Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

51. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у пасляваенны час (1945—1953)

У пасляваенныя гады захоўвалася палітычная сіс-тэма, якая была замацавана ў Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэмакратычныя свабоды існавалі толькі на словах. Працягваў існаваць сталінскі таталітарны па-

літычны рэжым. Для яго характэрны поўны (таталь-ны) кантроль дзяржавы над жыццём грамадзян, адзі-ная камуністычная ідэалогія, адналартыйная палі-тычная сістэма. Па-ранейшаму працягваліся рэпрэсіі.

За гады вайны партыйная арганізацыя рэспублікі панесла вялікія страты. Пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў жыццё партыйнай арганізацыі пачало хутка аднаўляцца. Ва ўмовах адсутнасці шматпар-тыйнасці Камуністычная партыя фактычна была не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацы-яй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай і выка-наўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у Са-веты. У першыя гады пасля вызвалення адбылося ад-наўленне работы Саветаў. У 1947 г. былі праведзены першыя ў пасляваенныя гады выбары ў Вярхоўны Са-вет БССР, а ў 1948 г. — у мясцовыя Саветы рэспублі-кі. Выбары з'явіліся доказам поўнай паслухмянасці мас, іх поўнай згоды з безуладным становішчам.

Культурнае жыццё беларускага народа праходзі-ла ў складаных умовах. За гады вайны матэрыяльна-тэхнічная база адукацыі, навукі і культуры была амаль поўнасцю знішчана. Не хапала настаўнікаў. Трэба было рамантаваць і будаваць занава будынкі школ у горадзе і на сяле, наладжваць выпуск падруч-нікаў і школьнага абсталявання. Нягледзячы на складанасці, вучоба не адкладвалася ні на адзін дзень. А заняткі праводзілі і ў зямлянках, і на ад-крытых пляцоўках, часцей без падручнікаў і пісьмо-вых прылад. Ужо да 1950 г. колькасць школ у рэ-спубліцы перавысіла даваенную.

Моцны адбітак на культурнае жыццё рэспублікі мела дзяржаўная ідэалогія, якая вызначалася Каму-ністычнай партыяй. Лічылася, што насельніцтва, якое пражывала на часова акупіраванай тэрыторыі, недастаткова надзейнае, і таму ЦК партыі ў 1946 г.

патрабаваў узмацніць барацьбу за ідэалагічную чыс-ціню, забяспечыць прынцып партыйнасці, г. зн. строгае выкананне партыйных указанняў у галіне навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва.

Укаранялася класавая нецярпімасць і падазро-насць, культ Сталіна як вялікага правадыра савецка-га народа. Адбыліся новыя арышты сярод інтэліген-цыі па палітычных матывах. Рэпрэсіі зведалі пісьмен-нікі С. Грахоўскі, А. Звонак, П. Пруднікаў. Тройчы падвяргаўся арыштам і высылцы (у 1930, 1941 і 1951 гг.) вядомы вучоны-гісторык М. Улашчык.

. У беларускай літаратуры і культуры гэтых гадоў галоўнай была тэма вайны. З'явіўся першы беларус-кі партызанскі раман «Глыбокая плынь» I. Шамякі-на, закончыў раман «Млечны шлях» К. Чорны, былі напісаны раманы «Мінскі напрамак» I. Мележам і «Векапомныя дні» М. Лыньковым.

У тэатральным мастацтве з'явіліся п'есы «Залож-нікі» А. Кучара пра Бацьку Міная, «Канстанцін За-слонаў» Л. Маўзона. Развівалася выяўлевчае мас-тацтва, аб чым сведчаць карціны Я. Зайцава «Абаро-на Брэсцкай крэпасці ў 1941 г.», В. Волкава «Мінск 3 ліпеня 1944 г.» і інш.