Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

43. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у канцы 20-х — 30-я гг. XX ст.

Палітычны рэжым, усталяваны ў БССР у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі, таталітар-ны. Гэта такая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль дзяржа-вы над усімі галінамі жыцця грамадства. Прыход Сталіна да ўлады суправаджаўся спыненнем нэпа і замацаваннем адміністрацыйна-каманднага метаду кіравання грамадствам. 3 сярэдзіны 30-х гг. у рэ-спубліцы штучна ўзвялічваецца роля Сталіна, яму

прыпісваецца вызначальны ўплыў на ход гістарыч-ных падэей (фарміруецца культ асобы). Адбываецца зрошчванне партыйнага апарату з дзяржаўным, дзе канцэнтруецца заканадаўчая і судовая ўлада. Саве-ты, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі ў гэтых умовах сваю ролю.

Таталітарны рэжым, або «сталіншчына», забяспе-чыў стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а так-сама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпрэсіі спа-лучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага лурсу і беспамылковасць палітыкі Сталіна. У 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замаца-ваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым лі-ку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Але на самой справе ва ўмовах існаван-ня аднапартыйнай палітычнай сістэмы трапіць у Вяр-хоўны Савет БССР маглі толькі тыя, хто падтрымлі-ваў палітыку камунізму. Такі парадак выбараў орга-наў улады характарызуецца як выбар без выбару.

Павялічваецца роля народнага камісарыята ўнут-раных спраў (НКУС) і як вынік — узмацневне рэпрэ-сій. 3 1929 г. пачалося «раскулачванне». Пікам рэ-прэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана ў ход вер-сія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае «разгалінаванае антысавецкае падполле», нацыянал-фашысцкая арга-нізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Ф. Гіка-лам, А. Р. Чарвяковым, М. М. Галадзедам. Былі рэ-прэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б са 101 райкома, якія знаходзіліся ў той час на тэрыто-рыі БССР. Паводле падлікаў вучоных, у 30—40-х гг. было рэпрэсіравана каля 600 тыс. чалавек.

Грубыя парушэнні правоў чалавека тлумачыліся сталінскай тэорыяй аб абвастрэнні класавай бараць-бы па меры руху да сацыялізму.

44. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарон-чыя баі на тэрыторыі Беларусі. Усталяванне акупа-цыйнага рэжыму

22 чэрвеня 1941 г. фашысцая Германія, пару-шыўшы пакт аб ненападзенні, вераломна ўварвалася ў межы СССР. На тэрыторыі Беларусі ра.згарнуліся абарончыя баі. У адпаведнасці з планам маланкавай вайны (план Барбароса) галоўны ўдар па маскоўскім накірунку нанасіла група армій «Цэнтр». Яна мела мэту знішчэння ў прыгранічных баях войскаў Заход-няй асобнай ваеннай акругі. Нягледзячы на надзвы-чай цяжкае становішча, знаходзячыся іншы раз у акружэнні праціўніка, савецкія воіны аказвалі адча-яннае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і муж-насць. За тыдзень баёў каля батальёна гітлераўцаў знішчылі байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А.М.Кіжаватага, што знаходзіліся ў заходняй час-тцы Брэсцкай крэпасці.

Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Штаб абароны ўзначалілі капітан I. М. Зубачоў і ка-місар Я.М.Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр П. Н. Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэ-пасці адводзілася некалькі гадзін.

Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся павет-раныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковічаў здзей-снілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, ураджэ-

нец Беларусі, капітан М. Ф. Гастэла і члены яго экіпа-жа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны та-ран лётчык В. I. Коўзан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў тры тараны і застаўся ў жывых. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне Чырвонай Арміі, фашысцкія войскі, маючы велізарную эканамічную ваенную пе-равагу, хутка рухаліся ў глыб тэрыторыі БССР. На сё-мы дзень вайны быў захоплены Мінск.

Надзвычай напружаны характар насілі баі ў ра-ёне Магілёва. Абарона горада працягвалася 23 дні.

14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню савецкімі войскамі (батарэя мінамётаў пад камандаваннем ка-пітана I. Ф. Флёрава) у абарончых баях была выка-рыстана рэактыўная артылерыя — будучыя знакамі-тыя «кацюшы».

Да канца лета 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі бы-ла захоплена ворагам.

На захопленай тэрыторыі Беларусі акупанты ўво-дзілі «новы парадак», накіраваны на ліквідацыю са-Ц вецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багац-В цяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Ад-Я носіны ворага да беларусаў былі вызначаны ў плане^ «Ост». Згодна з ім прадугледжвалася 75% рускіх, бе-ларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што ж датычылася цыган і яўрэяў, якія таксама жылі ў Беларусі, дык іх чака-ла поўнае знішчэнне.

Намеснікам Гітлера ў Беларусі стаў гаўляйтэр Ві-льгельм Кубе. 3 мэтай планавага знішчэння савецкіх людзей у Беларусі было створана болып за 260 лаге-раў смерці, адзін з іх каля в. Малы Трасцянец. У сіс-тэме лагераў фашысцкай Германіі ён займае сумнае 4-е месца пасля Асвенцыма, Майданэка і Трэблінкі

па колькасці знішчаных чалавек — 206 500. Яўрэй-скае насельніцтва заганялася ў спецыяльныя месцы пражывання — гета. Усяго іх у Беларусі было 70. У Мінскім гета і лагеры смерці «Малы Трасцянец» за-гінула каля 100 тыс. яўрэяў.

Гітлераўцы знішчалі ваеннапалонных і мірнае бе-ларускае насельніцтва. За час акупацыі пад выгля-дам барацьбы супраць партызан яны правялі болып за 140 карных экспедыцый. Разам з жыхарамі фа-шысты спалілі 619 вёсак (22 сакавіка 1943 г. спалілі жыхароў в. Хатынь). Назва «Хатынь» стала сімва-лам трагедыі беларускага народа ў гады вайны.

Савецкіх людзей насільна вывозілі на катаржныя работы ў Германію. Было вывезена каля 380 тыс. ча-лавек. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі.

Свой «новы парадак» акупанты ўводзілі жорстка. Адказам на яго з'явіўся масавы антыфашысцкі рух, барацьба партызан і падполыпчыкаў.