Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

23. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці бур-ікуазных рэформаў у Беларусі

Існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін аб-умовіла сацыяльна-эканамічную і ваенна-тэхнічную Еідсталасць Расійскай імперыі, якая асабліва праяві-яася ў паражэнні Расіі ў Крымскай вайне (1853— 1856). У расійскага імператара Аляксандра II выспя-вала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», а не чакаць, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага паўстання. Пры гэтым прадугледжвалася захаваць права ўласнасці памешчыкаў на зямлю, а сялянам даць асабістую свабоду, але без надзялення іх зямлёю.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў «Мані-фест» і «Палажэнне» аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Сяляне атрымалі асабістую волю і пэўныя грамадзянскія правы. Яны маглі самастойна распараджацца сабою і сваёю ма-ёмасцю, заключаць гандлёвыя пагадненні, непасрэд-на звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы і суд, пасту-паць на службу ці ў навучальную ўстанову, запісвац-ца ў саслоўі мяшчаы ці купцоў. Зямля заставалася ўласнасцю памешчыкаў, але яны былі абавязаны пе-радаць яе селяніну за выкуп. Выкуп складаў такую суму, паклаўшы якую ў банк пад 6 % гадавых, па-мешчык атрымліваў бы даход роўны гадавому абро-ку. Пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай су-мы непасрэдна памешчыку, а астатнія 80 % памеш-чыкам давала дзяржава. Сяляне павінны былі на працягу 49 гадоў выплаціць дзяржаве гэтую суму, а таксама працэнты за яе пазыку. Да заключэння вы-купной здзелкі паміж сялянамі і памешчыкамі сяля-не лічыліся «часоваабавязанымі» і павінны былі вы-

конваць ранейшыя павіннасці. Калі надзел перавы-шаў устаноўленую норму, то «лішак» адразаўся.

Сяляне Беларусі не згадзіліся з умовамі маніфес-та і адмовіліся падпісваць устаўныя граматы. Яны падымаліся на ўзброеныя паўстанні. 3 мэтай прад-ухіліць удзел сялян у паўстанні 1863 г. царскі ўрад вызваліў сялянства на тэрыторыях Беларусі, Поль-шчы і Літвы ад «часоваабавязанага» становішча і на 20 % знізіў выкупныя плацяжы. У выніку аграрнай рэформы 1861 г. памешчыкі-дваране ўсё ж захавалі ў сваёй уласнасці болыіі за палову зямлі. Гаспадарка большасці сялян мела нізкую ўраджай-насць, вялася на аснове трохполля. Прымяняліся прымітыўныя прылады працы: саха, барана. Захоў-валася адпрацовачная форма гаспадаркі. Так рэ-форма садзейнічала развіццю капіталістычнага ла-ду ў сельскай гаспадарцы.

У 1862—1874 гг. была праведзена ваенная рэ-форма, якая ўводзіла замест рэкруцкай сістэмы ўсе-агульную воінскую павіннасць для мужчын. Зем-ская рэформа дазваляла стварэнне земстваў — вы-барных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, народнай адукацыяй, ахо-вай здароўя. Аднак на тэрыторыю Беларусі закон аб земствах не распаўсюджваўся па палітычных маты-вах (пасля паўстання 1863 г. цар не давяраў мяс-цовым памешчыкам).

У выніку судовай рэформы суды сталі ўсесаслоў-нымі. Абвяшчалася адкрытасць і незалежнасць суда ад урада. Пры разглядах крымінальных спраў уво-дзіліся прысяжныя засядацелі і пасада адваката. У Беларусі судовая рэформа пачалася пазней, чым у расійскіх губернях, з увядзення ў паветах міравых судоў, якія не выбіраліся (адсутнічалі земствы), а на-значаліся ўрадам.

Пазней пачалася і гарадская рэформа. У гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога самакіра-вання на аснове маёмаснага цэнзу.

Буржуазныя рэформы мелі непаслядоўны і су-пярэчлівы характар. Яны адкрывалі шлях да раз-віцця капіталізму, але не закраналі асноў самадзяр-жаўнай улады.