Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

48. Вызваленне бсср ад нямецка-фашысцкіх за-хопнікаў

Пачатак вызвалення БССР звязаны з наступлен-нем восенню 1943 г. Чырвонай Арміі. 23 верасня быў

вызвалены першы раённы цэнтр БССР — г. Кама-рын, а да канца года — Гомель. У 1944 г. пачаўся за-вяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны — поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі, вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства і крушэнне гітлераўскай Германіі. Значную ролю ў гэтым адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядо-мая пад кодавай назвай «Баграціён».

Лінія савецка-германскага фронту к лету 1944 г. уяўляла сабой выступ, вядомы як «беларускі бал-кон» — ад Полацка на поўначы да Ковеля на поўдні. Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае каманда-ванне надавала асаблівае значэнне. Тут былі падрых-таваны абарончыя рубяжы, якія не належалі здачы ні пры якіх абставінах. Лінію абароны гітлераўцы назвалі «Фатэрлянд» (Айчына). Ажыццяўлялі апе-рацыю «Баграціён» войскі франтоў: 1-га Беларуска-га^камандуючы генерал арміі К. К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Ф. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы гене-рал-лейтэнант I. Д. Чарняхоўскі), 1-га Прыбылтый-скага (камандуючы генерал арміі I. X. Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія, авіяцыя, француз-скі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк «Нарман-дыя — Нёман» і партызанскія злучэнні. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі і Г. К. Жукаў.

Аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 г. нечакана для ворага. Войскі 1-га Прыбалтыйскага, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў наносілі ўдары па флангах ня- • мецкай арміі «Цэнтр», а 1-га Беларускага — прасле-давалі адступаючага ворага, не даючы яму апамятац-ца. На трэці дзень быў вызвалены Віцебск, а затым Орша. Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на мінскім напрамку. У выніку наступлення ўтвары-

лася некалькі «катлоў» (акружаных груповак фа-шыстаў), у буйнейшым з якіх, пад Мінскам, апыну-лася болып чым 100 тыс. нямецкіх салдат і афіцэ- . раў. Семдзён кіпеў «Мінскікацёл». 70 тыс. гітлераў-цаў было забіта і 30 тыс. узята ў палон, у тым ліку 12 генералаў. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск. У ходзе далейшага наступлення савецкіх войскаў 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі бы-лі выгнаны з беларускай зямлі. Немалаважную ролю ў вызваленні Беларусі адыгралі партызаны і падпо-льшчыкі, увесь беларускі народ.

За доблесць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў — ураджэн-цаў Беларусі — былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза, а каля 400 воінаў удасто-ены звання Героя Савецкага Саюза.

Беларускі народ сумленна выканаў свае абавязкі перад Радзімай і чалавецтвам. Вялікай перамогі ў Беларусі не дачакаўся кожны чацвёрты жыхар. Цал-кам або часткова была разбурана большасць гарадоў, значная частка сельскіх населеных пунктаў, за гады вайны рэспубліка страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. 27 красавіка 1945 г. БССР была ўключана ў лік кра-ін-заснавальніц міжнароднай Арганізацыі Аб'ядна-ных Нацый.