Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

32. Февр . Рэвалюцыя

У лютым 1917 г. у Расіі адбылася другая буржу-| азна-дэмакратычная рэвалюцыя. Прычыны Лютаў-| скай рэвалюцыі былі тыя ж, што і рэвалюцыі 1905— к 1907 гг. Пачатак Лютаўскай рэвалюцыі паклалі ма-•; савыя выступленні рабочых у Петраградзе. На іх бок : сталі пераходзіць салдаты. 2 сакавіка 1917 г. цар Мі-калай II адрокся ад прастола (улады). Царскае сама-дзяржаўе было звергнута.

Курс Часовага ўрада, які прыйшоў да ўлады, на скліканне Устаноўчага сходу — найвышэйшага органа ўлады ў Расіі, адкрываў перспектыву далей-шага развіцця Расіі ў напрамку парламенцкай дэ-, макратыі. У сталіцы ўзнікла своеасаблівая сіту-ацыя — двоеўладдзе: буржуазны Часовы ўрад з адна-го боку і Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэ-путатаў — з другога.

33. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў. . Стварэнне беларускай дзяржаўнасці (ліпень 1917—1920 гг.)

У выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Расіі было звергнута самадзяржаўе. Да ўлады прыйшоў буржуазны Часовы ўрад, які падтрымлівалі Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дзе пераважалі мен-шавікі і эсэры. Склалася двоеўладдзе, якое не магло захоўвацца доўга. Раўнавага сіл была парушана ў лі-пені 1917 г., калі з дапамогай зброі была падаўлена дэманстрацыя ў Петраградзе. У. Ленін расцаніў гэ-тыя падзеі як «канец мірнага развіцця рэвалюцыі» і заклікаў бальшавікоў і Саветы сілай узяць уладу ў свае рукі. 25 кастрычніка 1917 г. рабочыя і салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) скінулі Часовы ўрад. А 26 кастрычніка Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах, прыняў Дэкрэ-ты аб міры і зямлі і ўтварыў урад — Савет народных камісараў на чале з У. I. Леніным.

3 прыбыццём у Мінск браніраванага цягніка з За-ходняга фронту суадносіны сіл змяніліся на карысць бальшавікоў. «Камітэт выратавання рэвалюныі» не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мін-ску ўзяў у свае рукі ВРК Заходняй вобласці і фронту.Пры дапамозе ВРК было забяспечана ўсталяванне ўлады Саветаў у Віцебску і Гомелі. У Магілёве знахо-дзілася Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага. Савецкі ўрад аб'явіў генерала М. М. Духоніна звер-гнутым з пасады выконваючага абавязкі вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміі. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаў-ка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны прапаршчык М. В. Крыленка.Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў армі-ях Заходняга фронту.Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміра-ванне адзінай структуры органаў улады і кіравання.

Так быў створаны і існаваў да канца 1918 г. вышэй-шы орган улады ў Беларусі — Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту на .чале з А. Ф. Мясніковым. У лютым 1918 г. завяршылася ўстанаўленне ўлады Саветаў у Беларусі.

Першая сусветная вайна і падзеі 1917 г. актывіза-валі рух за стварэнне беларускай дзяржаўнасці. Па-сля падпісання Брэсцкага міру (1918) на захопленай немцамі і палякамі тэрыторыі быў арганізаваны па-літычны цэнтр, які абвясціў аб стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі — БНР (9 сакавіка 1918 г.). Не-прызнанне яе з боку Расіі прывяло да таго, што 25 са-кавіка была прынята рэзалюцыя, у якой абвяшчала-ся незалежнасць БНР. Абвяшчэнне БНР адбылося ва ўмовах нямецкай акупацыі. Тэлеграма кайзеру Гер-маніі ад імя дзеячаў БНР, у якой гаварылася, што то-лькі пад уладай Германіі бачыць беларускі народ сваю будучыню, выклікала раскол у самай буйной партыі — Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе і прывяла да стварэння новых партый як дэмакратыч-нага, так і камуністычнага накірункаў.

Пасля вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэ-рыторыі Беларусі сход кіруючых работнікаў і са-вецкіх органаў 31 ліпеня 1920 г. прыняў «Дэклара-цыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацы-ялістычнай Рэспублікі Беларусь» (ССРБ). Адбыло-ся другое абвяшчэнне Савецкай рэспублікі на тэры-торыі Беларусі.

Такім чынам, стварэнне беларускай дзяржаўнас-ці завяршылася спачатку абвяшчэннем на нацыяна-льна-дэмакратычнай аснове БНР, а затым утварэн-нем на савецкай аснове БССР. Але ва ўмовах контр-наступлення польскіх войскаў савецкі ўрад быў вы-мушаны пайсці на заключэнне Рыжскага міру 18 са-кавіка 1921 г. Па яго ўмовах да Польшчы адышла Заходняя Беларусь. За БССР захавалася толькі шэсць паветаў Мінскай губерні. Беларуская нацыя і яе тэрыторыя аказаліся раздзеленымі на доўгі час.'