Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

28. Культура Беларусі ў XIX ст.

У пачатку XIX ст. у культурным развіцці Белару-сі назіраецца шмат новых з'яў і працэсаў. Паступова адбываецца фарміраванне беларускай нацыяналь-най культуры, нягледзячы на існаванне прыгонніц-тва, насуперак памкненням царскіх улад затрымаць развіццё культуры на ўзроўні фальклору. Культура беларусаў перажывае ў гэты час перыяд адраджэння. Складваюцца яе характэрныя рысы, ствараюцца на-цыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны мастац-тва, навукі, асветы.

У 1802 г. пачалося правядзенне школьнай рэ-формы. На тэрыторыі Беларусі была створана Ві-

ленская вучэбная акруга на чале з яе кіраўніком князем Адамам Чартарыйскім. Цэнтральная роля ў сістэме адукацыі адводзілася Віленскаму універсі-тэту. Сярэднюю адукацыю давалі гімназіі, няпоў-ную сярэднюю — павятовыя, а пачатковую — пры-ходскія вучылішчы. Асноўнай мовай навучання з'яўлялася польская. Пасля падаўлення паўстання (1830—1831) у 1832 г. быў зачынены Віленскі уні-версітэт. У 1836 г. выкладанне было пераведзена на рускую мову. Польская мова была выключана з ву-чэбных праграм. Сярод важных падзей у галіне асветы неабходна адзначыць адкрыццё ў 1848 г. у Горы-Горках Магілёўскай губерні Земляробчага інстытута.

Пачатковую адукацыю ў сельскай мясцовасці ў другой палове XIX ст. давалі народныя вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, а ў гарадах — прыходскія, павятовыя і гарадскія вучы-лішчы. Настаўнікаў для пачатковых школ рыхтава-лі ў настаўніцкіх семінарыях. У сістэме сярэдняй адукацыі дзейнічалі мужчынскія і жаночыя класіч-ныя гімназіі. У 1871 г. рэальныя гімназіі (пераважа-лі матэматычныя і прыродазнаўчыя прадметы) былі пераўтвораны ў вучылішчы.

У 1887 г. быў выдадзены «Указ аб кухарчыных дзецях», якім забаранялася прымаць у гімназіі дзя-цей кухарак, фурманаў, прачак, дробных гандляроў і г. д. Да канца XIX ст. колькасць пісьменных лю-дзей у Беларусі заставалася нізкай. Вышэйшыя на-вучальныя ўстановы адсутнічалі.

Аднак нягледзячы на тое, што ў Беларусі існавалі Ў асноўным ніжэйшая і сярэдняя ступені адукацыі, у XIX ст. было зроблена шмат навуковых даследаван-чяў. Так, напрыклад, пачатак вывучэння гісторыі Вялікага княства Літоўскага паклалі прафесары

Віле:іскага універсітэта Міхаіл Баброўскі, Ігнат Да-ніловіч, Тэадор Нарбут, Іосіф Ярашэвіч. Зарыян Да-лега-Хадакоўскі паказаў агульнасць паходжання славян. Актыўным збіральнікам беларускага фальк-лору быў Ян Чачот, які выдаў 6 зборнікаў «Вясковых песень». Выдатнымі дзеячамі культуры былі графы браты Тышкевічы.

У цэнтры культурнага жыцця 40 — пачатку 60-х гг. XIX ст. знаходзіўся Адам Кіркор — архе-олаг, этнограф, гісторык, літаратар. Ён раскапаў ка-ля тысячы курганоў. Калекцыю сваіх находак пера-даў Віленскаму музею старажытнасцей.

Актыўнымі супрацоўнікамі Паўночна-заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства, створана-га ў Вільні (1867), з'яўляліся этнографы і мовазнаў-цы Іван Насовіч, Павел Шэйн, Юльян Крачкоўскі. У вывучэнні гісторыі Віцебшчыны шмат зрабіў гісто-рык Аляксей Сапуноў, які выдаў у пачатку 80-х гг. тры тамы архіўных дакументаў.

Выдатным літаратарам Беларусі ў гэты час быў Адам Міцкевіч. Яго творы, напісаныя на польскай мове, могуць лічыцца не толькі літаратурнай спад-чынай польскага народа. У паэмах «Дзяды», «Пан Тадэвуш», «Гражына» А. Міцкевіч выкарыстаў тэ-мы і вобразы беларускага фальклору і сюжэты бела-рускай гісторыі. Характэрнай з'явай беларускай лі-таратуры першай паловы XIX ст. было ўзнікненне ананімных твораў: «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Вось які люд стаў», «Панаманія». У гэтых творах сцвярджаліся правы прыгоннага селяніна звацца чалавекам.

Першым класікам беларускай літаратуры з'яўля-ецца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807—1884). Ён выступаў як паслядоўны выразнік поглядаў і інтарэ-саў працоўных мас сялянства.

У пачатку стагоддзя выходзіць з друку зборнік паэзіі Янкі Лучыны «Вязанка». Сялянская тэ- '• матыка загучала і ў першах Уладзіслава Сыраг.омлі, Паўлюка Багрыма. Істотнае значэнне ў станаўленні нацыянальнай мовы адыграў Францішак Багушэвіч (1840—1900), «бацька» беларускага адраджэння. -

На змену класіцызму ў жывапісе прыходзіць ра-мантызм, які ў 40-я гг. XIX ст. змяняецца рэалістыч-ным кірункам. Вядомымі мастакамі гэтага часу былі I. Аляшкевіч, Н. Орда, I. Хруцкі, А. Гараўскі, К. Альхімовіч.

У першай палове XIX ст. паступова зніклі прыгонныя тэатры. Сярод простых людзей папу-лярнасць набыў лялечны тэатр-батлейка. К канцу XIX ст. тэатральнае жыццё ўсё больш засяроджва-едца ў гарадах. Дзякуючы таленавітаму беларуска-му кампазітару Антону Абрамовічу з'явіліся бела-рускія нацыянальныя музычныя творы на аснове песень і танцаў.

У архітэктуры класічны стыль выцясняецца ра-мантызмам. У канцы XIX ст. сталі моднымі пабудо-вы ў стылі сярэдневяковай готыкі, так званай «псеў-даготыкі» (несапраўднай).