Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

24. Паўстанне 1863 г. У Беларусі. Погляды і дзей-насць к. Каліноўскага

Большасць сялян Беларусі была незадаволена ўмовамі адмены прыгоннага права. 3 мэтай прад-ухілення іх удзелу ў паўстанні супраць царызму, што пачалося ў 1863 г. у Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэформы 1861 г. і ска-саваў «часоваабавязанае» становішча сялян. Былі паменшаны на 20 % выкупныя плацяжы. Гэта ад-білася на ўдзеле сялянства ў паўстанні 1863 г. (ся-род паўстанцаў налічвалася 18 % сялян). Удзель-ная вага шляхты, у першую чаргу беззямедьнай і малазямельнай, якая змагалася супраць царызму са зброяй у руках, дасягала 75 %. Шляхта дамага-лася аднаўлення незаложнай Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Найболыл рашучая частка шляхты выступала за правядзенне ўзброенага паўстання су-праць цара пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў узброенай барацьбы за незалежнасць называлі «чырвонымі». Тых, хто меркаваў абысціся без

паўстання, без крыві (шляхам уціску на цара), называлі «белымі».

Кіраўніком «чырвонай» плыні шляхецкіх рэва-люцыянераў у Беларусі стаў Канстанцін Каліноўскі (1838—1864). Нарадзіўся ён у м. Мастаўляны Гро-дзенскага павета ў сям'і беззямельнага шляхціца. Скончыў прагімназію і юрыдычны факультэт Пецяр-бургскага універсітэта. У кастрычніку 1862 г. К. Ка-ліноўскі становіцца старшынёй Літоўскага правін-цыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні, які і ўзначаліў падрыхтоўку ўзброенага паўстання супраць царыз-му. Паўстанне рыхтовалася сумесна з варшаўскім Цэнтральным нацыянальным камітэтам (ЦНК). К. Каліноўскі выступаў за раздачу сялянам усёй зямлі, за ўсталяванне раўнапраўных адносін Варша-вы і Вільні ў справах падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем, за прызнанне дзяржаўнай самастойнас-ці Літвы—Беларусі.

Летам 1862 г. выйшаў першы нумар газеты «Му-жыцкая праўда», выданне якой арганізавалі К. Ка-ліноўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі. Да лета 1863 г. выйшла сем нумароў. Газета заклікала сялян да ўзброенай барацьбы за зямлю і волю.

Паўстанне пачалося ў Польшчы ў студзені 1863 г. без дамовы з ЛПК. Варшаўскі ЦНК быў пе-ратвораны ў польскі нацыянальны ўрад, дзе перава-жалі «белыя». Перад К. Каліноўскім паўстаў вы-бар: удзельнічаць самастойна ці далучыцца да польскага паўстання. 1 лютага 1863 г. ЛПК пад-трымаў паўстанне ў Полыпчы і абвясціў сябе Часо-вым урадам Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноў-скім. Але польскі нацыянальны ўрад 27 лютага 1863 г. адхіліў ад улады Часовы ўрад Літвы і Бела-русі. К. Каліноўскі напісаў рэзкі пратэст, але пад-парадкаваўся рашэнню Варшавы.

Цар Аляксандр II загадаў падавіць паўстанне ге-нерал-губернатару Паўночна-Заходняга краю М. Мураўёву. Адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Адчуваліся недахоп сіл і зброі, малая падтрымка, а часта выступленні сялян су-праць шляхты. Ужо ў маі 1863 г. паўстанне было падаўлена ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай гу-бернях. «Белыя» пачалі пакідаць свае пасады ў кі-раўніцтве, і ў чэрвені 1863 г. яно перайшло да «чырвоных». Сілы былі няроўныя. Восенню 1863 г. узброеная барацьба ў Беларусі была падаўлена. К. Каліноўскі быў арыштаваны, прыгавораны ва-енным судом да смерці і павешаны 10 сакавіка 1864 г. Пры абвяшчэнні судовага прыгавору, уякім Каліноўскага назвалі дваранінам, ён заявіў: «У нас няма дваран, усе роўныя».

Царызм жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання. У Беларусі і Літве 128 чалавек былі пакараны смерцю і амаль 12,5 тыс. высланы на ка-таргу. У краі быў устаноўлены рэжым выключных законаў.