Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать
  1. Беларусь у канцы 20-30 гг. Індустрыялізацыя бсср.

Бальшавiкi лiчылi адной са сваiх задач на шляху пабудовы сацыялiзму ажыццяўленне iндустрыялiзацыi, разглядаючы яе як пераход ад ручной працы да машыннай i iндустрыяльнай тэхналогii вытворчасцi. Зыходзячы з асаблiвасцей прамысловай вытворчасцi Дзяржплан БССР вызначыў асноўны напрамак iндустрыялiзацыi БССР - прамысловасць па перапрацоўцы мясцовай сыравiны. 3 улiкам гэтых асаблiвасцей, у першыя гады iндустрыялiзацыi (1925\26-1927\28гг.) асноўныя капiталаўкладаннi накiроўвалiся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай прамысловасцей, а так сама дрэваапрацоўчых галiн. Мiнскiя заводы "Энэргія" i "Камунар", пазней заводы Кастрычнiцкай рэвалюцыi i iмя Кiрава, паклалi пачатак станкабудаванню, а закладзенная за 25 км. ад Оршы БелДРЭС - уздыму энэргетыкі на Беларусi. У 1928 г. быў распрацаваны пяцiгадовы план развiцця народнай гаспадаркi БССР на 1928\29-1932\33 гг. Галоўная задача - павышэнне дзельнай вагi прамысловасцi ў гаспадарцы БССР. У першыя два гады пяцiгодкi прамысловасць краiны зрабiла значны крок наперад. Вынiкi пяцiгодкi былi так сама значныя. За яе гады было ўведзена ў строй 538 прадпрыемстваў, з IX 78 буйных (швачная фабрыка "Сцяг iндустрыялiзацыi", панчожна-трыкатажная фабрыка "Кiм" у Вiцебску: Магiлёуская фабрыка штучнага валакна, Гомсельмаш). У другой пяцiгодцы 1933-37 гг.

ставiлася задача павелiчэння валавай прадукцыi прамысловасцi, развiццё дробнага i сярдняга машынабудавання. На развiццё эканомiкi адмоўна адбiлiся негатыўныя вынiкi каманднай эканомiкi, недахоп энэрптычных магутнасцей. Да 1937 г. у строй дзеячых уступiлi Магiлёўскi трубалiцейны, Мiнская ЦЭЦ-2 i iнш. Задачай трэцяй пяцiгодкi 1938-1941 ставiлася значнае павелiчэнне магутнасцей машынабудаунiцтва. Новабудоулямi пяцiгодкi сталi другая чарга БелДРЭСа, Мазырская электрастанцыя. Мiнскi радыёзавод, Рагачоўскi кансервавы завод. За перыяд 1929-40 гг. у БССР было пабудавана i рэканструiравана 1863 прадпрыемствы. У буйныя iндустрыяльныя цэнтры ператварылюя Мiнск, Вiцебск, Магiлёу, Гомель. Тэмпы iндустрыялiзацыi каштавалi неверагоднага напружання сiл працоўных рэспублiцы. Асаблiва дарагой цаной

стаў рэзкi рывок прадпрыняты камандна-адмiнiстратыунай сiстэмай у пачатку 30-х гадоу. Гэты 'штурм' быў аплочаны вялiзарнымi стратамi сiл i сродкаў. Пагоршылася матэрыальнае становiшча ўсiх слаёў насельнiцтва. Дзякуючы картачнай сiстэме падтрымлiваўся толькi нiзкi пражытачны мiнiмум.

39. Каліктывізацыя сялянскай гаспадаркі і яе вынікі. Становішча сялянства.

Каапераванне сялянскiх гаспадарак мела месца яшчэ задоўга да 1929 г. Развщцё разнастайных відаў прастой кааперацii (спажывецкай, крэдытнай, збытавой) было важным для дробных сялянскіх гаспадарак Сяляне ахвотна iшлi на тую кааперацыю, якая не закрапала асноў самастойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркi. Менавіга гэтым тлумачыцца тое, што ў 1925 г. усiм вiдам сельскагаспадарчай кааперацыi ў рэспубліцы было ахоплена 18,2% сялянскiх двароў, у 1928 г - 50%, у той час як калгасамi - не болей за 1%. Пры такiх абставiнах тэмпы вытворчасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi непазбежна пачалi замаруджвацца, а то i зніжацца, а гэта складала пагрозу планам паскоранага развiцця прамысловасцi. Пасля 1928 года аб'яднанне сялянскiх гаспадарак у буйные калектыўныя становiцца генеральнай лiнiяй партыi ў весцы. Больш павольны шлях развіцця эканомiкi быў адхiлены сталiнскiм кiраўнiцтвам. У 1928-29 гг. адбыўся "хлебны крызіс" – агульны збожжанарыхтоўчы недабор. Прычынай цяжкасцей, якiе стварылiся ў значнай меры ў вынiку недальнабачнай эканамiчнай палiтыцы кiраунiцтва краіны. была аб'яўлена спроба кулацтва арганiзаваць голад i не дапусцiць калектывiзацыi. Пры гэтым iгнаравалася тое. што кулакi тады не яўлялi сабой сур'ёзнай сацыяльна-палiтычнай Сiлы. Прынятыя ўжо тады меры гвалтоўнай канфіскацыі збожжа прыводзiлi да голаду. Тых, хто выступаў супраць прымянення сiлавых метадау ў эканоміцы, абвiнавачвалi ў правым ўхiпе. Такi ярлык прымацавалi i да Прышчэпава, які быў наркомам земляробства. У 1929 годзе ен быў рэпрэсiраваны. Сяляне не ўспрымалi iдэю калектывiзацыi. Для стварэння калгасаў былi накіраваны сотнi ўпаўнаважаных. Сяляне насільна заганяліся ў калгасы. Асноўнай формой непрымання сялянамi калектывiзацыi на Беларусi была iх пасiўнасць. Прымусовае абагульванне прыносiла свае вынiкi: У студзіне 1930 г. у калгасах рэспублiкi налiчвалася 58% сялянскiх гаспадарак. Вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывiзацыi ў рэспубліцы адбыўся адток сялян з калгасаў. К канцу 1932 года сялян зноў пачалi заганяць у калгасы К канцу i пяцiгодкi у БССР налiчвалася больш як 9000 калгасаў, у якiя было ўключана звыш 43% сялянскiх гаспадарак. У гады II пяцiгодкi калектывiзацыя на Беларусi завершылася. На калгасных палях працавала больш як 8000 трактароў. 600 камбайнаў, аб'ем валавай прадукцьі сельскай гаспадаркi БССР перавысiў ўзровень 1932 г., але вытворчыя паказчыкi заставаліся нiжэй узроўню канца 20-х г. Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi азначала каранныя змены ўсяго ўладу жыцця асноўнай масы насельнiцтва рэспублiкi. Яе вышкам з'явiлiся лiквiдацыя шматукладнасцi ў эканоміцы i стварэнне буйных калектыўных гаспадарак. Калектыўная праца ў савецкiм варыянце не паказала сваей перавагі над iндывiдуальнай. Метады, якiмi ажыццяўлялася абагульванне сялянскiх гаспадарак, злачынствы пры правядзеннi калектывiзацыi, з самага пачатку тармазiлi IX гаспадарчы рост.