі ВКЛ палітычным і рэлігійным планам кіруючых колаў Польшчы ў адносінах Княства,

-- спрыяла развіццю свецкай культуры, пашырэнню сувязей з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.