Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

47. Масавая барацьба супраць нямецка-фашыс-цкіх захопнікаў у бсср

Супраціўленне акупантам пачалося ў першыя дні вайны. На тэрыторыі Беларусі, занятай ворагам, ствараліся і дзейнічалі падпольныя арганізацыі, шы-рыўся партызанскі рух. Ужо на пяты дзень вайны ў Пінскім раёне быў сфарміраваны партызанскі атрад. Яго ўзначальваў В. 3. Корж. У гэты ж час у Кастрыч-ніцкім раёне Гомельскай вобласці арганізаваўся партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік», які ўзна-чальвалі Ц. П. Бумажкоў і Ф. У. Паўлоўскі — пер-шыя з савецкіх партызан, якім у жніўні 1941 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У ліпені 1941 г. быў створаны партызанскі атрад у Суражскім раёне пад кіраўніцтвам М. П. Шмыро-ва. У барацьбу з ворагам уступілі таксама падпольш-чыкі. Шырокую дыверсійную дзейнасць на чыгунач-ным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік пара-вознага дэпо гэтага вузла К. С. Заслонаў. Заслонаў-цы вывелі са строю болын за 200 паравозаў і ажыц-цявілі каля 100 крушэнняў паяздоў.

Пачало дзейнічаць партызанскае падполле ў Мінску. Яго кіраўнікамі сталі I. I. Матусевіч і 1. П. Казінец.

Вялікі ўплыў на развіццё партызанскага руху аказала перамога Чырвонай Арміі пад Масквой. У выніку наступлення савецкія войскі ў лютым 1942 г. наблізіліся да тэрыторыі Беларусі. У раёне Сураж-

скіх балот намаганнямі партызан і Чырвонай Арміі быў створаны пралом у нямецкай лініі абароны, які праіснаваў да верасня 1942 г.

30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны пры-няў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба пар-тызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнака-мандавання, а таксама Беларускага штаба партызан-скага руху. 3 вясны 1943 г. дзеянні партызан сталі каардынавацца з дзеяннямі рэгулярнай арміі.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. пар-тызанам удалося вызваліць значную частку Белару-сі — каля 60%. У 1943—1944 гг. з удзелам пар-тызанскіх злучэнняў былі праведзены аперацыі, якія атрымалі назву «рэйкавая вайна», бо ставілі мэ-тай вывад са строю перш за ўсё чыгуначных дарог. Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся з пачат-ку жніўня да сярэдзіны верасня 1943 г., калі савец-кія войскі распачалі контрнаступленне пад Курскам. У выніку на 40 % скараціліся перавозкі для фашыс-цкіх армій. Другі этап праводзіўся пад назвай «Кан-цэрт» у другой палове верасня — кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыто-рыю БССР. Трэці этап пачаўся 20 чэрвеня 1944 г. на-пярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі і пра-цягваўся да поўнага вызвалення Беларусі.

Насельніцтва Беларусі ўсімі сродкамі і сіламі падтрымлівала народных мсціўцаў, забяспечвала іх харчаваннем, збірала зброю, боепрыпасы, выконва-ла абавязкі сувязных, разведчыкаў і праваднікоў.

Жыхары палескай в. Навіны браты Міхаіл і Іван Цубы паўтарылі подзвіг Івана Сусаніна. Побач са сва-імі дзядамі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, подзвіг братоў Цубаў паўтарыў дванаццацігадовы хлопчык Ціхан Баран. Прыкладам для піянераў усёй краіны з'яўлялася дзейнасць Марата Казея — юнага

разведчыка. Апынуўшыся ў акружэнні ворага, ён падарваў сябе і фашыстаў гранатай. Пасмяротна быў узнагароджаны Зоркай Героя Савецкага Саюза.

Актывізаваўся і падпольны рух. Адным з кіраўні-коў падполля ў Віцебску стала Вера Харужая, якая ў лістападзе 1942 г. была арыштавана і загублена. Актыўна дзейнічала падполле ў Мінску. Падполыл-чыкі наладзілі друкаванне газеты «Звязда», рэдакта-рам якой з'яўляўся У. Амельянок (першы нумар выйшаў у маі 1942 г.). У 1943 г. мінскія падполып-чыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтара Беларусі В. Кубэ.Удзельнікі гэтай аперацыі А. Р. Мазанік, М. Б. Осіпава і Н. В. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.

У баях супраць гітлераўскіх захопнікаў народ Беларусі праявіў бязмежную стойкасць і муж-насць. Беларусь па праву называецца партызанскай рэспублікай.